TR | RU | UK | KK | EN |

Чарнагорыя


Чарнагорыя (чарнагор. Crna Gora, Црна Гора — ад тапоніма «Чорная гара») — дзяржава у паўднёваўсходняй Еўропе, на адрыятычным узбярэжжы Балканскага паўвострава.

Абмываецца Адрыятычным морам і мяжуе з Харватыяй на паўднёвым захадзе, з Босніяй і Герцагавінай на паўночным захадзе, Сербіяй на паўночным ўсходзе, часткова прызнаным Косава на ўсходзе і Албаніяй на паўднёвым усходзе.

Да чэрвеня 2006 г. была часткай канфедэратыўнага Дзяржаўнага Саюзу Сербіі і Чарнагорыі — «Малой Югаславіі». Пасля ўхвалення на дзяржаўным рэферэндуме (21 мая 2006) незалежнасць была абвешчаная 3.6.2006 і прызнаная Еўрасаюзам 12.6.2006.

Змест

  • 1 Геаграфія
    • 1.1 Клімат
  • 2 Насельніцтва
  • 3 Адміністрацыйнае дзяленне
  • 4 Узброеныя сілы
  • 5 Гісторыя
  • 6 Эканоміка
  • 7 Культура
  • 8 Дачыненні з Беларуссю
  • 9 Гл. таксама
  • 10 Спасылкі
  • 11 Зноскі

Геаграфія

Асноўны артыкул: Геаграфія Чарнагорыі

Тэрыторыя краіны складаецца з трох не падобных паміж сабой зон. Прыбярэжная паласа, якая распасціраецца ўздоўж Адрыятычнага мора ад Херцаг-Нові на захадзе да вусця ракі Баяна на ўсходзе, мае шырыню не больш 10 км. За ўзбярэжжам пачынаецца горная града. Трэцяя зона ўключае басейн Скадарскага возера, даліну ракі Зета, Белапаўліцкую раўніну і Нікшычскае поле.

Клімат

У паўночнай Чарнагорыі — умераны кантынентальны, на Адрыятычным узбярэжжы — міжземнаморскі. У прыморскай вобласці лета звычайна працяглае, цёплае (+23-25 °C) і досыць сухое, зіма — кароткая і прахалодная (+3-7 °C). У горных раёнах умерана цёплае лета (+19-25 °C) і адносна халодная зіма (ад +5 да −10 °C), ападкі выпадаюць у асноўным у выглядзе снега. Ападкаў выпадае ад 500 да 1500 мм у год, пераважна ў выглядзе дажджу, у гарах блізу марскога ўзбярэжжа месцамі выпадае звыш 3000 мм. У паўночных абласцях Чарнагорыі снег ляжыць да 5 месяцаў у годзе. Колькасць сонечных гадзін у год: у Ігала — 2386, у Улцыне — 2700.

Насельніцтва

Асноўны артыкул: Насельніцтва Чарнагорыі

Па дадзеных перапісу 2003 г. у Чарнагорыі пражывае 620 145 чалавек.

Нацыянальны, моўны і рэлігійны склад насельніцтва паводле дадзеных 2011:

  • чарнагорцы — 44,98%
  • сербы — 29,73%
  • баснійцы — 8,65%
  • албанцы — 4,91%
  • славяне-мусульмане¹ — 3,31%
  • цыганы — 1,01%
  • харваты — 0,97%
  • сербы-чарнагорцы — 0,34%
  • югаславы — 0,19%
  • іншыя — 5,91 %

¹ — чарнагорцы і сербы, якія вызнаюць іслам

Родныя мовы:

  • сербская мова — 42,88%
  • чарнагорская мова — 36,97%
  • баснійская мова — 5,33%
  • албанская мова — 5,03 %
  • сербскахарвацкая — 2,03%

Рэлігія:

  • праваслаўе — 72,07%
  • іслам — 19,11%
  • каталіцтва — 3,44%
  • атэізм — 1,24%

Адміністрацыйнае дзяленне

Асноўны артыкул: Адміністрацыйнае дзяленне Чарнагорыі

Узброеныя сілы

Асноўны артыкул: Узброеныя Сілы Чарнагорыі

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Чарнагорыі

Эканоміка

Асноўны артыкул: Эканоміка Чарнагорыі

Значную ролю ў эканоміцы краіны адыгравае турызм. Вельмі папулярныя міжнародныя курорты ў гарадах Херцег-Нові, Будва, Бечычы, Петравац, а таксама гістарычныя і прыродныя славутасці — горад Котар на беразе Котарскага заліва, былая сталіца Цэтыне, Скадарскае возера, гара Лоўчэн, высакагорны кляштар Астрог, каньён ракі Тара (самы вялікі ў Еўропе: яго глыбіня дасягае 1300 м), нацыянальны парк Дурмітар і яго горналыжны курорт Жабляк (1465 метраў над узроўнем мора, гэта самы высакагорны горад на Балканах).

Культура

Асноўны артыкул: Культура Чарнагорыі

Дачыненні з Беларуссю

Дыпламатычныя дачыненні ўрады ўстанавілі 8 жніўня 2006 года.

Гл. таксама

  • Чарнагорская праваслаўная царква

Спасылкі

  • Афіцыйны сайт Урада Чарнагорыі(серб.) (англ.) 
  • Карта Чарнагорыі
  • Інфармацыйна-навінавы партал аб Чарнагорыі
  • Чарнагорыя на беларускім Партале падарожжаў

Зноскі

Краіны былой Югаславіі Боснія і Герцагавіна | Косава | Рэспубліка Македонія | Сербія | Славенія | Харватыя | Чарнагорыя Аўтаномныя краі: Ваяводзіна | Косава і Мятохія Міжземнамор'е

Албанія | Алжыр | Андора | Боснія і Герцагавіна | Ватыкан | Грэцыя | Егіпет | Іарданія | Ізраіль | Іспанія | Італія | Кіпр | Ліван | Лівія | Мальта | Марока | Манака | Чарнагорыя | Сан-Марына | Сірыя | Славенія | Туніс | Турцыя | Францыя | Харватыя

  Краіны Балканскага паўвострава

АлбаніяБалгарыяБоснія і ГерцагавінаГрэцыя • Македонія • РумыніяСербіяСлавеніяТурцыяХарватыяЧарнагорыя • Косава (часткова прызнаная дзяржава)

  Краіны ля Адрыятычнага мора

АлбаніяБоснія і ГерцагавінаІталіяСлавеніяХарватыяЧарнагорыя

  Міжземнаморскі Саюз

Члены ЕС: Аўстрыя · Балгарыя · Бельгія · Венгрыя · Вялікабрытанія · Германія · Грэцыя · Данія · Ірландыя · Іспанія · Італія · Кіпр · Латвія · Літва · Люксембург · Мальта · Нідэрланды · Партугалія · Польшча · Румынія · Славакія · Славенія · Фінляндыя · Францыя · Чэхія · Швецыя · Эстонія
Іншыя краіны: Албанія · Алжыр · Боснія і Герцагавіна · Егіпет · Іарданія · Ізраіль · Ліван · Манака · Марока · Маўрытанія · Палесцінская аўтаномія · Сірыя · Туніс · Турцыя · Харватыя · Чарнагорыя
Назіральнік: Лівія

 


Чарнагорыя Інфармацыю Аб

Чарнагорыя


  • user icon

    Чарнагорыя beatiful post thanks!

    29.10.2014


Чарнагорыя
Чарнагорыя
Чарнагорыя Вы праглядаеце суб'ект
Чарнагорыя што, Чарнагорыя хто, Чарнагорыя апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Макар’еў

Макар’еў

Макар'еў руск: Мака́рьев — горад з 1778 года у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Макар'еўскага раёна...
Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў

Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў

Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў Дата нараджэння: 10 мая 1931(1931-05-10) Месца нараджэння: в. Нова...
Гародна

Гародна

Назву Гаро́дна маюць: Змест 1 Азёры 1.1 Беларусь 1.2 Віцебская вобласць 1.3 Брэсцкая вобласць ...
307 да н.э.

307 да н.э.

гады 309 да н.э. 308 да н.э. 307 да н.э. 306 да н.э. 305 да н.э. дзесяцігоддзі 320-я да н...

Выпадковыя Артыкула (searchxengine.com)

Аманіту (головоногого)

Аманіту (головоногого)

Ammonoidea Zittel, 1884 Атрады і тэрміны існавання Agoniatitida (D-T1) Goniatitida (D2-P) Clymen
дэмаграфічныя паказчыкі

дэмаграфічныя паказчыкі

Змест 1 Абсалютныя дэмаграфічныя паказчыкі 1.1 Агульная колькасць насельніцтва 1.2 Агульны прыро
Сэкуени

Сэкуени

Сэкуени рум Săcueni, венг Székelyhíd - горад у Румыніі ў складзе жудеца Бихор Гістор
Фаміных, Аляксандр Якаўлевіч

Фаміных, Аляксандр Якаўлевіч

1901 (1901) Дата смерці 1976 (1976) Прыналежнасць Чырвоная Армія Гады службы 1922 - Званне М