TR | RU | UK | KK | EN |

Чад

чадейка, чадраабалын лодойдамба
Каардынаты: 15°16′00″ пн. ш. 18°41′00″ у. д. / 15.266667° пн. ш. 18.683333° у. д. (G) (O) (Я)15.266667, 18.683333

Дэвіз: «Unité, Travail, Progrès" (фр. Адзінства, праца, прагрэс)» Гімн: «La Tchadienne» Дата незалежнасці 11 жніўня 1960 (ад Францыі) Афіцыйныя мовы французская і арабская Сталіца Нджамена Найбуйнейшыя гарады Сарх, Мунду, Абешэ, Аці Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Ідрыс Дэбі
Эмануэль Надзінгар Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні 20-я ў свеце
1 284 000 км²
1,9 Насельніцтва
• Ацэнка (2009)
• Шчыльнасць
11 100 000 чал. (82-я)
11,5 чал./км² ІРЧП (2007) ▼ 0.392 (нізкі) (175-ы) Валюта Франк КФА Інтэрнэт-дамен .td Тэлефонны код +235 Часавы пояс +1

Чад, Рэспубліка Чад — дзяржава ў Цэнтральнай Афрыцы. Мяжуе на поўначы з Лівіяй, на поўдні з ЦАР, на ўсходзе з Суданам, на захадзе з Камерунам, Нігерыяй, Нігерам. Сталіца — Нджамена. Афіцыйныя мовы — французская і арабская. Нацыянальнае свята — Дзень незалежнасці (11 жніўня).

Змест

  • 1 Дзяржаўны лад
  • 2 Геаграфія
  • 3 Гісторыя
  • 4 Эканоміка
  • 5 Умовы наведвання
  • 6 Літаратура

Дзяржаўны лад

Чад — рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя 1996 года, ухваленая на рэферэндуме. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, які выбараецца ўсеагульным галасаваннем на 5 гадоў, ён жа з'яўляецца кіраўніком урада і галоўнакамандуючым узброеных сіл. Заканадаўчы орган — Нацыянальны сход (125 дэпутатаў, іх тэрмін паўнамоцтваў 4 гады).

Геаграфія

Вярблюды на вадапоі Асноўны артыкул: Геаграфія Чада

Паверхня — плоская раўніна вышынёй 250—400 метраў. На поўначы нагор'е Тыбесты (вышыня да 3415 метраў, вулкан Эмі-Кусі), на паўночным усходзе плато Эрды і Энеды (вышыня да 1450 метраў), на паўднёвым усходзе масіў Вадаі (вышыня да 1666 метраў), на захадзе раўніна Канем. Карысныя выкапні: баксіты (запасы — 14 млн.тон), сода, соль, дыятаміты, вапнякі, каалін, нафта, уран, берыл, волава, медзь, золата. Клімат трапічны пустынны на поўначы, экватарыяльна-мусонны на поўдні. Сярэдняя тэмпература студзеня ад 15 °C на поўначы да 21 °C на поўдні, ліпеня адпаведна 30 °C і 33 °C. Ападкаў ад 100—250 мм на поўначы да 1000 мм на поўдні. Бываюць пясчаныя буры. Асноўныя водныя рэсурсы на поўдні краіны. Галоўныя рэкі Шары з прытокам Лагонэ (басейн возера Чад) і Батха (басейн возера Фітры). Расліннасць на поўначы прадстаўлена пустыннымі відамі (тамарыск, нізкарослая акацыя, вярблюджая калючка), у зоне Сахель — апустыненныя саванны з зараснікамі хмызнякоў на чырвона-бурых глебах, на поўдні — тыповыя саванны з баабабамі і пальмамі на чырвоных глебах. З жывёл ва ўнутраных раёнах пераважна траваедныя млекакормячыя (слон, жырафа, буйвал, насарогі, антылопы) і драпежнікі (леў, леапард, шакал, гіена). У рэках і азёрах — кракадзілы і бегемоты. Шмат птушак, змей, насякомых. Нацыянальныя паркі Закума і Манда, запаведнікі Абу-Тэльфан і Сініянка-Мінія.

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Чада Франсуа Тамбалбай — першы прэзідэнт незалежнага Чада

Чалавек насяляе тэрыторыю Чада з найстаражытных часоў. У 8 ст. ў басейне возера Чад сфарміравалася Імперыя Канем, якая ў XII — XIII стст. уключала значную частку тэрыторыі сучаснага Чада. З XI ст. тут пашырыўся іслам, які стаў рэлігіяй пануючых вярхоў. У XVI ст. на ўсходзе Чада склалася дзяржава Вадаі, па паўднёвым захадзе — Багірмі; у канцы XIX ст. значная частка іх уладанняў увайшла ў склад дзяржавы Рабаха. У 1890-я гады на тэрыторыі Чада з'явіліся французскія войскі, якія ў 1900 г. знішчылі дзяржаву Рабаха, да 1914 г. падпарадкавалі ўсю тэрыторыю Чада, і як асобную калонію ўключылі яе ў склад Французскай Экватарыяльнай Афрыкі; з 1946 г. — «заморская тэрыторыя» Францыі. У 1947 г. створана Прагрэсіўная партыя Чада (ППЧ), прадстаўнікі якой у 1957 г. узначалілі першы нацыянальны ўрад краіны. З 1958 г. Чад — аўтаномная дзяржава ў складзе Французскага супольніцтва, з 11 жніўня 1960 г. — незалежная дзяржава. Старшынёй урада стаў Ф.Тамбалбай, які ў верасні 1960 г. быў абраны старшынёй ППЧ. 28 лістапада 1960 г. была прынята Канстытуцыя, якая была направлена на развіццё прадпрымальніцтва і прыцягненне замежных інвестыцый. У 1962 г. уведзены аднапартыйны рэжым ППЧ на чале з прэзідэнтам Ф.Тамбалбаем. Супраць яго вялі ўзброеную барацьбу мусульманскія народы Паўночнага Чада. У красавіку 1975 г. Тамбалбай забіты, уладу захапіў Вышэйшы ваенны савет на чале з генералам Ф.Малумам. Пад націскам паўночных паўстанцаў Малум у жніўні 1978 г. стварыў кааліцыйны ўрад на чале з лідарам Узброеных сіл Поўначы (УСП) Х.Хабрэ. У выніку ўзброенай барацьбы паміж рознымі паўночнымі групоўкамі ў лістападзе 1979 г. створаны Пераходны ўрад нацыянальнага адзінства (ПУНА) на чале з лідарам Фронту нацыянальнага вызвалення Чада (ФНВЧ) Г.Уэдэем; Хабрэ стаў міністрам абароны. З сакавіка 1980 г. разгарнулася грамадзянская вайна паміж ФНВЧ, якому дапамагалі Лівія, і УСП, што апіраліся на Францыю. У чэрвені 1982 г. УСП захапілі сталіцу — Нджамену. Хабрэ ў верасні 1982 г. абвешчаны прэзідэнтам Чада. У 1983—1987 гг. яго войскі разграмілі ўзброеныя сілы ФНВЧ і ўсталявалі кантроль над большай часткай тэрыторыі краіны. У верасні 1989 г. падпісана мірнае пагадненне паміж Чадам і Лівіяй. 1 снежня 1990 г. рэжым Хабрэ скінуты сіламі апазіцыі, якія ўварваліся з тэрыторыі Судана; іх лідар генерал І.Дэбі абвешчаны прэзідэнтам Чада. У кастрычніку 1991 г. дазволена шматпартыйнасць.

У сакавіку 1996 г. прынята новая Канстытуцыя Чада. На альтэрнатыўных выбарах 1996 г. і 2001 г. прэзідэнтам краіны зноў выбраны Дэбі.

Эканоміка

Валюта — франк КФА. 1 дол. ЗША = 480 франкам КФА.

Умовы наведвання

Мінімальны тэрмін афармлення візы — 3 дні. Колькасць анкет і фатаграфій — па 2 шт. Анкеты запаўняюцца на рускай або французскай мовах і адсылаюцца ў Канцылярыю пасольства Рэспублікі Чад у Маскве. Да візавага запыту прыкладаецца запрашэнне або факс і міжнародны сертыфікат аб прышчэпцы супраць жоўтай ліхаманкі. Тэрмін дзеяння ўязной візы — 90 дзён. Консульскі збор — 100 долараў ЗША. Бязвізавы транзіт не дазваляецца. Дзеці да 16 гадоў запісваюцца ў візу бацькоў (маці).

Пералёт да Нджамены магчыма ажыццявіць толькі праз Парыж, Дубаі, Хартум. Рэгулярныя рэйсы Парыж — Нджамена (чатыры разы на тыдзень) здзяйсняюць самалёты авіякампаніі «Эр Франс».

Пры перасячэнні мяжы неабходна прад'явіць пашпарт з уязной візай, запоўніць бланк паліцэйскага кантролю, у якім паказваюцца асноўныя біяграфічныя звесткі, мэта прыезду і г.д. Дазволены бязмытны ўвоз новых рэчаў і прадуктаў харчавання для асабістага спажывання, апроч аўдыё-, відэа- і камп'ютарнай тэхнікі. На ўвоз золата ў злітках патрабуецца дазвол Цэнтральнага банка Рэспублікі Чад. Забаронены ўвоз наркотыкаў, зброі і баяпрыпасаў. Пры вывазе абавязковаму мытнаму кантролю падлягаюць зброя, баяпрыпасы, рэдкія віды фаўны. Пры ўвозе і вывазе хатніх жывёл неабходна прад'явіць ветэрынарнае пасведчанне аб прышчэпцы супраць шаленства. Увоз і вываз нацыянальнай валюты не абмежаваны.

Беларускія грамадзяне, якія заязджаюць на тэрмін ад тыдня да 3 месяцаў па агульнаграмадзянскіх замежпашпартах, падлягаюць абавязковай рэгістрацыі ў іміграцыйнай службе Міністэрства ўнутраных спраў на працягу 72 гадзін, а звыш 3 месяцаў (прыбыццё да сваякоў, праца па кантракце, адкрыццё свайго прадпрыемства і д.г.п.) павінны не пазней 10 дзён запытаць у цэнтральным камісарыяце паліцыі Нджамены дазвол на атрыманне візы на знаходжанне і віду на жыхарства (у абавязковым парадку патрабуецца даведка аб адсутнасці судзімасці, выдадзеная не раней, чым за тры месяца да прыбыцця ў Чад). Для працы па кантрактах замежнікам неабходна атрымаць дазвол Міністэрства працы.

Усе катэгорыі замежнікаў, якія легальна знаходзяцца ў краіне, могуць перасоўвацца па краіне без якія-небудзь абмежаванняў. Тым не менш, у адпаведнасці з арт. 20 Дэкрэту № 211, «па прычынах дзяржаўнай бяспекі або аховы грамадскага парадку свабода перамяшчэння і знаходжання замежных грамадзян у некаторых раёнах Чаду можа быць абмежаваная або забароненая». Не рэкамендуюцца паездкі ў паўночныя і ўсходнія раёны краіны, а таксама на возера Чад.

Па прыбыцці ў краіну варта звязацца з консульскай установай Расіі з тым, каб атрымаць рэкамендацыі па нормах асабістай бяспекі з улікам асаблівасцяў краіны знаходжання.

Адлегласць ад аэрапорта да цэнтра горада — 1,5 км. Кошт праезду на таксі ад аэрапорта да пасольства, а таксама сярэдні кошт адной паездкі на таксі — 2 тыс. франкаў КФА (каля 4 дал. ЗША). Грамадскі транспарт адсутнічае. Дарожны рух — левабаковы. Кошт 1 хвіліны тэлефоннай размовы з Мінскам — 2700 франкаў КФА (каля 5 дол. ЗША), тэлефонная размова ў межах Нджамены — 200 франкаў КФА (0,4 дол. ЗША). Маецца сотавая сетка GSM-900. Кошт абеду ў рэстаране — 20 тыс. франкаў КФА (40 дал. ЗША), нумары ў гасцініцы сярэдняга класа — 90-100 тыс. франкаў КФА (190—210 дол. ЗША). Медыцынскае абслугоўванне платнае. Колькасць кваліфікаваных лекараў абмежавана, некаторыя спецыялісты наогул адсутнічаюць. Для правядзення фота- і відэаздымак патрабуецца афіцыйны дазвол чадскіх уладаў. Фатаграфаванне ваенных аб'ектаў, адміністрацыйных будынкаў, аэрапортаў, паркаў і рэлігійных аб'ектаў забароненае.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 2003. — 512 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.
Афрыканскі Саюз

Алжыр | Ангола | Батсвана | Бенін | Буркіна-Фасо | Бурундзі | Габон | Гамбія | Гана | Гвінея* | Гвінея-Бісау | Джыбуці | Рэспубліка Конга">Дэмакратычная Рэспубліка Конга | Егіпет | Замбія | Зімбабвэ | Каба-Вердэ | Камерун | Каморскія Астравы | Кенія | Кот-д'Івуар | Лесота | Ліберыя | Лівія | Мадагаскар* | Мазамбік | Малаві | Малі | Маўрыкій | Маўрытанія* | Намібія | Нігер | Нігерыя | Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка | Паўднёвы Судан | Руанда | Рэспубліка Конга | Самалі | Сан-Тамэ і Прынсіпі | САДР | Свазіленд | Сейшэльскія Астравы | Сенегал | Судан | Сьера-Леонэ | Танзанія | Тога* | Туніс | Уганда | Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка | Чад | Экватарыяльная Гвінея | Эрытрэя | Эфіопія

* Членства прыпынена   Франкафонія

Албанія | Андора | Арменія | Бельгія (Французская супольнасць Бельгіі) | Бенін | Балгарыя | Буркіна-Фасо | Бурундзі | Вануату | В'етнам | Габон | Гаіці | Гана1 | Гвінея | Гвінея-Бісау | Грэцыя | Джыбуці | Дамініка | Егіпет | Каба-Вердэ | Камбоджа | Камерун | Канада (Нью-Брансуік, Квебек) | Кіпр1 | Каморы | Рэспубліка Конга">Дэмакратычная Рэспубліка Конга | Рэспубліка Конга | Кот-д'Івуар | Лаос | Ліван | Люксембург | Маўрыкій | Маўрытанія | Мадагаскар | Македонія | Малі | Марока | Малдова | Манака | Нігер | Руанда | Румынія | Сан-Тамэ і Прынсіпі | Сейшэльскія Астравы | Сенегал | Сент-Люсія | Тога | Туніс | Францыя (Французская Гвіяна, Гвадэлупа, Марцініка, Сен-П'ер і Мікелон) | Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка | Чад | Швейцарыя | Экватарыяльная Гвінея

Дзяржавы-назіральнікі: Аўстрыя | Арменія | Венгрыя | Грузія | Латвія | Літва | Мазамбік | Польшча | Сербія | Славакія | Славенія | Тайланд | Украіна | Харватыя | Чэхія

1Асацыяваны член

 


Арганізацыя ісламскага супрацоўніцтва

ААЭ | Азербайджан | Албанія | Алжыр | Аман | Афганістан | Бангладэш | Бахрэйн | Бенін | Бруней | Буркіна-Фасо | Габон | Гамбія | Гаяна | Гвінея | Гвінея-Бісау | Джыбуці | Егіпет | Емен | Іарданія | Інданезія | Ірак | Іран | Казахстан | Камерун | Каморы | Катар | Кот-д'Івуар | Кувейт | Кыргызстан | Ліван | Лівія | Мазамбік  | Малайзія | Малі | Мальдывы | Марока | Маўрытанія |Нігер | Нігерыя | Пакістан | Палесціна | Самалі | Саудаўская Аравія | Сенегал | Сірыя | Судан | Сурынам | Сьера-Леонэ | Таджыкістан | Тога | Туніс | Туркменістан | Турцыя | Уганда | Узбекістан | Чад

Дзяржавы-назіральнікі: Боснія і Герцагавіна | Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка | Расія | Тайланд Мусульманскія арганізацыі і абшчыны — назіральнікі: Нацыянальна-вызваленчы фронт маро | Паўночны Кіпр Міжнародныя арганізацыі — назіральнікі: Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва | Арганізацыя Аб'яднаных Нацый | Афрыканскі саюз | Ліга арабскіх дзяржаў | Рух недалучэння  

чад, чадамжийн хөтөлбөр, чадейка, чадейка рецепты, чадний газ, чадов алексей, чадовы братья, чадра, чадраабалын лодойдамба, чадър


Чад Інфармацыю Аб

Чад


  • user icon

    Чад beatiful post thanks!

    29.10.2014


Чад
Чад
Чад Вы праглядаеце суб'ект
Чад што, Чад хто, Чад апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Роберт Салоў

Роберт Салоў

23 жніўня 1924(1924-08-23) (91 год) Месца нараджэння Бруклін, Нью-Ёрк, ЗША Грамадзянства ЗША...
Студзёнкі

Студзёнкі

Назву Студзёнкі маюць: Населеныя пункты Беларусь Мінская вобласць: Студзёнкі — вёска ў Вілейскім р...
Македонская грэкакаталіцкая царква

Македонская грэкакаталіцкая царква

Македонская грэкакаталіцкая царква — адна з усходнекаталіцкіх цэркваў, якія прытрымліваюцца віз...
Горад Хайдарабад, Індыя

Горад Хайдарабад, Індыя

Хайдарабад (хіндзі: नई दिल्ली) — агульная сталіца абодвух індыйскіх штатаў Андхра-Прадэш і Тэлангана...