TR | RU | UK | KK | EN |

Ціха Брагэ


14 снежня 1546(1546-12-14)

Месца нараджэння

замак Кнудструп, Сконэ, Данія

Дата смерці

24 кастрычніка 1601(1601-10-24) (54 гады)

Месца смерці

Прага, Багемія, Свяшчэнная Рымская імперыя

Грамадзянства

Данія

Навуковая сфера

астраном

Месца працы

Ураніборг

Альма-матэр

Капенгагенскі ўніверсітэт і Лейпцыгскі ўніверсітэт

Вядомыя вучні

С. Марый

Подпіс

Ціха Брагэ (Tycho Brahe; 14 снежня 1546 — 24 кастрычніка 1601) — дацкі шляхціч, паходзіў з правінцыі Сконэ (цяпер — тэрыторыя Швецыі), найбольш вядомы як адзін з першых астраномаў у Еўропе. Быў таксама астролагам і алхімікам. Ціха Брагэ — латынізаванае імя. Сапраўднае дацкае імя — Tyge Ottesen Brahe.

Ціха Брагэ валодаў маёнткам на востраве Гвен, дзе пабудаваў адзін з самых ранніх даследчых інстытутаў — Уранібург (у перакладзе — «Нябесны палац»). Там ён пабудаваў некалькі буйных астранамічных інструментаў і правёў шэраг дакладных вымярэнняў. Успрыняў геаметрычныя ідэі сістэмы Каперніка і філасофію сістэмы Пталамея і сфармуляваў сваю ўласную мадэль Сусвету — Ціханічную мадэль.

У сваёй абсерваторыі Ціха Брагэ назіраў зоркі i планеты з найвялікшай па тых часах дакладнасцю:2-3 хвіліны дугі. Часцей за іншыя свяцілы ў кожным супрацьстаянні з 1580 г. Ціха назіраў Марс менавіта таму, што яго рух відавочна не адпавядаў ні сістэме Пталамея, ні сістэме Каперніка. У 1583 г. Ціха адзначыў, што каля супрацьстаяння Марс рухаецца ў другі бок з найвышэйшай хуткасцю — амаль палова градуса ў суткі, а гэта даказвала, што Марс у супрацьстаянні значна бліжэй да Зямлі, чым да Сонца, што было праўдзіва толькі ў сістэме Сусвету Каперніка, але не Пталамея. Аднак Ціха бачыў неадпаведнасць i сістэмы Каперніка сваім назіранням. Ён стварыў сваю адмысловую сістэму, дзе Зямля засталася ў цэнтры, а планеты рухаюцца вакол Сонца, якое, у сваю чаргу, рухаецца вакол Зямлі.

Ад 1600 і да смерці Ціха ў 1601 годзе яму дапамагаў Іаган Кеплер. Гэты не менш выдатны навуковец у далейшым з дапамогай вынікаў назіранняў Брагэ распрацаваў сваю ўласную астранамічную тэорыю.

Ціха Брагэ лічыцца адным з самых уважлівых і акуратных астраномаў-практыкаў свайго часу. Яго назіранні былі настолькі дакладнымі, што Кеплер здолеў з дапамогай вынікаў гэтых назіранняў сфармуляваць законы руху планет. Ціха склаў адзін з першых зорных каталогаў. І ўрэшце з дапамогай назіранняў Ціха Брагэ было выяўлена, якая ж тэорыя мае права лічыцца праўдзівай — Капернікаўская ці тэорыя Пталамея.

Літаратура

  • Лаўрэш Л. «I зорнае неба над галавой…»:Нарысы з гісторыі астраноміi / Леанід Лаўрэш. — Мн., 2013.
  • Белый Ю. Тихо Брагэ // на pawet.net

Спасылкі

  • На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ціха Брагэ
  • Brahe, Tycho (англ.) . — Біяграфія ў архіве MacTutor. Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2011. Праверана 30 красавіка, 2009.


Ціха Брагэ Інфармацыю Аб

Ціха Брагэ


  • user icon

    Ціха Брагэ beatiful post thanks!

    29.10.2014


Ціха Брагэ
Ціха Брагэ
Ціха Брагэ Вы праглядаеце суб'ект
Ціха Брагэ што, Ціха Брагэ хто, Ціха Брагэ апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Летні сад

Летні сад

Летні сад (руск.:Ле́тний сад) — паркавы ансамбль, помнік садова-паркавага мастацтва першай трэ...
Хутар Высокія

Хутар Высокія

Высо́кія[1] (трансліт.:Vysokija, руск.:Высокие) — хутар у Воранаўскім раёне Гродзенскай вобла...
Канстытуцыя Венгрыі

Канстытуцыя Венгрыі

Канстытуцыя Венгрыі (венг.:A Magyar Köztársaság alkotmánya) — асноўны закон Венгрыі, прыняты 1...
Дзень святой Люсіі

Дзень святой Люсіі

Дзень святой Люсіі — свята, якое адзначаецца 13 снежня ў каталіцкіх і пратэстанцкіх краінах Гісторы...