TR | RU | UK | KK | EN |

Цібо I дэ Блуа

цібо i дэ блуа город, цібо i дэ блуа франция
Цібо I дэ Блуа, па мянушцы Шэльма або Махляр (фр.: Thibaut I le Tricheur de Blois; каля 910 — 16 студзеня 975) — першы граф Блуа, Шартра, Тура, Шатадзёна, сеньёр В'ерзона, Сансера, Шынона, Самюра і Бажансі. Сын Цібо Старога, віконта Тура.

Змест

  • 1 Біяграфія
    • 1.1 Кіраванне
  • 2 Сям'я і дзеці
  • 3 Зноскі

Біяграфія

Кіраванне

Спачатку Цібо быў адным з васалаў Гуга Вялікага, герцага Франкаў (Францыі). У 945 годзе апошні даручыў яму ахову палоненага караля Людовіка IV. Наўзамен за свабоду, якую Цібо павінен быў даць каралю па заканчэнні года палону, Гуга Вялікі аддаў Цібо горад Лан.

У 943 ці 944 годзе Цібо ажаніўся з удавой герцага Вільгельма I Нармандскага, Літгардай дэ Вермандуа, дачкой графа Герберта II дэ Вермандуа. Жонка прынесла яму ў пасаг Правен, які пры яго нашчадках стаў цэнтрам графства Шампань (першым, хто афіцыйна выкарыстоўваў тытул графа Шампані, быў Гуга I Шампанскі).

У 952 годзе памёр герцаг Ален II Брэтонскі, муж сястры Цібо, і Цібо на час непаўналецця свайго пляменніка Дрогана стаў апекуном герцагства Брэтань. Скарыстаўшыся гэтай акалічнасцю, ён стварыў зону свайго ўплыву ў графстве Рэн.

У 956 годзе, скарыстаўшыся смерцю герцага франкаў і маленствам яго сына Гуга Капета, Цібо ўзяў сабе тытул графа Тура, а таксама захапіў Шартр і Шатадзён.

Затым ён выдаў сваю сястру за графа Фулька Анжуйскага. Хронікі, якія апавядаюць пра сустрэчу Цібо з графам Фулькам Анжуйскім, што адбылася ў 958 годзе, называюць іх «намеснікамі і кіраўнікамі каралеўства Нейстрыя» і «графамі ласкай божай».

У 960-х гадах Цібо ўстаў на бок караля Лотара, сына Людовіка IV Заморскага, супраць свайго сюзерэна Гуга Капета, а таксама выступіў супраць герцага Рычарда I Нармандскага. У 961 годзе ён здзейсніў паход у графства Эўро. У адказ нарманы напалі на Дзюнуа. У 962 годзе Цібо арганізаваў буйны ваенны паход супраць Руана, аднак, пацярпеў няўдачу. Нарманы ж дашлі да Шартрскага графства і спалілі Шартр.

Цібо ўзяў пад свой кантроль крэпасці Сент-Эньян і В'ерзон, а таксама, магчыма, Ла Шапель-д'Энгіён у Беры. У перыяд непаўналецця Гуга Капета ён умацаваў Шартр і Шатадзён, а да 960 годзе выбудаваў новую крэпасць Самюр.

У выніку, да канца жыцця Цібо стварыў княства, якое стала адным з самых магутных на Луары. Яно дамінавала над Цэнтральнай Францыяй і пагражала ўладзе саміх Раберцінаў. Гуга Капет, адчуваючы гэту небяспеку, уступіў у саюз з графамі Анжу.

Сям'я і дзеці

Жонка: (з 943/944) Літгарда, дачка Герберта II дэ Вермандуа, удава Вільгельма I, герцага Нармандыі. Мелі 4 дзяцей:

  • Цібо дэ Блуа (пам. 962);
  • Гуга дэ Блуа (пам. 985), архібіскуп Буржскі;
  • Эд I дэ Блуа (пам. 996), граф Блуа;
  • Эма дэ Блуа; муж — Гільём IV Аквітанскі, граф дэ Пуацье і герцаг Аквітаніі.

Зноскі

  1. ↑ Central France (англ.) 

цібо i дэ блуа город, цібо i дэ блуа франция


Цібо I дэ Блуа Інфармацыю Аб

Цібо I дэ Блуа


  • user icon

    Цібо I дэ Блуа beatiful post thanks!

    29.10.2014


Цібо I дэ Блуа
Цібо I дэ Блуа
Цібо I дэ Блуа Вы праглядаеце суб'ект
Цібо I дэ Блуа што, Цібо I дэ Блуа хто, Цібо I дэ Блуа апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Возера Лебядзіна

Возера Лебядзіна

 Беларусь Рэгіён Віцебская вобласць Даўжыня 0,37 км Шырыня 0,35 км Плошча 0,09 ...
Аляксандр Валянцінавіч Вампілаў

Аляксандр Валянцінавіч Вампілаў

19 жніўня 1937(1937-08-19) Месца нараджэння: гор. Чаромхава, Іркуцкая вобласць, Расія Да...
Стасеўка (Бабруйскі раён)

Стасеўка (Бабруйскі раён)

Ста́сеўка1 трансліт: Stasieŭka, руск: Стасевка — вёска ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці ...
Паўднёвая Азія

Паўднёвая Азія

Паўднёвая Азія (бенг.: দক্ষিণ এশিয়া, мальд.: ދެކުނު އޭޝިޔާ, гудж.: દક્ષિણ એશિયા, хіндзі: दक्षिण एशि...