TR | RU | UK | KK | EN |

Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка


Каардынаты: 6°36′00″ пн. ш. 20°43′00″ у. д. / 6.6° пн. ш. 20.716667° у. д. (G) (O) (Я)6.6, 20.716667

Дэвіз: «Unité, Dignité, Travail» Гімн: «La Renaissance» Дата незалежнасці 13 жніўня 1960 (ад Францыі) Афіцыйныя мовы французская і санго Сталіца Бангі Найбуйнейшы горад Бангі Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Катрын Самба-Панза
Махамат Камун Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні 42-я ў свеце
622 984 км²
0 Насельніцтва
• Ацэнка (2012)
• Шчыльнасць
▲5 057 000 чал.
6,1 чал./км² ВУП
  • Разам (2005)
  • На душу насельніцтва
$4 453 млн.  (156-ы)
$391 Валюта Франк КФА Інтэрнэт-дамен .cf Тэлефонны код +236 Часавы пояс +1

Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка, ЦАР (фр.: République Centrafricaine) — краіна ў Афрыцы. Мяжуе з Чадам, Дэмакратычнай Рэспублікай Конга, Суданам, Паўднёвым Суданам, Камерунам, Рэспублікай Конга. Непасрэднага выхаду да акіяну не мае.

Змест

  • 1 Геаграфія
  • 2 Гісторыя
    • 2.1 Старажытнасць
    • 2.2 Перыяд незалежнасці
  • 3 Спасылкі

Геаграфія

Паверхня краіны ўяўляе сабой хвалістае пласкагор'е вышынёй ад 600 да 900 метраў, што раздзяляе басейны ракі Конга і возера Чад. У яго межах вылучаюць ўсходнюю і заходнюю часткі. Усходняя частка мае агульны ўхіл на поўдзень, да рэк Мбому (Бому) і Убангі. На поўначы знаходзіцца масіў Ферт, які складаецца з груп ізаляваных гор і хрыбтоў (вышынёй больш за 900 метраў) Абурасейн, Дар-Шалла і Монго (звыш 1370 м). На поўдні месцамі ўзвышаюцца скальныя астанцы (мясцовая назва - «кагас»). Галоўныя рэкі на ўсходзе краіны - Шынкі і Мбар - суднаходныя ў ніжніх плынях; вышэй праходжання судоў перашкаджаюць парогі. На захадзе пласкагор'я размешчаны масіў Ядэ, які працягваецца ў Камеруне.

Клімат і расліннасць змяняюцца з поўначы на поўдзень. Толькі на паўднёвым захадзе захаваліся густыя вільготныя трапічныя лясы; па кірунку на паўночны ўсход лясы па далінах рэк змяняюцца саваннымі рэдкалессямі і злакоўнікамі. На поўначы сярэдняя гадавая колькасць ападкаў складае 1250 мм у год, яны выпадаюць пераважна з ліпеня па верасень, а таксама ў снежні-студзені. Сярэдняя гадавая тэмпература 27 ° С, а на поўдні - 25 ° С. Сярэдняя гадавая колькасць ападкаў перавышае 1900 мм; вільготны сезон доўжыцца з ліпеня па кастрычнік; снежань і студзень - сухія месяцы.

Гісторыя

Старажытнасць

Найстаражытная гісторыя народаў ЦАР мала вывучана. З-за аддаленасці ад акіянаў і існавання цяжкадаступных раёнаў гэтая краіна аж да XIX ст. заставалася невядомай еўрапейцам. Выяўленыя пры здабычы алмазаў у басейне ракі Убангі прылады каменнага веку даюць падставу лічыць, што ў старажытнасці многія Цэнтральна-Афрыканскія раўніны былі заселены. Знойдзеныя ў пачатку 60-х гадоў XX стагоддзя антраполагам П'ерам Відалем на паўднёвым захадзе краіны камяні вышынёй 3 м ставяцца да эпохі неаліту. Сярод народа гбайя яны вядомыя пад назвай «таджуну», гэта значыць стаячыя камяні.

Здаўна па тэрыторыі краіны праходзілі шляхі шматлікіх міграцый афрыканскіх народаў, і гэта ў значнай ступені паўплывала на яе засяленне. Першымі жыхарамі на гэтай тэрыторыі, відаць, былі пігмеі. Аб існаванні зямель да захаду ад вытокаў Ніла, населеных цёмнаскурымі народамі, было вядома старажытным егіпцянам. Расшыфраваныя надпісы на егіпецкіх манументах распавядаюць аб краіне Уам (у раёне рэк Мобу і Кембе), населенай «чорнымі карлікамі - пігмеямі». На старажытнаегіпецкіх картах рэкі Убангі і Уэле зваліся Чорным Нілам і былі злучаныя з Белым Нілам ў адну раку.

Перыяд незалежнасці

Першы абраны пасля атрымання незалежнасці прэзідэнт Давід Дако быў зрынуты ў 1966 годзе ў выніку ваеннага перавароту. Да ўлады прыйшоў Жан-Бэдэль Бакаса, які абвясціў ЦАР імперыяй, а сябе — імператарам. У 1979 годзе пры ваеннай падтрымцы Францыі да ўлады вярнуўся Дако, краіне была вернута ранейшая назва. У 1981 годзе ў выніку чарговага ваеннага перавароту прэзідэнтам стаў генерал Андрэ Калінгба.

У пачатку 1990-х гадоў пад уплывам агульных дэмакратычных тэндэнцыяў у Афрыцы і палітыка-эканамічнага ціску з боку заходніх донараў ваенныя ўлады абвясцілі, што прыступаюць да стварэння ўмоў для вяртання краіны да грамадзянскага кіравання. Аднавілася дзейнасць палітычных партыяў, быў прыняты Закон аб выбарах. У 1993 годзе на прэзідэнцкіх выбарах, прызнаных міжнароднымі назіральнікамі вольнымі і дэмакратычнымі, перамог Анж-Фелікс Патасэ. У верасні 1999 года ён быў перавыбраны на новы шасцігадовы тэрмін.

На працягу некалькіх гадоў сітуацыя ў ЦАР заставалася вельмі нестабільнай і выбуханебяспечнай, рэжым Патасэ трымаўся ў асноўным за кошт прамой ваеннай падтрымкі лівійцаў і фактычна кантраляваў толькі сталіцу ЦАР.

Спасылкі

  • На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка


Краіны Афрыкі

Алжыр · Ангола · Бенін · Батсвана · Буркіна-Фасо · Бурундзі · Габон · Гамбія · Гана · Гвінея · Гвінея-Бісау · Джыбуці · Рэспубліка Конга">Дэмакратычная Рэспубліка Конга · Егіпет · Замбія · Зімбабвэ · Каба-Вердэ · Камерун · Каморы · Кенія · Кот-д’Івуар · Лесота · Ліберыя · Лівія · Маўрыкій · Маўрытанія · Мадагаскар · Малаві · Малі · Марока · Мазамбік · Намібія · Нігер · Нігерыя · Руанда · Рэспубліка Конга · Сан-Тамэ і Прынсіпі · Свазіленд · Сейшэлы · Самалі · Сенегал · Судан · Сьера-Леонэ · Танзанія · Тога · Туніс · Уганда · Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка · Чад · Экватарыяльная Гвінея · Эрытрэя · Эфіопія · Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка · Паўднёвы Судан

Залежныя тэрыторыі: Азорскія астравы · Брытанская тэрыторыя ў Індыйскім акіяне · Канарскія астравы · Мадэйра · Маёта · Мелілья · Рэюньён · Астравы Святой Алены, Узнясення і Трыстан-да-Кунья · Астравы Эпарсэ · Сеўта

Дзяржавы са спрэчным статусам: Сахарская Арабская Дэмакратычная Рэспубліка¹ (Заходняя Сахара) · дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі Самалі (Аўдаленд · Азанія · Галмудуг · Джубаленд · Пунтленд · Самаліленд · Сул, Санааг і Кайн · Хіман і Бэб)

¹ З'яўляецца членам Афрыканскага Саюза, вялікая частка тэрыторый акупавана Марока.

  Афрыканскі Саюз

Алжыр | Ангола | Батсвана | Бенін | Буркіна-Фасо | Бурундзі | Габон | Гамбія | Гана | Гвінея* | Гвінея-Бісау | Джыбуці | Рэспубліка Конга">Дэмакратычная Рэспубліка Конга | Егіпет | Замбія | Зімбабвэ | Каба-Вердэ | Камерун | Каморскія Астравы | Кенія | Кот-д'Івуар | Лесота | Ліберыя | Лівія | Мадагаскар* | Мазамбік | Малаві | Малі | Маўрыкій | Маўрытанія* | Намібія | Нігер | Нігерыя | Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка | Паўднёвы Судан | Руанда | Рэспубліка Конга | Самалі | Сан-Тамэ і Прынсіпі | САДР | Свазіленд | Сейшэльскія Астравы | Сенегал | Судан | Сьера-Леонэ | Танзанія | Тога* | Туніс | Уганда | Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка | Чад | Экватарыяльная Гвінея | Эрытрэя | Эфіопія

* Членства прыпынена   Цэнтральна-Афрыканская валютна-эканамічная супольнасць

 Габон •  Камерун •  Рэспубліка Конга •  ЦАР •  Чад •  Экватарыяльная Гвінея

  Франкафонія

Албанія | Андора | Арменія | Бельгія (Французская супольнасць Бельгіі) | Бенін | Балгарыя | Буркіна-Фасо | Бурундзі | Вануату | В'етнам | Габон | Гаіці | Гана1 | Гвінея | Гвінея-Бісау | Грэцыя | Джыбуці | Дамініка | Егіпет | Каба-Вердэ | Камбоджа | Камерун | Канада (Нью-Брансуік, Квебек) | Кіпр1 | Каморы | Рэспубліка Конга">Дэмакратычная Рэспубліка Конга | Рэспубліка Конга | Кот-д'Івуар | Лаос | Ліван | Люксембург | Маўрыкій | Маўрытанія | Мадагаскар | Македонія | Малі | Марока | Малдова | Манака | Нігер | Руанда | Румынія | Сан-Тамэ і Прынсіпі | Сейшэльскія Астравы | Сенегал | Сент-Люсія | Тога | Туніс | Францыя (Французская Гвіяна, Гвадэлупа, Марцініка, Сен-П'ер і Мікелон) | Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка | Чад | Швейцарыя | Экватарыяльная Гвінея

Дзяржавы-назіральнікі: Аўстрыя | Арменія | Венгрыя | Грузія | Латвія | Літва | Мазамбік | Польшча | Сербія | Славакія | Славенія | Тайланд | Украіна | Харватыя | Чэхія

1Асацыяваны член

 


Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка Інфармацыю Аб

Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка


  • user icon

    Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка beatiful post thanks!

    29.10.2014


Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка
Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка
Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка Вы праглядаеце суб'ект
Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка што, Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка хто, Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Мачавіна

Мачавіна

Мачавіна (карбамід) — хімічнае злучэнне, дыямід вугальнай кіслаты. Белыя крышталі, растваральныя ў п...
Эдыт Эванс

Эдыт Эванс

8 лютага 18881888-02-081233 Месца нараджэння: Лондан, Англія, Злучанае каралеўства Вялікабрытані...
Івана-Франкоўская вобласць

Івана-Франкоўская вобласць

Горад Івана-Франкоўск Афіцыйная мова украінская Насельніцтва (2006) 1 388 млн...
Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя

Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя

Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (БСДРП) — арганізацыя бальшавіцкага кірунку, існ...