TR | RU | UK | KK | EN |

Хівінскае ханства

хівінскае ханства 550
Хівінскае ханства — дзяржава ў Сярэдняй Азіі ў 16-пачатку 20 стагоддзяў на тэрыторыі старажытнага Харэзма, паўночнай часткі Харасана і Туркменіі. Сталіцы — Вазір, Ургенч, Хіва. Узнікла ў 1512 годзе пад уладай узбексакага хана Ільбарса. У 16 — пачатку 18 стагодзяў ў Хівінскім ханстве ішла вострая міжусобная барацьба (улада была сканцэнтравана ў руках галоўных саветнікаў хана — інакаў), адначасова вяліся войны з качэўнікамі-туркменамі і іншаземнымі заваёўнікамі. У 1740 годзе ханства падпарадкаваў правіцель Ірана Надзір-шах. У 1763 годзе да ўлады прыйшоў інак Мухамед Амін, пры якім адбылася ўнутрапалітычная і эканамічная стабілізацыя ханства. Яго ўнук Ільтузар (1804—1806) абвясціў свябе ханам і заснаваў дынастыю Кунграт (кіравала да канца існавання Хівінскага ханства). Найбольшай магутнасці Хівінскае ханства дасягнула пры хане Мухамадзе Рахіме (1806—1825), які завяршыў яго аб'яднанне, правёў падатковую рэформу, падпарадкаваў суседнія ўладанні (аральскае, каракалпакаў і іншыя). У 1840-1860-я гады аднавіліся войны з Бухарскім эміратам і туркменамі, што прывяло да заняпаду дзяржавы. У 1873 годзе Хіву занялі расійскія войскі і Хівінскае ханства прызнала пратэктарат Расійскай імперыі пры захаванні ўнутрапалітычнай аўтаноміі. У пачатку 20 стагоддзя ў ханстве вырасла роля туркменскіх плямён на чале з Джунаід-ханам, які двойчы захопліваў уладу ў Хівінскім ханстве (1916 і 1918), што зноў выклікала міжусобіцы. У пачатку 1920 года Чырвоная Армія ўвайшла на тэрыторыю Хівінскага ханства і прымусіла хана 2 лютага 1920 года перадаць уладу рэўкаму Харэзмскай Народнай Савецкай Рэспублікі.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 2003. — 512 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.

хівінскае ханства 550


Хівінскае ханства Інфармацыю Аб

Хівінскае ханства


  • user icon

    Хівінскае ханства beatiful post thanks!

    29.10.2014


Хівінскае ханства
Хівінскае ханства
Хівінскае ханства Вы праглядаеце суб'ект
Хівінскае ханства што, Хівінскае ханства хто, Хівінскае ханства апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Макар’еў

Макар’еў

Макар'еў руск: Мака́рьев — горад з 1778 года у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Макар'еўскага раёна...
Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў

Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў

Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў Дата нараджэння: 10 мая 1931(1931-05-10) Месца нараджэння: в. Нова...
Гародна

Гародна

Назву Гаро́дна маюць: Змест 1 Азёры 1.1 Беларусь 1.2 Віцебская вобласць 1.3 Брэсцкая вобласць ...
307 да н.э.

307 да н.э.

гады 309 да н.э. 308 да н.э. 307 да н.э. 306 да н.э. 305 да н.э. дзесяцігоддзі 320-я да н...