Філіпіны


Філіпіны (філ.: Pilipinas , англ.: the Philippines ) — астраўная краіна ў Паўднёва-Усходняй Азіі, у Ціхім акіяне паміж Інданезіяй і Тайванем.

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Філіпін

Філіпіны насялялі плямёны аўстралоіднай расы, у II-м тысячагоддзі да н.э. іх адцяснілі ў горныя раёны паўднёвамангалоідныя народы. У 1521 г. Філіпіны наведала іспанская экспедыцыя Ф.Магелана, які загінуў у сутычцы з жыхарамі вострава Мактан. У 1565 г. з прыбыцця флоту М.Л.Легаспі пачалося іспанскае заваяванне Філіпін. Да канца XVI ст. іспанцы падпарадкавалі большую частку краіны, акрамя ісламізаванага ў XIV — XV стст. насельніцтва, якое захавала напоўдні незалежнасць да XIX ст. У хуткім часе большасць філіпінцаў хрысціянізавана. На Філіпінах усталявалася сістэма кіравання на ўзор іспанскіх калоній у Амерыцы. З XVII ст. іспанцы ізалявалі краіну ад знешняга свету. Выхад з ізаляцыі ў пачатку XIX ст. спрыяў уздыму гаспадаркі Філіпін і мясцоваму культурна-асветніцкаму руху (галоўны яго прадстаўнік Х.Рысаль). У 1892 г. заснавана тайная патрыятычная арганізацыя Каціпунан (кіраўнік А.Баніфасіо), якая ўзначаліла нацыянальнае паўстанне 1896—1897 гг. У час іспана-амерыканскай вайны 1898 г. на Філіпіны высадзіліся войскіЗША, 12 чэрвеня 1898 г. абвешчана незалежная Філіпінская Рэспубліка на чале з Э.Агінальда. У выніку амерыкана-філіпінскай вайны 1899—1901 гг. Філіпіны сталі калоніяй ЗША. У 1916 г. утвораны Заканадаўчы сход Філіпін, а паводле закона і Канстытуцыі 1934 г. у 1935 г. утвраны аўтаномны ўрад на чале з прэзідэнтам М.Л.Кесанам. У 1941—1942 гг. Філіпіны акупіравалі японскія войскі. У 1942—1944 гг. на востраве Лусон узброеную барацьбу супраць акупацыйных войскаў вяла партызанская армія Хукбалахап. У канцы 1944 — пачатку 1945 гг. тут адбыліся жорсткія баі паміж амерыканскімі і японскімі войскамі. 4 ліпеня 1946 г. абвешчана незалежнасць Філіпін. У 1965 г. прэзідэнтам краіны абраны Ф.Маркас, які ў 1972 г. увёў надзвычайнае становішча (да 1981 г.) і замацаваў свае вялікія паўнамоцтвы. Дыктатура прэзідэнта і карупцыя сярод яго паплечнікаў прывялі да народных выступленняў у лютым 1986 г., рэжым Маркаса быў скінуты. Урад прэзідэнта К.Акіна правёў дэмакратызацыю палітычнага жыцця. Але ён і ўрад прэзідэнта М.Рамаса (1992—1998) не здолелі рэфармаваць эканоміку Філіпін. Нягледзячы на мірнае пагадненне 1996 г. з мусульманскімі арганізацыямі, радыкальныя ісламісцкія групоўкі на поўдні Філіпін працягваюць узброеную барацьбу супраць урада.

Гл. таксама

  • Капампанганская мова
Краіны Азіі

Аб'яднаныя Арабскія Эміраты | Азербайджан² | Аман | Арменія | Афганістан | Бангладэш | Бахрэйн | Бруней | Бутан | В'етнам | Грузія² | Егіпет¹ | Емен | Іарданія | Ізраіль | Інданезія | Індыя | Ірак | Іран | Казахстан² | Камбоджа | Катар | Кіпр | Кітай | Кувейт | Кыргызстан | Лаос | Ліван | Малайзія | Мальдывы | Манголія | М'янма | Непал | Пакістан | Паўднёвая Карэя | Паўночная Карэя | Расія² | Саудаўская Аравія | Сінгапур | Сірыя | Таджыкістан | Тайланд | Туркменістан | Турцыя² | Узбекістан | Усходні Тымор | Філіпіны | Шры-Ланка | Японія

Дзяржавы і краі са спрэчным статусам: Абхазія | Азад Кашмір | Вазірыстан | Дзяржава Ва | Дзяржава Шан | Заходні бераг ракі Іардан | Іракскі Курдыстан | Нагорна-Карабахская Рэспубліка | Палесцінская аўтаномія | Паўднёвая Асеція | Паўночны Кіпр | Тайвань

Залежныя тэрыторыі: Брытанская тэрыторыя ў Індыйскім акіяне | Ганконг | Макаа

¹ У асноўным у Афрыцы  ² Часткова ў Еўропе  


Філіпіны Інфармацыю Аб

Філіпіны


  • user icon

    Філіпіны beatiful post thanks!

    29.10.2014


Філіпіны
Філіпіны
Філіпіны Вы праглядаеце суб'ект
Філіпіны што, Філіпіны хто, Філіпіны апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Калемегдан

Калемегдан

Каардынаты: 44° пн. ш. 20° у. д. / 44.8236° пн. ш. 20.4503° у. д. (G)...
Аграгарадок Ісерна

Аграгарадок Ісерна

І́серна[1] (трансліт.: Isierna, руск.: Исерно) — аграгарадок у Слуцкім раёне Мінскай вобласці. ...
Вёска Шалыпы

Вёска Шалыпы

Шалы́пы[1] (трансліт.: Šalypy, руск.: Шалыпы) — вёска ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці...
Праваслаўная архітэктура Беларусі, сайт

Праваслаўная архітэктура Беларусі, сайт

hram.by Камерцыйны: не Тып сайта: пазнавальны Мова(ы): беларуская, руская Цяперашні с...