Фруэла I Бязлітасны


Фруэла I Бязлітасны (ісп.: Fruela I el Cruel) (?—768) — кароль Астурыі, які кіраваў у 757—768 гг. Сын караля Альфонса I і Гермесінды.

Фруэла ўступіў на прастол пасля смерці свайго бацькі. Па характары яго апісваюць як чалавека падазронага і жорсткага.

Яго кіраванне прайшло ва ўмацаванні гарадоў для абароны іх ад арабаў, якія аб'ядналіся пад уладай Абдэрахмана, і падаўленні ўнутраных мецяжоў. Народ не любіў Фруэлу, аддаючы перавага яго брату Вілірану. Падазраючы яго ў жаданні захапіць уладу, а таксама жадаючы забяспечыць прастол свайму сыну, кароль забіў брата сваёй рукой, але неўзабаве пасля гэтага сам стаў ахвярай змовы.

Акрамя ўсяго іншага, Фруэле таксама прыпісваецца заснаванне горада Аўеда, будучай сталіцы Астурыі, у 761 г.

Каралеўства Астурыя
Папярэднік
Альфонса I
Кароль Астурыі
757—768
Пераемнік
Аўрэліё




Фруэла I Бязлітасны інфармацыя аб

Фруэла I Бязлітасны

Фруэла I Бязлітасны
Фруэла I Бязлітасны
Фруэла I Бязлітасны Вы чытаеце гэтую тэму.
Фруэла I Бязлітасны якія, Фруэла I Бязлітасны хто, Фруэла I Бязлітасны апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video