Ферзь


Ферзь, або каралева (Unicode: ♕, ♛) — наймацнейшая шахматная фігура. Прынята, што матэрыяльная каштоўнасць ферзя роўная 8-9 пешкам. Такім чынам, па моцы ён пераўзыходзіць ладдзю і лёгкую фігуру (афіцэра ці каня), саступае двум ладдзям і прыблізна раўнамоцны з трыма лёгкімі фігурамі.

Змест

  • 1 Хады ферзя
  • 2 Ферзь у шахматнай партыі
  • 3 Ферзь у шахматных задачах
  • 4 Этымалогія
  • 5 Гл. таксама
  • 6 Зноскі
  • 7 Спасылкі

Хады ферзя

Ферзь можа перамяшчацца на любую колькасць палёў па вертыкалі, гарызанталі і дыяганалі, аб'ядноўваючы здольнасці ладдзі і афіцэра (пры ўмове, што на яго шляху няма фігур). Знаходзячыся ў адным з цэнтральных палёў, ферзь можа атакаваць да 27 палёў адначасна, у куце — да 21 поля.

Ферзь у шахматнай партыі

Кожны ігрок пачынае партыю з адным ферзём. У пачатку партыі ферзі займаюць палі d1 і d8 (палі свайго колеру). Уважаецца, што ў пачатку партыі (дэбюце) не трэба спяшацца выводзіць ферзя, бо ён, знаходзячыся ў лагеры суперніка, станае ласым кавалкам для яго фігур. Значна прыдатнейшым ферзь станае ў мітэльшпілі і эндшпілі. Так, лічаць, што ў эндшпілі кароль з ферзём пры правільнай гульні выйграюць супраць караля і лёгкай фігуры, супраць караля і ладдзі, у большасці выпадкаў — супраць караля і двух лёгкіх фігур, супраць караля, ладдзі і пешкі. Акрамя таго, найістотнай задачай большасці эндшпіляў з'яўляецца правядзенне пешкі ў ферзі, бо паспяховае выкананне гэтай задачы, як правіла, азначае перамогу ў партыі.

Ферзь у шахматных задачах

Задача пра васьмярых ферзёў. Адно з магчымых развязанняў.

Ферзь фігуруе ў шматлікіх шахматных задачах. Адна з самых вядомых — задача пра васьмёх ферзёў, у задачы патрэбна размясціць 8 ферзёў так, каб яны не атакавалі адно аднаго. Матэматычным шляхам даказана, што існуе 92 рашэнні задачы пра васьмёх ферзёў.

Этымалогія

Назва «ферзь» запазычаная ад арабаў, ад якіх шахматы пачалі распаўсюджвацца ў Еўропе. У хазараў гэты тытул мелі найвышэйшыя дзяржаўныя чыноўнікі, якія кантралявалі фінансы дзяржавы, шахскі двор і войска. Значэнне слова паходзіць ад арабскага «носьбіт цяжару»[1].

Распаўсюджаная ў народзе назва «каралева» паходзіць ад іншага варыянту назвы гэтай фігуры — ферзь (ferz), запазычанага ва французскую мову, дзе слова паступова трансфарміравалася ў vierge — «цнатліўка, дзева, дама».

Гл. таксама

  • Ферзь з Лукомля

Зноскі

  1. ↑ Вялікі энцыклапедычны слоўнік Бракгаўза і Ефрона(руск.) 

Спасылкі

  • На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ферзь
  • Piececlopedia: Ферзь (англ.) 
Шахматныя фігуры

Кароль

Ферзь

Ладдзя

Слон

Конь

Пешка
 

Шаблон:Шахматы



Ферзь інфармацыя аб


Ферзь
Ферзь

Ферзь аб відэа


Ферзь Вы чытаеце гэтую тэму.
Ферзь якія, Ферзь хто, Ферзь апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video