Усходні Іерусалім


Усходні Іерусалім — частка Іерусаліма, у 1948 годзе захопленая Трансіарданіяй падчас Араба-ізраільскай вайны, а затым, у 1967 годзе, захопленая Ізраілем падчас Шасцідзённай вайны. Пасля гэтых захопаў Усходні Іерусалім быў у аднабаковым парадку анексаваны спачатку Трансіарданіяй (1948—1967 гг.), а з 1980 года і па цяперашні час — Ізраілем. Праарабскі настроеныя рэжымы і арабскія краіны завуць гэтыя захопы акупацыяй. Разам з тым, з пункту гледжання міжнароднага права гэтыя захопы акупацыяй не з'яўляліся. Захопленыя паслядоўна як адным, так і іншым бокам тэрыторыі Іерусаліма ў той час былі нічыйнымі (Terra nullius), і ААН толькі планавала стварыць незалежны горад пад эгідай ААН. Але, як трансіарданская, так і ізраільская анексіі не былі прызнаны большасцю краін свету, бо прама супярэчылі планам міжнароднай супольнасці.

Усходні Іерусалім складаецца са Старога горада і размешчаных там святых месцаў іўдаізму, хрысціянства і ісламу, такія як Храмавая гара, Сцяна плачу, Храм Труны Гасподняй, мячэць Аль-Акса.

31 ліпеня 1988 года, пасля пачатку першай інтыфады і ў адказ на патрабаванні палестынцаў на самавызначэнне, кароль Іарданіі Хусейн адмовіўся ад прэтэнзій на Заходні бераг ракі Іардан і Усходні Іерусалім на карысць будучай Палесцінскай дзяржавы. У выніку заключэння мірнага дагавора з Іарданіяй у 1994 годзе, тая адмовілася ад прэтэнзій на Усходні Іерусалім на карысць Ізраіля. У наш час на яго прэтэндуюць Ізраіль, які прыняў у 1980 г. Закон аб Іерусаліме — яго «адзінай і непадзельнай сталіцы», і Палесцінская нацыянальная адміністрацыя. Статус Усходняга Іерусаліма з'яўляецца адной з галоўных тэм араба-ізраільскага канфлікту ў сувязі з вышэйшай ступенню святасці горада і размешчаных у ім святынь (галоўным чынам Храмавай гары) як іўдзейскіх, так і мусульманскіх.

Гл. таксама

Рэзалюцыя Савета Бяспекі ААН 478

Зноскі

  1. ↑ якая пасля анексіі Усходняга Іерусаліма і Заходняга берага ракі Іардан абвясціла сябе Іарданіяй
  2. ↑ Артыкул Іарданія (недаступная спасылка — гісторыя, копія) ў энцыклапедыі Кругасвет
  3. ↑ The adress to the nation. зварот караля Іарданіі Хусейна да нацыі 31 ліпеня 1988 года

Спасылкі

  • Статус Іерусаліма, Арганізацыя Аб'яднаных Нацый, Нью-Ёрк, 1997 год.
  • Забытыя правы Ізраіля на Іерусалім, 24.05.2009 MIGnews.com

Шаблон:Араба-ізраільскі канфлікт


Усходні Іерусалім Інфармацыю Аб

Усходні Іерусалім


  • user icon

    Усходні Іерусалім beatiful post thanks!

    29.10.2014


Усходні Іерусалім
Усходні Іерусалім
Усходні Іерусалім Вы праглядаеце суб'ект
Усходні Іерусалім што, Усходні Іерусалім хто, Усходні Іерусалім апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Вёска Смольнікі, Камянецкі раён

Вёска Смольнікі, Камянецкі раён

Смо́льнікі[1] (трансліт.: Smoĺniki, руск.: Смольники) — вёска ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобла...
742

742

гады 740 741 742 743 744 дзесяцігоддзі 720-я 730-я 740-я 750-я 760-я стагоддзі 7 ст. 8 ст. 9...
Горад Бадахас

Горад Бадахас

Каардынаты: 38°52′48″ пн. ш. 6°58′12″ з. д. / 38.88° пн. ш. 6.97° з. д. (...
Аграгарадок Відамля

Аграгарадок Відамля

Ві́дамля[1] (трансліт.: Vidamlia, руск.: Видомля) — аграгарадок у Камянецкім раёне Брэсцкай воб...