TR | RU | UK | KK | EN |

Уругвай

уругвай, уругвай португалия
Каардынаты: 32°48′00″ пд. ш. 56°02′00″ з. д. / 32.8° пд. ш. 56.033333° з. д. (G) (O) (Я)-32.8, -56.033333

Дэвіз: «Libertad o Muerte
(бел.: «Свабода альбо смерць»)» Гімн: «Orientales, la Patria o la tumba» Дата незалежнасці 25 жніўня 1825 (ад Бразіліі) Афіцыйная мова іспанская Сталіца Мантэвідэа Найбуйнейшыя гарады Мантэвідэа Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка Прэзідэнт
Віцэ-прэзідэнт
Хасэ Мухіка
Даніла Асторы Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні 88-я ў свеце
176 220 км²
1,5 Насельніцтва
• Ацэнка (2008)
• Шчыльнасць
3 256 000 чал. (130-я)
19 чал./км² Валюта Уругвайскае песа Інтэрнэт-дамен .uy Тэлефонны код +598 Часавы пояс -3 Карта

Уругва́й (ісп.: Uruguay), афіцыйная назва — Усходняя Рэспу́бліка Уругва́й (ісп.: República Oriental del Uruguay ) — дзяржава ў паўднёва-ўсходняй частцы Паўднёвай Амерыкі, на ўзбярэжжы Атлантычнага акіяна. На поўначы мяжуе з Бразіліяй, на захадзе з Аргенцінай, на ўсходзе і поўдні абмываецца Атлантычным акіянам. СталіцаГорад Мантэвідэа. Краіна падзяляецца на 19 дэпартаментаў. Нацыянальнае свята — Дзень незалежнасці (25 жніўня).

Змест

  • 1 Дзяржаўны лад
  • 2 Прырода
  • 3 Палітыка
    • 3.1 Унутраная палітыка
    • 3.2 Знешняя палітыка
  • 4 Эканоміка
    • 4.1 Сельская гаспадарка
    • 4.2 Прамысловасць
    • 4.3 Фінансы
    • 4.4 Транспарт
    • 4.5 Узброеныя сілы
  • 5 Дэмаграфія
  • 6 Гл. таксама
  • 7 Літаратура
  • 8 Зноскі
  • 9 Спасылкі

Дзяржаўны лад

Уругвай — рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя 1967 года. Кіраўнік дзяржавы і ўрада — прэзідэнт, які выбіраецца на 5 гадоў. Вышэйшы заканадаўчы орган — Генеральная асамблея Уругвая, якая складаецца з сената (30 сенатараў) і палаты прадстаўнікоў (99 дэпутатаў), выбіраецца на 5 гадоў.

Прырода

Лагоа-Мірын

Уругвай размешчаны ў межах Паўднёва-Амерыканскай платформы. Рэльеф пераважна раўнінна-градавы. На паўночным захадзе лававае плато Аэда, якое на захадзе спадзіста спускаецца да ракі Уругвай, на ўсходзе абрываецца ўступам Кучылья-дэ-Аэда (вышыня да 473 метраў). Унутраную частку займае хвалістая раўніна басейна ракі Рыа-Негра, абкружаная градамі і плато вышынёй да 420 метраў. На захадзе — частка Ла-Плацкай нізіны, на ўсходзе — пясчаная берагавая нізіна Атлантычнага акіяна. На поўдні найвышэйшы пункт Уругвая — гара Катэдраль (514 метраў). Карысныя выкапні: жалезамарганцавыя руды, невялікія паклады золата, серабра, свінцу, медзі, тальку, паўкаштоўных камянёў (агатаў, аметыстаў), будаўнічага каменю (граніту, мармуру), торфу, бурага вугалю.

Клімат трапічны, акіянічны. Сярэдняя тэмпература ліпеня 10-12°С, студзеня 22-24°С. Ападкаў за год ад 1000 мм на поўдні і ва ўнутраных раёнах да 1200 мм на поўначы. Рачная сетка густая; галоўныя рэкі — Уругвай і Рыа-Негра. Лагунныя азёры, найбуйнейшае: Лагоа-Мірын. Пераважаюць субтрапічныя травяністыя саванны (кампас) на чырванавата-чорных глебах прэрый. Уздоўж рэк галерэйныя вечназялёныя лясы, на поўдні хмызняковая саванна, на ўсходзе пальмавыя гаі. Пад лесам каля 6% тэрыторыі. Нацыянальныя паркі: Каба-Палонья, Санта-Тэрэса.

Палітыка

Унутраная палітыка

У адпаведнасці з Канстытуцыяй 1967 года вышэйшы заканадаўчы орган краіны — Генеральная асамблея (парламент), якая складаецца з дзвюх палат: Сенату (31 чалавек) і Палаты прадстаўнікоў (99 чалавек). Сенатары і дэпутаты абіраюцца тэрмінам на 5 гадоў. Генеральная асамблея ў новым складзе пачала працаваць 15 лютага 2005 года. Асноўныя палітычныя сілы краіны — блок левых і левацэнтрысцкіх партый і рухаў «Шырокі фронт», а таксама традыцыйныя цэнтрысцкія партыі «Каларада» і «Бланка».

Знешняя палітыка

Імкнучыся выступаць з самастойных, ініцыятыўных і прагматычных пазіцый, Уругвай выказваецца за няўхільнае прытрымліванне міжнароднага права, прытрымліванне Статуту ААН, поўнасцю падтрымлівае прынцып шматбаковасці пры рашэнні галоўных міжнародных пытанняў. Мантэвідэа выступае за нераспаўсюджанне ядзернай і забарону хімічнай зброі, абмежаванне і скарачэнне звычайных узбраенняў, узброеных сіл і ваенных выдаткаў, актывізацыю прыродаахоўнай дзейнасці, барацьбы з міжнародным тэрарызмам і наркабізнесам. Уругвайская дыпламатыя імкнецца развіваць раўнапраўныя ўзаемавыгадныя адносіны з усімі краінамі свету, але з ухілам на Паўднёвую Амерыку. Важнае месца адводзіцца праблемам рэарганізацыі міжнародных эканамічных адносін на дэмакратычнай і справядлівай аснове. Уругвай выступае за палітычнае ўрэгуляванне рэгіянальных канфліктаў.

Эканоміка

Уругвай — індустрыяльна-аграрная краіна. Карысных выкапняў практычна няма.

У 2005 годзе эканоміка Уругвая развівалася паскоранымі тэмпамі. Новы ўругвайскі ўрад ставіць у аснову эканамічнай палітыкі падтрымку фінансавай стабільнасці за кошт прытрымлівання рэкамендацыям МВФ. У выніку Уругваю ў цэлым атрымалася зладзіцца з плацяжамі па вонкавай запазычанасці, памер якой прыраўноўваецца да аб'ёму ВУП краіны. У 2005 годзе ВУП Уругвая вырас на 6,5%. Валютныя рэзервы — 2,8 мільярду долараў ЗША. Інфляцыя скарацілася з 7% да 6%. Узровень беспрацоўя працаздольнага насельніцтва краіны — 12,5%.

Спрыяльная ў цэлым эканамічная сітуацыя адбіваецца на росце асноўных паказчыкаў уругвайскага знешняга гандлю. У 2005 годзе вонкавагандлёвае абарачэнне павялічылася больш чым на 10% у параўнанні з 2004 годам і склала 6,7 млрд долараў ЗША, у т. л. экспарт — 3,2 млрд долараў ЗША (мяса, скура, малочныя прадукты, поўсць, збожжа і іншае); імпарт — 3,5 млрд долараў ЗША (машыны і абсталяванне, нафта і іншае). Галоўнымі гандлёвымі партнёрамі Уругвая застаюцца краіны-суседзі Бразілія, Аргенціна і Парагвай (40%), а таксама ЗША (19%), Германія (5%), Італія (3%), Іспанія (2,5%), Кітай (4,2%).

Сельская гаспадарка

Высокарэнтабеельная сельская гаспадарка — падмурак эканомікі краіны. У сельскай гаспадарцы дамінуе пашавая жывёлагадоўля мяса-воўнавага напрамку — гадоўля мясных парод буйнага рагатага быдла і воўнавых авечак.

Галоўныя сельскагаспадарчыя культуры — пшаніца, рыс, цукровы трыснёг, кукуруза, алейны лён, сланечнік, кармавая трава для быдла. Вырошчваюць таксама вінаград і цытрусавыя.

Прамысловасць

Прамысловасць, арыентаваная на перапрацоўку сельгассыравіны. Галоўныя галіны прамысловасці: харчовая (мясахладабойная, мясакансервавая, малочная) і тэкстыльная. Прыкметную ролю ў эканоміцы мае таксама нафтаперапрацоўчая і хімічная галіны.

Фінансы

У краіне развітая банкаўская справа, дзейнічаюць філіялы найбуйнейшых замежных банкаў, функцыянуе рынак каштоўных папер. Монтавідэа з'яўляецца адным з найбуйнейшых у Лацінскай Амерыцы цэнтраў міжнародных разлікаў.

Грашовая адзінка — уругвайскі песа (1 долар ЗША = прыкладна 24 песа).

Транспарт

Працягласць чыгунак каля 3000 км, шашэйных дарог каля 10 000 км.

Узброеныя сілы

Узброеныя сілы фармуюцца на прафесійнай аснове. Іх агульная колькасць складае 40 000 чалавек.

Дэмаграфія

Да прыходу еўрапейцаў на тэрыторыі Уругвая пражывала толькі некалькі індзейскіх плямёнаў, таму 88% насельніцтва сучаснага Уругвая прадстаўлена прадстаўнікамі еўрапеоіднай расы, пераважна нашчадкамі іспанцаў і італьянцаў. 8% насельніцтва складаюць метысы.

Узровень урбанізацыі — 88,7%. У сталічным горадзе, Мантэвідэа, пражывае каля каля 1,6 млн жыхароў, 40% усяго насельніцтва Уругвая.

Гл. таксама

  • Хуан Карлас Гансалес

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 576 с.: іл.

Зноскі

  1. ↑ Uruguay tiene nuevo presidente(ісп.) 

Спасылкі

  • Партал Уругвайскага Урада
  • На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Уругвай
Арганізацыя амерыканскіх дзяржаў (ААД, OAS)

Антыгуа і Барбуда | Аргенціна | Багамы | Балівія | Барбадас | Беліз | Бразілія | Венесуэла | Гаіці | Гандурас | Гаяна | Гватэмала | Грэнада | Дамініка | Дамініканская Рэспубліка | ЗША | Калумбія | Канада | Коста-Рыка | Куба | Мексіка | Нікарагуа | Панама | Парагвай | Перу | Сальвадор | Сент-Вінсент і Грэнадзіны | Сент-Кітс і Невіс | Сент-Люсія | Сурынам | Трынідад і Табага | Уругвай | Чылі | Эквадор | Ямайка

  Краіны Паўднёвай Амерыкі

Аргенціна | Бразілія | Балівія | Венесуэла | Гаяна | Калумбія | Парагвай | Перу | Сурынам | Уругвай | Чылі | Эквадор

Залежныя тэрыторыі: Фалклендскія (Мальвінскія) астравы | Французская Гвіяна | Паўднёвая Георгія і Паўднёвыя Сэндвічавыя астравы  

уругвай, уругвай википедия, уругвай египет, уругвай карта, уругвай на карте мира, уругвай португалия, уругвай россия, уругвай столица, уругвай франция, уругвай футбол


Уругвай Інфармацыю Аб

Уругвай


  • user icon

    Уругвай beatiful post thanks!

    29.10.2014


Уругвай
Уругвай
Уругвай Вы праглядаеце суб'ект
Уругвай што, Уругвай хто, Уругвай апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Макар’еў

Макар’еў

Макар'еў руск: Мака́рьев — горад з 1778 года у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Макар'еўскага раёна...
Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў

Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў

Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў Дата нараджэння: 10 мая 1931(1931-05-10) Месца нараджэння: в. Нова...
Гародна

Гародна

Назву Гаро́дна маюць: Змест 1 Азёры 1.1 Беларусь 1.2 Віцебская вобласць 1.3 Брэсцкая вобласць ...
307 да н.э.

307 да н.э.

гады 309 да н.э. 308 да н.э. 307 да н.э. 306 да н.э. 305 да н.э. дзесяцігоддзі 320-я да н...