TR | RU | UK | KK | EN |

Унітарная дзяржава


Унітарная дзяржава — форма дзяржаўнага ладу, пры якім яго часткі з'яўляюцца адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі і не маюць статусу дзяржаўнага ўтварэння. У адрозненне ад федэрацыі, ва ўнітарнай дзяржаве ёсць адзіныя для ўсёй краіны вышэйшыя органы дзяржаўнай улады, адзіная прававая сістэма, адзіная канстытуцыя. На сённяшні дзень большасць суверэнных дзяржаў з'яўляюцца ўнітарнымі. Як правіла буйныя па колькасці насельніцтва дзяржавы з'яўляюцца федэрацыямі (Кітайская Народная Рэспубліка з'яўляецца выключэннем). Суб'екты федэратыўнай дзяржавы не могуць быць унітарнымі, паколькі яны не маюць суверэнітэту ў поўным аб'ёме, а маюць толькі некаторыя яго прыкметы.

Змест

  • 1 Асноўныя прыкметы ўнітарнай дзяржавы
  • 2 Віды ўнітарных дзяржаў
  • 3 Сучасныя суверэнныя ўнітарныя дзяржавы
  • 4 Гл. таксама

Асноўныя прыкметы ўнітарнай дзяржавы

  1. Адзіны для ўсёй дзяржавы ўстаноўчы нарматыўны прававы акт (ці сукупнасць такіх актаў), нормы якога маюць вяршэнства на ўсёй тэрыторыі краіны;
  2. Адзіныя для ўсёй краіны вышэйшыя органы ўлады;
  3. Адзіная сістэма заканадаўства;
  4. Адзінае грамадзянства;
  5. Адзіная грашовая адзінка;
  6. Адзіная дзяржаўная мова;
  7. Састаўныя часткі ўнітарнай дзяржавы не маюць прыкмет суверэнітэту.

Віды ўнітарных дзяржаў

Унітарныя дзяржавы могуць быць цэнтралізаванымі і дэцэнтралізаванымі ў залежнасці ад:

  • характару ўзаемаадносін паміж вышэйшымі і мясцовымі органамі ўлады;
  • аб'ёму паўнамоцтваў, паданых адміністрацыйна-тэрытарыяльным адзінкам ці аўтаномным утварэнням у складзе ўнітарнай дзяржавы;

Прынята лічыць дзяржаву цэнтралізаванай, калі на чале мясцовых органаў дзяржаўнай улады стаяць прызначаныя з цэнтра чыноўнікі, якім падпарадкаваны мясцовыя органы самакіравання. У дэцэнтралізаваных унітарных дзяржавах мясцовыя органы дзяржаўнай улады абіраюцца насельніцтвам і карыстаюцца значнай самастойнасцю ў рашэнні пытанняў мясцовага жыцця.

Прыкладам цэнтралізаванай унітарнай дзяржавы з'яўляецца Туркменістан, дэцэнтралізаванага — Каралеўства Іспанія.

Часам вылучаюць:

  • дзяржавы з адной аўтаноміяй (напрыклад, Украіна з аўтаномнай рэспублікай Крым),
  • дзяржавы са шматлікімі аўтаноміямі (напрыклад, Іспанія з аўтаномнымі супольнасцямі (абласцямі))
  • дзяржавы з рознаўзроўневымі аўтаноміямі (напрыклад, Кітайская Народная Рэспубліка з аўтаномнымі акругамі, аўтаномнымі паветамі, аўтаномнымі раёнамі і асобымі адміністрацыйнымі раёнамі).

Сучасныя суверэнныя ўнітарныя дзяржавы

Сучасныя ўнітарныя дзяржавы на карце свету

Еўропа

  1. Албанія
  2. Андора
  3. Беларусь
  4. Балгарыя
  5. Ватыкан
  6. Вялікабрытанія
  7. Венгрыя
  8. Грэцыя
  9. Данія
  10. Ірландыя
  11. Ісландыя
  12. Іспанія
  13. Італія
  14. Латвія
  15. Літва
  16. Ліхтэнштэйн
  17. Люксембург
  18. Македонія
  19. Мальта
  20. Малдавія
  21. Манака
  22. Нідэрланды
  23. Нарвегія
  24. Польшча
  25. Партугалія
  26. Румынія
  27. Сан-Марына
  28. Сербія
  29. Славакія
  30. Славенія
  31. Украіна
  32. Фінляндыя
  33. Францыя
  34. Харватыя
  35. Чарнагорыя
  36. Чэхія
  37. Швецыя
  38. Эстонія

Азія

  1. Азербайджан
  2. Арменія
  3. Афганістан
  4. Бангладэш
  5. Бахрэйн
  6. Бруней
  7. Бутан
  8. Усходні Тымор
  9. В'етнам
  10. Грузія
  11. Ізраіль
  12. Інданезія
  13. Іарданія
  14. Іран
  15. Емен
  16. Казахстан
  17. Камбоджа
  18. Катар
  19. Кіпр
  20. Кіргізія
  21. Кітай
  22. Кувейт
  23. Лаос
  24. Ліван
  25. Мальдывы
  26. Манголія
  27. М'янма
  28. Аман
  29. Саудаўская Аравія
  30. Паўночная Карэя
  31. Сінгапур
  32. Сірыя
  33. Таджыкістан
  34. Тайланд
  35. Туркменістан
  36. Турцыя
  37. Узбекістан
  38. Філіпіны
  39. Шры-Ланка
  40. Паўднёвая Карэя
  41. Японія

Афрыка

  1. Алжыр
  2. Ангола
  3. Бенін
  4. Батсвана
  5. Буркіна-Фасо
  6. Бурундзі
  7. Габон
  8. Гамбія
  9. Гана
  10. Гвінея
  11. Гвінея-Бісау
  12. Джыбуці
  13. Егіпет
  14. Замбія
  15. Зімбабвэ
  16. Каба-Вердэ
  17. Камерун
  18. Кенія
  19. Конга, Бразавіль
  20. Конга, Кіншаса
  21. Кот-д’Івуар
  22. Лесота
  23. Ліберыя
  24. Лівія
  25. Маўрыкій
  26. Маўрытанія
  27. Мадагаскар
  28. Малаві
  29. Малі
  30. Марока
  31. Мазамбік
  32. Намібія
  33. Нігер
  34. Руанда
  35. Сан-Тамэ і Прынсіпі
  36. Свазіленд
  37. Сейшэлы
  38. Сенегал
  39. Самалі
  40. Сьера-Леонэ
  41. Танзанія
  42. Тога
  43. Туніс
  44. Уганда
  45. Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка
  46. Чад
  47. Экватарыяльная Гвінея
  48. Эрытрэя
  49. Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка

Лацінская Амерыка

  1. Антыгуа і Барбуда
  2. Багамы
  3. Барбадас
  4. Беліз
  5. Балівія
  6. Гаіці
  7. Гаяна
  8. Гватэмала
  9. Гандурас
  10. Грэнада
  11. Дамініканская Рэспубліка
  12. Калумбія
  13. Коста-Рыка
  14. Куба
  15. Нікарагуа
  16. Панама
  17. Парагвай
  18. Перу
  19. Сальвадор
  20. Сент-Вінсент і Грэнадзіны
  21. Сент-Люсія
  22. Дамініка
  23. Сурынам
  24. Трынідад і Табага
  25. Уругвай
  26. Чылі
  27. Эквадор
  28. Ямайка

Акіянія

  1. Вануату
  2. Кірыбаці
  3. Маршалавы астравы
  4. Рэспубліка Мекамуі
  5. Наўру
  6. Новая Зеландыя
  7. Палау
  8. Папуа — Новая Гвінея
  9. Самоа
  10. Саламонавы Астравы
  11. Тонга
  12. Тувалу
  13. Фіджы

Гл. таксама

  • Федэрацыя
  • Канфедэрацыя
  • Аўтаномія


Тэорыя дзяржавы і права

Права | Прававая сістэма | Сістэма права | Норма права
Дзяржава | Тыпы дзяржавы | Форма дзяржавы | Дзяржаўны апарат
Юрыдычныя факты | Прэзумпцыі | Фікцыі | Юрыдычная тэхніка
Праваразуменне | Прававая культура | Правасвядомасць | Сістэматызацыя нарматыўных актаў
Крыніца права | Праватворчасць | Тлумачэнне права | Праварэалізацыя
Праваадносіны | Правапарушэнне | Юрыдычная адказнасць | Правапарадак
Правы чалавека | Прававая дзяржава | Грамадзянскае грамадства

 


Унітарная дзяржава Інфармацыю Аб

Унітарная дзяржава


  • user icon

    Унітарная дзяржава beatiful post thanks!

    29.10.2014


Унітарная дзяржава
Унітарная дзяржава
Унітарная дзяржава Вы праглядаеце суб'ект
Унітарная дзяржава што, Унітарная дзяржава хто, Унітарная дзяржава апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Возера Лебядзіна

Возера Лебядзіна

 Беларусь Рэгіён Віцебская вобласць Даўжыня 0,37 км Шырыня 0,35 км Плошча 0,09 ...
Аляксандр Валянцінавіч Вампілаў

Аляксандр Валянцінавіч Вампілаў

19 жніўня 1937(1937-08-19) Месца нараджэння: гор. Чаромхава, Іркуцкая вобласць, Расія Да...
Стасеўка (Бабруйскі раён)

Стасеўка (Бабруйскі раён)

Ста́сеўка1 трансліт: Stasieŭka, руск: Стасевка — вёска ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці ...
Паўднёвая Азія

Паўднёвая Азія

Паўднёвая Азія (бенг.: দক্ষিণ এশিয়া, мальд.: ދެކުނު އޭޝިޔާ, гудж.: દક્ષિણ એશિયા, хіндзі: दक्षिण एशि...