TR | RU | UK | KK | EN |

Уладзіслаў Сікорскі


Уладзіслаў СІКОРСКІ (польск.: Władysław Sikorski; 8(20).5.1881, Тушаў-Нарадовы, каля г. Мелец, Аўстра-Венгрыя, цяпер у Падкарпацкім ваяв., Польшча — 4.7.1943), польскі грамадска-палітычны, дзяржаўны і ваенны дзеяч, генерал.

Скончыў настаўніцкую семінарыю ў Жэшаве, вучыўся ў Львоўскім політэхнічным інстытуце. 3 1902 удзельнічаў у польскім нацыянальна-асветніцкім і нацыянальна-вызваленчым руху. У 1-ю сусветную вайну адзін са стваральнікаў польскіх легіёнаў у аўстра-венгерскай арміі. У лютым 1918 разарваў адносіны з Аўстрыяй і Германіяй, за што зняволены ў канцлагер. У красавіку 1918 вызвалены. У канцы 1918 — 1-й палове 1919 удзельнічаў у баях супраць войск Заходне-Украінскай Народнай Рэспублікі. У 1919-20 камандаваў дывізіяй на Палессі, браў удзел у авалоданні вузлом Мазыр-Калінкавічы. Пасля няўдачы польскіх войск ва Украіне ўдзельнічаў у баях за Брэст. Летам і восенню 1920 паслядоўна камандуючы 5-й і 3-й арміямі (на апошняй пасадзе знаходзіўся каля Гродна, меў заданне ў выпадку неабходнасці падтрымаць выступленне генерала Л. Жалігоўскага на Віленшчыне). 3 1921 начальнік Генеральнага штаба Польшчы, выступаў за знешнепалітычную арыентацыю на Францыю, адзін з распрацоўшчыкаў тэорыі «двух ворагаў Польшчы», г.зн. Германія і Савецкая Расія. У 1922-23 адначасова прэм'ер-міністр і міністр ваенных спраў, у лютым 1924 — лістападзе 1925 міністр ваенных спраў. Выступаў за змякчэнне палітыкі прымусовай паланізацыі нацыянальных меншасцей. У 1926 не падтрымаў пераварот Ю. Пілсудскага, у 1928 звольнены з пасады камандуючага ваеннай акругай.

Уладзіслаў Сікорскі

Пасля акупацыі Польшчы германскімі войскамі выехаў у Францыю, дзе 30 верасня 1939 узначаліў эмігранцкі ўрад, адначасова займаў пасады міністра ваенных спраў і галоўнага інспектара ўзброеных сіл (пасля разгрому Францыі ў 1940 урад пераехаў у Лондан). 30 ліпеня 1941 аднавіў дыпламатычныя адносіны з СССР. У снежні 1941 наведаў СССР і атрымаў дазвол І. Сгаліна на стварэнне ў СССР польскіх узброеных сіл з польскіх вайскоўцаў інтэрніраваных у 1939. Разам з тым Сідорскі і яго ўрад лічылі ўключэнне Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны ў 1939 у склад СССР незаконным і выступалі за адраджэнне польскай дзяржавы ў межах да верасня 1939. У красавіку 1943 абвінаваціў савецкія ўлады ў расстрэле польскіх афіцэраў у Катыні, што прывяло да разрыву адносін урада Сідорскага з СССР. Загінуў у паветранай катастрофе каля Гібралтара пасля вяртання з інспекцыйнай паездкі з арміі У. Андэрса на Блізкім Усходзе.

Шаблон:Міністры абароны Другой Польскай рэспублікі


Уладзіслаў Сікорскі Інфармацыю Аб

Уладзіслаў Сікорскі


  • user icon

    Уладзіслаў Сікорскі beatiful post thanks!

    29.10.2014


Уладзіслаў Сікорскі
Уладзіслаў Сікорскі
Уладзіслаў Сікорскі Вы праглядаеце суб'ект
Уладзіслаў Сікорскі што, Уладзіслаў Сікорскі хто, Уладзіслаў Сікорскі апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Брызент

Брызент

Брызе́нт (нідэрл.: presenning) — шчыльная льняная, паўільняная ці баваўняная тканіна, прапітана...
Маманты

Маманты

Mammuthus Brookes, 1828 Віды † Mammuthus africanavus (Arambourg, 1952) † Mammuthus armeniacu...
Зарудзеча

Зарудзеча

Зарудзеча — рака ў Глускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Пціч басейн Дняпра...
Янка Шутовіч

Янка Шутовіч

Янка (Іван Іосіфавіч) ШУТОВІЧ (24 студзеня 1904, в. Шутавічы, цяпер Смаргонскі раён Гродзенскай вобл...