Узбекістан

узбекістан
Каардынаты: 42°35′00″ пн. ш. 61°56′00″ у. д. / 42.583333° пн. ш. 61.933333° у. д. (G) (O) (Я)42.583333, 61.933333

Дэвіз: «Gulla, yashna mustaqil O'zbekiston!» Гімн: «Serquyosh hur o'lkam (Мой сонечны, свабодны край)» На жаль, у вашым браўзеры адключаны JavaScript, ці не маецца патрабаванага прайгравальніка.
Вы можаце загрузіць ролік ці загрузіць прайгравальнік для прайгравання роліка ў браўзеры. Дата незалежнасці 31 жніўня 1991 (ад СССР) Афіцыйная мова Узбекская Сталіца Ташкент Найбуйнейшыя гарады Ташкент, Самарканд, Бухара, Андыжан, Фергана, Наманган, Каршы, Нукус, Каканд, Маргілан Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Іслам Карымаў
Шаўкат Мірзіяеў Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні 56-я ў свеце
448.978 км²
4,9 Насельніцтва
• Ацэнка (2013)
• Шчыльнасць
30.183.400 чал. (41-я)
61,4 чал./км²  (136-я) ВУП (ППЗ)
  • Разам (2014)
  • На душу насельніцтва
$123,577 млрд
$4.037 ВУП (намінал)
  • Разам (2014)
  • На душу насельніцтва
$61,720 млрд
$2.016 ІРЧП (2013) ▲0,654 (сярэдні) (114-ы) Этнахаронім Узбекі Валюта Узбекскі сум Інтэрнэт-дамен .uz Код ISO UZ Тэлефонны код +998 Часавы пояс +5

Узбекістан (узб.: Oʻzbekiston) — краіна ў Азіі, належыць да рэгіёна Сярэдняя Азія, мяжуе з Казахстанам, Кыргызстанам, Таджыкістанам, Афганістанам, Туркменістанам. Выхаду да мораў не мае.

Змест

  • 1 Прырода
  • 2 Гісторыя
  • 3 Дзяржаўны лад і палітыка
  • 4 Насельніцтва
  • 5 Выдатныя асобы
  • 6 Дачыненні з Беларуссю
  • 7 Гл. таксама
  • 8 Спасылкі
  • 9 Зноскі
  • 10 Спасылкі

Прырода

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Узбекістана

Чалавек на тэрыторыі Узбекістана вядомы з эпохі палеаліту (грот Тэшык-Таш з пахаваннем хлопчыка-неандэртальца і інш.). У IV—III-м тыс. да н.э. тут існавала неалітычная кельтэмінарская культура, на позніх этапах якой пачаўся пераход да земляробства і жывёлагадоўлі. У эпоху бронзы ўзнікла штучнае арашэнне. З сярэдзіны I-га тыс. да н.э. тэрыторыя Узбекістана насялялі іранскамоўныя плямёны, якія стварылі шэраг дзяржаўных утварэнняў — Бактрыя, Сагдыяна, Харэзм; у стэпах і пустынях жылі качэўнікі-жывёлаводы сакі. У VI ст. да н.э. тут усталявана ўлада дзяржавы Ахеменідаў. У 329—327 да н.э. ў Согдзія і Бактрыю ўварваліся войскі Аляксандра Македонскага і заваявалі іх пасля доўгага змагання з мясцовым насельніцтвам на чале са Спітаменам. Каля 250 да н.э. намеснік Селеўкідаў у Бактрыі стварыў Грэка-Бактрыйскае царства, якое ў сярэдзіне II ст. да н.э. знішчылі тахары. У I ст. да н.э.—III ст. н.э. тэрыторыя Узбекістана ў складзе Кушанскай дзяржавы. У V ст. тут усталявана ўлада эфталітаў, у 560-я — цюркаў з Заходне-Цюркскага каганата. У пачатку VIII ст. пачаліся арабскія заваяванні. У 712 арабы заваявалі Харэзм і раён паміж рэкамі Амудар'я і Сырдар'я, які назвалі Маверанарх. Мясцовае насельніцтва супраціўлялася заваёўнікам, найбуйнейшым было паўстанне Муканы ў 770—780-я. З таго часу ва Узбекістане пашырыўся іслам, які хутка выцесніў мясцовыя рэлігіі (будызм, зараастрызм, маніхейства, хрысціянства). Панаванне арабаў у IX ст. змянілася ўладай мясцовых дынастый, утворана дзяржава Саманідаў са сталіцай у г. Бухара. У 999 яна заваявана аб'яднаннем цюркскіх плямён на чале з дынастыяй Караханідаў, тэрыторыя Узбекістана апынулася пад уладай адной з цюркскіх дынастый — Газневідаў. Пачалося фарміраванне цюркскай народнасці, якая пазней атрымала назву узбекаў. У канцы XI ст. дзяржава Караханідаў трапіла ў залежнасць ад сельджукаў, з XII ст. — каракітаяў. З канца XII ст. пачалося ўзвышэнне дзяржавы Харэзмшахаў, правіцелі якой у пачатку XIII ст. аб'ядналі пад сваёй уладай Сярэднюю Азію і Іран. У 1219—1221 у Сярэднюю Азію ўварваліся манголы, якія спустошылі краіну. Большая частка тэрыторыі Узбекістана ўвайшла ў склад Джагатайскага (Чагатайскага) улуса, які ў пачатку XIV ст. ўтварылася дзяржава Цімура (1336—1405) са сталіцай у г. Самарканд. У XV ст. дзяржава Цімурыдаў дасягнула росквіту, асабліва Самарканд у час кіравання Улугбека (1409—1449). На мяжы XV—XVI стст. уладанні Цімурыдаў заваяваны плямёнамі узбекаў на чале з Шэйбані-ханам, якія далі сваю назву цюркскай народнасці, што ўжо склалася на тэрыторыі Узбекістана. Паступова ўтварыліся 3 дзяржавы на чале з узбекскімі дынастыямі: Бухарскае ханства (з сярэдзіны XVIII ст. Бухарскі эмірат), Хівінскае ханства і Какандскае ханства (з канца XVIII ст.).

Найбольш моцнае з іх Какандскае ханства ў 1-й палове XIX ст. праводзіла актыўную заваёўніцкую палітыку зямель кіргізаў і казахаў. Рух какандцаў прывёў да сутыкнення на поўначы з сустрэчнай расійскай экспансіяй у напрамку сярэдняй Азіі. У 1853 расійскія войскі авалодалі какандскай крэпасцю Ак-Мячэць (цяпер Кзыл-Арда), а з 1864 пачалі наступленне на галоўныя цэнтры Какандскага ханства. У 1864 расійская армія заваявала Ташкент, а ў 1867 прымусіла какандцаў прызнаць вярхоўную ўладу Расійскай імперыі. Пасля кароткачасовай вайны расійскі пратэктарат у 1868 прызнаў Бухарскі эмірат, а ў 1873 і Хівінскае ханства. У 1866 створана Туркестанскае генерал-губернатарства са сталіцай у Ташкенце. Пасля Какандскага паўстання 1873—1876. Какандскае ханства скасавана. Пад прамым расійскім кіраваннем генерал-губернатар К. П. Каўфман правёў зямельную рэформу, што спрыяла развіццю рыначных адносін. Будаваліся чыгункі. Неўзабаве Узбекістан стаў галоўным раёнам вытворчасці бавоўны у Расійскай імперыі (потым СССР). Пагаршэнне становішча насельніцтва ў час 1-й сусветнай вайны прывяло да Сярэднеазіяцкага паўстання 1916.

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 на тэрыторыі Узбекістана створаны Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Адначасова пачалі фарміравацца нацыянальныя узбекскія арганізацыі «Шура-і-Іслам», «Шура-і-Улема». 14 лістапада 1917 улада ў Ташкенце перайшла да Савета на чале з бальшавікамі. Адначасова ў Какандзе лідэры узбекскіх нацыянальных арганізацый стварылі ўласны ўрад — Какандскую аўтаномію (ліквідавана ў лютым 1918 Чырвонай Арміяй). 30 красавіка 1918 абвешчана Туркестанская АССР. У лютым 1920 Чырвоная Армія скінула хівінскага Саід Абдулла-хана, створана Харэзмская Народная Савецкая Рэспубліка; у верасні 1920 скінуты бухарскі эмір Сейід Алім-хан і абвешчана Бухарская Народная Савецкай Рэспубліка. Да 1926 працягвалася змаганне з басмацтвам. У 1921—1922 і 1926—1929 тут праведзена зямельна-водная рэформа. 27 кастрычніка 1924 рашэннем ЦВК СССР створана Узбекская ССР. 1-ы Устаноўчы з'езд Саветаў Узбекістана (13—17 лютага 1925) прыняў Дэкларацыю пра дзяржаўны суверэнітэт Узбекскай ССР. У 1929 пачалася прымусовая калектывізацыя, што прывяло да новага ўздыму басмацкага руху. За гады савецкай улады ва Узбекістане створана буйная прамысловасць, узнікла узбекская інтэлігенцыя, якая імкнулася пашырыць культуру ў масы. У Другую сусветную вайну ва Узбекістан эвакуіравана больш за 90 прадпрыемстваў і ўстаноў, у т.л. з Беларусі; каля 200 тыс. дзяцей. Больш як 280 воінаў з Узбекістана прысвоена званне Героя Савецкага Саюза, у т.л. 18 чал. за вызваленне Беларусі. Разам з дасягненнямі да 1980-х нарасталі негатыўныя тэндэнцыі, звязаныя з монакультурай бавоўны, абмяленнем Арала. 20 чэрвеня 1990 Вярхоўны Савет Узбекскай ССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце, а 31 жніўня 1991 абвясціў дзяржаўную незалежнасць Узбекістана. Урад прэзідэнта І. Карымава праводзіць палітыку развіцця рыначных адносін і ўмацавання эканамічных сувязей з іншымі краінамі, курс на пабудову свецкай дзяржавы.

Дзяржаўны лад і палітыка

Насельніцтва

Выдатныя асобы

  • Тамерлан, таксама Цімур (1336 — 1405) — сярэднеазіяцкі дзяржаўны дзеяч і палітык, заснавальнік дынастыі Цімурыдаў, эмір
  • Алішэр Наваі (1441 — 1501) — паэт, філосаф, дзяржаўны дзеяч цімурыдскага Харасана

Дачыненні з Беларуссю

Дыпламатычныя дачыненні ўрады ўстанавілі 21 студзеня 1993 года.

Гл. таксама

  • Дэўзыра

Спасылкі

  • Саёхат значит путешествие — Фотографии Узбекистана, Казахстана, Туркменистана(польск.) (руск.) (фр.) 
  • Грашовая адзінка Узбекістана - сум (1994)

Зноскі

  1. ↑ Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Узбекістан Іслама Карымава// Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 21 студзеня 2008

Спасылкі

  • Грашовая адзінка: узбекскій сум. Галерэя банкнот (рус.)


Краіны Азіі

Аб'яднаныя Арабскія Эміраты | Азербайджан² | Аман | Арменія | Афганістан | Бангладэш | Бахрэйн | Бруней | Бутан | В'етнам | Грузія² | Егіпет¹ | Емен | Іарданія | Ізраіль | Інданезія | Індыя | Ірак | Іран | Казахстан² | Камбоджа | Катар | Кіпр | Кітай | Кувейт | Кыргызстан | Лаос | Ліван | Малайзія | Мальдывы | Манголія | М'янма | Непал | Пакістан | Паўднёвая Карэя | Паўночная Карэя | Расія² | Саудаўская Аравія | Сінгапур | Сірыя | Таджыкістан | Тайланд | Туркменістан | Турцыя² | Узбекістан | Усходні Тымор | Філіпіны | Шры-Ланка | Японія

Дзяржавы і краі са спрэчным статусам: Абхазія | Азад Кашмір | Вазірыстан | Дзяржава Ва | Дзяржава Шан | Заходні бераг ракі Іардан | Іракскі Курдыстан | Нагорна-Карабахская Рэспубліка | Палесцінская аўтаномія | Паўднёвая Асеція | Паўночны Кіпр | Тайвань

Залежныя тэрыторыі: Брытанская тэрыторыя ў Індыйскім акіяне | Ганконг | Макаа

¹ У асноўным у Афрыцы  ² Часткова ў Еўропе   Арганізацыя ісламскага супрацоўніцтва

ААЭ | Азербайджан | Албанія | Алжыр | Аман | Афганістан | Бангладэш | Бахрэйн | Бенін | Бруней | Буркіна-Фасо | Габон | Гамбія | Гаяна | Гвінея | Гвінея-Бісау | Джыбуці | Егіпет | Емен | Іарданія | Інданезія | Ірак | Іран | Казахстан | Камерун | Каморы | Катар | Кот-д'Івуар | Кувейт | Кыргызстан | Ліван | Лівія | Мазамбік  | Малайзія | Малі | Мальдывы | Марока | Маўрытанія |Нігер | Нігерыя | Пакістан | Палесціна | Самалі | Саудаўская Аравія | Сенегал | Сірыя | Судан | Сурынам | Сьера-Леонэ | Таджыкістан | Тога | Туніс | Туркменістан | Турцыя | Уганда | Узбекістан | Чад

Дзяржавы-назіральнікі: Боснія і Герцагавіна | Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка | Расія | Тайланд Мусульманскія арганізацыі і абшчыны — назіральнікі: Нацыянальна-вызваленчы фронт маро | Паўночны Кіпр Міжнародныя арганізацыі — назіральнікі: Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва | Арганізацыя Аб'яднаных Нацый | Афрыканскі саюз | Ліга арабскіх дзяржаў | Рух недалучэння  

узбекістан


Узбекістан Інфармацыю Аб

Узбекістан


  • user icon

    Узбекістан beatiful post thanks!

    29.10.2014


Узбекістан
Узбекістан
Узбекістан Вы праглядаеце суб'ект
Узбекістан што, Узбекістан хто, Узбекістан апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

IC 1203

IC 1203

NF : у працэсе пацверджання Прамое ўзыходжанне 16 гадз 15 мін 16,0 сек Схіленне -22° 20...
Коракс

Коракс

Коракс (стар.-грэч.: Κόραξ) — сіцыліяц, пасля смерці Гіерона I і выгнання Фрасібула з Сіракузаў...
Спіс аб’ектаў PGC (756001—757000)

Спіс аб’ектаў PGC (756001—757000)

Гэта спіс аб'ектаў Спіс аб'ектаў PGC 756001—757000 Нумар PGC Прамое ўзыходжанне J20000 Схіленне J2...
Юзельданж

Юзельданж

Юзельданж (люксемб. Useldeng, фр. Useldange) — камуна ў Люксембургу, размяшчаецца ў акрузе Дзікірх. ...