TR | RU | UK | KK | EN |

Тэўтонскі ордэн


Тэўтонскі ордэн, Ордэн тэўтонскіх рыцараў шпіталя св. Марыі ў Іерусаліме, нямецкі духоўна-рыцарскі ордэн, заснаваны ў 1190 у Аке, дзе паломнікі з Любека і Брэмена стварылі шпіталь, які неўзабаве перайшоў пад патранаж нямецкай царквы св. Марыі ў Іерусаліме. Быў вядомы таксама як Нямецкі або Прускі ордэн.

У 1198 крыжаносцы імператара Генрыха VI пераўтварылі шпітальнае брацтва ў рыцарскі ордэн, залічаўшы ў свае браты толькі немцаў. Да 1291 рэзідэнцыя ордэна нахадзілася ў Акры, а пасля падзення горада – у Венецыі. Тым часам разгарэлася варожасць паміж Т.о. і двума іншымі рыцарскімі ордэнамі: тампліерамі і шпітальерамі. У пач. XIII ст. Т.о. перанёс сваю дзейнасць ва Усходнюю Еўропу і першапачаткова аселі ў Трансільваніі – служачы тут бар'ерам на шляхі набегаў куманаў. Затым імператар Фрыдрых II рэарганізаваў Т.о., надаўшы вялікаму магістру Герману фон Зальцу княскі тытул, і накіраваў Т.о. на заваяванне і хрысціянізацыю ўсходніх памежных земляў Свяшчэннай Рымскай імперыі.

У 1226 Герман фон Зальц адгукнуўся на просьбу аб дапамозе кн. Конрада Мазавецкага і арганізаваў крыжовы паход супраць прусаў. Па дагавору з Конрадам Т.о. атрымаў у валоданне Хэлмінскую зямлю ў Мазовіі ў якасці плацдарму, а таксама ўсе землі, якія заваюе ў паганскай Прусіі. У 1234 Т.о. фармальна прызнаў свае ўладанні папскім ленам, але папраўдзе быў асобнай дзяржавай, паколькі слабая папская ўлада не магла аказаць на яго хоць колькі-небудзь істотнага ўплыву. У 1237 Т.о. далучыў Ордэн мечаносцаў, пацярпеўшы перад гэтым паразы ад русінаў, жамойтаў і земгалаў, і значна ўзмацніўся. У наступныя стагоддзі Т.о. усталяваў кантроль над усім балтыйскім узбярэжжам ад меж Памор'я да Фінскага заліва (Гл. таксама: вайна Ордэна ў Прусіі, вайна Ордэна з ВКЛ), будуючы рад гарадоў (напр., Мемель, 1253) і замкаў, і заступаючы Польшчы і ВКЛ выхад да Балтыйскага мора. Т.о. вылучалі землі нямецкім рыцарам у якасці ленаў, сялілі на заваяваных землях нямецкіх сялян і разам з Ганзейскім саюзам гарадоў заснавалі шэраг новых гандлёвых паселішчаў. У 1309 Т.о. перанёс сваю сталіцу ў Марыенбург (сучас. Мальбарк, Польшча).

У пач. XIV ст. Т.о. дасягнуў вяршыні сваёй магутнасці і росквіту. У 2-ой пал. XIV ст. адбылося ўзмацненне Польшчы, асабліва пасля яе аб'яднання з ВКЛ. У час Вялікай вайны з саюзнымі Польшчай і ВКЛ магутнасць Ордэна была зломлена, найперш у Грунвальдскай бітве (1410). Па Торуньскім міры 1466, які завяршыў Трынаццацігадовую вайну Польшчы з Т.о. (1454–66), апошні прызнаў сябе васалам Польшчы і перадаў ёй Заходнюю Прусію. У 1525 вялікі магістр Т.о. Альбрэхт Старэйшы Гагенцолерн прыняў лютэранства і правёў секулярызацыю Ордэна ва Усходняй Прусіі, якая стала з гэтага часу яго спадчынным герцагствам. Калі ў 1618 гэтая дынастычная лінія спынілася, герцагства перайшло ў валоданне брадэнбургскіх курфюрстаў, таксама з Гагенцолернаў.

У 1801 Францыя далучыла землі Тэўтонскага ордэна на захад ад Рэйна, а ў 1809 Напалеон сваім дэкрэтам скасаваў ордэн і аддаў яго зямлі на правым беразе Рэйна нямецкім саюзнікам.

Тэўтонскі ордэн быў адноўлены ў Аўстрыі ў 1834 – у якасці каталіцкага шляхецкага саюза. Пасля 1918 існуе толькі святарская галіна ордэна, ператвораная Піем XI у духоўны ордэн, з рэзідэнцыяй у Вене. Таксама Тэўтонскі орлэн працягвае існаваць у рамках пратэстантызму ў Утрэхце.

Вялікія магістры

Герб Вялікіх магістраў Тэўтонскага Ордэна Асноўны артыкул: Вялікія магістры Тэўтонскага ордэна
  • Генрых Вальпот фон Басенхайм 1198—1200
  • Ота фон Керпен 1200—1208
  • Генрых фон Туна 1208—1209
  • Герман фон Зальца 1209—1239
  • Конрад Цюрынгскі 1239—1240
  • Герхард фон Мальберг 1240—1244
  • Генрых фон Гогенлоэ 1244—1249
  • Гюнтэр фон Вюлерслебен 1250—1252
  • Попо фон Астэрна 1252—1256
  • Хартман фон Гельдрунген 1273—1282
  • Конрад фон Фейхтванген 1291—1296

Літаратура

  • Краўцэвіч А. К. Тэўтонскі ордэн: ад Ерусаліма да Грунвальда — Мн., 1993.

Гл. таксама

  • Дзяржава Тэўтонскага ордэна
  • Ордэн мечаносцаў
Партал:
Крыжовыя паходы



Тэўтонскі ордэн Інфармацыю Аб

Тэўтонскі ордэн


  • user icon

    Тэўтонскі ордэн beatiful post thanks!

    29.10.2014


Тэўтонскі ордэн
Тэўтонскі ордэн
Тэўтонскі ордэн Вы праглядаеце суб'ект
Тэўтонскі ордэн што, Тэўтонскі ордэн хто, Тэўтонскі ордэн апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Макар’еў

Макар’еў

Макар'еў руск: Мака́рьев — горад з 1778 года у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Макар'еўскага раёна...
Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў

Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў

Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў Дата нараджэння: 10 мая 1931(1931-05-10) Месца нараджэння: в. Нова...
Гародна

Гародна

Назву Гаро́дна маюць: Змест 1 Азёры 1.1 Беларусь 1.2 Віцебская вобласць 1.3 Брэсцкая вобласць ...
307 да н.э.

307 да н.э.

гады 309 да н.э. 308 да н.э. 307 да н.э. 306 да н.э. 305 да н.э. дзесяцігоддзі 320-я да н...