TR | RU | UK | KK | EN |

Тэатр

тэатр янкі купалы, тэатр у дэталях
Тэатр (грэч.: θέατρον — «месца для відовішчаў», потым — «відовішча», ад грэч.: θεάομαι — гляджу, бачу) — род мастацтва, спецыфічным сродкам выражэння якога з'яўляецца сцэнічнае дзеянне, што ўзнікае ў працэсе гульні акцёра перад публікай.

Змест

  • 1 Асноўныя рысы
  • 2 Гісторыя
  • 3 Разнавіднасці тэатра
  • 4 Гл. таксама
  • 5 Літаратура

Асноўныя рысы

Тэатр гарманічна аб'ядноўвае ў сабе розныя віды мастацтва — літаратуру (у форме драмы), музыку, харэаграфію, дэкаратыўнае мастацтва. Твор сучаснага тэатра — спектакль — ствараецца на аснове драматычнага ці музычна-сцэнічнага твора ў адпаведнасці з задумай рэжысёра і пад яго кіраўніцтвам сумеснымі намаганнямі акцёраў, мастакоў, дэкаратараў, сцэнографаў і інш. Спецыфіка тэатра патрабуе эмацыянальна-духоўнага адзінства акцёраў і гледачоў, наяўнасці агульных інтарэсаў паміж стваральнікамі спектакля і публікай.

Гісторыя

Тэатр з'яўляецца адным з найбольш старажытных відаў мастацтва. Генезіс тэатральнага мастацтва быў цесна звязаны са старажытнымі святамі, абрадамі, звычаямі, рытуаламі (прычым яшчэ дахрысціянскага, язычніцкага паходжання). Значны ўплыў на станаўленне і развіццё еўрапейскага тэатральнага мастацтва аказаў тэатр Старажытнай Грэцыі (пастаноўкі трагедый Эсхіла, Сафокла, Еўрыпіда, камедый Арыстафана і інш.). У 5 ст. да н.э. узнік мім. Носьбітамі народнага тэатральнага мастацтва былі еўрапейскія вандроўныя акцёры — гістрыёны, жанглёры, скамарохі. Пашыранымі жанрамі сярэднявечнага тэатра былі міракль і містэрыя. З эпохі Адраджэння тэатр стаў літаратурным (драмы У. Шэкспіра, М. Сервантэса, П. Кальдэрона і інш.), пачалі адасабляцца яго розныя віды — опера, пазней балет, аперэта. Развілася аўтарская рэжысура, узніклі шматлікія прыдворныя тэатры.

Новы пад'ём тэатра звязаны з распаўсюджаннем класіцызму (драматургія П. Карнеля, Ж. Расіна, Ж.-Б. Мальера). У другой палове 18 ст. тэатр стаў выразнікам ідэй Асветніцтва. У першай палове 19 ст. узнік сімвалізм (М. Метэрлінк, Э. Верхарн і інш.). У 20 ст. тэатральнае мастацтва вызначалася ўзнікненнем і плённым развіццём новых кірункаў і стыляў (экспрэсіянізм, дадаізм, сюррэалізм і інш.), пошукамі новых метадаў і сродкаў мастацкага самавыяўлення. Адной з найбольш важных асаблівасцей тэатра стала тое, што менавіта рэжысёр (а не акцёр і не аўтар п'есы, як у ранейшыя стагоддзі) пачаў адыгрываць вядучую ролю. Сярод буйнейшых тэатральных рэжысёраў — Б. Брэхт, К. Станіслаўскі, У. Мейерхольд, П. Брук, М. Бежар, Е. Гратоўскі і інш.

Разнавіднасці тэатра

  • Тэатр абсурду
  • аўтарскі тэатр
  • балет
  • дзіцячы тэатр
  • драматычны тэатр
  • Тэатр звяроў
  • Тэатр інвалідаў
  • прыгонны тэатр
  • лялечны тэатр
  • мюзікл
  • Тэатр аднаго акцёра
  • оперны тэатр
  • аперэта
  • пантаміма
  • Тэатр пародыі
  • Тэатр песні
  • Тэатр паэзіі
  • Тэатр прыгнечаных
  • сатыра
  • Тэатр танца
  • Тэатр ценяў
  • вулічны тэатр
  • Тэатр эстрады
  • Тэатр святла
  • Японскі тэатр

Гл. таксама

  • Тэатральная заслона

Літаратура

  • Культуралогія: Энцыкл. давед./ Э. С. Дубянецкі; Маст. А. А. Глекаў. — Мн.: БелЭн, 2003. —384 с.:іл ISBN 985-11-0277-6

тэатр радивилов, тэатр радивиловский, тэатр у дэталях, тэатр янкі купалы


Тэатр Інфармацыю Аб

Тэатр


  • user icon

    Тэатр beatiful post thanks!

    29.10.2014


Тэатр
Тэатр
Тэатр Вы праглядаеце суб'ект
Тэатр што, Тэатр хто, Тэатр апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Калемегдан

Калемегдан

Каардынаты: 44° пн. ш. 20° у. д. / 44.8236° пн. ш. 20.4503° у. д. (G)...
Аграгарадок Ісерна

Аграгарадок Ісерна

І́серна[1] (трансліт.: Isierna, руск.: Исерно) — аграгарадок у Слуцкім раёне Мінскай вобласці. ...
Вёска Шалыпы

Вёска Шалыпы

Шалы́пы[1] (трансліт.: Šalypy, руск.: Шалыпы) — вёска ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці...
Праваслаўная архітэктура Беларусі, сайт

Праваслаўная архітэктура Беларусі, сайт

hram.by Камерцыйны: не Тып сайта: пазнавальны Мова(ы): беларуская, руская Цяперашні с...