Тыр

тырло запорожье, тырна

Тыр , стар-грэч: Τύρος — знакаміты фінікійскі горад, адзін з найстаражытнейшых буйных гандлёвых цэнтраў Знаходзіўся на тэрыторыі сучаснага Лівана, правінцыя Аль-Джануб «Паўднёвы Ліван» У наш час — горад Сур араб صور‎‎ з насельніцтвам больш 100 тыс чалавек

Змест

  • 1 Гісторыя
    • 11 Заснаванне
    • 12 Каланізацыя Усходняга Міжземнамор'я
    • 13 Час смут, войнаў і васалітэту
    • 14 Адукацыйны і рэлігійны цэнтр
    • 15 У часы крыжовых паходаў
    • 16 Сучаснасць
  • 2 Гл таксама
  • 3 Зноскі
  • 4 Спасылкі

Гісторыяправіць | правіць зыходнік

Заснаваннеправіць | правіць зыходнік

Заснаванне горада прыпісвалася багам Паводле легенды, Усоас прыплыў на бервяне да вострава, паставіў дзве ментры і акрапіў іх крывёю ахвярных жывёл Паводле іншага падання, востраў плаваў па хвалях; на ім былі дзве скалы і паміж імі аліва, на якой сядзеў арол, ён павінен быў спыніцца, калі хто-небудзь прыплыве да яго і прынясе ў ахвяру арла Гэта зрабіў першы мараплавец Усоас, і востраў быў прымацаваны да дна Герадоту казалі мясцовыя жрацы, што горад іх заснаваны 23 стагоддзі таму, гэта значыць у першай палове XXVIII стагоддзя да нэ

Найстаражытная згадка пра Тыр — у Амарнскім архіве Князь Тыра Адымільку, прыніжаючыся просіць свайго сюзерэна дапамогі супраць Сідона і амарэяў; яго замкнулі на востраве, у яго няма ні вады, ні дроў У папірусе Anastasi I XIV стагоддзя да нэ Тыр згадваецца як вялікі «горад на моры, да якога падвозяць ваду на караблях і які багаты на рыбу больш, чым на пясок»

Найбольш старажытнае паселішча знаходзілася сапраўды на востраве; на мацерыку былі толькі прадмесці і могілкі; імя мацерыковага Палетыра «старажытны Тыр» заснавана на непаразуменні Вады на востраве не было; яна была праведзена з Рас-эль-Аін да берага, адкуль яе дастаўлялі на караблях у горад рэшткі вадаправода захаваліся дагэтуль паміж Тэль-Машукам і Рас-эль-Аін; падчас аблогі даводзілася збіраць дажджавую ваду ў цыстэрны

Каланізацыя Усходняга Міжземнамор'яправіць | правіць зыходнік

Востраў меў дзве гавані — Сідонскую на поўначы і Егіпецкую на паўднёвым усходзе; апошняя цяпер засыпана пяском, і частка вострава размыта морам На першае месца сярод фінікійскіх гарадоў Тыр высунуўся ў XII стагоддзі да нэ пасля разбурэння Сідона філістымлянамі; у гандлі ён стаў адыгрываць галоўную ролю Амаль усе калоніі фінікіянаў у заходняй частцы Міжземнага мора Кадыс, Утыка, Карфаген і інш узыходзяць да Тыра: яны прызнавалі яго гегемонію, лічылі яго бога Мелькарта сваім і пасылалі штогадовую даніну ў яго храм Утыка, якая спрабавала паўстаць супраць Тыра, была ўціхамірана царом Хірамам I 969—936, вядомым як горадабудаўнік і мудры палітык Менавіта дзякуючы яго сяброўству з царом Саламонам тыране дапамагалі яўрэям пабудаваць Храм Саламона

Час смут, войнаў і васалітэтуправіць | правіць зыходнік

Пасля Хірама I былі смуты, пакуль не ўзыйшоў на прастол узурпатар Ітабал I, брат Езавелі, швагер цара ізраільскага Ахава Пры ім асірыйскі цар Ашурназірпал дайшоў у сваім паходзе да Нар-эль-Кельба 876; Тыр адкупіўся ад яго дарамі Ітабал заснаваў Батрыс для абароны ад асірыян і паслаў калонію ў Лівійскую Аўзу Пры яго ўнуку Матоне I Салманасар II атрымаў дары 842 ад Тыра, а пры наступным цару, Пігмаліёне, адбыўся паход Раман-Нірары 804 і 801, якому Тыр таксама падносіў дары Тыглатпаласару III Тыр выплаціў 150 талантаў; у аналах яго згадваюцца цары Тыра Хірам II і Матон II 738, 734 Пасля іх сядзеў Элулай, або Пюй 728—692, якія падпарадкаваў кітыйцаў і пераможна вытрымаў пяцігадовую аблогу Салманасара IV

Сарган хваліцца, што падпарадкаваў Тыр, але Сінахерыбу не ўдалося зладзіцца з Элулаем, які далучыўся да кааліцыі Тахаркі і Езекіі Пры Асархадоне цар Тыра Ваал спачатку падпарадкаваўся Асірыі, потым далучыўся да Егіпта, быў абложаны, але, відаць, не заваяваны, хоць на сенджырлійскім барэльефе Асархадон і намаляваў яго разам з Тахаркам на вяроўцы ля ног сваіх Берлін музей Ашурбаніпалу Ваал павінен быў падпарадкавацца і даць яму ў гарэм сваю дачку і ў закладнікі — сына Пастаянныя аблогі і войны саслабілі горад Гэтым скарысталіся рабы і паднялі бунт, ахвярай якога стала знаць; царом быў выбраны Абдастарт грэч Стратон Пры Навухаданосары Тыр быў на баку Егіпта і Іўдзеі Вавілонскі цар беспаспяхова абложваў яго 13 гадоў з 587 г пры цару Ітабале II Аднак стомленыя грамадзяне вырашылі заключыць мір Цар перасяліўся ў Вавілон; на яго месца пасаджаны быў Ваал II да 564, пасля якога ў Тыры зноў адбыўся пераварот: царская ўлада замянілася «суддзямі» шафет Неўзабаве, аднак, варожая партыя выпрасіла з Вавілона цара Хірама III 552—532, пры якім вавілонскае валадарства замянілася персідскім

Гэта валадарства Тыр перажываў спакойна і пастаўляў царам вялікі флот Адмова пусціць у горад Аляксандра Вялікага для прынясення ахвяры Мелькарту пацягнула за сабой сямімесяцовую аблогу з насыпкай перашыйка ад берага да вострава Тыране абараняліся адчайна і не без поспеху; грэбля не вельмі дапамагла б Аляксандру, калі б яму не ўдалося скласці вялікі флот з варожых Тыру фінікійскіх гарадоў 8000 грамадзян загінула; цар Азімільк і вяльможы, якія выратаваліся ў храме, былі памілаваныя, 30000 чал прададзена ў рабства Усе будынкі горада Аляксандр загадаў падпаліць1 Відавочна, горад хутка аднавілі, так што ўжо праз 17 гадоў ён трымаўся 15 месяцаў супраць Антыгона, быўшы пад уладай Пталамеяў

Адукацыйны і рэлігійны цэнтрправіць | правіць зыходнік

Трыўмфальная арка

У эпоху элінізму Тыр быў адным з цэнтраў адукаванасці гісторыкі Менандр, Дый, Парфірый У іўдзейскую вайну быў супраць яўрэяў У 43 г да нэ вядомы тыран Марый, стаўленік рымлян Хрысціянства з'явілася ў Тыры рана; тут жыў тыдзень Апостал Павел Дзеянні XXI, 3; горад хутка стаў епіскапіяй святы Дарафей і інш У перыяд ганенняў некаторыя з тырскіх хрысціян падвергліся мучаніцкай смерці; пры адным Дыяклетыяне тут пацярпела 156 мучанікаў У Тыры памёр Арыген; грабніцу яго паказвалі яшчэ ў VI ст

Гавань Тыра

У Абісінію пропаведзь хрысціянства занесена была тыранцамі Першы значны храм пры Канстанціне Вялікім пабудаваны быў тырскім епіскапам Паўлінам і ўрачыста асвячоны ў 314 г Еўсевій Кесарыйскі падрабязна апісвае іншы тырскі храм, на поўднёвым усходзе горада, асвячоны ім у 335 г, прычым у Тыры адбыўся сабор па справе Афанасія Александрыйскага

У часы крыжовых паходаўправіць | правіць зыходнік

У Сярэднявеччы Тыр быў адным з галоўных гарадоў Усходу і адыгрываў вялікую ролю, лічачыся непрыступным Толькі дзякуючы разладам сярод мусульман удалося Балдуіну II скарыць яго пры садзейнічанні венецыянскага флоту 1124 г; заснавана была франкская дыяцэзія Вільгельм, архібіскуп Тырскі, гісторык

Аблога Тыра Саладзінам у 1187 годзе была беспаспяховай — Конрад дэ Манферат паспяхова абараніў ад сарацынаў2

У 1190 годзе тут быў пахаваны Фрыдрых Барбароса У 1291 г Тыр адваяваны ў крыжакоў мусульманамі-мамелюкамі, а ў пачатку XVI стагоддзя горад быў уключаны ў склад Асманскай імперыі

У 1837 годзе Тыр моцна пацярпеў ад землетрасення

Сучаснасцьправіць | правіць зыходнік

У наш час гарадок Сур, які стаіць на месцы Тыра, размешчаны на поўнач ад былога вострава, цяпер злучанага з берагам, не мае асаблівага эканамічнага значэння, таму што гандаль перайшоў да Бейрута

Большасць праваслаўных уз'ядналіся з Каталіцкай уарквой, утварыўшы Мелькіцкую каталіцкую царкву; гарадскую абшчыну ўзначальвае архібіскуп Тырскі У гарадку існуюць школы і ўстановы місій розных манаскіх ордэнаў і пратэстанцкіх цэркваў

Гл таксамаправіць | правіць зыходнік

  • Спіс цароў Тыра

Зноскі

  1. ↑ Квінт Курцый Руф, кніга V, гл 4, пар 13
  2. ↑ Гісторыя крыжовых паходаў Конрад дэ Манферат, сеньёр Тыра 14 ліпеня 1187 — 28 красавіка 1192

Спасылкіправіць | правіць зыходнік

  • На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тыр
  • Justinus, Epitome of the Philippic History of Pompeius Trogus, 183 — гісторыя заснавання Тыра ў працы Юстына

тырактыр игра, тыран балықтар, тыргу-окна, тырин михаил, тырло запорожье, тырна, тырнова татьяна павловна, тырса, тырыкина марина, тырысқақ ауруы


Тыр Інфармацыю Аб

Тыр


  • user icon

    Тыр beatiful post thanks!

    29.10.2014


Тыр
Тыр
Тыр Вы праглядаеце суб'ект
Тыр што, Тыр хто, Тыр апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Вёска Смольнікі, Камянецкі раён

Вёска Смольнікі, Камянецкі раён

Смо́льнікі[1] (трансліт.: Smoĺniki, руск.: Смольники) — вёска ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобла...
742

742

гады 740 741 742 743 744 дзесяцігоддзі 720-я 730-я 740-я 750-я 760-я стагоддзі 7 ст. 8 ст. 9...
Горад Бадахас

Горад Бадахас

Каардынаты: 38°52′48″ пн. ш. 6°58′12″ з. д. / 38.88° пн. ш. 6.97° з. д. (...
Аграгарадок Відамля

Аграгарадок Відамля

Ві́дамля[1] (трансліт.: Vidamlia, руск.: Видомля) — аграгарадок у Камянецкім раёне Брэсцкай воб...