TR | RU | UK | KK | EN |

Туркменістан

туркменістан флаг, туркменістан
Каардынаты: 39°04′00″ пн. ш. 60°16′00″ у. д. / 39.066667° пн. ш. 60.266667° у. д. (G) (O) (Я)39.066667, 60.266667

Гімн: «Дзяржаўны гімн незалежнага, нейтральнага Туркменістана» На жаль, у вашым браўзеры адключаны JavaScript, ці не маецца патрабаванага прайгравальніка.
Вы можаце загрузіць ролік ці загрузіць прайгравальнік для прайгравання роліка ў браўзеры. Дата незалежнасці 27 кастрычніка 1991 (ад СССР) Афіцыйная мова туркменская Сталіца Ашгабад Найбуйнейшыя гарады Ашгабад, Туркменабад, Дашагуз, Туркменбашы, Мары Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка з аднапартыйнай сістэмай Прэзідэнт Гурбангулы Бердымухамедаў Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні 53-я ў свеце
491 200 км²
4,9 Насельніцтва
• Ацэнка (2012)
• Шчыльнасць
▲5 169 660 чал.
10 чал./км² ВУП
  • Разам (2011)
  • На душу насельніцтва
$26 млрд. намінал  (95-ы)
$5093 ІРЧП (2012) ▲ 0,698  (сярэдні) (102-ы) Этнахаронім туркмен, туркменка, туркмены Валюта Манат
(TMT, код 934) Авіякампанія Туркменскія Авіялініі Інтэрнэт-дамен .tm Тэлефонны код +993 Часавы пояс +5

Туркменістан — краіна ў Азіі. Належыць да Сярэдняй Азіі, мае выхад да Каспійскага мора. Мяжуе з Казахстанам, Узбекістанам, Афганістанам, Іранам.

Змест

  • 1 Гісторыя
  • 2 Палітычнае ўладкаванне
  • 3 Адміністрацыйны падзел
  • 4 Дачыненні з Беларуссю
  • 5 Вядомыя асобы
  • 6 Гл. таксама
  • 7 Зноскі
  • 8 Спасылкі

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Туркменістана

Тэрыторыя Туркменістана заселена чалавекам у ніжнім палеаліце. Найбольш старажытнае паселішча земляробаў часоў неаліту — Джэйтун. З часоў бронзавага веку захаваліся рэшткі паселішчаў гарадскога тыпу — Намазга-Тэпе, Кара-Тэпе і інш. Да I-га тыс. да н. э. тэрыторыю Туркменістана насялялі іранамоўныя народы. Найбольш развітай вобласцю была Маргіяна з цэнтрам у г. Мерв. У цэнтральнай частцы Туркменістана ў перадгор'ях Капетдага знаходзілася вобласць Парфія, у паўднёва-ўсходняй Прыкаспіі — Гурган (у старажытнагрэчаскай літаратуры — Гірканія). У VII—VI стст. да н. э. Маргіяна ў складзе Бактрыі, Парфія і Гурган — Мідыі. У канцы VI ст. да н. э. ўсе яны заваяваны дзяржавай Ахеменідаў, у 330—329 да н.э. — Аляксандрам Македонскім, а пасля распаду яго дзяржавы ўвайшлі ў склад дзяржавы Селеўкідаў. У сярэдзіне III ст. да н. э. Парфія стала ядром Парфянскага царства. У 224 да н.э. Парфянскае царства заваявана Сасанідамі, якія ў 2-й палове III ст. пашырылі сваю ўладу на ўсю тэрыторыю Туркменістана. У сярэдзіне V ст. Мерв і некаторыя прыкаспійскія вобласці захоплены эфталітамі, але пасля іх разгрому ў 563—567 цюркамі тут аднавілася ўлада Сасанідаў. У сярэдзіне VII ст. на тэрыторыі Туркменістана ўварваліся арабы, якія ў 651 захапілі Мерв, у 712 — Харэзм, у 720 — Гурган. З іх прыходам у Туркменістане пачаў пашырацца іслам. Пры арабскім панаванні Мерв стаў адным з найважнейшых цэнтраў Арабскага халіфата. У 747 тут пачалося паўстанне Абу-Мусліма, якое прывяло да ўлады ў халіфаце Абасідаў. У 813—817 Мерв — сталіца халіфата Абасідаў. З яго распадам Мерв увайшоў у дзяржаву Тахірыдаў, у X ст. — дзяржаву Саманідаў. У прыкаспіі ў X—XI стст. існавала дзяржава Зіярыдаў. З падзеннем у 999 дзяржавы Саманідаў узмацніўся націск цюрскіх плямён, што вяло да цюркізацыі мясцовага насельніцтва. У пачатку XI ст. Мерв трапіў пад уладу цюркскай дынастыі Газневідаў. Тады ж пачала складвацца супольнасць цюркскіх плямён (частка агузаў, халаджы, карлукі і інш.), якая атрымала назву туркмены. У 1038—1040 частка агузаў, якія вядомы пад назвай сельджукі, разбіла Газневідаў. Частка туркменаў удзельнічала ў паходах сельджукаў, у выніку якіх створана дзяржава Сельджукаў. У 1157 сельджукі (апошні вярхоўны правіцель — султан Мелікшах Санджар) разбіты іншым адгалінаваннем агузаў, пасля чаго пачалося ўзвышэнне дзяржавы харэзмшахаў, якая ў пачатку XIII ст. заваявала туркменскія землі. У 1220-я тэрыторыя Туркменістана пацярпела ад нашэсця манголаў: знішчана значная частка насельніцтва, разбураны гарады, заняпала ірыгацыя. Землі Туркменістана падзелены манголамі паміж Залатой Ардой, Джагатайскім (Чагатайскім) улусом і дзяржавай Хулагуідаў, а пасля распаду гэтых дзяржаў увайшлі ў склад дзяржавы Цімура. У XIII—XIV стст. сфарміравалася тукрменская народнасць, але туркмены не здолелі стварыць уласнай адзінай дзяржавы. З XVI ст. розныя землі Туркменістана пад уладай дзяржавы Сефевідаў, Хівінскага ханства і Бухарскага ханства (з 1747 Бухарскі эмірат), аднак туркменскія плямёны прызнавалі іх уладу толькі намінальна. Да сярэдзіны XIX ст. туркмены захоўвалі племенны падзел (іамуды, тэкінцы і інш.); значная іх частка вяла качавы і паўкачавы лад жыцця. Першыя спробы рускага пранікнення на тэрыторыю Туркменістана адбыліся ў пачатку XVIII ст. У 1717—1718 расійскі цар Пётр I накіраваў у Туркменістан ваенную экспедыцыю на чале з князем А. Бековічам-Чаркаскім, якая была знішчана хівінскімі войскамі. У 1869 расійскія войскі высадзілмся на ўсходнім беразе Каспійскага мора і заснавалі там горад і порт Краснаводск. Пасля падпарадкавання Бухары (1869) і Хівы (1873) Расійская імперыя пачала прасоўванне ў Туркменістан. Пад націскам расійскай арміі туркменскія плямёны пачалі прызнаваць расійскую ўладу. Упартае супраціўленне аказалі толькі тэкінцы, якія ў 1879 разбілі расійскую ваенную экспедыцыю. Супраць іх былі накіраваны войскі на чале з генералам М. Дз. Скобелевым. У студзені 1881 г. расійскія войскі штурмам захапілі крэпасць тэкінцаў Геок-Тэпе, у 1884 г. занялі Мерв. У 1882 г. на тэрыторыі Цэнтральнага і Заходняга Туркменістана створана Закаспійская вобласць, якая ў 1898 уключана ў склад Туркменскага краю. Усходнія і паўночна-ўсходняй землі Туркменістана заставаліся пад уладай Бухарскага эмірата і Хівінскага ханства (у апошнім туркмены складалі каля трэці насельніцтва) — васалаў Расійскай імперыі. У 1880—1885 гг. была пабудавана Закаспійская чыгунка, будаваліся гарады еўрапейскага тыпу (Ашгабат, Краснаводск і інш.) з пераважна рускім і армянскім насельніцтвам. Гэта вяло да спынення этнакультурнай ізаляцыі туркменаў, якія і ў пачатку XX ст. захоўвалі перажыткі родаплемяннога ладу. У пачатку XX ст. з ваеннай элітытуркменаў створаны нацыянальны Тэкінскі конны полк. Туркмены ўдзельнічалі ў Сярэднеазіяцкім паўстанні 1916. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 у гарадах Туркменістана ствараліся Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў. IV з'езд Саветаў Закаспійскай вобласці абвясціў 15 снежня 1917 пераход усёй улады да Саветаў. З красавіка 1918 Закаспійская вобласць увайшла ў Туркестанскую АССР у складзе РСФСР. У ліпені 1918 мясцовыя сацыялісты-рэвалюцыянеры пры падтрымцы брытанскага ваеннага атрада скінулі савецкую ўладу і ўтварылі ўласны ўрад Закаспія. Пасля адыходу брытанскіх войск Чырвоная Армія ў ліпені 1919 г. заняла Ашгабат, у лютым 1920 — Краснаводск. Карыстаючыся міжусобнай барацьбой, якая пачалася пасля захопу ўлады ў Хіве адным з правадыроў туркменскага племя іамудаў Джунаід-ханам, у лютым 1920 Хіву заняла Чырвоная Армія і там абвешчана Харэзмская Народная Савецкая Рэспубліка (ХНСР), якая ў 1923 пераўтворана ў Харэзмскую ССР. Да сярэдзіны 1920-х на тэрыторыі Туркменістана задушаны паўстанцкі рух.

27 кастрычніка 1924 г. ЦВК СССР пастанавіў стварыць Туркестанскую ССР. Дэкларацыю аб яе ўтварэнні (увайшлі большая частка Закаспійскай вобласці, заходнія часткі скасаваных ХССР і Бухарскай ССР) 20 лютага 1925 прыняў 1-ы Усетуркменскі з'езд Саветаў. Адначасова была створана Камуністычная партыя Туркменістана (КПТ). У 1925—1927 гг. праведзена зямельна-водная рэформа, якая скасавала буйное землеўладанне. Калектывізацыя, якая пачалася ў 1929, выклікала новы ўздым басмацкага руху (ліквідаваны да 1933). За гераізм на франтах Другой сусветнай вайны ордэнамі і медалямі ўзнагароджаны больш за 19 тыс. ураджэнцаў Туркменістана, званне Героя Савецкага Саюза прысвоена больш як 80 воінам з Туркменістана, у т.л. за вызваленне Беларусі К. Азалаву, А. Анаеву, М. Байрамаву, Б. Даўлетджанаву, Т. Ніязмамедаву. Былі сфарміраваны нацыянальныя туркменскія злучэнні: 2 стралковыя брыгады і 2 кавалерыйскія дывізіі. За гады савецкай улады туркмены канчаткова перайшлі да аселага жыцця, у Туркменскай ССР створана сучасная прамысловаасць. Асаблівае развіццё набыла здабыча прыроднага газу (2-е месца ў СССР да 1980-х). Узнікла нацыянальная інтэлігенцыя. У той жа час савецкай улады імкнуліся абмежаваць свабоднае развіццё грамадскай думкі, уплыў мусульманскіх традыцый (у пачатку 1980-х легальна дзейнічалі толькі 4 мячэці). З пачаткам у СССР перабудовы ў Туркменістане ўзмацніўся нацыянальны рух. Створаны ў верасні 1989 Народны фронт у студзені 1990 забаронены. Ініцыятыву ўтрымала КПТ (са снежня 1991 — Дэмакратычная партыя Туркменістана) на чале з С. Ніязавым. У маі 1990 туркменская мова абвешчана дзяржаўнай, 22 жніўня 1990 прынята дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Туркменістана. 27 кастрычніка 1990 С. Ніязаў выбраны першым прэзідэнтам Туркменістана. На Усенародным рэферэндуме 26 кастрычніка 1991 насельніцтва Туркменістана выказалася за дзяржаўную незалежнасць (абвешчана 27 кастрычніка 1991). Далучыўшыся да Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Туркменістан прытрымліваецца палітыкі строгага нейтралітэту і добрых роўных адносін з усімі суседзямі. Унутры дзяржавы ўсталяваўся аўтарытарны рэжым прэзідэнта С. Ніязава, які ў 1999 атрымаў ад Халк Маслахаты права знаходзіца на пасадзе прэзідэнта без абмежавання тэрміну.

Палітычнае ўладкаванне

Форма праўлення - прэзідэнцкая рэспубліка. Кіраўніком дзяржавы з'яўляецца прэзідэнт, што выбіраецца шляхам тайнага галасавання на 5 год. Пажыццёвым прэзідэнтам Туркменіі да 21 снежня 2006 года быў Сапармурат Ніязаў, які змяніў сваё імя на Туркменбашы. Зараз прэзідэнтам Туркменістана з'яўляецца Гурбангулы Бердымухамедаў.

Заканадаўчы орган - Меджліс (урад, 125 членаў). Дэпутаты абіраюцца на 5 гадоў у аднамандатных акругах. Кампетэнцыя меджліса — прыняцце законаў, прыняцце і змена Канстытуцыі.

Раней у Канстытуцыі быў пазначаны яшчэ адзін заканадаўчы орган — прызначаны і абіраны Халк маслахаты (Народная рада, 2507 членаў). Ён складаўся з прэзідэнта, дэпутатаў Меджліса, абраных на 5 гадоў народных прадстаўнікоў, прадстаўнікоў судовай улады, міністраў, кіраўнікоў рэгіянальных адміністрацый (абласцей — велаятаў і раёнаў — этрапаў), прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, старэйшыны. У адпаведнасці са змененай Канстытуцыяй Народная рада спыніла сваё існаванне, яе паўнамоцтвы былі перададзены Меджлісу і Прэзідэнту.

Палітычныя партыі 1991 г. - Дэмакратычная партыя Туркменістана (ДПТ) — пераемнік Кампартыі Туркменістана.

Адміністрацыйны падзел

  • горад Ашгабад
  • Ахалскі велаят (сталіца Анаў)
  • Балканскі велаят (сталіца Балканабад)
  • Дашагузскі велаят (сталіца Дашагуз)
  • Лебапскі велаят (сталіца Туркменабад)
  • Марыйскі велаят (сталіца Мары)

Дачыненні з Беларуссю

Дыпламатычныя дачыненні ўрады ўстанавілі 21 студзеня 1993 года.

Вядомыя асобы

  • Махтумкулі
  • Назар Байрамаў
  • Мая (Мамаджан) Куліева
  • Клыч Куліеў
  • Сапармурат Ніязаў

Гл. таксама

  • Горад Туркменабад
  • Горад Туркменбашы
  • Горад Серхетабат
  • Саракамышская катлавіна

Зноскі

  1. ↑ «Атлас Мира» — М: ПКО «Картография» ISBN 5-85120-243-2
  2. ↑ ІДЦ «Туркменістан»
  3. ↑ Turkmenistan
  4. Валавы ўнутраны прадукт (ВУП) Туркменістана, 1990-2011 гг
  5. Індэкс развіцця чалавечага патэнцыялу ў краінах і рэгіёнах свету (Human Development Index)
  6. ↑ Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне Прэзідэнту Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаву// Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 21 студзеня 2008

Спасылкі

  • На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Туркменістан
  • Туркменістан - Золотой век

Шаблон:Цюркскія краіны

Шаблон:Цэнтральная Азія

Краіны Азіі

Аб'яднаныя Арабскія Эміраты | Азербайджан² | Аман | Арменія | Афганістан | Бангладэш | Бахрэйн | Бруней | Бутан | В'етнам | Грузія² | Егіпет¹ | Емен | Іарданія | Ізраіль | Інданезія | Індыя | Ірак | Іран | Казахстан² | Камбоджа | Катар | Кіпр | Кітай | Кувейт | Кыргызстан | Лаос | Ліван | Малайзія | Мальдывы | Манголія | М'янма | Непал | Пакістан | Паўднёвая Карэя | Паўночная Карэя | Расія² | Саудаўская Аравія | Сінгапур | Сірыя | Таджыкістан | Тайланд | Туркменістан | Турцыя² | Узбекістан | Усходні Тымор | Філіпіны | Шры-Ланка | Японія

Дзяржавы і краі са спрэчным статусам: Абхазія | Азад Кашмір | Вазірыстан | Дзяржава Ва | Дзяржава Шан | Заходні бераг ракі Іардан | Іракскі Курдыстан | Нагорна-Карабахская Рэспубліка | Палесцінская аўтаномія | Паўднёвая Асеція | Паўночны Кіпр | Тайвань

Залежныя тэрыторыі: Брытанская тэрыторыя ў Індыйскім акіяне | Ганконг | Макаа

¹ У асноўным у Афрыцы  ² Часткова ў Еўропе   Арганізацыя ісламскага супрацоўніцтва

ААЭ | Азербайджан | Албанія | Алжыр | Аман | Афганістан | Бангладэш | Бахрэйн | Бенін | Бруней | Буркіна-Фасо | Габон | Гамбія | Гаяна | Гвінея | Гвінея-Бісау | Джыбуці | Егіпет | Емен | Іарданія | Інданезія | Ірак | Іран | Казахстан | Камерун | Каморы | Катар | Кот-д'Івуар | Кувейт | Кыргызстан | Ліван | Лівія | Мазамбік  | Малайзія | Малі | Мальдывы | Марока | Маўрытанія |Нігер | Нігерыя | Пакістан | Палесціна | Самалі | Саудаўская Аравія | Сенегал | Сірыя | Судан | Сурынам | Сьера-Леонэ | Таджыкістан | Тога | Туніс | Туркменістан | Турцыя | Уганда | Узбекістан | Чад

Дзяржавы-назіральнікі: Боснія і Герцагавіна | Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка | Расія | Тайланд Мусульманскія арганізацыі і абшчыны — назіральнікі: Нацыянальна-вызваленчы фронт маро | Паўночны Кіпр Міжнародныя арганізацыі — назіральнікі: Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва | Арганізацыя Аб'яднаных Нацый | Афрыканскі саюз | Ліга арабскіх дзяржаў | Рух недалучэння  

Шаблон:АЭС Шаблон:Краіны ля Каспійскага мора

Нейтральныя дзяржавы

Аландскія астравы | Аўстрыя | Ватыкан | Ірландыя | Коста-Рыка | Ліхтэнштэйн | Мальта | Панама | Сан-Марына | Туркменістан | Фінляндыя | Швейцарыя | Швецыя

 

президент туркменістану, туркменістан, туркменістан флаг


Туркменістан Інфармацыю Аб

Туркменістан


  • user icon

    Туркменістан beatiful post thanks!

    29.10.2014


Туркменістан
Туркменістан
Туркменістан Вы праглядаеце суб'ект
Туркменістан што, Туркменістан хто, Туркменістан апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Палкавая ўстанова

Палкавая ўстанова

«Палкавая ўстанова» (руск.: «Полковое учреждение»), праца рускага палкаводца А. У. Суворава, у якой ...
853

853

гады 851 852 853 854 855 дзесяцігоддзі 830-я 840-я 850-я 860-я 870-я стагоддзі 8 ст. 9 ст. 1...
Вёска Чысці Вардамскія

Вёска Чысці Вардамскія

Чы́сці Ва́рдамскія[1] (трансліт.: Čysci Vardamskija, руск.: Чисти Вардомские) — вёска ў Докшыцк...
Фрэнк Дональд Дрэйк

Фрэнк Дональд Дрэйк

28 мая 1930(1930-05-28) (85 гадоў) Месца нараджэння Чыкага, ЗША Грамадзянства  ЗША Н...