TR | RU | UK | KK | EN |

Тувалу

тувалу на карте, тувалу
Каардынаты: 8°31′00″ пд. ш. 179°13′00″ у. д. / 8.516667° пд. ш. 179.216667° у. д. (G) (O) (Я)-8.516667, 179.216667

Гімн: «Tuvalu mo te Atua (Тувалу для Ўсемагутнага)» Дата незалежнасці 1 кастрычніка 1978 Афіцыйная мова тувалу, англійская Сталіца атол Фунафуці Найбуйнейшыя гарады Форма кіравання канстытуцыйная манархія Каралева
генерал-губернатар
Елізавета II
Іакоба Італелі Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні 191-я ў свеце
26 км²
0 Насельніцтва
• Ацэнка (2011)
• Шчыльнасць
10544 чал. (224-я)
468 чал./км² ВУП (ППЗ)
  • Разам (2010)
  • На душу насельніцтва
$36 млн
$3 400 Этнахаронім тувалу Валюта долар Тувалу Інтэрнэт-дамен .tv Тэлефонны код +688 Часавы пояс UTC+12

Тува́лу (англ.: Tuvalu) — малая астраўная дзяржава на аднайменных астравах у Ціхім акіяне. Агульная плошча — 26 км². Насельніцтва — 10544 чал. (2011 г.). Сталіца — атол Фунафуці.

Змест

  • 1 Гісторыя
  • 2 Палітыка
  • 3 Геаграфія
  • 4 Эканоміка
  • 5 Насельніцтва
  • 6 Спасылкі

Гісторыя

Згодна паданням, астравы былі населены толькі ў II тыс. н. э. палінезійцамі з Самоа і Тонга. Аднак археалагічныя знаходкі, зробленыя ў адной з падводных пячор на востраве Нануманга ў 1986 г., сведчаць пра тое, што Тувалу была населены людзьмі ўжо некалькі тысяч гадоў таму.

Адкрыццё астравоў еўрапейскімі мараплаўцамі расцягнулася ад 1568 г. да 1827 г. У 1819 г. ім была дадзена агульная назва астравы Эліс. Аднак з-за таго, што тут не было каштоўных прыродных рэсурсаў, еўрапейская каланізацыя пачалася адносна поздна. У 1862 і 1865 гг. некалькі сот тубыльцаў стала ахвярай перуанскіх гандляроў рабамі. З 1862 г. сярод астравіцян пачалі сяліцца міссіянеры і прадстаўнікі гандлёвых кампаній.

У 1892 г. быў усталяваны брытанскі пратэктарат. У 1916 г. была створана калонія Астравы Гілберта і Эліс.

Пад час II Сусветнай вайны на астравах Тувалу базіраваліся амерыканскія ваенныя, якія вялі баявыя дзеянні з японцамі, што захапілі суседнія астравы Гілберта. Гэта паспрыяла далейшаму пранікненню еўрапейскай культуры ў асяроддзе астравіцян.

У 1974 г. мясцовае насельніцтва прагаласавала за аддзяленне ад астравоў Гілберта, дзе пазней была створана дзяржава Кірыбаці. У 1975 г. астравы і народ афіцыйна атрымалі назву Тувалу ("дзевяць разам" — па колькасці адзіночных астравоў і атолаў). Была створана асобная калонія з шырокім правам на самакіраванне.

1 кастрычніка 1978 г. абвешчана незалежнасць Тувалу.

5 верасня 2000 г. Тувалу атрымала членства ААН.

Палітыка

Геаграфія

Асноўны артыкул: Астравы Тувалу

Складаецца з 3 асобных астравоў і 6 атолаў на поўдні Ціхага акіяна, якія маюць каралавае паходжанне. Найвышэйшая кропка дасягае ўсяго 4,6 м.

Атолы і некаторыя астравы маюць унутраныя лагуны. Калі плошча сушы ўсяго 26 км², то разам з лагунамі яны складаюць 494 км².

Клімат трапічны пасатны. Сярэдняя колькасць ападкаў — 3000 мм у год. Сярэднегадавая тэмпература вагаецца ад 26 да 32° C. Трапічныя цыклоны часцяком выклікаюць істотныя страты, у тым ліку чалавечыя ахвяры.

Флора і фаўна адносна бедныя.

Эканоміка

Насельніцтва

Агульная колькасць — 10544 чал. (2011 г.). Усё насельніцтва складае адзіную нацыю тувалуанцаў (Tuvaluans). Аднак большасць жыхароў мае палінезійскае паходжанне і складае этнас — тувалу. Насельнікі атола Нуі - маюць мікранезійскае паходжанне і складаюць самастойную этнічную групу (каля 4%). Усяго некалькі тувалуанцаў — выхадцы з краін Еўропы і Азіі.

Узроставая і полавая структура (2005 г.):

  • 0-14 гадоў: 30,8% (мужчыны 1823/жанчыны 1756)
  • 15-64 гадоў: 64,2% (мужчыны 3620/жанчыны 3847)
  • 65 і болей гадоў: 5,1% (мужчыны 229/жанчыны 361)

У сярэднім, на 1 жанчыну прыходзілася 0,95 мужчын. Сярэдняя працягласць жыцця — 68,01 гадоў, у тым ліку мужчын — 65,79 гадоў, жанчын — 70,33 гадоў (2005 г.).

Спасылкі

  • На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тувалу
  • Астравы Тувалу
  • Энцыклапедыя нацый
Каралеўствы Садружнасці

Антыгуа і Барбуда | Аўстралія | Багамы | Барбадас | Беліз | Вялікабрытанія | Грэнада | Канада | Новая Зеландыя | Папуа — Новая Гвінея | Саламонавы Астравы | Сент-Вінсент і Грэнадзіны | Сент-Кітс і Невіс | Сент-Люсія | Тувалу | Ямайка

 

государство тувалу, науру и тувалу, о-в тувалу, остров тувалу, столица тувалу, страна тувалу, тувалу, тувалу карта, тувалу на карте, тувалу фильм


Тувалу Інфармацыю Аб

Тувалу


  • user icon

    Тувалу beatiful post thanks!

    29.10.2014


Тувалу
Тувалу
Тувалу Вы праглядаеце суб'ект
Тувалу што, Тувалу хто, Тувалу апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Вёска Смольнікі, Камянецкі раён

Вёска Смольнікі, Камянецкі раён

Смо́льнікі[1] (трансліт.: Smoĺniki, руск.: Смольники) — вёска ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобла...
742

742

гады 740 741 742 743 744 дзесяцігоддзі 720-я 730-я 740-я 750-я 760-я стагоддзі 7 ст. 8 ст. 9...
Горад Бадахас

Горад Бадахас

Каардынаты: 38°52′48″ пн. ш. 6°58′12″ з. д. / 38.88° пн. ш. 6.97° з. д. (...
Аграгарадок Відамля

Аграгарадок Відамля

Ві́дамля[1] (трансліт.: Vidamlia, руск.: Видомля) — аграгарадок у Камянецкім раёне Брэсцкай воб...