Трыстан-да-Кунья (астравы)


Тры́стан-да-Ку́нья англ: Tristan da Cunha ˈtrɪstən də ˈkuːnjə – архіпелаг на поўдні Атлантыкі Разам з суседнім востравам Гоф складае раўнапраўную частку брытанскай заморскай тэрыторыі Астравы Святой Алены, Ушэсця і Трыстан-да-Кунья Агульная плошча - 207 км² Насельніцтва - 264 чал 2010 г Адзінае паселішча і адміністрацыйны цэнтр - Эдынбург-Сямі-Мораў

Змест

  • 1 Гісторыя
  • 2 Прырода і геаграфія
  • 3 Кіраванне
  • 4 Эканоміка
  • 5 Асаблівасці культуры
  • 6 Спасылкі

Гісторыяправіць | правіць зыходнік

Астравы былі адкрыты партугальскім мараплаўцам Трыстанам да Кунья ў 1506 г У 1767 г упершыню дэталёва абследаваны французскімі маракамі вынікі апублікаваны толькі ў 1781 г З кан XVIII ст на архіпелаг наведваліся кітабоі і паляўнічыя на ластаногіх Першае сталае паселішча было ўтворана ў 1810 г амерыканцам Джонатанам Ламбертам на востраве Трыстан-да-Кунья Ён абвясціў гэту тэрыторыю сваёй маёмасцю, аднак у 1812 г загінуў

У 1816 г Вялікабрытанія анексіравала архіпелаг Кароткі час на востраве Трыстан-да-Кунья знаходзіўся невялікі брытанскі гарнізон У 1821 г адзін з яго служачых, капрал Вільям Глас, вярнуўся на ўжо бязлюдны востраў разам з жонкай і дзецьмі, каб займацца авечкагадоўляй Праз некалькі месяцаў група мужчын-перасяленцаў у асноўным шатландскага паходжання паспрабавала каланізаваць суседні востраў Інасесібл, аднак няўдала, і яны пераправіліся на лодках на востраў Трыстан-да-Кунья

У 1827 г нежанатыя астравіцяне звярнуліся да капітана аднаго з брытанскіх суднаў з просьбай даставіць ім жонак з вострава Святой Алены Відавочна, планавалася, што ўсе яны будуць белымі Аднак капітан знайшоў добраахвотніц пераважна афрыканскага паходжання, таму высадзіў жанчын патаемна ўначы Каланісты былі не задаволеныя, але прынялі добраахвотніц і ажаніліся На працягу XIX ст да малой калоніі далучылася яшчэ некалькі чалавек, у асноўным маракоў, якія былі прываблены мясцовым жыццём і трыстанскімі дзяўчатамі Ужо ў 1881 г насельніцтва Трыстан-да-Кунья дасягнула 110 чал

У 1867 г калонію наведаў брытанскі прынц Альфрэд, меўшы тытул герцага Эдынбургскага У яго гонар адзінае на архіпелаге паселішча атрымала назву Эдынбург-Сямі-Мораў Трэба зазначыць, што існаванне калоніі ў той час не было б магчымым без знешняй падтрымкі Калі ў 1885 г, калі на Трыстан-да-Кунья здарыўся неўраджай бульбы і загінула ў моры 15 дарослых мужчын, астравіцяне атрымалі шчодрую дапамогу з боку брытанцаў Але з пачатку I Сусветнай вайны яны фактычна апынуліся ў ізаляцыі, калі гаспадарка калоніі была пераарыентавана на задавальненне галоўным чынам мясцовых патрэб Адзінкі з астравіцян часова выязджалі працаваць у Паўднёвую Афрыку або наймаліся на транзітныя судны

У 1938 г архіпелаг Трыстан-да-Кунья і востраў Гоф былі далучаны да Святой Алены Але пасада адміністратара была зацверджана толькі ў 1950 г У сяр 1950-ых гг урад таксама заснаваў афіцыйныя пасады мясцовых урача, школьнага настаўніка, агранома і г д

Пад час II Сусветнай вайны была наладжана сталая транспартная лінія паміж Кейптаўнам і Эдынбургам-Сямі-Мораў Дзякуючы ёй у пасляваенную пару выезд астравіцян на працу ў знешні свет стаў звычайнай справай, што прывяло да памяншэння сталага мужчынскага насельніцтва Але ў маі 1961 г ПАР выйшла з Садружнасці нацый

6 жніўня 1961 г пачаў вывяргацца вулкан на востраве Трыстан-да-Кунья 10 кастрычніка адміністратар абвясціў аб эвакуацыі калоніі Кароткі час трыстанцы былі вымушаны правесці на востраве Найцінгейл, пасля чаго былі эвакуіраваныя праз Кейптаўн у Вялікабрытанію

Нягледзячы на дапамогу з боку ўрада і грамадскіх арганізацый, трыстанцы пакутвалі ў метраполіі з-за непрыстасаванасці да ўмоў прахалоднага клімату і цывілізаванага жыцця У выніку, пасля таго, як вывяржэнне скончылася, яны прянялі рашэнне аднавіць калонію 24 кастрычніка 1963 г яны вярнуліся на востраў Трыстан-да-Кунья у 1966 г частка з іх пажадала зноў пераехаць у Вялікабрытанію Былі наладжаны сталая знешняя сувязь, пабудаваны сучасны порт, пачалася прамысловая здабыча рыбы і лангустаў

У 2010 г колькасць мясцовага насельніцтва склала 264 чал

Прырода і геаграфіяправіць | правіць зыходнік

Архіпелаг значна аддалены ад іншых населеных месц, ад вострава Святой Алены — 2430 км, ад Паўднёвай Амерыкі — 3360 км, ад Афрыкі — 2816 км Мае вулканічнае паходжанне і складаецца з 5 астравоў: востраў Трыстан-да-Кунья, востраў Інасесібл, астравы Найцінгейл Найцінгейл, малыя астравы Мідл і Столценхоф Акрамя таго, да Трыстан-да-Кунья адміністрацыйна далучаны востраў Гоф

Астравы гарыстыя Найвышэйшая кропка - пік Каралевы Марыі 2062 м на востраве Трыстан-да-Кунья На ўсіх астравах ёсць сталыя крыніцы пітной вады і вадацёкі

Клімат марскі памераны Сярэдняя тэмпература ў лютым 17 - 21° С, у жніўні 10 - 14° С Сярэдняя гадавая норма ападкаў - 1681 мм

Флора і фаўна захаваліся даволі добра, асабліва на востраве Інасесібл З жывёльнага свету асабліва вылучаюцца шматлікія марскія птушкі і ластаногія

Кіраваннеправіць | правіць зыходнік

Астравы Трыстан-да-Кунья з'яўляюцца раўнапраўнай часткай брытанскай заморскай тэрыторыі Астравы Святой Алены, Ушэсця і Трыстан-да-Кунья На чале выканаўчай улады стаіць адміністратар, якога прызначае губернатар Існуе мясцовы заканадаўчы і дарадчы орган - Савет з 11 членаў 8 выбіраюцца астравіцянамі на 3 гады, 1 месца займае адміністратар, 2 - прызначаныя ім асобы Трыстан-да-Кунья мае свае герб, сцяг і дэвіз Our faith is our strength - "Наша вера - наша моц"

Эканомікаправіць | правіць зыходнік

Бульбяныя палеткі

Усе астравіцяне займаюцца сельскай гаспадаркай, вырошчваюць бульбу, садавіну і гародніну для свайго спажывання, разводзяць свінняў і авечак Важную ролю адыгрываюць лоў рыбы і лангустаў, экспарт мясцовых паштовак і манет Прамысловых прадпрыемстваў і банкаў няма

Асаблівасці культурыправіць | правіць зыходнік

Дзякуючы ізаляванасці на Трыстан-да-Кунья склалася своеасаблівая традыцыйная культура Усе астравіцяне жывуць у адзіным паселішчы, маюць 7 прозвішчаў, спавядаюць англіканства, размаўляюць на арыгінальным непісьменным дыялекце англійскай мовы з вялікай колькасцю марацкіх жарганізмаў гл Стыль, мова Шырока распаўсюджаны генеалагічныя гісторыі і паданні, хатнія рэцэпты прыгатавання ежы У мінулым на вонкавых наведвальнікаў вялікае ўражанне аказвалі доўгія трыстанскія лодкі Каркас для іх рабіўся з яблынявай драўніны На яго нацягвалі скуры ластаногіх потым брызент Да сёй пары многія трыстанцы карыстаюцца самаробнымі прыладамі працы і мэбляй

У Эдынбургу-Сямі-Мораў працуе 1 дзіцячы сад, 1 сярэдняя школа, 1 царква Тэлебачанне стала даступным толькі з 2001 г транслюецца з Фалклендскіх астравоў

Спасылкіправіць | правіць зыходнік

  • Афіцыйны сайт з інфармацыяй для наведвальнікаў
  • Афіцыйны інфармацыйны рэсурс
  • Змястоўны рэсурс аб прыродзе і гісторыі астравоў
  • Прырода
  • Эвакуацыя трыстанцаў
  • Паштоўкі


Трыстан-да-Кунья (астравы) Інфармацыю Аб

Трыстан-да-Кунья (астравы)


  • user icon

    Трыстан-да-Кунья (астравы) beatiful post thanks!

    29.10.2014


Трыстан-да-Кунья (астравы)
Трыстан-да-Кунья (астравы)
Трыстан-да-Кунья (астравы) Вы праглядаеце суб'ект
Трыстан-да-Кунья (астравы) што, Трыстан-да-Кунья (астравы) хто, Трыстан-да-Кунья (астравы) апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Макар’еў

Макар’еў

Макар'еў руск: Мака́рьев — горад з 1778 года у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Макар'еўскага раёна...
Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў

Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў

Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў Дата нараджэння: 10 мая 1931(1931-05-10) Месца нараджэння: в. Нова...
Гародна

Гародна

Назву Гаро́дна маюць: Змест 1 Азёры 1.1 Беларусь 1.2 Віцебская вобласць 1.3 Брэсцкая вобласць ...
307 да н.э.

307 да н.э.

гады 309 да н.э. 308 да н.э. 307 да н.э. 306 да н.э. 305 да н.э. дзесяцігоддзі 320-я да н...