TR | RU | UK | KK | EN |

Трынідад і Табага

трынідад і табаган, трынідад і табагари
Каардынаты: 10°36′00″ пн. ш. 61°09′00″ з. д. / 10.6° пн. ш. 61.15° з. д. (G) (O) (Я)10.6, -61.15

Дэвіз: «Together we aspire, together we achieve (Разам імкнёмся - разам дасягнём)» Гімн: «Forged From The Love of Liberty» Дата незалежнасці 31 жніўня 1962 (ад Вялікабрытаніі) Афіцыйная мова англійская Сталіца Порт-оф-Спейн Найбуйнейшыя гарады Чагуанас
Сан-Фернанда
Сан-Хуан
Порт-оф-Спейн Форма кіравання Парламенцкая рэспубліка Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Энтані Кармона
Камла Персад-Бісесар Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні 171-я ў свеце
5 131 км²
малаважны Насельніцтва
• Ацэнка (2011)
• Шчыльнасць
1 346 350 чал.
254.4 чал./км² ВУП
  • Разам (2008)
  • На душу насельніцтва
$25,925 млрд.  (90-ы)
$19,869 Валюта Долар Трынідада і Табага (код TTD) Інтэрнэт-дамен .tt Тэлефонны код +1-868 Часавы пояс -4

Рэспу́бліка Трыніда́д і Таба́га (англ.: Republic of Trinidad and Tobago) — краіна на поўдні Карыбскага мора. Астраўная дзяржава складаецца з дзвюх асноўных астравоў, Востраў Трынідад і Востраў Табага, і 21 меншага. Сталіца — горад Порт-Оф-Спейн.

Змест

  • 1 Прырода
  • 2 Насельніцтва
  • 3 Гісторыя
  • 4 Гл. таксама
  • 5 Літаратура
  • 6 Спасылкі

Прырода

Карта

Востраў Трынідад пераважна раўнінны (плошча 4,8 тыс. км²). Ёсць 3 невысокія горныя ланцугі (вышынёй 940 метраў). На востраве Табага (плошча 0,3 тыс. км²) горы (вышынёй да 579 метраў) і вапняковае плато. На востраве Трынідад радовішчы нафты (на сушы і на шэльфе), асфальту (возера Піч-Лейк), прыроднага газу. Клімат субэкватарыяльны, гарачы, вільготны. Сярэднемесячныя тэмпературы 25-27 °С. Ападкаў за год ад 1200 на Захадзе да 3800 мм на Усходзе. Бываюць разбуральныя трапічныя ўраганы. Трапічныя лясы (трынідадскі цік, карыбская хвоя, махагоніевае дрэва, чырвоны сандал, бальса) займаюць 46% тэрыторыі. Фауна мае падабенства з фаунай Паўднёвай Амерыкі. Трапляецца пекары, ацэлот, апосум, агуці, малпа-капуцын, кажаны, чарапахі. Ёсць рэзерваты і марскі запаведнік.

Насельніцтва

Жывуць негры (39,5%), індыйцы (40,3% нашчадкі закантрактаваных рабочых), мулаты (18,4%), еўрапейцы, кітайцы. Сярод вернікаў хрысціяне (62%, пераважна каталікі і англікане), індуісты (25%), мусульмане (6%). Гарадское насельніцтва 73%. Другі па велічыні горад краіны Сан-Фернанда, астатнія гарады невялікія.

Гісторыя

На час адкрыцця ў 1498 годзе Хрыстафорам Калумбам востраў Трынідад быў населены індзейцамі-аравакамі, востраў Табага — карыбамі. У 1532-1797 востраў Трынідад быў іспанскай калоніяй, у 1797 годзе захоплены Вялікабрытаніяй (афіцыйна замацаваны за ёй у 1802 г.). За валоданне востравам Табага спрачаліся розныя еўрапейскія дзяржавы (у 1652-58 — уладанне Курляндскага герцагства, васала ВКЛ), у 1763 захоплены Вялікабрытаній (замацаваны за ёй у 1814). У 1889 годзе абодва востравы аб'яднаны ў адзіную калонію. У 1834 годзе пачалася эміграцыя рабочых з Індыі і Кітая. У 1958-62 гг. Трынідад і Табага — Вест-Індскай федэрацыі. 31 жніўня 1962 годзе Трынідад і Табага абвясціў незалежнасць у складзе Садружнасці. 1 жніўня 1978 г. абвешчана рэспубліка.

Гл. таксама

  • Астравы Трынідада і Табага
  • Брытанская каланізацыя Амерыкі
  • Іспанская каланізацыя Амерыкі
  • Курляндская каланізацыя Амерыкі
  • Спіс астраўных дзяржаў

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі

  • Тринидад и Тобаго (руск.)  — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
  • Тринидад и Тобаго (руск.)  // Энцыклапедыя Кругасвет
  • Тринидад и Тобаго // Энциклопедия «Вокруг света» (руск.) 
  • На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Трынідад і Табага
Краіны Паўночнай Амерыкі

Антыгуа і Барбуда · Багамы · Барбадас · Беліз · Гаіці · Гандурас · Гватэмала · Грэнада · Дамініка · Дамініканская Рэспубліка · ЗША · Канада · Коста-Рыка · Куба · Мексіка · Нікарагуа · Панама · Сальвадор · Сент-Вінсент і Грэнадзіны · Сент-Кітс і Невіс · Сент-Люсія · Трынідад і Табага · Ямайка

Залежныя тэрыторыі: Амерыканскія Віргінскія астравы · Ангілья · Аруба · Банайрэ · Бермудскія астравы · Брытанскія Віргінскія астравы · Гвадэлупа · Грэнландыя · Кайманавы астравы · Кліпертон · Кюрасаа · Мантсерат · Марцініка · Наваса · Пуэрта-Рыка · Сен-Бартэльмі · Сен-Мартэн · Сен-П'ер і Мікелон · Сінт-Мартэн · Цёркс і Кайкас   Арганізацыя амерыканскіх дзяржаў (ААД, OAS)

Антыгуа і Барбуда | Аргенціна | Багамы | Балівія | Барбадас | Беліз | Бразілія | Венесуэла | Гаіці | Гандурас | Гаяна | Гватэмала | Грэнада | Дамініка | Дамініканская Рэспубліка | ЗША | Калумбія | Канада | Коста-Рыка | Куба | Мексіка | Нікарагуа | Панама | Парагвай | Перу | Сальвадор | Сент-Вінсент і Грэнадзіны | Сент-Кітс і Невіс | Сент-Люсія | Сурынам | Трынідад і Табага | Уругвай | Чылі | Эквадор | Ямайка

 

трынідад і табаган, трынідад і табагари


Трынідад і Табага Інфармацыю Аб

Трынідад і Табага


  • user icon

    Трынідад і Табага beatiful post thanks!

    29.10.2014


Трынідад і Табага
Трынідад і Табага
Трынідад і Табага Вы праглядаеце суб'ект
Трынідад і Табага што, Трынідад і Табага хто, Трынідад і Табага апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Вёска Смольнікі, Камянецкі раён

Вёска Смольнікі, Камянецкі раён

Смо́льнікі[1] (трансліт.: Smoĺniki, руск.: Смольники) — вёска ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобла...
742

742

гады 740 741 742 743 744 дзесяцігоддзі 720-я 730-я 740-я 750-я 760-я стагоддзі 7 ст. 8 ст. 9...
Горад Бадахас

Горад Бадахас

Каардынаты: 38°52′48″ пн. ш. 6°58′12″ з. д. / 38.88° пн. ш. 6.97° з. д. (...
Аграгарадок Відамля

Аграгарадок Відамля

Ві́дамля[1] (трансліт.: Vidamlia, руск.: Видомля) — аграгарадок у Камянецкім раёне Брэсцкай воб...