TR | RU | UK | KK | EN |

Троіцкі касцёл (Чарнаўчыцы)


Троіцкі касцёл — касцёл у в Чарнаўчыцы, Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці Помнік архітэктуры з элементамі готыкі і рэнесансу, мае выразныя рысы абарончага дойлідства Сярэднявечча Належыць да Брэсцкага дэканата Пінскай дыяцэзіі

Змест

  • 1 Гісторыя
  • 2 Архітэктура
    • 21 Інтэр'ер
  • 3 Зноскі
  • 4 Літаратура
  • 5 Спасылкі

Гісторыяправіць | правіць зыходнік

Бакавы фасад касцёла

Касцёл пабудаваны па фундацыі Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі ў 1585 — 1595 гадах У 1867 г пасля падаўлення паўстання 1863 — 1864 гадоў перададзены праваслаўнай царкве У 1918 годзе пасля пераходу Чарнаўчыцоў у склад Польшчы вернуты каталікам У 1998 г касцёлу вернута плябанія, у якой у савецкі час быў размешчаны шпіталь, пазней — музычная школа

Архітэктураправіць | правіць зыходнік

Званіца Арнат з касцёла пашыты са слуцкага пояса, другая пал XVIII ст

Касцёл — мураваны аднанефавы храм зальнага тыпу з рудыментальным трансептам і паўкруглай развітой апсідай, да якіх прылягаюць квадратныя ў плане больш нізкія прыбудовы з аднасхільнымі дахамі, што стварае паступовае насычэнне аб'ёмаў і надае кампазіцыі мастацкую выразнасць З паўднёвага боку да апсіды прылягае круглая ў плане вежа з самастойным шатровым пакрыццём і вінтавой лесвіцай унутры Да галоўнага фасада прыбудаваны бабінец Асноўны аб'ём і апсіда накрыты высокім двухсхільным дахам крацістага тыпу1 з трохвугольнымі шчытамі на тарцах Шчыт на галоўным фасадзе аздоблены плоскімі прамавугольнымі і круглымі нішамі, тонкімі карнізамі, вертыкальнымі цягамі Атынкаваныя масіўныя сцены таўшчыня 1,3 м бакавых фасадаў умацаваны контрфорсамі, прарэзаны вузкімі паўцыркульнымі вокнамі і завершаны прафіляванымі карнізамі

Інтэр'ерправіць | правіць зыходнік

Інтэр'ер касцёла

Унутры цыліндрычныя скляпенні на распалубках дэкарыраваны ляпнымі нервюрамі прыгожага геаметрычнага малюнка Сцены храма, узведзеныя ў тэхніцы гатычнай муроўкі з цэглы на вапнава-пясчанай рошчыне, аформлены пілястрамі

У круглай вежы з вітай лесвіцай, якая з'яўляецца ходам на дах, прыступкі зроблены з бруса сячэннем 30х20 см Кожні верхні прыступак абапіраецца ў цэнтры на папярэдні Па восі вежы ступені злучаліся драўлянымі стрыжнямі па 3–5 ступеняў на стрыжань1

«Праслаўленне Святога Францішка» XVIII ст

Зноскі

  1. ↑ 1,0 1,1 Дрэва ў помніках архітэктуры Беларусі Сяргей Сергачоў

Літаратураправіць | правіць зыходнік

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік — Мн: БелЭн, 1993 — 620 с: іл — ISBN 5-85700-078-5
  • Габрусь Тамара Віктараўна «Саборы помняць усё Готыка і рэнесанс у сакральным дойлідстве Беларусі» фота У А Багданава і з асабістага архіва Т В Габрусь Мінск, «Беларусь», 2007 г 167 с ISBN 978-985-01-0714-5
  • Габрусь Т В Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т В Габрусь Мн: Ураджай, 2001— 287 с: іл ISBN 985-04-0499-X
  • Кушнярэвіч Аляксандр Мікалаевіч «Культавае дойлідства Беларусі XIII—XVI стст» Мінск, «Навука і тэхніка», 1993 г ISBN 5-343-01403-8

Спасылкіправіць | правіць зыходнік

Аб'ект Дзяржаўнага спісу гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, шыфр 112Г000122
  • На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Троіцкі касцёл Чарнаўчыцы
  • Троіцкі касцёл Чарнаўчыцы на сайце Radzimaorg
  • Троіцкі касцёл Чарнаўчыцы на сайце Глобус Беларусі руск 
  • Троіцкі касцёл


Троіцкі касцёл (Чарнаўчыцы) Інфармацыю Аб

Троіцкі касцёл (Чарнаўчыцы)


  • user icon

    Троіцкі касцёл (Чарнаўчыцы) beatiful post thanks!

    29.10.2014


Троіцкі касцёл (Чарнаўчыцы)
Троіцкі касцёл (Чарнаўчыцы)
Троіцкі касцёл (Чарнаўчыцы) Вы праглядаеце суб'ект
Троіцкі касцёл (Чарнаўчыцы) што, Троіцкі касцёл (Чарнаўчыцы) хто, Троіцкі касцёл (Чарнаўчыцы) апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Возера Лебядзіна

Возера Лебядзіна

 Беларусь Рэгіён Віцебская вобласць Даўжыня 0,37 км Шырыня 0,35 км Плошча 0,09 ...
Аляксандр Валянцінавіч Вампілаў

Аляксандр Валянцінавіч Вампілаў

19 жніўня 1937(1937-08-19) Месца нараджэння: гор. Чаромхава, Іркуцкая вобласць, Расія Да...
Стасеўка (Бабруйскі раён)

Стасеўка (Бабруйскі раён)

Ста́сеўка1 трансліт: Stasieŭka, руск: Стасевка — вёска ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці ...
Паўднёвая Азія

Паўднёвая Азія

Паўднёвая Азія (бенг.: দক্ষিণ এশিয়া, мальд.: ދެކުނު އޭޝިޔާ, гудж.: દક્ષિણ એશિયા, хіндзі: दक्षिण एशि...