Траянскія астэроіды Юпітэра


Траянскія астэроіды Юпітэра — група астэроідаў, якія знаходзяцца ў ваколіцах пунктаў Лагранжа L4 і L5 Юпітэра ў арбітальным рэзанансе 1:1. Гэтыя астэроіды называюць па імёнах персанажаў Траянскай вайны, апісаных у Іліядзе.

Існуе традыцыя называць астэроіды вакол кропкі L4 імёнамі грэчаскіх герояў, а вакол кропкі L5 — абаронцаў Троі. Гектар і Патрокл апынуліся «не на сваіх месцах», паколькі гэтая традыцыя склалася пазней.

«Ахейскі лагер» (або «Грэкі»): (588) Ахілес, (624) Гектар, (659) Нестар, (911) Агамемнан, (1143) Адысей, (1404) Аякс, (1437) Дыямед, (1583) Антылох, (1647) Менелай і іншыя. Апярэджваюць Юпітэр на 60°.

«Траянскі лагер» (або ўласна «Траянцы»): (617) Патрокл, (884) Прыям, (1172) Эней, (1173) Антыф, (1208) Траіл і іншыя — адстаюць на 60°.

Усяго на кастрычнік 2010 г. адкрыта 1733 траянцаў у пункце L5 і 2793 грэкаў у L4.

У больш шырокім сэнсе «траянцы» — астэроіды, якія знаходзяцца ў наваколлі пунктаў Лагранжа L4 і L5 любой планеты. Акрамя траянцаў Юпітэра вядомыя траянцы Зямлі, Марса і Нептуна.

Гл. таксама

  • Траянскія астэроіды
  • Траянскія астэроіды Зямлі
  • Траянскія астэроіды Марса
  • Траянскія астэроіды Нептуна

Зноскі

  1. ↑ List Of Jupiter Trojans



Траянскія астэроіды Юпітэра Інфармацыю Аб

Траянскія астэроіды Юпітэра


  • user icon

    Траянскія астэроіды Юпітэра beatiful post thanks!

    29.10.2014


Траянскія астэроіды Юпітэра
Траянскія астэроіды Юпітэра
Траянскія астэроіды Юпітэра Вы праглядаеце суб'ект
Траянскія астэроіды Юпітэра што, Траянскія астэроіды Юпітэра хто, Траянскія астэроіды Юпітэра апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Горад Вэнгажына

Горад Вэнгажына

Вэнгaжы́нa (польск.: Węgorzyno) — горад у Заходнепаморскім ваяводстве Польшчы, Лабэзскі павет. ...
1-я вуліца Даватара, Віцебск

1-я вуліца Даватара, Віцебск

Беларусь Горад Віцебск Раён Кастрычніцкі Ранейшыя назвы Мікольская, Ветэрынарная Прац...
Гара Анкаума

Гара Анкаума

Балівія Горная сістэма Анды Вышыня вяршыні 6427 м Першае ўзыходжанне 11 чэрвен...
Спіс аб’ектаў PGC (1300001—1301000)

Спіс аб’ектаў PGC (1300001—1301000)

Гэта спіс аб'ектаў Спіс аб'ектаў PGC 1300001—1301000 Нумар PGC Прамое ўзыходжанне J20000 Схіленне ...