TR | RU | UK | KK | EN |

Трансільванія

трансільванія пісня, готель трансільванія 2
Трансільванія, Сяміградзе — гістарычная і геаграфічная вобласць, якая ахоплівае паўночна-заходнюю частку сучаснай Румыніі. Назва вобласці існуе з рымскіх часоў і паходзіць ад лацінскіх trans silva або ultra silvas (за лесам). У вобласці пражываюць румыны, немцы, венгры і іншыя этнічныя групы.

Змест

  • 1 Назва
  • 2 Гісторыя
  • 3 Эканоміка
  • 4 Гарады
  • 5 Насельніцтва
  • 6 Цікавыя месцы
  • 7 Гл. таксама

Назва

Назва Трансільванія ўвайшла ў старажытнарымскую геаграфію ў I-III ст. да н. э., як назва адной з абласцей (Transilvania), якія складалі рымскую правінцыю Дакію. Назву Сяміград (ням. Siebenbürgen — Сямігорад) вобласць атрымала ад немцаў якія пачалі сяліцца тут у 12 ст.

Гісторыя

Гістарычны герб Трансільваніі

У антычнасць Трансільванію засялялі дакі, 106—271 Трансільванія была рымскай правінцыяй (тады яна падвергнулася частковай раманізацыі), пасля заваявана готамі, гетамы, аварамі і балгарамі, з 6 ст. у Трансільванію пачалі перасяляцца славяне. З канца 9 ст. Трансільванія была заваявана венграмі, з пачатку 11 ст. стала часткай Венгерскага Каралеўства, у складзе якога мела шырокую аўтаномію. З 10 ст. у Трансільваніі пачалі сяліцца венгры (з канца 11 ст. ва Усходняй Трансільваніі венгерскія вольныя сяляне, так званыя секеі), з 12 ст. - немцы.

Пасля распаду Венгерскага Каралеўства Трансільванія аформілася, як аўтаномнае княства (1541—1687) пад пратэктаратам Асманскай імперыі. У 17 ст. Трансільванія была аб'ектам змагання паміж Асманскай і Аўстрыйскай імперыямі. У 1699—1867 Трансільванія правінцыя Аўстрыі, пасля Венгрыі, з 1918 Трансільванія частка Румынія (у 1940—1944 паўночная частка адышла да Венгрыі). Частка, якая адышла да Румыніі, не мае ніякага адміністрацыйна-палітычнага статуту, вобласць падзелена на 16 акруг.

Эканоміка

Трансільванія багатая карыснымі выкапнямі, асабліва частыя жалеза, марганец, золата, медзь, прыродны газ, соль і сера.

Ёсць цяжкая, хімічная і тэкстыльныя галіны прамысловасці. Сельская гаспадарка, вінная вытворчасць і садаводства - важныя заняткі. Драўніна - іншы каштоўны рэсурс.

Трансільванія складае прыблізна 35 % валавога ўнутранага прадукта Румыніі і мае валавы ўнутраны прадукт на чалавека прыблізна 11 500 $, што прыблізна на 10 % вышэй чым агульны румынскі лік.

Гарады

Панарама Сібіу

Самы вялікі горад Трансільваніі гэта - Клуж-Напока (318 027). Астатнія: Сігішаара (317 651), Брашаў (283 901), Арадзя (206 527), Арад (172 824), Сібіў (155 045), Тыргу-Мураш (149 577), Бая Марэ (137 976) і Сату-Марэ (115 630).

Насельніцтва

Па апошнім данным перапісу ў Трансільваніі пражываюць:

  • румыны - 5 684 142 - 73,6 %;
  • венгры - 1 603 926 - 20,8 %;
  • цыгане - 202 665 - 2,6 %;
  • іншыя (украінцы, сербы, балгары, харваты, чэхі, яўрэі, і інш.) - 123 563 - 1,6 %.

Пераважная большасць насельніцтва складаюць румыны, але ў акругах Харгіта (85%), Кавасна (74%) і Мураш значны лік складаюць секеі (венгерская этнічная група).

У перыяд з 1952—1968 ва Усходняй Трансільваніі існавала - Венгерская аўтаномная вобласць. Галоўным горадам вобласці быў горад Тыргу-Мураш з пераважна венгерскім насельніцтвам, сёння асноўным насельніцтвам горада з'яўляюцца румыны.

Цікавыя месцы

Замак Бран
  • Замак Бран, таксама вядомы як Замак Дракулы
  • Сярэднявечныя гарады Алба-Юлія, Клуж-Напока, Сібіу і Сігішаара (месца нар. Улада Дракулы)
  • Царква Дэнсус, самая старая царква ў Румыніі
  • Драўляныя Цэрквы
  • Саксонскія ўмацаваныя цэрквы
  • Румынскія традыцыі і народная культура, Нацыянальны Комплекс Музеяў, Сібіу
  • Венгерскія традыцыі і народная культура

Гл. таксама

  • Дакія
  • Валахія
  • Дракула
  • Джуртэлеку-Шымлеўлуй
  • Горад Арад

Шаблон:Гістарычная Румынія

готель трансільванія, готель трансільванія 2, мультфільм трансільванія, отель трансільванія 3, пісня трансільванія, трансільванія, трансільванія пісня, фото трансільванія


Трансільванія Інфармацыю Аб

Трансільванія


  • user icon

    Трансільванія beatiful post thanks!

    29.10.2014


Трансільванія
Трансільванія
Трансільванія Вы праглядаеце суб'ект
Трансільванія што, Трансільванія хто, Трансільванія апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Мачавіна

Мачавіна

Мачавіна (карбамід) — хімічнае злучэнне, дыямід вугальнай кіслаты. Белыя крышталі, растваральныя ў п...
Эдыт Эванс

Эдыт Эванс

8 лютага 18881888-02-081233 Месца нараджэння: Лондан, Англія, Злучанае каралеўства Вялікабрытані...
Івана-Франкоўская вобласць

Івана-Франкоўская вобласць

Горад Івана-Франкоўск Афіцыйная мова украінская Насельніцтва (2006) 1 388 млн...
Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя

Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя

Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (БСДРП) — арганізацыя бальшавіцкага кірунку, існ...