TR | RU | UK | KK | EN |

Транспланталогія ў Беларусі


Транспланталогія ў Беларусі

На 2012 год Беларусь займае першае месца сярод краін СНД па колькасці трансплантацый органаў.

Трансплантацыйныя актыўнасць у краіне за 2011 год склала 25,5 аперацый на адзін мільён насельніцтва.

Змест

  • 1 Гісторыя
  • 2 Юрыдычныя аспекты
  • 3 Перасадка сэрца
  • 4 Перасадка касцявога мозгу
  • 5 Перасадка ныркі
  • 6 Трансплантацыя печані
  • 7 Трансплантацыя лёгкага
  • 8 Трансплантацыя комплексаў органаў
  • 9 Трансплантацыі тканак
  • 10 Зноскі
  • 11 Спасылкі

Гісторыя

Станаўленне беларускай транспланталогіі пачалося ў 1970 годзе, калі на базе клінікі уралогіі МДМІ ў 4-й бальніцы горада Мінска акадэмікам М. Я. Саўчанкам была праведзена першая аперацыя па перасадцы ныркі(руск.) бел.. У цяперашні час у Рэспубліцы Беларусь сярод іншых выконваюцца трансплантацыі ныркі, лёгкіх, касцявога мозгу(руск.) бел., печані(англ.) бел., сэрца(руск.) бел., таксама праводзяцца перасадкі ствалавых клетак чалавека і тканак: рагавіцы(руск.) бел., скуры(руск.) бел. і касцяной тканкі.

У сакавіку 2010 года на базе 9-й гарадской клінічнай бальніцы адкрыты Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр трансплантацыі органаў і тканак, спецыялісты якога распрацоўваюць і ўкараняюць перадавыя тэхналогіі ў лячэнні захворванняў печані, падстраўнікавай залозы, нырак, гематалагічнай паталогіі, а таксама аказваюць экстранную і планавую высокатэхналагічную медыцынскую дапамогу.

У 2012 годзе ў Беларусі выканана 274 аперацыі па перасадцы органаў. У краіне ладзіцца 29 трансплантацый на 1 мільён насельніцтва. У Мінску аперацыі па перасадцы нырак і печані выконвае РНПЦ трансплантацыі органаў і тканак на базе 9-й гарадской клінічнай бальніцы. Аддзяленні трансплантацыі ныркі таксама працуюць у Брэсце і ў Гомелі. Плануецца, што да 2015 года яны з'явяцца таксама ў Магілёве, Віцебску і Гродне.

У 2014 годзе ў беларускіх медустановах выканана больш за 400 трансплантацый органаў — ныркі, печані, сэрца, падстраўнікавай залозы.

Па колькасці трансплантацый на 1 мільён насельніцтва Беларусь займае першае месца ў СНД. У 2014 годзе трансплантацыйная актыўнасць у краіне склала 43.6 аперацыі на мільён чалавек. Для параўнання, у Польшчы ў 2013 годзе гэты паказчык быў роўны 40, у Літве — 22, у Расіі — 9.8, ва Украіне — 2.2.

Юрыдычныя аспекты

У 2007 годзе была прынятая новая рэдакцыя «Закона РБ аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон РБ аб трансплантацыі органаў і тканак чалавека».

Беларускі закон аб трансплантацыі ў выпадку выняцця органаў ад трупнага донара грунтуецца на прынцыпе няспрошанай згоды, гэта значыць, што пры пэўных абставінах любы чалавек можа без яго згоды або згоды яго сваякоў стаць донарам унутраных органаў. Фармальна прызнаецца права блізкіх сваякоў патэнцыйнага донара выказваць сваю згоду ці нязгоду. Але, згодна з законам, урачы-трансплантолагі не абавязаныя даведвацца ці ёсць ​​прыжыццёвая нязгода донара або яго блізкіх сваякоў.

У Беларусі існуе 70 цэнтраў забору трупных органаў, якія аператыўна дастаўляюць орган у клінікі транспланталогіі.

Для грамадзян рэспублікі аперацыі па перасадцы органаў праводзяцца бясплатна.

Перасадка сэрца

Першая перасадка сэрца ў Беларусі была здзейсненая ў красавіку 2009 года ў РНПЦ «Кардыялогія».

13 лютага 2013 года ў краіне ўпершыню была праведена трансплантацыя сэрца дзіцяці.

Дынаміка аперацый па трансплантацыі сэрца:

Перасадка касцявога мозгу

З 1994 года ў Беларусі выконваюцца аперацыі па перасадцы касцявога мозгу. Такія аперацыі ў цяперашні час выконваюць у 9-й клінічнай бальніцы Мінска і РНПЦ дзіцячай анкалогіі і гематалогіі ў Бараўлянах.

Дынаміка аперацый па трансплантацыі касцявога мозгу (с — сумарна, д — дарослым, дз — дзецям):

Перасадка ныркі

Першую ў краіне аперацыю па перасадцы ныркі ў 1970 годзе выканаў акадэмік Мікалай Саўчанка. З тых часоў гэты орган перасаджвалі рэгулярна, але ў розныя гады колькасць аперацый вагалася. Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, у 1978 годзе было зроблена 40 перасадак нырак, а, напрыклад, у 1987-м — толькі 13. Медыкамі Беларусі асвоены метад лапараскапічнага вымання донарскай ныркі.

Дынаміка аперацый па трансплантацыі нырак з 2002 года:

Трансплантацыя печані

У красавіку 2008 года першую ў Беларусі аперацыю па трансплантацыі печані ў Беларусі правяла група ўрачоў 9-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска пад кіраўніцтвам намесніка галоўнага ўрача па хірургічнай рабоце Алега Румо.

У маі 2010 упершыню была зроблена перасадка часткі печані ад жывога донара маленькаму дзіцяці.

Дынаміка аперацый па трансплантацыі печані:

Трансплантацыя лёгкага

У кастрычніку 2011 была беларускімі медыкамі была праведзена першая ў СНД аўтатрансплантацыя лёгкага.

1 лютага 2013 года беларускія трансплантолагі выканалі другую ў свеце аперацыю сублабарнай аўтатрансплантацыі лёгкага.

У ноч з 22 на 23 лютага 2015 года ў Беларусі ўпершыню правялі аперацыю па перасадцы лёгкіх(руск.) бел. 58-гадовай жанчыне, якая пакутавала на ідыяпатычны лёгачны фіброз(англ.) бел.. Аперацыя, якую выконваў загадчык аддзяленнем таракальнай хірургіі РНПЦ трансплантацыі органаў і тканак Сяргей Яськоў, цягнулася больш за 12 гадзін. Плануецца зрабіць такія аперацыі рэгулярнымі. Беларусь - другая краіна СНД пасля Расіі, дзе выконваюцца перасадкі лёгкіх.

Трансплантацыя комплексаў органаў

Першую ў рэспубліцы трансплантацыю комплексу падстраўнікавай залозы, ныркі і часткі кішачніка правялі ў ліпені 2009 года ў 9-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска лекары гэтай клінікі і 4-й гарадской клінічнай бальніцы імя М. Я. Саўчанкі.

У лютым 2012 года ўпершыню была праведзена аперацыя па трансплантацыі комплексу сэрца і ныркі адначасова.

З комплексных аперацый беларускім медыкам засталося засвоіць толькі перасадку комплексу «сэрца-лёгкае».

Трансплантацыі тканак

У сакавіку 2006 года на базе аддзялення хірургічнай гепаталогіі 9-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска была праведзена першая ў Беларусі і ў свеце аперацыя па ксенатрансплантацыі тканкі шчытападобнай залозы.

Зноскі

  1. ↑ 1,0 1,1 Трансплантация органов в Беларуси — тайна за семью печатями? (руск.) 
  2. ↑ 2,00 2,01 2,02 2,03 2,04 2,05 2,06 2,07 2,08 2,09 2,10 2,11 Трансплантология в Беларуси (руск.) 
  3. ↑ Обыкновенная трансплантология: пересадка почек в Гомеле идет в рабочем порядке (руск.) 
  4. ↑ Первую операцию по пересадке лёгких в Беларуси проведут осенью 2013 года (руск.) 
  5. ↑ 5,0 5,1 5,2 5,3 5,4 5,5 5,6 Не было другого шанса выжить. Как сложной 58-летней пациентке впервые в Беларуси пересадили легкие (руск.) 
  6. ↑ ЗАКОН РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ от 9 января 2007 г. № 207-З О внесении изменений и дополнений в Закон Республики Беларусь «О трансплантации органов и тканей человека». Гл. Тэкст закона
  7. ↑ Статья 11 Закона РБ «О ТРАНСПЛАНТАЦИИ ОРГАНОВ И ТКАНЕЙ ЧЕЛОВЕКА»: Забор органов у трупного донора не допускается, если руководителю государственной организации здравоохранения,… до момента забора органов представлено заявление о несогласии на забор органов для трансплантации, написанное данным лицом при жизни либо его супругом (супругой), а при его (ее) отсутствии — одним из его близких родственников (родители, дети, родные братья и сестры, дед, бабка, внуки) или законным представителем. Забор органов у трупного донора не допускается также в случае, если государственная организация здравоохранения была поставлена в известность о несогласии лица на забор органов для трансплантации до его смерти путем устного или письменного заявления в присутствии врача (врачей), других должностных лиц государственной организации здравоохранения, иных лиц, которые могут засвидетельствовать такой отказ. Гл. Тэкст закона
  8. ↑ Трансплантация почки в Белоруссии (руск.) 
  9. ↑ У 2010 годзе ў Беларусі плануецца трансплантацыя лёгкіх, Радыё Свабода
  10. ↑ 10,0 10,1 Сегодня в Беларуси впервые проведена пересадка сердца ребенку (руск.) 
  11. ↑ 11,0 11,1 11,2 11,3 Трансплантации в Беларуси становятся доступнее (руск.) 
  12. ↑ В Беларуси впервые провели операцию по пересадке сердца ребенку (руск.) 
  13. ↑ В Беларуси вдвое выросло количество трансплантаций сердца (руск.) 
  14. ↑ В 2011 году проведено 22 трансплантации сердца, 5 пациентов умерли (руск.) 
  15. ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 2002. — 552 с.: іл. ISBN 985-11-0251-2 (т. 15), ISBN 985-11-0035-8.
  16. ↑ В 2011 году в Беларуси взрослым было проведено 100 пересадок костного (руск.) 
  17. ↑ 17,0 17,1 Достижения медиков Беларуси (руск.)  Cite error: Invalid <ref> tag; name "" defined multiple times with different content
  18. ↑ Почему Беларуси выгодно развивать трансплантацию органов? (руск.) 
  19. ↑ Почему Беларуси выгодно развивать трансплантацию органов? (руск.) 
  20. ↑ Белорусские онкохирурги провели первую в СНГ аутотрансплантацию легкого (руск.) 
  21. ↑ Белорусские трансплантологи выполнили вторую в мире операцию сублобарной аутотрансплантации легкого (руск.) 
  22. ↑ В Беларуси впервые проведена пересадка сердца и почки (руск.) 

Спасылкі

  • Беларусь заняла 11-е место в мире по количеству пересадок органов от умерших доноров (руск.) 


Транспланталогія ў Беларусі Інфармацыю Аб

Транспланталогія ў Беларусі


  • user icon

    Транспланталогія ў Беларусі beatiful post thanks!

    29.10.2014


Транспланталогія ў Беларусі
Транспланталогія ў Беларусі
Транспланталогія ў Беларусі Вы праглядаеце суб'ект
Транспланталогія ў Беларусі што, Транспланталогія ў Беларусі хто, Транспланталогія ў Беларусі апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Калемегдан

Калемегдан

Каардынаты: 44° пн. ш. 20° у. д. / 44.8236° пн. ш. 20.4503° у. д. (G)...
Аграгарадок Ісерна

Аграгарадок Ісерна

І́серна[1] (трансліт.: Isierna, руск.: Исерно) — аграгарадок у Слуцкім раёне Мінскай вобласці. ...
Вёска Шалыпы

Вёска Шалыпы

Шалы́пы[1] (трансліт.: Šalypy, руск.: Шалыпы) — вёска ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці...
Праваслаўная архітэктура Беларусі, сайт

Праваслаўная архітэктура Беларусі, сайт

hram.by Камерцыйны: не Тып сайта: пазнавальны Мова(ы): беларуская, руская Цяперашні с...