TR | RU | UK | KK | EN |

Трагедыя

трагедыя бабиного яру
Траге́дыя (па-старажытнагрэчаску: τραγῳδία, літаральна — «казліная песня», ад τράγος, tragos — «казёл» и ᾠδή, ōdè — «песня») — жанр мастацкага твора, заснаваны на развіцці падзей, якое носіць, як правіла, непазбежны характар і абавязкова прыводзіць да катастрафічнага для персанажаў зыходу, часта напоўнены патэтыкай; від драмы, процілеглы камедыі.

Трагедыя адзначана суровай сур'ёзнасцю, адлюстроўвае рэчаіснасць найбольш завострана, як згустак унутраных супярэчнасцяў, выкрывае найглыбейшыя канфлікты рэальнасці ў максімальна напружанай і насычанай форме, якая знаходзіць значэнне мастацкага сімвала; не выпадкова большасць трагедый напісана вершамі.

Зарадзілася ў Старажытнай Грэцыі з культу Дыяніса. Вылучэнню з рэлігійнага відовішча садзейнічаў рост значэння карыфея (начальніка) хора сатыраў, што прывяло да строгага чаргавання песняў з выразным апавяданнем пра пакуты і прыгоды героя. Росквіту дасягнула ў 5 ст. да н.э. (Сафокл, Эсхіл і Еўрыпід). Мэтай у старажытнасці было ачышчэнне праз пакуты і спагаду. Сінкрэтычнасць прывяла да пазнейшага замірання. На новым мастацка-выяўленчым узроўні ўзнавілася падчас Адраджэння і барока. У сваіх творах Лопэ дэ Вега, Педра Кальдэрон, Крыстафер Марла і Уільям Шэкспір стварылі шматгранныя вобразы дзейных асоб. У межах патрабаванняў класіцызму (адзінства часу і месца дзеяння) найзнакаміцейшыя творы напісалі П'ер Карнель, Жан Расін і Фрыдрых Шылер. Ад часу стварэння трагічных драмаў рамантыкаў (Джордж Байран, Міхаіл Лермантаў і Віктор Гюго) складваюцца адрозныя ад першаснай трагедыі жанры праз рэалістычнае абагульненне (мяшчанская і рамантычная трагедыі, гістарычная і народная драмы, меладрама). Пазней пачашчаецца спалучэнне трагічнасці з камічнасцю (трагікамедыя).

Беларусь

У пачатку 20 ст. на аснове трагічных супярэчнасцей з'явіліся п'есы Якуба Коласа «Антось Лата», Леапольда Родзевіча «Пакрыўджаныя», Уладзіслава Галубка «Бязродны» і Васіля Гарбацэвіча «Чырвоныя кветкі Беларусі». За савецкім часам творы пераважна тычыліся гераічнай (Кандрат Крапіва «Людзі і д'яблы», Кастусь Губарэвіч «Першы ўрок», Уладзімір Хазанскі і Аляксандр Гутковіч «Юныя мсціўцы», Алесь Махнач «Шпачок», Васіль Быкаў «Рашэнне», Алесь Петрашкевіч «Злавеснае рэха») і гістарычнай тэматыкі (Еўсцігней Міровіч «Кастусь Каліноўскі», Уладзімір Караткевіч «Званы Віцебска» і Аляксей Дудараў «Купала»).

Зноскі

  1. ↑ Сцяпан Лаўшук. Трагедыя // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — Т. 15. — С. 496. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2.

Літаратура

  • Літературознавчий словник-довідник, Р. Т. Гром'як, Ю. І. Ковалів та ін. — Київ: Видавництво «Академія», 1997. — с. 691—692

трагедыя бабиного яру


Трагедыя Інфармацыю Аб

Трагедыя


  • user icon

    Трагедыя beatiful post thanks!

    29.10.2014


Трагедыя
Трагедыя
Трагедыя Вы праглядаеце суб'ект
Трагедыя што, Трагедыя хто, Трагедыя апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Возера Лебядзіна

Возера Лебядзіна

 Беларусь Рэгіён Віцебская вобласць Даўжыня 0,37 км Шырыня 0,35 км Плошча 0,09 ...
Аляксандр Валянцінавіч Вампілаў

Аляксандр Валянцінавіч Вампілаў

19 жніўня 1937(1937-08-19) Месца нараджэння: гор. Чаромхава, Іркуцкая вобласць, Расія Да...
Стасеўка (Бабруйскі раён)

Стасеўка (Бабруйскі раён)

Ста́сеўка1 трансліт: Stasieŭka, руск: Стасевка — вёска ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці ...
Паўднёвая Азія

Паўднёвая Азія

Паўднёвая Азія (бенг.: দক্ষিণ এশিয়া, мальд.: ދެކުނު އޭޝިޔާ, гудж.: દક્ષિણ એશિયા, хіндзі: दक्षिण एशि...