TR | RU | UK | KK | EN |

Тонга

тонга страна, тонга на карте мира
Каардынаты: 19°46′08″ пд. ш. 174°37′25″ з. д. / 19.768889° пд. ш. 174.623611° з. д. (G) (O) (Я)-19.768889, -174.623611

Дэвіз: «Ko e ʻOtua mo Tonga ko hoku tofiʻa
(Бог і Тонга — мая спадчына)» Гімн: «Ko e fasi ʻo e tuʻi ʻo e ʻOtu Tonga» Дата незалежнасці 4 чэрвеня 1970 (ад Вялікабрытаніі) Афіцыйныя мовы танганская, англійская Сталіца Нукуалофа Найбуйнейшыя гарады Нукуалофа Форма кіравання Канстытуцыйная манархія Кароль
Прэм'ер-міністр
Тупоу VI
Сіяле'атаонга Ту'івакана Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні 189-я ў свеце
748 км²
4% Насельніцтва
• Ацэнка (2009)
• Шчыльнасць
120 898 чал. (188-я)
162 чал./км² ВУП
  • Разам (2008)
  • На душу насельніцтва
$548,1 млн  (212-ы)
$4600 Валюта Паанга Інтэрнэт-дамен .to Тэлефонны код +676 Часавы пояс +13

То́нга (англ.: Tonga) — астраўная краіна ў Палінезіі, у паўднёвай частцы Ціхага акіяна, на поўдні ад Самоа, і на захадзе ад Фіджы.

Плошча — 748 км². Насельніцтва — 104 тыс. чал. (2008), у асноўным танганцы. Сталіца — Нукуалофа.

Змест

  • 1 Прырода
  • 2 Гісторыя
  • 3 Спасылкі
    • 3.1 Дадатковыя публікацыі
      • 3.1.1 На англійскай мове
    • 3.2 Спасылкі на англійскай мове

Прырода

Астравы дзеляцца на тры асноўныя групы: Вавау, Хаапай і Тонгатапу. Самыя буйныя астравы маюць вулканічнае паходжанне, астатнія — каралавыя. У 1995 у выніку вулканічнай дзейнасці ў групе Хаапай утварыўся новы востраў. Актыўныя вулканы знаходзяцца на астравах Тофуа і Ніуафаоу. Вулканічныя астравы больш высокія. Сярод іх вылучаюцца Тофуа і Као (з найвышэйшай вяршыняй архіпелага 1046 м). Каралавыя астравы дзеляцца на нізкія і паднятыя, сярэдняй вышынёй ад 20 да 80 м (в. Тонгатапу). На в. Вавау асобныя ўчасткі паднятыя да 150—200 м. На складзеным вапнякамі в. Эуа (плошча 86,4 кв. км, максімальная вышыня 312 м) развіты карст.

Клімат трапічны, марскі. Самы гарачы і вільготны сезон доўжыцца з снежня па красавік, а больш прахалодны і сухі — з мая па лістапад. Самы гарачы месяц — люты (сярэдняя тэмпература 26,1 °C), тады як сярэдняя тэмпература жніўня — 20,5 °C. На паўночных астравах гарачэй і сушэй, чым на паўднёвых. На в. Вавау сярэдняя гадавая тэмпература 23,5 °C пры сярэдняй гадавой норме ападкаў 2000 мм. На Тонгатапу сярэдняя гадавая тэмпература — 21,0 °C, а сярэдняя гадавая колькасць ападкаў — каля 1500 мм. З кастрычніка па красавік часта праходзяць цыклоны.

На вулканічных пародах, распаўсюджаных нават на каралавых астравах, сфармаваліся ўрадлівыя чырвоныя глебы. На маладых вулканічных астравах глебавае покрыва часта адсутнічае.

Флора астравоў Тонга налічае 263 роды. На найбольш вільготных наветраных схілах высокіх вулканічных астравоў распаўсюджаныя вільготныя трапічныя лясы, месцамі ў значнай ступені высечаныя. На сухіх зацішных схілах і на месцы зведзеных лясоў часта пасяляюцца хмызнякі. Амаль цалкам занятыя лясамі некаторыя невялікія каралавыя астравы плошчай каля 0,5 км², паднятыя на 4-6 м над узроўнем мора. На в. Као (плошча 12,4 км²), што мае форму конусу, лясы паднімаюцца толькі да 450—500 м над у.м. Далей сустракаюцца зараснікі высокай папараці (1,5-2 м), якія яшчэ вышэй змяняюцца нізкарослай папараццю. На даволі востраве Эуа (86,4 км²) захаваліся самыя старажытныя карэнныя дажджавыя трапічныя лясы. Выключна пад плантацыі і іншыя сельскагаспадарчыя ўгоддзі выкарыстоўваюцца такія астравы, як Нуапапу (2,64 км²) і Намука (7,05 км²).

Відавая разнастайнасць сысуноў абмежавана. Распаўсюджаныя завезеныя еўрапейцамі пацукі і мышы, а з мясцовых відаў — лятучыя лісіцы (сямейства крылановых), шанаваныя насельніцтвам. Фаўна птушак багацейшая і ўключае чыюкаў, галубоў, драчоў, фрэгатаў і інш. Налічаецца 15 відаў мясцовых птушак. Паўзуны прадстаўленыя змеямі і яшчаркамі, казуркі — маскітамі, мурашкамі, жукамі. Прыбярэжныя воды багаты рыбай і малюскамі. Сустракаюцца марскія чарапахі і марскія змеі.

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Тонга

Астравы Тонга заселены палінезійцамі ў II-м тысячагоддзі да н.э. У X ст. на Тонга ўсталявалася ўлада правадыроў-жрацоў туі-тонга; у XV ст. рэлігійная і свецкая ўлады падзелены. У 1616 г. галандскія мараплаўцы В.Схаўтэн і Я.Лемер адкрылі 1-я з астравоў Тонган; у 1643 г. А. Я. Тасман адкрыў буйнейшы з іх — Тангатапу; 1773—1774 гг. Тонга даследаваў Дж. Кук, які назваў іх астравамі Таварыства. У 1797 г. на Тонга з'явіліся еўрапейскія місіянеры. У 1831 г. яны схілілі ў хрысціянства правадыра астравоў Вавау — Таўфа'ахау Тупоу, які аб'яднаў пад сваёй уладай усе астравы Тонга і абвясціў сябе каралём Тонга пад імем Георга Тупоу I (1845—1893). У 1875 г. прынята Канстытуцыя Тонга, створаны парламент, значную частку якога складаюць прадстаўнікі традыцыйнай арыстакратыі.

У 1900 г. Вялікабрытанія навязала каралю Георгу Тупоу II (1893—1918) дагавор, які ператварыў Тонга ў брытанскі пратэктарат. Новы дагавор 1958 г. даў Тонга права знешнеэканамічных зносін. У 1968 г. брытанскі ўрад заключыў дагавор з каралём Таўфа'ахау Тупоу IV (1966—2006) пра пераход Тонга да незалежнасці; 4 ліпеня 1970 г. абвешчана незалежнасць Тонга.

Спасылкі

  • На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тонга

Дадатковыя публікацыі

На англійскай мове

  • Peter F. Ballance, David R. Tappin, Ian P. Wilkinson Volcaniclastic gravity flow sedimentation on a frontal arc platform: the Miocene of Tonga // New Zealand Journal of Botany. — 2004. — Т. 47. — С. 567—587.
  • Pelletier Bernard, Louat Remy. Seismotectonics and presend-day relative plate motions in the Tonga-Lau and Kermadec-Havre region // Tectonophysics. — 1989. — № 165. — С. 237—250.
  • Bevis M., Taylor F.W., Schutz B.E., Recy Jacques, Isacks B.L., Helu S., Singh R., Kendrick E., Stowell J., Taylor B., Calmant Stephane. Geodetic observations of very rapid convergence and back-arc extension at the Tonga arc // Nature. — 1995. — № 374. — С. 249—251.
  • Burley D.V. Lapita settlement to the east : new data and changing perspectives from Ha'apai (Tonga) prehistory // IRD. — 1999. — С. 189—200.
  • Campbell, I.C. The Quest for Constitutional Reform in Tonga // The Journal of Pacific History. — June 2005. — Т. 40. — № 1. — С. 91—104.
  • Claessen, Henry J. M. A survey of the history of Tonga: Some new views // Bijdragen tot de Taal-, Land- en Volkenkunde. — 1968. — № 124. — С. 505—520.
  • Claessen, Henry J. M. Tongan traditions — On model-building and historical evidence // Bijdragen tot de Taal-, Land- en Volkenkunde. — 1988. — № 144. — С. 434—444.
  • Collocott E. E. V. An experiment in Tongan history // The Journal of the Polynesian Society. — 1924. — Т. 33. — № 131. — С. 166—184.
  • Collocott E. E. V. Kava ceremonial in Tonga // The Journal of the Polynesian Society. — 1927. — Т. 36. — № 141. — С. 21—47.
  • Collocott E. E. V. Marriage in Tonga // The Journal of the Polynesian Society. — 1923. — Т. 32. — № 128. — С. 221—228.
  • Collocott E. E. V. Notes on Tongan religion. Part I // The Journal of the Polynesian Society. — 1921. — Т. 30. — № 119. — С. 152—163.
  • Collocott E. E. V. Notes on Tongan religion. Part I // The Journal of the Polynesian Society. — 1921. — Т. 30. — № 120. — С. 227—240.
  • Collocott E. E. V. Sickness, ghosts and medicine in Tonga // The Journal of the Polynesian Society. — 1923. — Т. 32. — № 127. — С. 136—142.
  • Collocott E. E. V. Tongan astronomy and calendar // Occasional papers of the Bernice Pauahi Bishop museum of Polynesian ethnology and natural history. — 1922. — Т. 4. — № 8. — С. 3—19.
  • William R. Dickinson. Paleoenvironment of Lapita sites on Fanga ‘Uta Lagoon, Tongatapu, Kingdom of Tonga. — Department of Geosciences, University of Arizona.
  • Donald R. Drake, W. Arthur Whistler, Timothy J. Motley, Clyde T. Imada Rain forest vegetation of 'Eua Island, Kingdom of Tonga // New Zealand Journal of Botany. — 1996. — Т. 34. — С. 65—77.
  • Ella, S. The war of Tonga and Samoa and origin of the name Malietoa // The Journal of the Polynesian Society. — 1899. — Т. 8. — № 4. — С. 231—234.
  • Patricia L. Fall, Taly Dawn Drezner, Janet Franklin Dispersal ecology of the lowland rain forest in the Vava'u island group, Kingdom of Tonga // New Zealand Journal of Botany. — 2007. — Т. 45. — С. 393—417.
  • Gifford, Edward Winslow Euro-American acculturation in Tonga // The Journal of the Polynesian Society. — 1924. — Т. 33. — № 132. — С. 281—292.
  • Hornell, James The outrigger canoes of the Tongan Archipelago // The Journal of the Polynesian Society. — 1930. — Т. 39. — № 156. — С. 299—309.
  • William Mariner, John Martin. An Account of the Natives of the Tonga Islands in the South Pacific Ocean: With an Original Grammar and Vocabulary of Their Language — J. Murray, 1817. — Т. 1.
  • William Mariner, John Martin. An Account of the Natives of the Tonga Islands in the South Pacific Ocean: With an Original Grammar and Vocabulary of Their Language — J. Murray, 1818. — Т. 2.
  • Newell, W. H. Kava ceremony in Tonga // The Journal of the Polynesian Society. — 1947. — Т. 56. — № 4. — С. 364—417.
  • Heneli T. Niumeitolu. The State and the Church, the State of the Church in Tonga — The University of Edinburgh, 2007.
  • Dirk HR Spennemann. The June 1846 Eruption of Fonualei Volcano, Tonga // Johnstone Centre Report. — The Johnstone Centre, Charles Sturt University, 2004. — № 196.
  • D. W. Steadman. Biogeography of Tongan birds before and after human impact // PNAS. — 1993. — Т. 90. — № 3. — С. 818—822.
  • ‘Alisi Taumoepeau, Guy Powles. Constitutional Change in Tonga // Australasian Law Reform Agencies Conference. — 2008.
  • Te Rangi Hiroa. Additional wooden images from Tonga // The Journal of the Polynesian Society. — 1937. — Т. 46. — № 182. — С. 74—82.
  • Te Rangi Hiroa. Material representations of Tongan and Samoan gods // The Journal of the Polynesian Society. — 1935. — Т. 44. — № 173. — С. 48—53.
  • Te Rangi Hiroa. Material representations of Tongan and Samoan gods // The Journal of the Polynesian Society. — 1935. — Т. 44. — № 174. — С. 85—96.
  • Worthington, T.J., Stoffers, P., Timm, C., Zimmerer, M., Garbe-Schonberg, C.-D. Louisville ridge and the South Tonga arc: first results // Institut fur Geowissenschaften, Universitat Kiel. — 2003.
  • Whistler, W Arthur. Tongan herbal medicine // Isle Botanica. — University of Hawai'i Press, 1992.
  • Whistler, W Arthur. Vegetation of Samoa and Tonga // Pacific Science. — University of Hawai'i Press, 1992. — Т. 46. — № 2. — С. 159—178.

Спасылкі на англійскай мове

  • Тонга у DMOZ
  • Афіцыйны сайт манарха Тонга
  • Сайт Заканадаўчай асамблеі Тонга
  • Сайт урада Тонга
  • Афіцыйны сайт статыстыкі Тонга
  • Заканадаўчыя акты Каралеўствы Тонга
  • Канстытуцыя Тонга
  • Афіцыйны сайт турызму Тонга
  • Радыёвяшчальная камісія Тонга

тонга, тонга жители, тонга на карте мира, тонга остров, тонга рунический тотем, тонга страна, тонга уикипедия, тонга улс, тонга флаг, тонгат али платинум


Тонга Інфармацыю Аб

Тонга


  • user icon

    Тонга beatiful post thanks!

    29.10.2014


Тонга
Тонга
Тонга Вы праглядаеце суб'ект
Тонга што, Тонга хто, Тонга апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Мачавіна

Мачавіна

Мачавіна (карбамід) — хімічнае злучэнне, дыямід вугальнай кіслаты. Белыя крышталі, растваральныя ў п...
Эдыт Эванс

Эдыт Эванс

8 лютага 18881888-02-081233 Месца нараджэння: Лондан, Англія, Злучанае каралеўства Вялікабрытані...
Івана-Франкоўская вобласць

Івана-Франкоўская вобласць

Горад Івана-Франкоўск Афіцыйная мова украінская Насельніцтва (2006) 1 388 млн...
Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя

Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя

Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (БСДРП) — арганізацыя бальшавіцкага кірунку, існ...