Таджыкістан


Каардынаты: 38°46′00″ пн. ш. 71°17′00″ у. д. / 38.766667° пн. ш. 71.283333° у. д. (G) (O) (Я)38.766667, 71.283333

Нацыянальны гімн Таджыкістана Дата незалежнасці 9 верасня 1991 (ад СССР) Афіцыйная мова таджыкская - дзяржаўная
руская - мова міжнацыянальных зносін Сталіца Душанбэ Найбуйнейшыя гарады Душанбэ, Худжанд, Куляб, Курган-Цюбэ, Харог Форма кіравання Рэспубліка Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Эмамалі Рахмон
Акіл Акілаў Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні 93-я ў свеце
142 000 км²
0,3 Насельніцтва
• Ацэнка (2014)
• Шчыльнасць
8 205 400 чал. (95-я)
58,1 чал./км² ВУП
  • Разам (2010)
  • На душу насельніцтва
$5,50 млрд  (131-ы)
$780 ІРЧП (2011) ▬ 0.607 (сярэдні) (127-ы) Валюта Самоні (TJS, код 141) Інтэрнэт-дамен .tj Код ISO TJ Тэлефонны код +992 Часавы пояс +5

Таджыкістан (афіцыйная назва Рэспубліка Таджыкістан) — краіна ў Азіі, належыць да рэгіёна Сярэдняя Азія, мяжуе з Казахстанам, Узбекістанам, Кыргызстанам, Кітаем, Афганістанам. Выхаду да мораў не мае.

Змест

  • 1 Гісторыя
  • 2 Насельніцтва
  • 3 Адміністрацыйна-тэратарыяльны падзел
  • 4 Эканоміка
  • 5 Адносіны з Беларуссю
  • 6 Вядомыя асобы
  • 7 Гл. таксама
  • 8 Зноскі
  • 9 Спасылкі

Гісторыя

Першае дзяржаўнае ўтварэнне на тэрыторыі сучаснага Таджыкістана заснаваў Ісмаіл Самані ў 875 годзе (цэнтрам стаў горад Бухара). Да 1220 года тэрыторыя ўваходзіла ў розныя Персідскія імперыі. Ад 1220 да 1370 года тэрыторыя Таджыкістана была ў складзе Мангольскай імперыі Чынгісхана. Неўзабаве была заснаваная Усходняя Бухара — ханства, якое займала тэрыторыі сучасных Таджыкістана і Узбекістана. У сярэдзіне 19 стагоддзя Усходняя Бухара стала часткай Расійскай імперыі. У 1924 годзе паводле нацыянальнай прыкметы былі ўтвораныя асобныя Туркменская ССР, Узбекская ССР ды Таджыкская АССР ў складзе апошняй. Ад 1929 года Таджыкістан — самастойная саюзная рэспубліка са сталіцай у горадзе Сталінбад, якому ў 1961 годзе была вернутая гістарычная назва — Душанбэ. Незалежнасць абвешчаная 9 верасня 1991 года, але неўзабаве ў краіне пачалася грамадзянская вайна паміж камуністычнымі сіламі і ісламісцкай апазіцыяй. Заканчэнне вайны ў 1997 годзе адбылося пры садзейніцтве Расіі — апазіцыя была ўключаная ва ўрад, а Эмамалі Рахмон застаўся прэзідэнтам.

Насельніцтва

У 2014 колькасць насельніцтва краіны складала 8,2 млн. чалавек. Большая частка з іх таджыкі (79,9%), потым узбекі (15,3%), рускія (1,1%) і кіргізы (1,1%). Прадстаўнікі іншых этнічных групаў складаюць 2,6 % насельніцтва. Асноўная рэлігія краіны — іслам, сунізм (85% насельніцтва), шыізм (ісмаілізм) (5%), іншыя веравызнанні (10%). Пісьменнасць 99,5%. Каля аднаго млн. таджыкістанскіх мужчын працуюць за мяжой (ацэнкі 2009).

Буйнейшыя гарады: Душанбэ, Худжанд, Куляб, Курган-Цюбэ, Харог.

Адміністрацыйна-тэратарыяльны падзел

Таджыкістан падзяляецца на дзве вобласці (вілаяты): Сагдыйскую і Хатлонскую, адну аўтаномную - Горна-Бадахшанская аўтаномная вобласць і рэгіён рэспубліканскага падпарадкавання (13 раёнаў у цэнтры краіны і горад Душанбэ). Вобласці падзяляюцца на раёны (нохія), якія ў сваю чаргу дзеляцца на сельсаветы (джамааты).

Эканоміка

Таджыкістан — аграрна-індустрыяльная краіна, адна з бяднейшых у свеце (ВУП - 15,4 млрд. дол., на душу насельніцтва - 2,1 тыс. дол., 2008). Землі, прыдатныя для сельскай гаспадаркі складаюць 7% ад плошчы краіны. Запасы карысных выкапняў вялікія, але іх распрацоўка абцяжарваецца складаным рэльефам і недастатковым развіццём шляхоў зносін.

Асноўныя крыніцы даходу — вытворчасць алюмінію (з прывазных баксітаў), бавоўны, грашовыя пераводы працоўных мігрантаў з-за мяжы (2,1 млрд. дол., 2010).

Таджыкістан валодае велізарнымі гідраэнергетычнымі рэсурсамі. Выпрацоўваецца 17 млрд. кВт·г электраэнергіі, эканамічна абгрунтавана выпрацоўка 172 млрд. кВт·г.

Найбольш значныя ГЭС краіны — Нурэкская, Сангтудзінская-1, Байпазінская (усе - на р. Вахш), Кайракумская (на р. Сырдар'я). Будуюцца: Рагунская, Сангтудзінская-2, Дашціджумская, Шуробская.

Кіраўніцтвам краіны плануецца пачаць выкарыстоўваць энергетычныя рэсурсы рэк Зераўшан, Гунт, Пяндж.

Адносіны з Беларуссю

Дыпламатычныя адносіны дзяржавы ўсталявалі ў 1996. У красавіку 2000 адбыўся афіцыйны візіт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Таджыкістан. У ліпені 2001 Прэзідэнт Рэспублікі Таджыкістан наведаў Беларусь з візітам у адказ.

У 2008, 2009 і 2010 Беларусь аказвала гуманітарную дапамогу Таджыкістану.

Супрацоўніцтва Беларусі і Таджыкістана на міжнароднай арэне носіць канструктыўны характар. Таджыкістан аказвае падтрымку практычна ўсім ініцыятывам Беларусі, выступіў сааўтарам шэрагу беларускіх рэзалюцый у ААН.

З 30 сакавіка 2011 у Душанбэ пачало практычную дзейнасць Пасольства Рэспублікі Беларусь.

Вядомыя асобы

  • Рудакі (каля 860 — 941) — заснавальнік паэзіі на мове фарсі

Гл. таксама

  • Вышэйшы сход Таджыкістана

Зноскі

  1. ↑ Human Development Report 2009: Tajikistan. The United Nations. Праверана 18 кастрычніка 2009.

Спасылкі

У ВiкiСховішчы ёсць катэгорыя з тэмай:
 (Таджыкістан) Краіны Азіі

Аб'яднаныя Арабскія Эміраты | Азербайджан² | Аман | Арменія | Афганістан | Бангладэш | Бахрэйн | Бруней | Бутан | В'етнам | Грузія² | Егіпет¹ | Емен | Іарданія | Ізраіль | Інданезія | Індыя | Ірак | Іран | Казахстан² | Камбоджа | Катар | Кіпр | Кітай | Кувейт | Кыргызстан | Лаос | Ліван | Малайзія | Мальдывы | Манголія | М'янма | Непал | Пакістан | Паўднёвая Карэя | Паўночная Карэя | Расія² | Саудаўская Аравія | Сінгапур | Сірыя | Таджыкістан | Тайланд | Туркменістан | Турцыя² | Узбекістан | Усходні Тымор | Філіпіны | Шры-Ланка | Японія

Дзяржавы і краі са спрэчным статусам: Абхазія | Азад Кашмір | Вазірыстан | Дзяржава Ва | Дзяржава Шан | Заходні бераг ракі Іардан | Іракскі Курдыстан | Нагорна-Карабахская Рэспубліка | Палесцінская аўтаномія | Паўднёвая Асеція | Паўночны Кіпр | Тайвань

Залежныя тэрыторыі: Брытанская тэрыторыя ў Індыйскім акіяне | Ганконг | Макаа

¹ У асноўным у Афрыцы  ² Часткова ў Еўропе   Арганізацыя ісламскага супрацоўніцтва

ААЭ | Азербайджан | Албанія | Алжыр | Аман | Афганістан | Бангладэш | Бахрэйн | Бенін | Бруней | Буркіна-Фасо | Габон | Гамбія | Гаяна | Гвінея | Гвінея-Бісау | Джыбуці | Егіпет | Емен | Іарданія | Інданезія | Ірак | Іран | Казахстан | Камерун | Каморы | Катар | Кот-д'Івуар | Кувейт | Кыргызстан | Ліван | Лівія | Мазамбік  | Малайзія | Малі | Мальдывы | Марока | Маўрытанія |Нігер | Нігерыя | Пакістан | Палесціна | Самалі | Саудаўская Аравія | Сенегал | Сірыя | Судан | Сурынам | Сьера-Леонэ | Таджыкістан | Тога | Туніс | Туркменістан | Турцыя | Уганда | Узбекістан | Чад

Дзяржавы-назіральнікі: Боснія і Герцагавіна | Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка | Расія | Тайланд Мусульманскія арганізацыі і абшчыны — назіральнікі: Нацыянальна-вызваленчы фронт маро | Паўночны Кіпр Міжнародныя арганізацыі — назіральнікі: Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва | Арганізацыя Аб'яднаных Нацый | Афрыканскі саюз | Ліга арабскіх дзяржаў | Рух недалучэння  


Таджыкістан Інфармацыю Аб

Таджыкістан


  • user icon

    Таджыкістан beatiful post thanks!

    29.10.2014


Таджыкістан
Таджыкістан
Таджыкістан Вы праглядаеце суб'ект
Таджыкістан што, Таджыкістан хто, Таджыкістан апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Возера Лебядзіна

Возера Лебядзіна

 Беларусь Рэгіён Віцебская вобласць Даўжыня 0,37 км Шырыня 0,35 км Плошча 0,09 ...
Аляксандр Валянцінавіч Вампілаў

Аляксандр Валянцінавіч Вампілаў

19 жніўня 1937(1937-08-19) Месца нараджэння: гор. Чаромхава, Іркуцкая вобласць, Расія Да...
Стасеўка (Бабруйскі раён)

Стасеўка (Бабруйскі раён)

Ста́сеўка1 трансліт: Stasieŭka, руск: Стасевка — вёска ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці ...
Паўднёвая Азія

Паўднёвая Азія

Паўднёвая Азія (бенг.: দক্ষিণ এশিয়া, мальд.: ދެކުނު އޭޝިޔާ, гудж.: દક્ષિણ એશિયા, хіндзі: दक्षिण एशि...