TR | RU | UK | KK | EN |

Сірыя


Каардынаты: 35°18′00″ пн. ш. 38°38′00″ у. д. / 35.3° пн. ш. 38.633333° у. д. (G) (O) (Я)35.3, 38.633333

Гімн: «Хумат ад-Дыяры» Дата незалежнасці 17 красавіка 1946 (ад Францыі) Афіцыйныя мовы арабская Сталіца Дамаск Найбуйнейшы горад Алепа, Дамаск, Хомс Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка Прэзідэнт
Віцэ-прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Башар Асад
Фарук Шараа
Рыяд Хіджаб Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні 86-я ў свеце
185 180 км²
0,06 Насельніцтва
• Ацэнка (2010)
• Шчыльнасць
22 838 000 чал. (55-56-я)
103 чал./км² ВУП (ППЗ)
  • Разам (2010-2011)
  • На душу насельніцтва
$107,400 млрд.  (67-ы)
$4800 Этнахаронім сірыец, сірыйка Валюта сірыйскі фунт Інтэрнэт-дамены .sy Тэлефонны код +963 Часавы пояс +2 

Сі́рыя, Сіры́йская Ара́бская Рэспу́бліка (араб.: الجمهورية العربية السورية‎‎) — краіна на Блізкім Усходзе. Мяжуе з Ліванам, Ізраілем, Іарданіяй, Іракам і Турцыяй; мае выхад да Міжземнага мора.

Змест

  • 1 Этымалогія
  • 2 Геаграфія
  • 3 Гісторыя
    • 3.1 Старажытная Сірыя. Антычнасць
    • 3.2 Арабская Сірыя
    • 3.3 Сірыя ў складзе Асманскай імперыі
    • 3.4 Сірыя ў гады Першай сусветнай вайны
    • 3.5 Французскі мандат
    • 3.6 Сірыя ў гады Другой сусветнай вайны. Абвяшчэнне незалежнасці
    • 3.7 Найноўшая гісторыя Сірыі
      • 3.7.1 Паўстанне 2011 — 2012
  • 4 Дзяржаўны лад і палітыка
    • 4.1 Знешняя палітыка
      • 4.1.1 Дачыненні з Беларуссю
    • 4.2 Адміністрацыйны падзел
  • 5 Эканоміка
  • 6 Насельніцтва
  • 7 Культура
  • 8 Гл. таксама
  • 9 Зноскі
  • 10 Спасылкі

Этымалогія

Назва Сірыя паходзіць ад старажытнагрэчаскай назвы калоній Асірыі, утвораных ад семіцкага слова «Сірыён».

Геаграфія

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Сірыі

Сірыя — асяродак старажытных цывілізацый. «Старажытная Сірыя», т.зв. Вялікая Сірыя, да пачатку XX ст. ўключаліся тэрыторыі сучасных Сірыі, Лівана, Іарданіі і Ізраіля. Такім чынам, гісторыя Сірыі да 1920-х гадоў адносіцца да значна больш шырокай тэрыторыі. Гісторыя сучаснай Сірыі пачынаецца з 1919. Доўгі час Сірыя ўваходзіла ў склад Асманскай імперыі, а пасля І Сусветнай вайны перайшла пад кантроль Францыі.

Старажытная Сірыя. Антычнасць

Асноўны артыкул: Сірыя, рымская правінцыя

У сярэдзіне IV-га тысячагоддзя да н.э. тэрыторыю Сірыі засялялі народы семіцкага паходжання. Яны заснавалі гарады-дзяржавы. Каля 2000 да н.э. ў паўднёва-заходняй часткі Сірыі пасяліліся ханаанеі, на ўзбярэжжы — фінікійцы; каля 1700 да н.э. на тэрыторыі Сірыі з'явіліся амарыты, каля 1500 да н.э. — арамеі, у XII ст. да н.э. — яўрэі.

Арабская Сірыя

Сірыя ў складзе Асманскай імперыі

Сірыя ў гады Першай сусветнай вайны

Французскі мандат

Хаця ў 1918 годзе прадстаўнікі нацыянальнага руху Сірыі абвясцілі аб незалежнасці краіны, Ліга Нацый у 1920 годзе перадала Францыі палітычны кантроль (мандат) над Сірыяй. Французскія войскі бязлітасна задушылі нацыянальныя выступленні сірыйцаў. У 1925 годзе падчас паўстання ў Дамаску загінула каля 5 тысяч чалавек.

Сірыя ў гады Другой сусветнай вайны. Абвяшчэнне незалежнасці

Ва ўмовах Другой сусветнай вайны (у чэрвені 1941 брытанскія войскі і часткі «Свабоднай Францыі» генерала Ш. дэ Голя выбілі з тэрыторыі Сірыі армію рэжыму «Вішы»), французская адміністрацыя 27 верасня 1941 заявіла аб прызнанні незалежнасці Сірыі, 23 снежня 1943 падпісана адпаведнае франка-сірыйскае пагадненне. У жніўні 1943 выбраны першы прэзідэнт незалежнай Сірыі — Ш. Куатлі. Пасля доўгага палітычнага змагання Сірыя атрымала дзяржаўную незалежнасць, афіцыйна абвешчаную 17 красавіка 1946 пасля канчатковага вываду з краіны французскіх і англійскіх войск. Гэтая дата стала нацыянальным святам — Днём эвакуацыі.

Найноўшая гісторыя Сірыі

Слабасць палітычных традыцый і глыбокія сацыяльныя падзелы спрыялі таму, што палітычная сістэма Сірыі ад самага пачатку існавання незалежнай дзяржавы была кволай. Важную ролю ў палітыцы мела войска, а адной з формаў палітычнай барацьбы сталі ваенныя перавароты, першы з якіх адбыўся ўзімку 1948—1949 гадоў. У 1949 годзе мелі месца яшчэ два ваенныя перавароты, была скасавана канстытуцыя, распушчаны парламент, забароненыя дзейнасць партый і прафсаюзаў.

Падчас «халоднай вайны» Сірыя стала саюзнікам СССР, які доўга пастаўляў ёй зброю, і зацята супраціўлялася спробам ЗША кантраляваць Блізкі Усход.

У 1958 годзе Сірыя і Егіпет падпісалі дамоўленасць аб стварэнні Аб'яднанай Арабскай Рэспублікі (ААР), але яна праіснавала толькі тры гады. Намаганне егіпцян кіраваць усімі палітычнымі і грамадскімі працэсамі (напрыклад, егіпецкія спецслужбы фактычна знішчылі ўсе нацыянальныя палітычныя партыі Сірыі) сталі прычынай ваеннага перавароту ў Сірыі і яе выхаду з ААР.

Доўгі час Сірыя была ваеннай базай палестынскіх партызанаў і падтрымлівала іх змаганне, што што стала прычынай Шасцідзённай вайны з Ізраілем у 1967 годзе і акупацыі апошнім т. зв. Галанскіх вышыняў.

Новы ваенны пераварот 1963 года быў абвешчаны «рэвалюцыяй 8 сакавіка». Да ўлады ў краіне прыйшла партыя БААС (Партыя арабскага сацыялістычнага адраджэння). Новым была праведзена нацыяналізацыя банкаў, прадпрыемстваў і буйных землеўладанняў.

У 1970 годзе адбыўся чарговы ваенны пераварот, у выніку якога да ўлады прыйшло ваеннае крыло партыі БААС на чале з генералам Хафезам Асадам. Асад займаў пасаду прэзідэнта да сваёй смерці ў 2000 годзе. Афіцыйна кандыдатуру прэзідэнта прапануе Народная рада (заканадаўчы орган), а пасля яго абіраюць на ўсеагульным рэферэндуме тэрмінам на 7 гадоў. Пасля смерці Хафеза Асада прэзідэнтам краіны стаў яго сын Башар Асад, які атрымаў на рэферэндуме 97,3 % галасоў.

Паўстанне 2011 — 2012

Асноўны артыкул: Сірыйскае паўстанне

У ходзе т.зв. «Арабскай вясны» па ўсім Бліжнім Усходзе пракацілася хваля паўстанняў і рэвалюцый, якія перакінуліся і на Сірыю.

Супрацьстаянне паміж прыхільнікамі і праціўнікамі прэзідэнта Башара Асада ў Сірыі працягваецца з сярэдзіны сакавіка 2011 года. Яно пачалося з масавых выступаў з патрабаваннямі палітычных свабод, якія першапачаткова, па большай частцы, былі мірнымі, аднак жорстка падаўляліся ўладамі. Праз некалькі месяцаў апазіцыянеры перайшлі да адкрытай узброенай барацьбы супраць урада і паставілі сваёй мэтай звяржэнне рэжыму. ААН афіцыйна прызнала тое, што адбываецца ў краіне грамадзянскай вайной летам 2012 года.

Дзяржаўны лад і палітыка

Асноўны артыкул: Дзяржаўны лад і палітыка Сірыі

Знешняя палітыка

Дачыненні з Беларуссю

Дыпламатычныя адносіны ўрады ўстанавілі 26 жніўня 1993 года.

Адміністрацыйны падзел

Краіна дзеліцца на 14 правінцый (мухафазатаў), кіраўнікі якіх прызначаюцца міністрам унутраных спраў, пасля зацвярджэння кабінетам міністраў. У кожнай правінцыі ёсць парламент.

Спіс сірыйскіх правінцый:

  1. Дамаск (насельніцтва 4 500 000, сталіца Дамаск)
  2. Правінцыя Рыф Дамаск (насельніцтва 2 235 000, сталіца Дамаск)
  3. Кунтэйра (насельніцтва 69 000, сталіца Кунейтра)
  4. Дара (насельніцтва 858 000, сталіца Дара)
  5. Эс-Сувейда (насельніцтва 304 000, сталіца Эс-Сувейда)
  6. Хомс (насельніцтва 1 561 000, сталіца Хомс) (у тым ліку — Пальміра)
  7. Тартус (насельніцтва 720 000, сталіца Тартус)
  8. Латакія (насельніцтва 891 000, сталіца Латакія)
  9. Хама (насельніцтва 1 416 000, сталіца Хама)
  10. Ідліб (насельніцтва 1 288 000, сталіца Ідліб)
  11. Алепа (насельніцтва 4 120 000 сталіца Алепа)
  12. Эр-Рака (насельніцтва 811 000, сталіца Эр-Рака)
  13. Дэйр-эз-Зор (насельніцтва 1 040 000, сталіца Дэйр-эз-Зор)
  14. Эль-Хасеке (насельніцтва 1 256 000, сталіца Эль-Хасеке).

Эканоміка

Асноўны артыкул: Эканоміка Сірыі

Насельніцтва

Асноўны артыкул: Насельніцтва Сірыі

Культура

Гл. таксама

  • Фейсал I
  • Горад Босра

Зноскі

  1. ↑ Абвешчана ўпершыню ў верасні 1936, потым - 1 студзеня 1944; прызнана 17 красавіка 1946.
  2. ↑ Сіра-месапатамская група дыялектаў.
  3. ↑ з іх 11703 км² акупаваныя Ізраілем і анексаваныя ў 1980 г.
  4. ↑ З іх каля 40 тыс. пражываюць на акупаваных тэрыторыях у Галанскіх вышынях і ў гарах Хермон.
  5. ↑ Syria. International Monetary Fund. Праверана 22 красавіка 2012.
  6. ↑ На тэрыторыі Сірыі прымяняецца пераход на летні час.
  7. ↑ Informe de la comisión encomendada por el consejo para el estudio de la frontera entre Siria e Irak (1932). Праверана 8 ліпеня 2013.
  8. ↑ http://nn.by/?c=ar&i=104855
  9. ↑ Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Сірыі Башара Асада з нагоды 15-й гадавіны ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі// Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 26 жніўня 2008

Спасылкі

  • На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сірыя


Краіны ля Міжземнага мора

ГрэцыяГібралтар (Вялікабрытанія) • ІспаніяІталіяМальтаМанака • Францыя
ІзраільКіпрЛіванПалесцінаСірыя • Турцыя
АлжырЕгіпетЛівіяМарокаТуніс • Паўночны Кіпр

  Краіны Азіі

Аб'яднаныя Арабскія Эміраты | Азербайджан² | Аман | Арменія | Афганістан | Бангладэш | Бахрэйн | Бруней | Бутан | В'етнам | Грузія² | Егіпет¹ | Емен | Іарданія | Ізраіль | Інданезія | Індыя | Ірак | Іран | Казахстан² | Камбоджа | Катар | Кіпр | Кітай | Кувейт | Кыргызстан | Лаос | Ліван | Малайзія | Мальдывы | Манголія | М'янма | Непал | Пакістан | Паўднёвая Карэя | Паўночная Карэя | Расія² | Саудаўская Аравія | Сінгапур | Сірыя | Таджыкістан | Тайланд | Туркменістан | Турцыя² | Узбекістан | Усходні Тымор | Філіпіны | Шры-Ланка | Японія

Дзяржавы і краі са спрэчным статусам: Абхазія | Азад Кашмір | Вазірыстан | Дзяржава Ва | Дзяржава Шан | Заходні бераг ракі Іардан | Іракскі Курдыстан | Нагорна-Карабахская Рэспубліка | Палесцінская аўтаномія | Паўднёвая Асеція | Паўночны Кіпр | Тайвань

Залежныя тэрыторыі: Брытанская тэрыторыя ў Індыйскім акіяне | Ганконг | Макаа

¹ У асноўным у Афрыцы  ² Часткова ў Еўропе   Ліга арабскіх дзяржаў

ААЭ • АлжырАманБахрэйнДжыбуціЕгіпетЕменІарданіяІрак • Каморы • КатарКувейтЛіванЛівіяМарокаМаўрытаніяПалесцінаСамаліСаудаўская АравіяСірыя • Судан • Туніс

  Арганізацыя ісламскага супрацоўніцтва

ААЭ | Азербайджан | Албанія | Алжыр | Аман | Афганістан | Бангладэш | Бахрэйн | Бенін | Бруней | Буркіна-Фасо | Габон | Гамбія | Гаяна | Гвінея | Гвінея-Бісау | Джыбуці | Егіпет | Емен | Іарданія | Інданезія | Ірак | Іран | Казахстан | Камерун | Каморы | Катар | Кот-д'Івуар | Кувейт | Кыргызстан | Ліван | Лівія | Мазамбік  | Малайзія | Малі | Мальдывы | Марока | Маўрытанія |Нігер | Нігерыя | Пакістан | Палесціна | Самалі | Саудаўская Аравія | Сенегал | Сірыя | Судан | Сурынам | Сьера-Леонэ | Таджыкістан | Тога | Туніс | Туркменістан | Турцыя | Уганда | Узбекістан | Чад

Дзяржавы-назіральнікі: Боснія і Герцагавіна | Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка | Расія | Тайланд Мусульманскія арганізацыі і абшчыны — назіральнікі: Нацыянальна-вызваленчы фронт маро | Паўночны Кіпр Міжнародныя арганізацыі — назіральнікі: Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва | Арганізацыя Аб'яднаных Нацый | Афрыканскі саюз | Ліга арабскіх дзяржаў | Рух недалучэння   Міжземнаморскі Саюз

Члены ЕС: Аўстрыя · Балгарыя · Бельгія · Венгрыя · Вялікабрытанія · Германія · Грэцыя · Данія · Ірландыя · Іспанія · Італія · Кіпр · Латвія · Літва · Люксембург · Мальта · Нідэрланды · Партугалія · Польшча · Румынія · Славакія · Славенія · Фінляндыя · Францыя · Чэхія · Швецыя · Эстонія
Іншыя краіны: Албанія · Алжыр · Боснія і Герцагавіна · Егіпет · Іарданія · Ізраіль · Ліван · Манака · Марока · Маўрытанія · Палесцінская аўтаномія · Сірыя · Туніс · Турцыя · Харватыя · Чарнагорыя
Назіральнік: Лівія

 


Сірыя Інфармацыю Аб

Сірыя


  • user icon

    Сірыя beatiful post thanks!

    29.10.2014


Сірыя
Сірыя
Сірыя Вы праглядаеце суб'ект
Сірыя што, Сірыя хто, Сірыя апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Летні сад

Летні сад

Летні сад (руск.: Ле́тний сад) — паркавы ансамбль, помнік садова-паркавага мастацтва першай трэ...
Хутар Высокія

Хутар Высокія

Высо́кія[1] (трансліт.: Vysokija, руск.: Высокие) — хутар у Воранаўскім раёне Гродзенскай вобла...
Канстытуцыя Венгрыі

Канстытуцыя Венгрыі

Канстытуцыя Венгрыі (венг.: A Magyar Köztársaság alkotmánya) — асноўны закон Венгрыі, прыняты 1...
Дзень святой Люсіі

Дзень святой Люсіі

Дзень святой Люсіі — свята, якое адзначаецца 13 снежня ў каталіцкіх і пратэстанцкіх краінах Гісторы...