TR | RU | UK | KK | EN |

Сібір

сібір жарасы, батыс сібір жазығы
Сібір — рэгіён у Азіі, які размешчаны паміж Уральскімі гарамі і вадападзельнымі хрыбтамі Ціхага акіяна і паміж Арктычным акіянам і Цэнтральнай Азіяй. Шэраг даследцыкаў уключае ў склад Сібіры Далёкі Усход. Да Сібіры належыць большая частка азіяцкай тэрыторыі Расійскай Федэрацыі.

Змест

  • 1 Прырода
  • 2 Гісторыя
  • 3 Літаратура
  • 4 Гл. таксама
  • 5 Спасылкі

Прырода

Рэгіён уключае фізіка-геаграфічныя вобласці Заходняя Сібір і Усходняя Сібір, у межах якіх размешчаны Заходне-Сібірская раўніна, Сярэднесібірскае пласкагор'е, горы Паўднёвай Сібіры (Алтай, Заходні Саян, Усходні Саян, горы Тывы, Прыбайкалле, Забайкалле) і сістэма горных хрыбтоў на паўночна-ўсходняй Сібіры, якія акаймоўваюць Верхаянскі хрыбет і Калымскае нагор'е.

У геалагічнай будове Сібіры вылучаюцца Сібірская платформа і Заходне-Сібірская пліта, якія на поўначы і захадзе абмежаваны гарамі палеазойскай складкавасці, на поўдні — пратэразойскай, на паўночным і паўднёвым усходзе — мезазойскай складкавасці. У антрапагене на поўначы Сібіры і ў гарах было зледзяненне.

Вялікія паклады каменнага і бурага вугалю (Кузнецкі, Канска-Ачынскі, Іркуцкі, Паўднёва-Якуцкі, Ленскі і Тунгускі басейны); радовішчы нафты і газу, жалезных і поліметалічных руд, рэдкіх і каляровых металаў, графіту, алмазаў, золата і інш.

Сібір размешчана ва ўмераным і субарктычным кліматычных паясах. Клімат большай часткі тэрыторыі суровы, рэзка кантынентальны, умерана халодны і халодны, на поўначы арктычны. Сярэднегадавыя тэмпературы паветра амаль усюды ніжэй за 0°С. На поўначы сярэдняя тэмпература ліпеня 0—2°С, студзеня -48°С, -50°С, («полюс холаду» Паўночнага паўшар'я ў Верхаянску і Аймяконе да -71°С). На поўдні і паўднёвым захадзе клімат больш цёплы з тэмпературай ліпеня 22—23°С, студзеня -16°С, -20°С. Ападкаў на паўночным усходзе 150—250 мм, на захадзе да 500—550 мм, на Алтаі да 2000 мм за год.

Акрамя цэнтральнай і паўднёвай часткі Заходне-Сібірскай раўніны, амаль усюды шматгадовая мерзлата. Сучасныя ледавікі ў гарах на вышыні 2000—2500 м. Рэкі Сібіры належаць да басейна Паўночнага Ледавітага акіяна. Найбольшыя рэкі: Об з Іртышом, Енісей з Ангарой, Падкаменнай Тунгускай і Ніжняй Тунгускай, Лена з Алданам і Вілюем, Яна, Індыгірка, Калыма. На паўднёвым усходзе вытокі р. Амур (басейн Ціхага акіяна). Рэкі выкарыстоўваюцца для рачнога транспарту. Шмат ГЭС. Шмат азёр, у іх ліку самае глыбокае ў свеце Байкал, Таймыр, Цялецкае, Чаны.

На поўначы мохава-лішайнікавая тундра і лесатундра з лістоўніцай. На поўдні ад лесатундры зона тайгі з лістоўніцы, кедру, хвоі, бярозы. На поўдні Заходняй Сібіры лесастэпавая з бярозавымі і асінавымі гаямі (калкі) і стэпавая зона. Ва Усходняй Сібіры лесастэп і стэп займаюць асобныя тэрыторыі. У гарах Паўднёвай Сібіры вышынная пояснасць з горнымі лясамі і лугамі.

Гісторыя

Як гістарычны раён Сібір уключае таксама Далёкі Усход Расіі. Чалавек насяліў гэтую тэрыторыю ў каменным веку і адсюль пранік у Амерыку. У І тыс. н.э. паўднёвыя раёны Сібіры былі ў складзе Цюркскага каганата, Бахай і іншых дзяржаў. У ХІІІ ст. паўднёвая Сібір заваявана манголамі. Частка тэрыторыі Сібіры ўваходзіла ў Залатую Арду, потым у Цюменскае ханства і Сібірскае ханства. Паходы расійскіх ваявод (з канца XV ст.) і Ермака у 1580-я г. паклалі пачатак далучэнню Сібіры да Расійскай дзяржавы, якое завершана ў сярэдзіне ХІХ ст. Вялікую ролю ў асваенні і вывучэнні Сібіры і Далёкага Усходу адыгралі расійскія землепраходцы XVII ст., камчацкія экспедыцыі В. Берынга 1725—30 і 1733—43, падарожжы Г. Невяльскога, даследаванні І. Чэрскага і інш. У XVIII ст. ўзнікла горная прамысловасць, у XIX ст. золатаздабыўная, каменнавугапьная, харчовая. Адбывалася каланізацыя Сібіры сялянамі з Еўрапейскай Расіі (пераважна рускімі, украінцамі і беларусамі), якая набыла шырокія маштабы пасля сялянскай рэформы 1861 і сталыпінскай аграрнай рэформы (з 1906). У 1891—1916 пабудавана Транссібірская магістраль. Савецкая улада, устаноўленая ў канцы 1917 — пач. 1918, неўзабаве скінута белагвардзейцамі і інтэрвентамі; адноўлена ў 1919—22.

3 канца XVII ст. Сібір была месцам палітычнай катаргі і ссылкі. Сюды былі сасланы ўдзельнікі Барскай канфедэрацыі 1768—72, дзекабрысты, удзельнікі паўстанняў 1830—31 і 1863—64 у Польшчы, Літве і Беларусі, рэвалюцыянеры-народнікі, сацыял-дэмакраты, эсэры, бальшавікі і інш. У перыяд масавых палітычных рэпрэсій 1930—50-х г. у Сібіры і на Далёкім Усходзе знаходзілася сетка лагераў сістэмы ГУЛАГ.

Літаратура

  • Галуза У. Беларусы Заходняй Сібіры: гісторыя і сучаснасць // Кантакты і дыялогі. 1998. №10/11.
  • Сібір // БЭ ў 18 т. Т. 14. Мн., 2002.

Гл. таксама

  • Сібірскі нацыяналізм
  • Бітва на Чувашавым мысе
  • Адам Каменскі-Длужык

Спасылкі

У ВiкiСховішчы ёсць катэгорыя з тэмай:
 (Сібір)
  • Сибирь // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.

батыс сібір жазығы, сібір жарасы, сібірська лайка


Сібір Інфармацыю Аб

Сібір


  • user icon

    Сібір beatiful post thanks!

    29.10.2014


Сібір
Сібір
Сібір Вы праглядаеце суб'ект
Сібір што, Сібір хто, Сібір апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Калемегдан

Калемегдан

Каардынаты: 44° пн. ш. 20° у. д. / 44.8236° пн. ш. 20.4503° у. д. (G)...
Аграгарадок Ісерна

Аграгарадок Ісерна

І́серна[1] (трансліт.: Isierna, руск.: Исерно) — аграгарадок у Слуцкім раёне Мінскай вобласці. ...
Вёска Шалыпы

Вёска Шалыпы

Шалы́пы[1] (трансліт.: Šalypy, руск.: Шалыпы) — вёска ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці...
Праваслаўная архітэктура Беларусі, сайт

Праваслаўная архітэктура Беларусі, сайт

hram.by Камерцыйны: не Тып сайта: пазнавальны Мова(ы): беларуская, руская Цяперашні с...