TR | RU | UK | KK | EN |

Сяло

сялоня тесто не др
Сяло — тып буйнога сельскага пасялення, часцей за ўсё цэнтра воласці, ў цэнтры якога меліся царква, або касцёл. Азначэнне ўжываецца ў старажытных летапісах і распаўсюджана ва ўсіх славянскіх мовах.

Першыя сёлы як прыналежныя ўладальніку вёскі ўзніклі ў XII ст. — XIII ст. у сувязі з запрыгоньваннем сельскай абшчыны. У летапісных паведамленнях таго часу шырока згадваюцца княжыя, баярскія, царкоўныя сёлы. Першапачаткова тэрмін "сяло" меў значэнне загараднай сядзібы князя, дзе побач з гаспадарскім дваром месціліся і хаты чэлядзі. У той жа, у адрозненні ад пагоста, яно мела функцыі цэнтра вотчынна-памесных уладанняў на пэўнай тэрыторыі.

Галоўная прыкмета сяла — наяўнасць абшарніцкага маёнтка. У астатнім структура нагадвала забудову пагоста-цэнтра: царкоўны двор, карчма, грамадcкага крама, вуліцы-канцы з сялянскімі дварамі. На працягу існавання феадальна-прыгонная сістэмы сёлы захоўвалі сваё значэнне тэрытарыяльна-ўладальніцкіх цэнтраў. З канца XVII ст. у сувязі з дыферэнцыяцыяй адміністрацыйных правінцый (ваяводстваў, старостваў, дзяржаў) сёлы таксама набываюць значэнне мясцовых адміністрацыйна-тэрытарыяльных цэнтраў. Пасля далучэння земляў Беларусі да Расійскай імперыі сёлы, як правіла, робяцца цэнтрамі валасцей у складзе паветаў. Пазней, у ХІХ ст. абавязковымі атрыбутамі сяла сталі царква, або касцёл, вучэльня і валасное праўленне. У ХХ ст. сёлы робяцца цэнтрамі сельскіх саветаў, калгасаў і саўгасаў, трапляюць у пералік перспектыўных паселішчаў, многія з якіх ў 1970-я — 1980-я былі перабудаваныя паводле ўзорных генпланаў і сталі адметнымі аграпрамысловымі цэнтрамі.

Зноскі

  1. ↑ Беларусы: У 8 т. Т.2. Дойлідства/ А. І. Лакотка; Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: В. К. Бандарчык, М. Ф. Піліпенка, А. І. Лакотка. — Мн.: Тэхналогія, 1997. С. 19—21

Літаратура

  • Сабаленка, Э.Р., Гуркоў, У.С., Іваноў, У.М., Супрун, Дз.Д. "Беларускае народнае жыллё", г. Мінск, 1973 г.;
  • А. І. Лакотка, рэдкал. В. К. Бандарчык, М. Ф. Піліпенка, А. І. Лакотка, "Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору" (Беларусы: у 8 тамах), г. Мінск, "Тэхналогія", 1997 г., ISBN 985-6234-28-X, т. 2.

сялоня тесто не др


Сяло Інфармацыю Аб

Сяло


  • user icon

    Сяло beatiful post thanks!

    29.10.2014


Сяло
Сяло
Сяло Вы праглядаеце суб'ект
Сяло што, Сяло хто, Сяло апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Летні сад

Летні сад

Летні сад (руск.: Ле́тний сад) — паркавы ансамбль, помнік садова-паркавага мастацтва першай трэ...
Хутар Высокія

Хутар Высокія

Высо́кія[1] (трансліт.: Vysokija, руск.: Высокие) — хутар у Воранаўскім раёне Гродзенскай вобла...
Канстытуцыя Венгрыі

Канстытуцыя Венгрыі

Канстытуцыя Венгрыі (венг.: A Magyar Köztársaság alkotmánya) — асноўны закон Венгрыі, прыняты 1...
Дзень святой Люсіі

Дзень святой Люсіі

Дзень святой Люсіі — свята, якое адзначаецца 13 снежня ў каталіцкіх і пратэстанцкіх краінах Гісторы...