Сьера-Леонэ

сьера леонэль
Каардынаты: 8°35′00″ пн. ш. 11°50′00″ з. д. / 8.583333° пн. ш. 11.833333° з. д. (G) (O) (Я)8.583333, -11.833333

Дэвіз: «Unity — Freedom — Justice (Адзінства — Свабода — Справядлівасць)» Гімн: «High We Exalt Thee, Realm of the Free» Дата незалежнасці 27 красавіка 1961 (ад Вялікабрытаніі) Афіцыйная мова англійская Сталіца Фрытаўн Найбуйнейшыя гарады Фрытаўн, Бо, Кенема Форма кіравання Унітарная прэзідэнцкая рэспубліка Прэзідэнт
Віцэ-прэзідэнт
Эрнэст Бай Карома
Сэмуэль Сумана Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
71 740 км²
0,2 Насельніцтва
• Ацэнка (2011)
• Шчыльнасць
5 363 669 чал.
76 чал./км² ІРЧП (2013) ▲ 0,359 (нізкі) (177-ы) Валюта Леонэ Сьера-Леонэ Інтэрнэт-дамен .sl Тэлефонны код +232 Часавы пояс 0

Сьера-Леонэ (англ.: Sierra Leone) — краіна ў Заходняй Афрыцы, мае выхад да Атлантычнага акіяна. Мяжуе з Гвінеяй (652 км) і Ліберыяй (306 км). Сталіца краіны — горад Фрытаўн.

Змест

  • 1 Гісторыя
  • 2 Палітыка
  • 3 Адміністрацыйны падзел
  • 4 Геаграфія
  • 5 Эканоміка
  • 6 Дэмаграфія
  • 7 Культура
  • 8 Літаратура
  • 9 Спасылкі

Гісторыя

  • ХV стагоддзе — партугальцы заснавалі на тэрыторыі Сьера-Леоне першыя факторыі.
  • 1787 год — заснаванне Фрытаўну вызваленымі рабамі.
  • 1808 год — узбярэжныя раёны Сьера-Леоне сталі брытанскай калоніяй.
  • 1961 год — Сьера-Леоне атрымала незалежнасць, да ўлады прыйшла Народная партыя.
  • 1967 год — здзейснены пераварот, мэтай якога было спыненне выбараў, у выніку якіх да ўлады мог прыйсці Усенародны кангрэс.
  • 1968—1971 — адбылося некалькі пераваротаў і путчаў, вынікам якіх стаў прыход да ўлады Усенароднага кангрэсу, які ў 1970—1980-я гады быў кіруючай партыяй, а з 1977 да 1989 — адзінай дазволенай.
  • 1991—2002 — грамадзянская этнічная вайна, распачатая Аб'яднаным рэвалюцыйным фронтам, пры падтрымцы Ліберыі. Вызначыліся супярэчнасці паміж мусульманскай і хрысціянскай абшчынамі.
  • 1996 — прэзідэнцкія выбары, якія выйграў Ахмат Каба.
  • 1997 — пераварот, у выніку якога да ўлады прыйшоў маёр Джоні Пол Карома.
  • 1998 — ваенная інтэрвенцыя міжнародных ваенных сіл на чале з Нігерыяй, якія падтрымлівалі звергнутага прэзідэнта Кабы.
  • 1999 — паўстанцы з Аб'яднанага рэвалюцыйнага фронту штурмуюць сталіцу. Мірныя перамовы прывялі да вяртання прэзідэнта Кабы, прадстаўнікі паўстанцаў увайшлі ва ўрад, іх лідар Фодэ Санко стаў віцэ-прэзідэнтам.

Палітыка

Сьера-Леонэ — гэта рэспубліка з шматпартыйнай палітычнай сістэмай, выканаўчая ўлада належыць прэзідэнту, які выбіраецца на пяцігадовы тэрмін. Ён назначае Кабінет міністраў. Аднапалатны парламент складаецца з 124 дэпутатаў. 112 з іх выбіраюцца разам з прэзідэнтам, астатнія — гэта самыя выбітныя прадстаўнікі грамадства.

Адміністрацыйны падзел

Сьера-Леонэ дзеліцца на 3 правінцыі і Заходнюю вобласць (сталічную), якія ў сваю чаргу дзеляцца на 15 акруг:

Правінцыі Сьера-Леонэ
Правінцыя
па-англійску
Насельніцтва
(2004), тыс. чал.
Плошча,
тыс. км²
Шчыльнасць,
чал./км²
Колькасць
акруг
Цэнтр
1 Заходняя вобласць Western Area 950,9 0,56 1698 2 Фрытаўн
2 Усходняя правінцыя Eastern Province 1187,5 15,6 76 3 Кенема
3 Паўночная правінцыя Northern Province 1718,2 35,9 48 5 Макені
4 Паўднёвая правінцыя Southern Province 1106,6 19,7 56 5 Бо

Геаграфія

За выключэннем сталіцы, тэрыторыя краіны прадстаўляе сабой багнавую нізіну, на якой растуць мангравыя зараслі, і саванная расліннасць з баабабамі. Далей ад узбярэжжа пачынаюцца пласкагор'е (да 300 м), пакрытае лясамі, ва ўсходняй частцы краіны горы дасягаюць вышыні 1948 м (гара Лома Манса).

Клімат — экватарыяльны, вільготны. Дажджавая пара цягнецца з мая да кастрычніка. Ападкі складаюць 3400 мм за год.

Тэмпература складае ад +21° С да +31° С.

Эканоміка

Сьера-Леонэ адна з самых бедных краін у свеце. Гаспадарка амаль цалкам заснаваная на здабычы дыяментаў. Існуюць запасы і іншым карысных выкапняў: тытану, баксітаў.

65% насельніцтва занятыя ў сельскай гаспадарцы, але ўзровень гаспадання застаецца вельмі нізкім.

Бюджэт краіны ў значнай частцы складаецца з міжнароднай дапамогі.

Дэмаграфія

У Сьера-Леонэ жыве 20 плямёнаў, якія складаюць 90% насельніцтва. Самыя вялікія з іх гэта тэмнэ на поўначы і мендэ ў цэнтры і на поўдні краіны. Астатняе насельніцтва складаецца з крэолаў, азіятаў і патомкаў англійскіх каланізатараў.

Англійская мова з'яўляецца дзяржаўнай, але ёй валодае адукаваная меншасць, асноўная частка насельніцтва ўжывае мясцовыя мовы.

Асноўнай рэлігіяй з'яўляецца іслам (60%), 30% мясцовыя веры, 10% — хрысціяне.

Сярэдняя працягласць жыцця складае 37 гадоў.

Культура

Сучасная сістэма адукацыі ў Сьера-Леонэ вядзе паходжанне ад першых англійскіх паселішчаў у гэтых раёнаў XVIII — пачатку XIX стагоддзяў. Для падрыхтоўкі настаўнікаў і святароў з ліку афрыканцаў у 1827 годзе было адчынена першая вышэйшая навучальная ўстанова — каледж Фуа-Бей. Да канца Першай сусветнай вайны ўсе навучальныя ўстановы размяшчаліся на ўзбярэжжы. Да Другой сусветнай вайны сістэма адукацыі пранікла ва ўнутраныя раёны краіны.

У 1991 годзе ў Сьера-Леонэ было каля 2000 пачатковых школаў (414 тыс. навучэнцаў), 227 сярэдніх школаў (116 тыс. навучэнцаў).

Ва ўніверсітэце Сьера-Леонэ, заснаваным на базе каледжу Фуа-Бей і ўніверсітэцкага каледжа Нджала, вывучаліся 2,3 тыс. студэнтаў. Акрамя таго ў краіне існавалі 16 педагагічных і тэхнічных каледжаў.

Пасля грамадзянскай вайны шмат навучальных устаноў было зруйнавана.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 2002. — 552 с.: іл. ISBN 985-11-0251-2 (т. 15), ISBN 985-11-0035-8.

Спасылкі

  • На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сьера-Леонэ
Афрыканскі Саюз

Алжыр | Ангола | Батсвана | Бенін | Буркіна-Фасо | Бурундзі | Габон | Гамбія | Гана | Гвінея* | Гвінея-Бісау | Джыбуці | Дэмакратычная Рэспубліка Конга | Егіпет | Замбія | Зімбабвэ | Каба-Вердэ | Камерун | Каморскія Астравы | Кенія | Кот-д'Івуар | Лесота | Ліберыя | Лівія | Мадагаскар* | Мазамбік | Малаві | Малі | Маўрыкій | Маўрытанія* | Намібія | Нігер | Нігерыя | Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка | Паўднёвы Судан | Руанда | Рэспубліка Конга | Самалі | Сан-Тамэ і Прынсіпі | САДР | Свазіленд | Сейшэльскія Астравы | Сенегал | Судан | Сьера-Леонэ | Танзанія | Тога* | Туніс | Уганда | Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка | Чад | Экватарыяльная Гвінея | Эрытрэя | Эфіопія

* Членства прыпынена   Арганізацыя ісламскага супрацоўніцтва

ААЭ | Азербайджан | Албанія | Алжыр | Аман | Афганістан | Бангладэш | Бахрэйн | Бенін | Бруней | Буркіна-Фасо | Габон | Гамбія | Гаяна | Гвінея | Гвінея-Бісау | Джыбуці | Егіпет | Емен | Іарданія | Інданезія | Ірак | Іран | Казахстан | Камерун | Каморы | Катар | Кот-д'Івуар | Кувейт | Кыргызстан | Ліван | Лівія | Мазамбік  | Малайзія | Малі | Мальдывы | Марока | Маўрытанія |Нігер | Нігерыя | Пакістан | Палесціна | Самалі | Саудаўская Аравія | Сенегал | Сірыя | Судан | Сурынам | Сьера-Леонэ | Таджыкістан | Тога | Туніс | Туркменістан | Турцыя | Уганда | Узбекістан | Чад

Дзяржавы-назіральнікі: Боснія і Герцагавіна | Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка | Расія | Тайланд Мусульманскія арганізацыі і абшчыны — назіральнікі: Нацыянальна-вызваленчы фронт маро | Паўночны Кіпр Міжнародныя арганізацыі — назіральнікі: Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва | Арганізацыя Аб'яднаных Нацый | Афрыканскі саюз | Ліга арабскіх дзяржаў | Рух недалучэння  
  1. ↑ Africa: Sierra Leone

сьера леонэль


Сьера-Леонэ Інфармацыю Аб

Сьера-Леонэ


  • user icon

    Сьера-Леонэ beatiful post thanks!

    29.10.2014


Сьера-Леонэ
Сьера-Леонэ
Сьера-Леонэ Вы праглядаеце суб'ект
Сьера-Леонэ што, Сьера-Леонэ хто, Сьера-Леонэ апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

IC 1203

IC 1203

NF : у працэсе пацверджання Прамое ўзыходжанне 16 гадз 15 мін 16,0 сек Схіленне -22° 20...
Коракс

Коракс

Коракс (стар.-грэч.: Κόραξ) — сіцыліяц, пасля смерці Гіерона I і выгнання Фрасібула з Сіракузаў...
Спіс аб’ектаў PGC (756001—757000)

Спіс аб’ектаў PGC (756001—757000)

Гэта спіс аб'ектаў Спіс аб'ектаў PGC 756001—757000 Нумар PGC Прамое ўзыходжанне J20000 Схіленне J2...
Юзельданж

Юзельданж

Юзельданж (люксемб. Useldeng, фр. Useldange) — камуна ў Люксембургу, размяшчаецца ў акрузе Дзікірх. ...