TR | RU | UK | KK | EN |

Сцяг Узбекістана


Зацверджаны

18 лістапада 1991

Выкарыстанне

Прапорцыя

1:2


Сцяг Узброеных сіл Узбекістана

Прапорцыя

1:2

Сцяг Узбекістана — разам з гербам і гімнам — з'яўляецца афіцыйным дзяржаўным сімвалам Рэспублікі Узбекістан. Зацверджаны 18 лістапада 1991 г.

Апісанне

Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Узбекістан уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з трох гарызантальных палос насычанага блакітнага, белага і насычанага зялёнага колераў ва ўсю даўжыню сцяга.

Даўжыня сцяга складае 250 см, шырыня — 125 см. Блакітная, белая і зялёная поласы роўныя па шырыні. Шырыня кожнай паласы роўная 40 см. Па краях белай паласы, размешчанай у сярэдзіне сцяга, праходзяць чырвоныя стужкі шырынёй у 2,5 см кожная.

На верхняй блакітнай частцы сцяга на пярэднім і адваротным баках, ля тронка намаляваны белы паўмесяц і побач з ім 12 белых пяціканцовых зорак.

Паўмесяц і зоркі ўпісваюцца ў прамавугольнік памерам 75 х 30 см, які размяшчаецца па гарызантальнай восі верхняй блакітнай паласы.

Паўмесяц размяшчаецца вертыкальна канцамі ад тронка і ўпісваецца ў акружнасць дыяметрам 30 см на адлегласці 20 см ад тронка. Зоркі ўпісваюцца ў акружнасць дыяметрам 6 см. Адлегласць паміж акружнасцямі 6 см. Зоркі размяшчаюцца па вертыкалі і гарызанталі ў наступным парадку: тры зоркі — у верхнім шэрагу, чатыры — у сярэднім і пяць — у ніжнім. Ніжні шэраг зорак размяшчаецца ад ніжняга краю паўмесяца на адлегласці 3,5 см.

Нябесна-блакітны колер на сцягу — сімвал блакітнага неба і чыстай вады. Белы колер — сімвал міру і чысціні. Зялёны колер — увасабленне прыроды.

Чырвоныя сімвалы — жыццёвыя сілы, сімвал жыцця.

На сцягу Узбекістана 12 зорак. 12 азначае 12 зорных месяцаў.

Гл. таксама

  • Сцяг Узбекскай ССР
  • Герб Узбекістана

Спасылкі

  • На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сцяг Узбекістана


Сцяг Узбекістана Інфармацыю Аб

Сцяг Узбекістана


  • user icon

    Сцяг Узбекістана beatiful post thanks!

    29.10.2014


Сцяг Узбекістана
Сцяг Узбекістана
Сцяг Узбекістана Вы праглядаеце суб'ект
Сцяг Узбекістана што, Сцяг Узбекістана хто, Сцяг Узбекістана апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Палкавая ўстанова

Палкавая ўстанова

«Палкавая ўстанова» (руск.: «Полковое учреждение»), праца рускага палкаводца А. У. Суворава, у якой ...
853

853

гады 851 852 853 854 855 дзесяцігоддзі 830-я 840-я 850-я 860-я 870-я стагоддзі 8 ст. 9 ст. 1...
Вёска Чысці Вардамскія

Вёска Чысці Вардамскія

Чы́сці Ва́рдамскія[1] (трансліт.: Čysci Vardamskija, руск.: Чисти Вардомские) — вёска ў Докшыцк...
Фрэнк Дональд Дрэйк

Фрэнк Дональд Дрэйк

28 мая 1930(1930-05-28) (85 гадоў) Месца нараджэння Чыкага, ЗША Грамадзянства  ЗША Н...