TR | RU | UK | KK | EN |

Сцяг Славакіі


Зацверджаны

3 верасня 1992

Прапорцыя

2:3

Камп'ютарны
дызайн

Гарызантальны бела-сіне-чырвоны трыкалор у суадносінах 2:3, з гербам Славакіі бліжэй да дрэўка

Дзяржа́ўны сцяг Слава́цкай Рэспу́блікі (славацк.:Štátna vlajka Slovenskej republiky), сцяг Слава́кіі (славацк.:Vlajka Slovenska) — сцяг-трыкалор, зацверджаны 1 верасня 1992 г. і ўпершыню ўзняты 3 верасня 1992 г. (менавіта гэту дату прынята вызнаваць за дату зацвярджэння), які складаецца з трох гарызантальных палос панславісцкіх колераў:верхняя паласа белая, сярэдняя — сіняя, ніжняя — чырвоная. З мэтай адрознення сцяга ад сцягоў іншых славянскіх краін на яго нанесены нацыянальны герб Славакіі:неагатычны шчыт знаходзіцца бліжэй да дрэўка ад цэнтра сцяга, цалкам перасякаючы сярэднюю паласу і крыху заходзячы на верхнюю і ніжнюю палосы. Бакі сцяга Славакіі суадносяцца між сабою як 2:3. Гэты жа сцяг памерамі 1,5 м на 1 м з'яўляецца суднаходным у дачыненні да славацкага воднага транспарту. Сцяг Славацкай Рэспублікі з'яўляецца адным з чатырох дзяржаўных сімвалаў Славацкай Рэспублікі.

З 1 мая 2004 г. разам са сцягам Славакіі вывешваецца сцяг Еўропы.

Змест

  • 1 Кампазіцыя
  • 2 Гісторыя
    • 2.1 Да здабыцця незалежнасці Чэхаславакіяй
    • 2.2 Чэхаславакія і Першая Славацкая Рэспубліка
    • 2.3 Сучасная Славацкая Рэспубліка
  • 3 Выкарыстанне сцяга
    • 3.1 Выкарыстанне ў Славакіі
    • 3.2 Сцяг флоту Славакіі
    • 3.3 Сумеснае выкарыстанне з іншымі сцягамі
  • 4 Варыянты і варыяцыі
    • 4.1 Вертыкальны сцяг
    • 4.2 Сцягі для яхтаў, зарэгістраваных у іншых краінах
    • 4.3 Штандар Прэзідэнта Славацкай Рэспублікі
  • 5 Панславісцкія колеры
  • 6 Падобныя сцягі
  • 7 Гл. таксама
  • 8 Зноскі
  • 9 Спасылкі

Кампазіцыя

Закон № 63/1993 ад 18 лютага 1993 г. вызначае кампазіцыю сцяга Славацкай Рэспублікі:

Дзяржаўны сцяг Славацкай Рэспублікі (далей — дзяржаўны сцяг) складаецца з трох гарызантальных палос — белай, сіняй і чырвонай, аднолькавай шырыні, якія адпаведна знаходзяцца адна пад адной. На пярэдняй (бліжняй да дрэўка) частцы дзяржаўнага сцяга знаходзіцца дзяржаўны герб. Дзяржаўны герб на дзяржаўным сцягу знаходзіцца на аднолькавай адлегласці ад верхняга, пярэдняга (бліжняга да дрэўка) і ніжняга пружкоў дзяржаўнага сцяга, а яго вышыня роўная палове вышыні дзяржаўнага сцяга. На стыку шчыта з любым колерам, акрамя белага, знаходзіцца белая мяжа, шырыня якой складае адну сотую частку даўжыні дзяржаўнага сцяга. У дзяржаўным гербе на дзяржаўным сцягу не ўжываюцца лініі абрысоўкі. Суадносіны бакоў дзяржаўнага сцяга складаюць 2:3.Арыгінальны тэкст (славацк.)   

Štátna vlajka Slovenskej republiky (Ďalej len „štátna vlajka“) sa skladá z troch pozdĺžnych pruhov — bieleho, modrého a červeného, rovnakej šírky, usporiadaných pod sebou. Na prednej polovici listu štátnej vlajky je umiestnený štátny znak. Štátny znak na štátnej vlajke je rovnako vzdialený od horného, predného a spodného okraja štátnej vlajky a jeho výška sa rovná polovici výšky štátnej vlajky. Na styku štítu s inou ako bielou farbou je biely lem, široký jednu stotinu dĺžky štátnej vlajky. V štátnom znaku na štátnej vlajke sa nepoužíva žiadna obrysová linka. Pomer strán štátnej vlajky je 2:3.

Шчыт апісваецца як «срэбраны двайны крыж на чырвоным фоне, які стаіць на цэнтральным піку з групы трох блакітных гор».

Той жа закон апісвае графічную будову сцяга і канкрэтна вызначае колеры (белы, сіні і чырвоны) наступным чынам:

Кампазіцыя сцяга Славакіі.
КолерБелыСініЧырвоны
HTML#FFFFFF#254AA5#ED1C24
RGB255, 255, 25537, 74, 165237, 28, 36
PantoneWhite186C286C
CMYK0-0-0-078-55-0-350-88-85-7

Гісторыя

Да здабыцця незалежнасці Чэхаславакіяй

Сучасны герб ВенгрыіВокладка першага статута славацкай маціцы (1863)Сучасны герб Славакіі

Шасціканцавы крыж на дзяржаўных сімвалах Славакіі і Венгрыі мае візантыйскае паходжанне:кароль Бела III (1171—1196) атрымліваў адукацыю пры двары імператара ў Канстанцінопалі і быў першым чалавекам, які выкарыстаў гэты крыж у якасці сімвала тэрыторый Каралеўства Венгрыя. З XVI ст. шасціканцавы крыж на трох гарах стаў сімвалам Верхняй Венгрыі і паступова — славакаў, якія складалі большасць насельніцтва ў тым рэгіёне. Гэты сімвал таксама прысутнічае на сучасным гербе Венгрыі, чыя зялёна-бела-чырвоныя колеры ўтвараюць і сучасны дзяржаўны сцяг гэтай краіны.

Сцяг добраахвотнікаў славацкага рэвалюцыйнага руху 1848 г.

Славакі вырашылі ўжываць для свайго нацыянальнага сцяга панславісцкія колеры на Славянскім кангрэсе ў Празе ў 1848 г. Першае публічнае выкарыстанне сцяга адбылося падчас рэвалюцыйных падзей 18 верасня 1848 г., прычым канкрэтны парадак колераў не вызначаўся — той жа, які прысутнічае цяпер, стаў выкарыстоўвацца з 1868 г.

Забаронены венгерскімі ўладамі сцяг працягваў выкарыстоўвацца ў славацкіх дыяспарах у Злучаных Штатах Амерыкі. Навукова-культурная асацыяцыя славацкая маціца, заснаваная ў 1863 г. з мэтамі спрыяння вывучэнню, развіццю і пашырэнню славацкай мовы, была першай славацкай арганізацыяй, якая абрала сваім сімвалам шасціканцавы крыж на трох гарах, прычым сімвал гэты быў выкананы ў панславісцкіх колерах — белым, сінім і чырвоным.

Чэхаславакія і Першая Славацкая Рэспубліка

Славацкі ўзвод № 535 падчас Варшаўскага паўстання 1944 г.

У выніку Першай сусветнай вайны адбыўся распад Аўстра-Венгрыі, падчас якога славакі разам з чэхамі ўтварылі ў 1918 г. сумесную дзяржаву — Чэхаславакію. Першапачаткова Чэхаславакія прыняла ў якасці дзяржаўнага сцяга бела-чырвоны сцяг, які фактычна паўтараў сцяг Польшчы. Славацкія белы, сіні і чырвоны колеры былі дазволены ўладамі Чэхаславакіі ў якасці афіцыйных сімвалаў славацкай нацыі 28 лютага 1919 г. у выніку прыняцця закона № 1007/1919. 30 сакавіка 1920 г. сцяг Чэхаславакіі быў дапоўнены на бліжнім да дрэўка баку сінім трохвугольнікам, які сімвалізаваў славакаў у супольнай чэшска-славацкай дзяржаве.

19 лістапада 1938 г. Славакія абвясціла аўтаномію, у тым ліку ў межах анексаваных Трэцім Рэйхам і Каралеўствам Венгрыя Судэцкай вобласці і Паўднёвай Славакіі адпаведна. 14 сакавіка 1939 г. гэта аўтаномія прыняла дэкларацыю незалежнасці — так з'явілася Першая Славацкая Рэспубліка. Бела-сіне-чырвоны трыкалор быў прыняты ў якасці афіцыйнага сцяга як у аўтаноміі, гэтак і ў незалежнай краіне. Дзяржаўныя сімвалы новаўтворанай краіны былі вызначаны ў законе ад 23 чэрвеня 1939 г.:

§ 3. (1) Дзяржаўны сцяг складаецца з трох паралельных палос у наступным парадку:белая, блакітная (парыжскі лазурак), чырвоная (цёмная кінавар). (2) Памеры кожнай часткі сцяга знаходзяцца ў дадатку D да гэтага закона.Арыгінальны тэкст (славацк.)   

§ 3. (1) Štátna vlajka sa skladá z troch rovnobežných polí v tomto poradí:biele, belasé (parížska belasá), červené (cinober tmavý). (2) Pomer jednotlivých častí vlajky ie zjavný z prílohy D k tomuto zákonu.

Пасля Другой сусветнай вайны Першая Славацкая Рэспубліка, якая падчас канфлікту была саюзнікам Трэцяга Рэйха, знікла. Была адноўлена Чэхаславакія з колішнім дзяржаўным сцягам — бела-чырвоным з сінім трохвугольнікам ля дрэўка. Да Аксамітнай рэвалюцыі Славакія так і не атрымала асобны сцяг, нягледзячы на федэралізацыю Чэхаславакіі ў 1969 г.

1 сакавіка 1990 г. Нацыянальная Рада Славакіі прыняла бела-сіне-чырвоны сцяг-трыкалор (з гарызантальным размяшчэннем палос) у якасці дзяржаўнага сімвала Славацкай Рэспублікі ў складзе Чэхаславацкай Федэрацыі, а Чэшская Рэспубліка абвясціла афіцыйным сцягам бела-чырвоны бікалор (з гарызантальным размяшчэннем палос), які фактычна быў ідэнтычны сцягу Польшчы. Зрэшты, славацкі сцяг выкарыстоўваўся фактычна амаль выключна славацкімі нацыяналістамі, а ў масавым жа ўжытку дамінаваў агульны для дзвюх федэральных рэспублік сцяг Чэхаславакіі.

Пасля атрымання абедзвюма рэспублікамі незалежнасці Чэшская Рэспубліка працягвала выкарыстоўваць у якасці дзяржаўнага сцяга сцяг Чэхаславакіі, прычым абсалютна без змен, нягледзячы на тое, што гэта парушала «Закон аб падзеле Чэхаславакіі» 1992 г., які прама забараняў выкарыстанне сімвалаў Чэхаславакіі і вытворных ад іх.

Сучасная Славацкая Рэспубліка

Сцягі Славакіі побач са сцягамі Еўропы перад будынкам Нацыянальнай Рады Славакіі.

Сучасны сцяг Славакіі быў зацверджаны ў Канстытуцыі 1 верасня 1992 г. у артыкуле № 9 § 2, прычым гэта папярэднічала падзелу Чэхаславакіі. Артыкул зацвердзіў трыкалор панславісцкіх колераў з дадаваннем на яго дзяржаўнага герба, каб сцяг адрозніваўся знешне ад сцяга Расіі.

Гэты сцяг быў упершыню ўзняты 3 верасня 1992 г. у 20:22 па мясцовым часе над Браціслаўскім Градам. Менавіта гэту дату прынята лічыць датай афіцыйнага зацвярджэння сцяга Славакіі. Дакладныя параметры дзяржаўнага сцяга былі вызначаны ў Законе № 63/1993 ад 18 лютага 1993 г.

Сучасны дызайн шчыта запазычаны з тыповай гатычнай пячаткі сярэдзіны XIV ст. і сімвалізуе павагу славакаў да сваёй гісторыі. Шчыт выкананы ў трох славянскіх колерах, і на ім на чырвоным фоне прысутнічаюць срэбраны патрыяршы (шасціканцавы) крыж, які стаіць на вяршыні сярэдняй гары з групы трох блакітных гор. Тры гары сімвалізуюць Татру, Фатру і Матру (Матра зараз знаходзіцца на тэрыторыі Венгрыі).

Выкарыстанне сцяга

Выкарыстанне ў Славакіі

Закон № 63/1993 ад 18 лютага 1993 г. рэгламентуе выкарыстанне сцяга над будынкамі дзяржаўных органаў, узброеных сіл, паліцыі, пажарнай службы, органаў рэгіянальнай і муніцыпальнай улады. Гэты жа закон забараняе выкарыстанне забруджанага ці пашкоджанага сцяга.

Таксама дзяржаўны сцяг паўсюдна выкарыстоўваецца ў наступныя святочныя дні:

  • 1 студзеня — Дзень Незалежнасці Славацкай Рэспублікі;
  • 5 ліпеня — Свята Святых Кірыла і Мяфодзія;
  • 29 жніўня — Гадавіна Славацкага нацыянальнага паўстання;
  • 1 верасня — Дзень Канстытуцыі Славацкай Рэспублікі;
  • 17 лістапада — Дзень барацьбы за свабоду і дэмакратыю.

У дадатак да гэтых штогадовых свят, закон прадугледжвае ўздыманне дзяржаўных сцягоў па просьбе Міністэрства ўнутраных спраў Славакіі ў выпадку нацыянальна значных мерапрыемстваў, як, напрыклад, візіты замежных лідараў. Муніцыпалітэтам рэкамендуецца выкарыстоўваць дзяржаўныя сцягі падчас правядзення лакальных свят і фестываляў.

У выпадках нацыянальнай жалобы сцягі спускаюцца да паловы даўжыні дрэўка.

Сцяг флоту Славакіі

Законы № 435/2000 ад 30 кастрычніка 2000 г. і № 220/2001 ад 18 мая 2001 г. Міністэрства транспарту, пошты і тэлекамунікацый Славакіі вызначаюць суднаходны сцяг Славакіі як Дзяржаўны сцяг Славацкай Рэспублікі памерамі 1,5 м на 1 м. Па дадзеных на 1 студзеня 2007 г. марскі славацкі гандлёвы флот складаўся з 330 суднаў. Так як Славакія не мае выхаду да мора, Узброеныя Сілы Славацкай Рэспублікі не маюць у сваім складзе ваенна-марскога флоту.

Сумеснае выкарыстанне з іншымі сцягамі

Сцяг Славакіі разам са сцягам старога горада Кошыцаў.

Параграф № 8 Закона № 63/1993 ад 18 лютага 1993 г. рэгламентуе выкарыстанне Дзяржаўнага сцяга Славацкай Рэспублікі сумесна з адным і болей іншымі сцягамі на тэрыторыі Славацкай Рэспублікі:

  • Калі адначасова выкарыстоўваюцца два сцягі, сцяг Славакіі мусіць знаходзіцца злева адносна назіральніка;
  • Калі адначасова выкарыстоўваецца няцотная колькасць сцягоў, сцяг Славакіі мусіць знаходзіцца пасярэдзіне;
  • Калі адначасова выкарыстоўваецца цотная колькасць сцягоў, сцяг Славакіі мусіць знаходзіцца злева ад сярэдзіны адносна назіральніка.

З 1 мая 2004 г. сцяг Еўропы стаў выкарыстоўвацца сумесна са сцягам Славакіі. Рэкамендацыі Міністэрства ўнутраных спраў Славакіі маюць наступныя пажаданні:

  • Калі адначасова выкарыстоўваюцца толькі сцягі Славакіі і Еўропы, сцяг Славакіі мусіць знаходзіцца злева адносна назіральніка;
  • Калі разам са сцягамі Славакіі і Еўропы выкарыстоўваюцца іншыя сцягі, сцяг Славакіі мусіць знаходзіцца злева ад сярэдзіны адносна назіральніка (калі колькасць сцягоў цотная), а сцяг Еўропы мусіць знаходзіцца справа ад серыі іншых сцягоў адносна назіральніка;
  • Калі разам са сцягамі Славакіі і Еўропы выкарыстоўваюцца сцягі славацкіх адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, сцяг Славакіі мусіць знаходзіцца пасярэдзіне, сцяг Еўропы — злева адносна назіральніка, сцяг славацкай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі — справа адносна назіральніка.

Гэтыя рэкамендацыі таксама рэгламентуюць іншыя, больш складаныя, выпадкі сумеснага выкарыстання сцяга Славакіі з іншымі сцягамі.

Варыянты і варыяцыі

Вертыкальны сцяг

Вертыкальны сцяг Славакіі можа мець разнастайныя прапорцыі. Зрэшты, даўжыня сцяга не павінна перавышаць яго шырыню больш, чым у тры разы. Адлегласць паміж гербам і бакамі сцяга мусіць захоўваць прапарцыянальныя суадносіны, блізкія да арыгінала сцяга.

Сцягі для яхтаў, зарэгістраваных у іншых краінах

Уладальнікі яхтаў, зарэгістраваных у іншых краінах, побач са сцягам краіны рэгістрацыі судна могуць выкарыстоўваць адмысловыя славацкія сцягі ў выглядзе трохвугольнікаў, два бакі якіх мусяць быць роўнымі, а бок, які прымацоўваецца да фала, мусіць быць карацейшым за іншыя два. Даўжыні кароткага і доўгіх бакоў суадносяцца як 2:3. Сіні сцяг (з залачэннем па краях) мае выяву дзяржаўнага герба (з залачэннем па краях). Такім чынам грамадзяне Славакіі могуць пазначаць сваю дзяржаўную прыналежнасць на яхтах, зарэгістраваных у іншых краінах, без парушэння марскога заканадаўства.

Штандар Прэзідэнта Славацкай Рэспублікі

Штандар Прэзідэнта Першай Славацкай Рэспублікі (1939—1945).Штандар Прэзідэнта Славацкай Рэспублікі (з 1993 г.).

Прэзідэнт Славацкай Рэспублікі мае свой уласны Штандар, які з'яўляецца па форме квадратным сцягам. У перыяд Першай Славацкай Рэспублікі (1939—1945) Штандар Прэзідэнта апісваўся наступным чынам:

§ 1. Штандар Прэзідэнта Славацкай Рэспублікі наступны:на белай прасторы вытканы дзяржаўны герб Славацкай Рэспублікі; пад гербам знаходзіцца залацісты надпіс:«VERNÍ SEBE SVORNE NAPRED»; у кожным вуглу штандара знаходзіцца геральдычная, працятая залатой стралой, ружа. Канцы шыпоў руж знаходзяцца паміж пялёсткаў. На кожным боку Штандара паміж геральдычнымі ружамі знаходзяцца па тры чырвоныя крыжы з дзвюма роўнавялікімі папярочнымі перакладзінамі. Уся прастора знаходзіцца ў блакітным крыжападобным атачэнні і аздоблена залацістай стужкай. Памер Штандара і элементаў на ім знаходзіцца ў дадатку да гэтага закона. § 2. Штандар Прэзідэнта Славацкай Рэспублікі ўжываецца на месцы яго пастаяннага або часовага пражывання; Штандар таксама можа ўжывацца паўсюль, дзе ва ўрачыстых выпадках з'яўляецца Прэзідэнт пры выкананні сваіх абавязкаў.Арыгінальны тэкст (славацк.)   

§ 1. Štandarda prezidenta Slovenskej republiky je táto:Na prostriedku bieleho štvorcového poľa je vtkaný štátny znak Slovenskej republiky; pod znakom je v zlatej farbe heslo:„VERNÍ SEBE SVORNE NAPRED“; v každom rohu poľa je heraldická, zlatým šípom preťatá ruža. Hroty šípov smerujú k vrcholcu žrdi. Na každej strane medzi heraldickými ružami sú tri dvojramenné kríže s rovnakými ramenami v červenej farbe. Celok je sviazaný belasou stuhou vo forme kríža a lemovaný zlatou ozdobou. Pomer rozmerov štandardy a nákresov na nej plynie z príloh k tomuto zákonu. § 2. Štandarda prezidenta republiky sa užíva na označenie jeho trvalého alebo dočasného bydliska; môže sa použiť i všade tam, kde prezident republiky vystupuje pri slávnostných príležitostiach vo svojej funkcii.

Пасля атрымання незалежнасці ў 1993 г. закон ад 19 студзеня 1993 г. вызначае і рэгулюе выкарыстанне Штандара Прэзідэнта Славацкай Рэспублікі:

§ 1 Прэзідэнт Славацкай Рэспублікі выкарыстоўвае Штандар Прэзідэнта Славацкай Рэспублікі ў якасці сімвала сваіх паўнамоцтваў. § 2 (1) Штандар Прэзідэнта Славацкай Рэспублікі мае форму чырвонага квадрата, з ніжняга боку якога вырастаюць тры гары з белым двайным крыжам у прапорцыях Дзяржаўнага герба Славацкай Рэспублікі. Бела-сіне-чырвоная рамка пачынаецца з белага колеру на баку дрэўка. Дызайн ліній мяжы серабрысты:серабрыстая лінія атачае чырвоны квадрат, а таксама ўвесь Штандар. (2) Каляровая выява Штандара Прэзідэнта Славацкай Рэспублікі знаходзіцца ў дадатку да гэтага закона. § 3 (1) Штандар Прэзідэнта Славацкай Рэспублікі ўжываецца на месцы яго пастаяннага або часовага пражывання. (2) Штандар Прэзідэнта Славацкай Рэспублікі можа ўжывацца пры выкананні функцый Прэзідэнта Славацкай Рэспублікі.Арыгінальны тэкст (славацк.)   

§ 1 Prezident Slovenskej republiky používa štandardu prezidenta Slovenskej republiky ako symbol svojej funkcie. § 2 (1) Štandarda prezidenta Slovenskej republiky má podobu červeného štvorca, z ktorého spodného okraja vyrastá modré trojvršie s bielym dvojitým krížom v proporciách štátneho znaku Slovenskej republiky. Bielo-modro-červený lem vychádza bielou farbou z horného rohu štandardy od žrde. Kresba znamenia je strieborná, strieborná linka lemuje červený štvorec aj celú štandardu. (2) Farebné vyobrazenie štandardy prezidenta Slovenskej republiky je prílohou tohto zákona. § 3 (1) Štandarda prezidenta Slovenskej republiky sa používa na označenie jeho trvalého alebo dočasného sídla. (2) Štandarda prezidenta Slovenskej republiky sa môže použiť pri výkone funkcií prezidenta Slovenskej republiky.

Панславісцкія колеры

Сцяг панславісцкага руху.

Панславісцкія колеры (чырвоны, сіні і белы) выкарыстоўваюцца на сцягах вялікай колькасці краін са славянскім насельніцтвам. Панславісцкія колеры пачалі шырока ўжывацца ў XIX ст. падчас росквіту панславісцкага руху, яны сімвалізавалі ідэалы рэвалюцыі і свабоды. Ёсць шматлікія тэорыі аб тым, чаму менавіта чырвоны, сіні і белы колеры былі абраны панславісцкім рухам:некаторыя мяркуюць, што гэта проста найбольш распаўсюджаныя колеры ў нацыянальных касцюмах славян; іншыя звязваюць такое каляровае спалучэнне з уплывам Французскай рэвалюцыі; трэція бачаць у гэтых колерах уплыў сцяга Расійскай імперыі, якая часта ўспрымалася славянамі Аўстра-Венгрыі і Балканскага паўвострава як краіна — выратавальнік славян. На сённяшні дзень, акрамя Славакіі, панславісцкія сцягі маюць наступныя краіны:Харватыя, Расія, Славенія, Сербія, Чэхія. Сцяг Балгарыі, нягледзячы на замену сіняга колеру на зялёны, таксама мае панславісцкае паходжанне.

Падобныя сцягі

Сцяг СлавенііСцяг РасііСцяг СербііСцяг ХарватыіСцяг ПарагваяСцяг НідэрландаўСцяг Люксембурга

Гл. таксама

  • Гісторыя Славакіі
  • Дзяржаўныя сімвалы Славакіі
  • Герб Славакіі
  • Гімн Славакіі
  • Пячатка Славакіі

Зноскі

  1. ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 63/1993 Z. z. ZÁKON NÁRODNEJ RADY SLOVENSKEJ REPUBLIKY z 18. februára 1993 o štátnych symboloch Slovenskej republiky a ich používani.
  2. ↑ Sur base du fichier au format « .svg » en annexe.
  3. ↑ SLOVAKIA.www.vexilla-mundi.com.
  4. ↑ Titus Kolník Societas Ars et Scienta:Dvojramenný kríž (1997).
  5. ↑ Ladislav Vrteľ et Ladislav Čisárik Нацыянальная Рада Славакіі:Výtvarné stvárnenie návrhu štátneho znaku Slovenskej republiky (сакавік 1990).
  6. ↑ Petr Holas Vexilolognet:Slovensko.
  7. ↑ Petr Holas Vexilolognet:Česká a československá vlajka.
  8. ↑ 8,0 8,1 8,2 8,3 Željko Heimer FOTW Flags Of The World website:Slovakia (18 janvier 2003).
  9. ↑ Společná česko-slovenská digitální parlamentní knihovna:k vládnemu návrhu zákona o štátnej vlajke, štátnej zástave, štátnom znaku a štátnej pečati.
  10. ↑ ÚSTAVNÝ ZÁKON z 25. novembra 1992 o zániku Českej a Slovenskej Federatívnej Republiky (лістапад 1992).
  11. ↑ Ústava Slovenskej republiky - úplné znenie (29 лістапада 2010 г.).
  12. ↑ Tomáš Gális www.tyzden.sk:O dvojkríži na trojvrší (22 août 2010).
  13. ↑ ZÁKON NÁRODNEJ RADY SLOVENSKEJ REPUBLIKy z 20. októbra 1993 o štátnych sviatkoch, dňoch pracovného pokoja a pamätných dňoch (20 кастрычніка 1993).
  14. ↑ Zákon o námornej plavbe č. 435/2000 Z.z. úplné znenie zákona (30 кастрычніка 2000).
  15. ↑ 220/2001 Vyhláška Ministerstva dopravy, pôšt a telekomunikácií o používaní štátnej vlajky Slovenskej republiky a iných vlajok na námornej lodi (18 мая 2001).
  16. ↑ United Nations:Review of marine transport 2007.
  17. ↑ namornik.org:Vývoj námornej dopravy v Čechách a na Slovensku (24 студзеня 2011).
  18. ↑ Ministère de l'intérieur de la république slovaque Odporučanie ministerstva vnutra SR č. SVS 204-2004/00329 du 19 avril 2004 (красавік 2004).
  19. ↑ www.slovakyachting.sk:SLOVENSKO MÁ SVOJU VLAJKU NÁMORNÉHO JACHTINGU.
  20. ↑ Viktor Kobielský www.slovensko39-45.estranky.sk:Symboly Slovenskej republiky v r. 1939-1945.
  21. ↑ www.prezident.sk:Symboly prezidenta SR.

Спасылкі

У ВiкiСховішчы ёсць катэгорыя з тэмай:
 (Сцяг Славакіі)




Сцяг Славакіі Інфармацыю Аб

Сцяг Славакіі


  • user icon

    Сцяг Славакіі beatiful post thanks!

    29.10.2014


Сцяг Славакіі
Сцяг Славакіі
Сцяг Славакіі Вы праглядаеце суб'ект
Сцяг Славакіі што, Сцяг Славакіі хто, Сцяг Славакіі апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Брызент

Брызент

Брызе́нт (нідэрл.:presenning) — шчыльная льняная, паўільняная ці баваўняная тканіна, прапітана...
Маманты

Маманты

Mammuthus Brookes, 1828 Віды † Mammuthus africanavus (Arambourg, 1952) † Mammuthus armeniacu...
Зарудзеча

Зарудзеча

Зарудзеча — рака ў Глускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Пціч басейн Дняпра...
Янка Шутовіч

Янка Шутовіч

Янка (Іван Іосіфавіч) ШУТОВІЧ (24 студзеня 1904, в. Шутавічы, цяпер Смаргонскі раён Гродзенскай вобл...

Выпадковыя Артыкула (searchxengine.com)

Эканоміка Калінінградскай вобласці

Эканоміка Калінінградскай вобласці

Эканоміка Калінінградскай вобласці ў сілу яе своеасаблівага геаграфічнага становішча адноснай асноўн
Аккурганский раён

Аккурганский раён

УзбекістанСтатусраёнУваходзіць уТашкенцкая вобласцьАдміністрацыйны цэнтрАккурганНасель
Рванг Пам

Рванг Пам

Рванг Пам Стадиум Rwang Pam Stadium - шматфункцыянальны стадыён у Джос, Нігерыя У асноўным ён выкары
Раян, Пені

Раян, Пені

Пені Раян англ Penny Ryan; род 23 мая 19601960-05-23 [1], Эдмантан - канадская кёрлингисткаЗмест