TR | RU | UK | KK | EN |

Сумесны ўсёабдымны план дзеянняў


Сумесны ўсёабдымны план дзеянняў скар СУПД; англ: Joint Comprehensive Plan of Action, скар JCPOA; перс: برنامه جامع اقدام مشترک — палітычнае пагадненне паміж Іранам і групай дзяржаў, вядомых як 5+1, адносна ядзернай праграмы Ірана Група складаецца з ЗША, Расіі, КНР, Вялікабрытаніі, Францыі — пяці пастаянных членаў Савета Бяспекі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый СБ ААН, а таксама Германіі У 2018 годзе прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў аб выхадзе ЗША з пагаднення і анансаваў дадатковыя санкцыі ў дачыненні да Ірана[1] У адказ у 2019 годзе Іран абвясціў аб прыпыненні выканання двух пунктаў здзелкі, што прывяло да эскалацыi амерыкана-iранскага канфлікту[2]

Змест

  • 1 Перамовы ў рамках сумеснага плана дзеянняў
  • 2 Выхад з пагаднення
  • 3 Зноскі
  • 4 Спасылкі

Перамовы ў рамках сумеснага плана дзеянняў

Асноўны артыкул: Ядзерная праграма Ірана

Перамовы паміж Іранам і P5 + 1 пачаліся ў 2005 годзе, іх галоўнай мэтай было пераканацца, што Іран не распрацоўвае ядзерную зброю, пры гэтым прызнавалася права Тэгерана весці мірную ядзерную дзейнасць

15 ліпеня 2015 года Іран і краіны «шасцёркі» ЗША, Францыя, Вялікабрытанія, Германія, Кітай і Расія дасягнулі пагаднення па іранскай ядзернай праграме ў абмен на адмену санкцый супраць Ірана Па пагадненні Іран павінен дапусціць інспектараў МАГАТЭ на свае ядзерныя аб’екты, краіны Захаду, у сваю чаргу, будуць пакрокава здымаць з Ірана санкцыі Пагадненне павінна быць ратыфікавана ўсімі бакамі і адобрана Саветам Бяспекі ААН[3]

Асноўныя пункты дамоўленасці[4]:

  • Большая частка іранскага ўзбагачанага ўрану будзе вывезена за мяжу
  • Будзе весціся назіранне за дасягненнямі Ірана ў сферы ядзернага ўзбраення
  • Ні адзін з ядзерных аб’ектаў у Іране не будзе дэмантаваны
  • Завод па ўзбагачэнні паліва Форда стане навукова-даследчым цэнтрам ядзернай фізікі без магутнасцяў па ўзбагачэнні ўрану
  • МАГАТЭ атрымае доступ да ўсіх ядзерных аб’ектах ў краіне тэрмінам на 20 гадоў, што дазволіць арганізацыі сачыць за тым, каб іранская ядзерная праграма насіла выключна мірны характар
  • Санкцыі ЗША, Еўрасаюза і Савета Бяспекі ААН будуць знятыя пасля заключэння ўсёабдымнага дамовы адносна ядзернай праграмы Ірана, падпісання якога запланавана на канец чэрвеня Некаторыя абмежавальныя меры з боку P5 + 1 застануцца ў дзеянні на некаторы час, але потым будуць адменены
  • У параграфе 26 СУПД зафіксавана, што Іран будзе разглядаць паўторнае ўвядзенне санкцый або ўвядзенне новых санкцый, звязаных з ядзернай сферай, «у якасці падставы для спынення выканання сваіх абавязацельстваў поўнасцю або часткова» Гэты ж параграф прадугледжвае, што ЕС і ЗША ўстрымаюцца ад паўторнага або новага ўвядзення санкцый супраць Ірана[2]

Выхад з пагаднення

Асноўны артыкул: Праект «Амадэй»

У кастрычніку 2017 года прэзідэнт ЗША Д Трамп заявіў, што больш не будзе завяраць кангрэс у тым, што «Сумесны ўсёабдымны план дзеянняў» адпавядае інтарэсам ЗША[5]

Міжнародная рэакцыя[6]:

  • Гэта рашэнне атрымала падтрымку Саудаўскай Аравіі і Ізраіля;
  • ЕС заявіў, што дзеючае пагадненне не можа быць дэнансавана рашэннем адной краіны;
  • Міністр замежных спраў РФ выказаў шкадаванне пра рашэнне Трампа, але палічыў, што гэта не прывядзе да спынення дзеяння пагаднення

8 мая 2018 года Трамп абвясціў аб выхадзе краіны з пагаднення па іранскай ядзернай праграме Амерыканскі прэзідэнт заявіў, што ЗША валодаюць доказамі таго, што Іран працягвае распрацоўку ядзернай зброі, тым самым парушаючы Сумесны ўсёабдымны план дзеянняў Таксама ён анансаваў аднаўленне санкцый супраць Тэгерана[7]

8 мая 2019 года у гадавіну выхаду ЗША з пагаднення Іран у адказ на дзеянні ЗША, згодна з параграфа 26 СУПД, абвясціў аб першым этапе спынення выканання шэрагу пунктаў ядзернай здзелкі у частцы, якая тычыцца запасаў узбагачанага ўрану і цяжкай вады У прыватнасці, Іран перавысіў значэнне запасаў нізкаўзбагачанага ўрану, усталяванае на адзнацы ў 300 кілаграмаў 7 ліпеня 2019 года Тэгеран абвясціў аб другім этапе скарачэння абавязацельстваў па СУПД Іран заявіў, што пачынае працэс узбагачэння ўрану на ўзроўні вышэй прадугледжаных ядзернай здзелкай 3,67%[2][8]

Пасля гэтага адбыўся шэраг інцыдэнтаў з нападамі на танкеры ў Армузскім праліве

5 студзеня 2020 года ўрад Ірана аб’явіў, што адмаўляецца ад апошніх абмежаванняў па ядзернай здзелцы Тэгеран заявiў, што гатовы вярнуцца да выканання абавязацельстваў у выпадку зняцця санкцый, а таксама напрамую звязвае сваё рашэнне з забойствам Сулеймані Іранскія ўлады дадалі, што працягнуць супрацоўніцтва з МАГАТЭ і вернуцца да выканання сваіх абавязацельстваў па ядзернай здзелцы, калі санкцыі ў дачыненні да краіны будуць знятыя, а інтарэсы краіны будуць улічаныя[9]

Зноскі

  1. ↑ США выходят из ядерной сделки с Ираном ТАСС 8 мая 2018 года Праверана 10 мая 2018
  2. ↑ 2,0 2,1 2,2 В Иране назвали условия для прекращения обогащения урана 2019-07-09 Праверана 11 ліпеня 2019
  3. ↑ Достигнуто соглашение по ядерной программе Ирана руск  В мире Русская служба Би-би-си 14 ліпеня 2015 Праверана 15 ліпеня 2015
  4. ↑ Совместный всеобъемлющий план действий по иранской ядерной программе Ключевые моменты ТАСС 3 красавіка 2015 Праверана 10 мая 2018
  5. ↑ Трамп отказался одобрить ядерную сделку с Ираном BBC
  6. ↑ Ядерная сделка с Ираном: мировые лидеры против Трампа // Русская служба Би-би-си
  7. ↑ Трамп объявил о выходе США из сделки по Ирану руск  Корреспондент 8 мая 2018 Праверана 8 мая 2018
  8. ↑ В Иране назвали условие возвращения к обязательствам по СВПД 2019-07-07 Праверана 11 ліпеня 2019
  9. ↑ Иран вышел из ядерной сделки и грозит США военным ударом

Спасылкі

  • Иранская Атомная организация
  • Текст соглашения
  • Совместный всеобъемлющий план действий по иранской ядерной программе


Сумесны ўсёабдымны план дзеянняў Інфармацыю Аб

Сумесны ўсёабдымны план дзеянняў


  • user icon

    Сумесны ўсёабдымны план дзеянняў beatiful post thanks!

    29.10.2014


Сумесны ўсёабдымны план дзеянняў
Сумесны ўсёабдымны план дзеянняў
Сумесны ўсёабдымны план дзеянняў Вы праглядаеце суб'ект
Сумесны ўсёабдымны план дзеянняў што, Сумесны ўсёабдымны план дзеянняў хто, Сумесны ўсёабдымны план дзеянняў апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Брызент

Брызент

Брызе́нт (нідэрл.: presenning) — шчыльная льняная, паўільняная ці баваўняная тканіна, прапітана...
Маманты

Маманты

Mammuthus Brookes, 1828 Віды † Mammuthus africanavus (Arambourg, 1952) † Mammuthus armeniacu...
Зарудзеча

Зарудзеча

Зарудзеча — рака ў Глускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Пціч басейн Дняпра...
Янка Шутовіч

Янка Шутовіч

Янка (Іван Іосіфавіч) ШУТОВІЧ (24 студзеня 1904, в. Шутавічы, цяпер Смаргонскі раён Гродзенскай вобл...