Стэфан Вагарыдэ


Дыпламат

Дата нараджэння:

1775

Месца нараджэння:

Коцел Балгарыя

Дата смерці:

1 жніўня 1859(1859-08-01)

Месца смерці:

Горад Стамбул, Правінцыя Стамбул, Мармуроваморскі рэгіён, Турцыя

Дзеці:

Сыны: Аляксандр і Мікалай

Вагарыдэ Стэфан на Вікісховішчы

Князь (бей) Стэфан Вагарыдэ (Стойка Цонкаў Стойкаў, балг.: княз Стефан Богориди; грэч.: Στέφανος Βογορίδης; рум.: Ştefan Vogoride; турэцк.: Stefanaki Bey; 1775 ці 1780, Коцел — 1 жніўня 1859) — высокапастаўлены асманскі дзяржаўны дзеяч балгарскага паходжання, каймакам Малдовы (1821—1822), князь вострава Самас (1836—1849).

Унук епіскапа Сафронія Врачанскага, бацька Аляксандра і Мікалая Вагарыдэ.

Біяграфія

Нарадзіўся ў горадзе Коцел (Балгарыя). Стэфан і яго брат Афанас былі названы Вагарыдэ (Багорыдэ) у гонар хана Барыса I, першага хрысціянскага кіраўніка Балгарыі, таксама вядомага пад імем Багорыс.

Вучыўся ў грэкамоўнай Акадэміі Св. Савы ў Бухарэсце, дзе змяніў балгарскае імя Стойка на грэчаскае Стэфан. Пасля заканчэння вучобы паступіў на службу ў асманскі флот на пасадзе драгамана. У 1799 годзе пад камандаваннем Саід Мустафа-пашы прыняў удзел у бітве пры Абукіры супраць Напалеона Банапарта. Цудам выратаваўся пасля разгрому асманскіх сіл.

У 1812 годзе Вагарыдэ разам з гаспадаром Скарлатам Калімахі адправіўся ў Малдову і да 1819 года быў кіраўніком Галаца. У 1821 годзе падчас паўстання Тудара Уладзімірэску і ўварвання Філікі Этэрыя падчас грэчаскай вайны за незалежнасць Вагарыдэ стаў намінальным каймакамам Валахіі і захоўваў гэта становішча падчас наступу турэцкіх войскаў на Аляксандра Іпсіланці ў 1822 годзе. Пасля перадачы ўлады Іаніцэ Стурдза вярнуўся на флот на пасадзе драгамана. У 1825—1828 гадах знаходзіўся ў выгнанні ў Анатоліі.

Пасля Руска-турэцкай вайны 1828—1829 гадоў і заключэння Адрыянопальскага міру быў саветнікам Махмуда II, які дараваў яму тытул бея (грэч.: ηγεμόνας) і прызначыў кіраўніком вострава Самас. Вагарыдэ наведаў востраў толькі адзін раз у 1839 годзе і кіраваў ім са Стамбула. Ён пераназваў сталіцу вострава ў Стэфанопаліс у гонар сябе, і з-за дэспатычнага кіравання быў ненавідзімы грэчаскім насельніцтвам. У 1849 годзе пачаліся хваляванні жыхароў вострава, якія вымусілі султана ў 1850 годзе адправіць Вагарыдэ ў адстаўку.

Пры Абдул-Меджыдзе I Вагарыдэ быў членам Танзімата і саветнікам султана. Прынята лічыць, што ён быў адзіным хрысціянінам, які пасля падзення Канстанцінопаля ў 1453 годзе прымаў у сваім доме султана ў якасці госця.

Вагарыдэ атрымаў дазвол Абдул-Меджыда на будаўніцтва ў Стамбуле балгарскай праваслаўнай царквы і ў 1849 годзе ахвяраваў для гэтай мэты свой дом у Фенеры — на гэтым месцы пазней была збудавана царква Св. Стэфана.

Памёр у 1859 годзе ў Стамбуле.

У наш час менавіта на гэтым месцы стаіць вядомая жалезная царква.

Спасылкі

  • Lista domnitorilor Moldovei (1247—1859) (малд.) 
 Кіраўнікі Малдаўскага княства 

Драгаш · Сас · Балк · Багдан I · Лацка · Касцячы Мушат · Пётр I Мушат · Раман I Мушат · Стэфан I Мушат · Юга Бязногі · Аляксандр I Добры · Ілья I · Стэфан II · Пётр II · Раман II · Чубэр · Алексэндрэл · Багдан II · Пётр III Арон · Стэфан III Вялікі · Багдан III Крывы · Стэфан IV · Пётр IV Рарэш · Стэфан V Лакуста · Аляксандр Корня · Ілья II Рарэш · Стэфан VI Рарэш · Іаан Жолдзя · Аляксандр III Лэпушняну · Дэспат Водэ · Стэфан VII Томша · Багдан IV Лэпушняну · Іаан Водэ Люты · Пётр VI Кульгавы · Іван Падкова · Янку Сасул · Арон Тыран · Аляксандр IV Злы · Пётр VII Казак · Стэфан VIII Разван · Ерамія Магіла · Міхай Храбры · Сіміён Магіла · Міхаіл Магіла · Канстанцін Магіла · Стэфан IX Томша · Аляксандр Магіла · Раду Міхня · Гаспар Грацыяні · Аляксандр IV Ільяш · Мірон Барнаўскі-Магіла · Аляксандр V Князёк · Майсей Магіла · Васіль Лупу · Георгій Стэфан · Георгій Гіка · Канстанцін Шчэрбан Басараб · Стэфаніца Лупу · Еўстратые Дабіжа · Георгій Дука · Ільяш Александру · Стэфан Петрычэйку · Думітрашку Кантакузіна · Антон Расеці · Канстанцін Кантэмір · Дзмітрый Кантэмір · Канстанцін Дука · Антыёх Кантэмір · Іаан Бухуш · Міхай Ракавіцэ · Мікалай Маўракардат · Лупу Кастакі · Іаан Маўракардат · Рыгор II Гіка · Канстанцін Маўракардат · Іардаке Стаўракі · Канстанцін Ракавіцэ · Мацей Гіка · Скарлат Гіка · Іаан Тэадор Калімакі · Рыгор Калімакі · Рыгор III Гіка · Канстанцін Мурузі · Аляксандр I Маўракардат · Аляксандр II Маўракардат · Аляксандр Іпсіланці · Эмануіл Джані-Русет · Аляксандр Мурузі · Міхаіл Суцу Старэйшы · Міхаіл Суцу Малодшы · Аляксандр Калімакі · Канстанцін Іпсіланці · Аляксандр Суцу · Іардаке Конта · Скарлат Калімакі · Аляксандр Хангерлі · Іардаке Русет-Разнавану · Веніямін Кастаке · Сенескалс Ману · Якавакі Рызас-Нерулас · Аляксандр Канстанцінавіч Іпсіланці · Стэфан Вагарыдэ · Іаніцэ Санду Стурдза · Міхаіл Стурдза · Рыгор Гіка · Тэадор Балш · Мікалай Вагарыдэ · Стэфан Катарджыу · Іаан Кантакузіна · Васіль Стурдза · Анастасіе Пану · Аляксандру Іаан Куза

 

Шаблон:Князі Самаса


Стэфан Вагарыдэ Інфармацыю Аб

Стэфан Вагарыдэ


  • user icon

    Стэфан Вагарыдэ beatiful post thanks!

    29.10.2014


Стэфан Вагарыдэ
Стэфан Вагарыдэ
Стэфан Вагарыдэ Вы праглядаеце суб'ект
Стэфан Вагарыдэ што, Стэфан Вагарыдэ хто, Стэфан Вагарыдэ апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Брызент

Брызент

Брызе́нт (нідэрл.: presenning) — шчыльная льняная, паўільняная ці баваўняная тканіна, прапітана...
Маманты

Маманты

Mammuthus Brookes, 1828 Віды † Mammuthus africanavus (Arambourg, 1952) † Mammuthus armeniacu...
Зарудзеча

Зарудзеча

Зарудзеча — рака ў Глускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Пціч басейн Дняпра...
Янка Шутовіч

Янка Шутовіч

Янка (Іван Іосіфавіч) ШУТОВІЧ (24 студзеня 1904, в. Шутавічы, цяпер Смаргонскі раён Гродзенскай вобл...