Стафан Багушэўскі


Стафан БАГУШЭЎСКІ (26 снежня 1876 (7 студзеня 1877), маёнтак Ізабелава Мінскай губерні — 16 красавіка 1938) — дзеяч рэвалюцыйнага руху, рэдактар.

Скончыў гімназію ў Пецярбургу (1899), вучыўся ў Інстытуце сельскай гаспадаркі і лясніцтва ў Пулавах (Люблінская губ.), быў вольным слухачом Ягелонскага універсітэта ў Кракаве (1901—1905). У 1903-04 супольна з В. Іваноўскім і М. Фальскім займаўся арганізацыяй нелегальнай беларускай выдавецкай дзейнасці ў Кракаве, адкуль выданні перапраўлялі на Беларусь. Пасля вяртання на радзіму ў 1905 удзельнічаў у рабоце Беларускай сацыялістычнай грамады. У снежні 1905 арыштаваны разам з К. Каганцом; быў зняволены ў Мінскай турме. Потым знаходзіўся пад наглядам паліцыі; напярэдадні суда ўцёк у Кракаў, які тады быў ў Аўстра-Венгерскай імперыі. У Кракаве скончыў вучобу і атрымаў дыплом агранома. Па гэтай спецыяльнасці працаваў у 1907—1914. У 1-ю сусветную вайну служыў у польскіх легіёнах аўстра-венгерскай арміі. У 1918—1928 працаваў выкладчыкам, займаўся навукова-агранамічнай дзейнасцю. Дзеяч Цэнтральнага Саюза земляробчых гурткоў у Варшаве, выкладчык Вольнага польскага універсітэта, быў членам Міжнароднай земляробчай камісіі, створанай пры Лізе Нацый. У 1928 і 1930 абіраўся ў польскі сенат. У 1928 і 1930 выбраны ў польскі Сенат ад ББСУ (Беспартыйны блок супрацоўніцтва з урадам). У 1931 завязаў супрацоўніцтва з Кампартыяй Польшчы, у 1932 абвясціў аб сваім выхадзе з ББСУ. Пад уплывам сустрэчы з А. Барбюсам у 1932 у Парыжы далучыўся да міжнароднага антываеннага руху; у маі 1933 заснаваў Польскі антыфашысцкі і антываенны камітэт, быў дэлегатам Еўрапейскага антыфашысцкага рабочага кангрэса ў Парыжы (1933). З канца 1934 рэдагаваў часопіс 'Kolumna' ('Калона'), у якім выступаў з крытыкай санацыйнага ўрада Польшчы. Выданне канфіскоўвалася ўладамі. 1.8.1936 арыштаваны і зняволены ў турме. Пасля вызвалення аслабіў кантакты з КПП, пачаў крытыкаваць сталінскія рэпрэсіі ў СССР.

Літаратура

  • Najnowsze dzieje Polski: Materiały i studia z okresu 1914-1939. T. 14. Warszawa, 1969;
  • ЭГБ, т. 1;
  • Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. — Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9



Стафан Багушэўскі Інфармацыю Аб

Стафан Багушэўскі


  • user icon

    Стафан Багушэўскі beatiful post thanks!

    29.10.2014


Стафан Багушэўскі
Стафан Багушэўскі
Стафан Багушэўскі Вы праглядаеце суб'ект
Стафан Багушэўскі што, Стафан Багушэўскі хто, Стафан Багушэўскі апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Коста-Дарада

Коста-Дарада

Коста-Дарада (ісп. Costa Dorada, кат. Costa Daurada) — адрэзак (216 км) узбярэжжа Балеарскага м...
Чыта-Сант'Анджэла

Чыта-Сант'Анджэла

Чыта-Сант'Анджэла (італ.: Città Sant'Angelo) — камуна ў Італіі, размяшчаецца ў рэгіёне Абруца, ...
Анатоль Юліянавіч Дзенісевіч

Анатоль Юліянавіч Дзенісевіч

Анато́ль Юлія́навіч Дзенісе́віч — беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч. Біяграфія Быў ўпаўнаваж...
Мелек-Чэсменскі курган

Мелек-Чэсменскі курган

Мелек-Чэсменскі курган — паграбальнае збудаванне IV стагоддзе да н э, знаходзіцца ў цэнтральнай част...