Старадубскае княства


Стараду́бскае кня́ства — буйное феадальнае ўладанне ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага, пазней Маскоўскай дзяржавы.

Утворанае ў 1454 годзе як удзел князя Івана Андрэевіча Мажайскага, уцекача ад маскоўскага князя Васіля II Цёмнага. У 1499 годзе яго сын Сямён Мажайскі атрымаў ад вялікага князя Аляксандра пацвярджэнне на вотчыну, у якую ўваходзілі Старадуб, Гомель, Чарнігаў, Бранск, Карачаў і Хоцімль. Увясну 1500 года Сямён і ўладальнік Ноўгарад-Северскага княства князь В. І. Шамячыч перайшлі на бок вялікага князя маскоўскага Івана III. Пры гэтым іх княствы захавалі на пэўны час шырокую ўнутраную аўтаномію. У першай чвэрці XVI стагоддзя існаванне гэтых буферных утварэнняў, якія разам з Разанню засланялі ўласна маскоўскую тэрыторыю ад татарскіх набегаў, дзеля тактычных меркаванняў дапускалася Масквой. Каля 1503 года старадубскім князем стаў сын Сямёна Мажайскага Васіль, які актыўна ўдзельнічаў у войнах з ВКЛ. Пасля яго смерці ў 1518 годзе Старадубскае княства перайшло да маскоўскага вялікага князя Васіля III і было ліквідавана. Гомель з акругай вернуты ў склад ВКЛ у выніку вайны Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ 1534—1537 гадоў.

Літаратура

  • Алесь Белы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т.
  • Natanson-Leski J. Dzieje granicy wschodniej Rzeczypospolitej. Cz. 1. Lwów-Warszawa, 1922.
  • Kuczyński S. M. Ziemie czernihowsko-siewierskie pod rządami Litwy. Warszawa, 1936.
  • Зимин А. А. Формирование боярской аристократии в России во второй половине XV – первой трети XVI в. М., 1988.


Старадубскае княства інфармацыя аб


Старадубскае княства
Старадубскае княства
Старадубскае княства Вы чытаеце гэтую тэму.
Старадубскае княства якія, Старадубскае княства хто, Старадубскае княства апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video