TR | RU | UK | KK | EN |

Станіслаў Аўгуст Панятоўскі


Станіслаў Антоній Аўгуст Панятоўскі, Аўгуст IV (17 студзеня 1732, Воўчын — 12 лютага 1798, Санкт-Пецярбург) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай, апошні кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1764—1795).

У 1764 абраны каралём польскім і вялікім князем літоўскім пры падтрымцы Расіі. Але вакол новага караля згуртаваліся магнаты і шляхта, якія жадалі адраджэння Рэчы Паспалітай. Пры Панятоўскім паступова праводзіліся эканамічныя рэформы: адчыняліся мануфактуры, будаваліся каналы, наладжваліся кірмашы, падтрымліваўся гандль. Каб соймы не зрываліся праз права liberum veto, яны праводзіліся як канфедэрацыйныя. Гэта не задавальняла Расію і Прусію, у 1767 пры іх падтрымцы пратэстанцкая і праваслаўная шляхта (дысідэнты) утварылі Торуньскую і Слуцкую канфедэрацыі, якія запатрабавалі ўраўнавання сваіх правоў з каталікамі. Пад ціскам Расіі вальны сойм у 1768 прыняў рашэнне аб ураўнаванні правоў дысідэнтаў. У адказ каталіцкая шляхта стварыла Барскую канфедэрацыю і пачала рокаш. Паўстанне канфедэратаў было падаўлена ў 1771 расійскімі войскамі, а ў 1772 Расія, Прусія і Аўстра-Венгрыя падпісалі дамову аб першым падзеле Рэчы Паспалітай.

Рэформы працягваліся — Чатырохгадовы сойм (1788—1791) прыняў Канстытуцыю. Канстытуцыя ліквідавала падзел Рэчы Паспалітай на ВКЛ і Каралеўства Польскае, аб'ядноўваючы іх ва ўнітарную дзяржаву, улада караля рабілася спадчыннай. Польская мова аб'яўлялася адзінай дзяржаўнай мовай, а каталіцтва — адзінай дзяржаўнай рэлігіяй. Пры захаванні шляхецкіх праў, палепшылася становішча прыгонных сялян, гарады атрымалі прадстаўніцтва ў сойме, касавалася права liberum veto, магнацкія войскі ўваходзілі ў склад дзяржаўнага войска. Была створана Адукацыйная камісія.

Прыняцце Канстытуцыі было кепска сустрэта ў суседніх дзяржавах. Расійская імператрыца Кацярына II лічыла яе небяспечнай, і ў 1792 годзе была створана Таргавіцкая канфедэрацыя, якая пры падтрымцы расійскіх войскаў выступіла супраць Канстытуцыі. У 1793 годзе адбыўся другі падзел Рэчы Паспалітай. У склад Расіі ўвайшла тэрыторыя Цэнтральнай Беларусі, Канстытуцыя 1791 года была скасавана, а ў 1793 годзе апошні сойм Рэчы Паспалітай у Гародні прыняў новую Канстытуцыю, якая захоўвала федэрацыйны лад дзяржавы і ўзнаўляла выбарнасць караля.

24 сакавіка 1794 года ў Польшчы пачалося патрыятычнае паўстанне, якое ўзначаліў генерал Тадэвуш Касцюшка. У красавіку паўстанне пачалося і ў ВКЛ, дзе яго ўзначальваў Якуб Ясінскі. У ВКЛ былі ўведзеныя расійскія войскі. Адначасовае змаганне з Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй сталі прычынай няўдачы паўстання. У кастрычніку 1795 адбыўся апошні, трэці падзел Рэчы Паспалітай, якая з гэтага часу спыніла існаванне. Станіслаў Аўгуст выракся стальца, жыў у Санкт-Пецярбургу.

Памёр у 1798 ў Санкт-Пецярбургу, дзе і быў пахаваны. У 1938 годзе быў перанесены ў пахавальню воўчынскага касцёла Святога Станіслава, у 1994 у варшаўскі кафедральны касцёл.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя. Т. 15. — Мн., 2002.
  • Беларусь: энцыкл. давед. — Мн., 1995. — С. 557, 683.
  • Мысліцелі і асветнікі Беларусі: энцыкл. даведнік. — Мн., 1995.
  • Саўчук А. Кніга Станіслава Аўгуста Панятоўскага // Гістарычны Альманах. Том 8'2003;
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 6. Кн. 1. — Мн., 2001. — С. 401.

Спасылкі

  • На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Станіслаў Аўгуст Панятоўскі
  • Марчук Н. Р. Жыццё і смерць Станіслава Аўгуста Панятоўскага // «Літаратура і мастацтва» № 30, 28 ліпеня 2006;
  • Stanislaus II August Poniatowski на rodovid.org (польск.) 


Станіслаў Аўгуст Панятоўскі Інфармацыю Аб

Станіслаў Аўгуст Панятоўскі


  • user icon

    Станіслаў Аўгуст Панятоўскі beatiful post thanks!

    29.10.2014


Станіслаў Аўгуст Панятоўскі
Станіслаў Аўгуст Панятоўскі
Станіслаў Аўгуст Панятоўскі Вы праглядаеце суб'ект
Станіслаў Аўгуст Панятоўскі што, Станіслаў Аўгуст Панятоўскі хто, Станіслаў Аўгуст Панятоўскі апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Калемегдан

Калемегдан

Каардынаты: 44° пн. ш. 20° у. д. / 44.8236° пн. ш. 20.4503° у. д. (G)...
Аграгарадок Ісерна

Аграгарадок Ісерна

І́серна[1] (трансліт.: Isierna, руск.: Исерно) — аграгарадок у Слуцкім раёне Мінскай вобласці. ...
Вёска Шалыпы

Вёска Шалыпы

Шалы́пы[1] (трансліт.: Šalypy, руск.: Шалыпы) — вёска ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці...
Праваслаўная архітэктура Беларусі, сайт

Праваслаўная архітэктура Беларусі, сайт

hram.by Камерцыйны: не Тып сайта: пазнавальны Мова(ы): беларуская, руская Цяперашні с...