TR | RU | UK | KK | EN |

Станіслаў Аляксандравіч Чаропка


Станіслаў Аляксандравіч Чаропка (11 студзеня 1977, в.Новазаслонава, Лепельскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (2009), дацэнт (2011).

У 1999 г. Скончыў гістарычны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны, у 2005 — аспірантуру Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 2009 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму "Казацка-сялянская вайна ў Беларусі 1648-1651 гг." (навуковыя кіраўнікі канд. гіст. навук, дацэнт У.П. Емяльянчык і канд. гіст. навук, дацэнт У.А. Сосна). У 1997-2001 гг. працаваў настаўнікам гісторыі ў Пакалюбіцкай сярэдняй школе, з 2001 г. працуе на гістарычным факультэце Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Аўтар больш 70 навуковых і метадычных артыкулаў, якія прысвечаны вывучэнню сацыяльнай барацьбы на Беларусі ў сярэдзіне XVII ст.

З 2012 загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі ГДУ імя Францыска Скарыны.

Публікацыі

  • Чаропка, С. А. Вывучэнне Казацка-сялянскай вайны 1648—1651 гадоў на Беларусі // Гісторыя: праблемы выкладання. — 2005. — №1. — С. 32—35.
  • Чаропка, С. А. Казацка-сялянская вайна на Палессі ўлетку 1648 года // Извест. Гом. гос. ун-та им. Ф. Скорины. — 2005. — № 2 (29). — С. 138—141.
  • Чаропка, С. А. Гістарыяграфія Казацка-сялянскай вайны 1648—1651 гг. на Беларусі // Извест. Гом. гос. ун-та им. Ф. Скорины. — 2006. — № 2 (35). — С. 37—44.
  • Чаропка, С. А. Наступствы Казацка-сялянскай вайны 1648—1651 гг. для Беларусі (дэмаграфічны і гаспадарчы аспекты) // Изв. Гом. гос. ун-та им. Ф. Скорины. — 2008. — №4(49). — С. 17—25.
  • Чаропка. С. А. Спробы афармлення казацкіх палкоў на Беларусі ў сярэдзіне XVII ст. // Изв. Гом. гос. ун-та им. Ф. Скорины. — 2008. — №4(49). — С. 59—63.
  • Чаропка, С. Палескі паход Януша Радзівіла 1649 г. // Бел. гіст. часопіс. - 2011. - №1. - С. 15-22.
  • Чаропка, С. Палесьсе ў полымі войнаў сярэдзіны XVII ст. // ARCHE. - 2011. - №3 (102). - С. 235-269.
  • Чаропка, С. Пінскае паўстанне 1648 г.// Извест. Гом. гос. ун-та им. Ф. Скорины. — 2011. — № 5 (68). — С. 145—149.
  • Чаропка, С. А. Спробы рэанімацыі казацка-сялянскай вайны ў Беларусі вясной - летам 1651 г. // Науч. труды Респ. инст-та высш. школы: Историч. и психолого-педагогич. науки. Сб. науч. статей. Вып. 11. В 2 ч. Ч.1.- Минск: РИВШ, 2011. - С. 293-298.
  • Чаропка, С.А. Ваенная рэформа 1775 г. у арміі Вялікага княства Літоўскага // Гістарычна-археалагічны зборнік. - 2014. - Вып. 29. - С. 146-151.


Станіслаў Аляксандравіч Чаропка Інфармацыю Аб

Станіслаў Аляксандравіч Чаропка


  • user icon

    Станіслаў Аляксандравіч Чаропка beatiful post thanks!

    29.10.2014


Станіслаў Аляксандравіч Чаропка
Станіслаў Аляксандравіч Чаропка
Станіслаў Аляксандравіч Чаропка Вы праглядаеце суб'ект
Станіслаў Аляксандравіч Чаропка што, Станіслаў Аляксандравіч Чаропка хто, Станіслаў Аляксандравіч Чаропка апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Мачавіна

Мачавіна

Мачавіна (карбамід) — хімічнае злучэнне, дыямід вугальнай кіслаты. Белыя крышталі, растваральныя ў п...
Эдыт Эванс

Эдыт Эванс

8 лютага 18881888-02-081233 Месца нараджэння: Лондан, Англія, Злучанае каралеўства Вялікабрытані...
Івана-Франкоўская вобласць

Івана-Франкоўская вобласць

Горад Івана-Франкоўск Афіцыйная мова украінская Насельніцтва (2006) 1 388 млн...
Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя

Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя

Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (БСДРП) — арганізацыя бальшавіцкага кірунку, існ...