Сталіца

радыё сталіца
Сталіца, галоўны горад дзяржавы, адміністрацыйна-палітычны цэнтр краіны, у якім, як правіла, размяшчаюцца вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання, вышэйшыя судовыя, кантрольныя і іншыя ўстановы. У асобных выпадках некаторыя з гэтых структур могуць размяшчацца ў іншых гарадах дзяржавы. Сталіца звычайна з'яўляецца і эканамічным, навуковым, культурным цэнтрам краіны, але ў некаторых краінах склалася поліцэнтрычная сістэма кіравання рознымі сферамі жыцця народа: так у ЗША палітычны цэнтр — Вашынгтон, эканамічны — Нью-Ёрк, адукацыйны — Бостан і г.д.

Сталіца можа выдзяляцца ў самастойную адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку (Вена, Аўстрыя; Берлін, ФРГ; Масква, Расія; Пекін, КНР, а таксама Мінск, Беларусь), часам з асобым рэжымам кіравання (так, амерыканская сталіца Вашынгтон утварае федэральную акругу, якая не ўваходзіць ні ў адзін штат).

Некаторыя дзяржавы на пачатку сваёй гісторыі не мелі сталіц. Напрыклад у Венгрыі, Эстэргам, традыцыйнае месца каранацыі венгерскіх валадароў пачынаючы з Іштвана I, быў толькі адной з многіх каралеўскіх рэзідэнцый, а Буда была абвешчана сталіцай ў 14 ст. У Іспаніі працяглы час таксама сталіцы не было, Бургас быў толькі месцам каранацыі кастысльска-ліёнскіх каралёў, двор вандраваў па краіне, часцей за ўсё спыняючыся ў Вальядалідзе, Мадрыд быў абвешчаны сталіцай ў 1561 годзе. Сталіцы знаходзіліся там дзе быў валадар дзяржавы і вандравалі па і краіне разам з ім і яго дваром. Прыкладна так, верагодна, было на пачатковым этапе існавання ВКЛ да даго часу пакуль Гедзімін не абвясціў сталіцай Вільню.

Акрамя сталіц, якія набылі свой статус у працэсе гістарычнага развіцця, існуюць гарады, спецыяльна пабудаваныя для выканання сталічных функцый (Канбера, Аўстралія; Бразілія, Бразілія; Ісламабад, Пакістан; Астана, Казахстан і інш.). У некаторых краінах пры існаванні афіцыйнай сталіцы фактычна ёй з'яўляецца іншы горад (у Балівіі Ла-Пас замест Сукрэ; у Нідэрландах Гаага замест Амстэрдама; у Расіі, у сувязі з пераводам Канстытуцыйнага Суда ў Санкт-Пецярбург, апошні будзе выконваць частку сталічных функцый). У некаторых краінах (Ватыкан, Науру) афіцыйна вызначанай сталіцы няма.

Распаўсюджанай практыкай з'яўляецца перанос сталіцы, выкліканы часцей за ўсё перанаселенасцю і гіпертрафіраваным дамінаваннем сталічнага горада над астатняй краінай, альбо яго нявыгадным геаграфічным размяшчэннем, альбо з прычыны наяўнасці прамой ваеннай пагрозы сталіцы, альбо для паскарэння развіцця тэрыторый, дзе ствараецца новая сталіца, альбо для вызвалення ад старых традыцый грамадскага жыцця і дзяржаўнага кіравання.

За апошняе дзесяцігоддзе былі перанесены сталіцы Казахстана (з Алматы ў Астану, 1997), М'янмы (з Янгона (Рангуна) ў Найп'іда, 2005), Малайзіі (з Куала-Лумпура ў Путраджаю, 2005), Палау (з Корар у Мелекеок, 2006). Да канца 2007 павінна пачацца будаўніцтва новай сталіцы Паўднёвай Карэі ў 160 км ад Сеула ў правінцыі Чхунчхон-Пукто, што дазволіць аднесці месцазнаходжанне паўднёвакарэйскага кіраўніцтва ад патэнцыйна небяспечнай лініі міжкарэйскага размежавання па 38-й паралелі. Пераезд урадавых устаноў Паўднёвай Карэі прызначаны на 2012.

Перанос сталіцы можа быць часовым, з-за акупацыі ці пагрозы акупацыі існуючай сталіцы (так, Каўнас быў сталіцай Літвы падчас польскай акупацыі Вільнюса ў міжваенны перыяд; Куйбышаў часткова выконваў функцыі адміністрацыйнай і дыпламатычнай сталіцы СССР у гады Вялікай Айчыннай вайны) альбо пры немагчымасці знаходжання сталіцы ў пэўным месцы па іншых прычынах (Назрань заставалася адміністрацыйным цэнтрам Інгушэціі на час будаўніцтва горада Магас, абвешчанага сталіцай пры ўтварэнні рэспублікі; Тайвань лічыць Тайбэй часовай усекітайскай сталіцай замест Пекіна).

Самай маленькай сталіцай свету лічыцца горад Адамстаўн.

Сталіцы Беларусі

Згодна арт. 20 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, сталіцай Рэспублікі Беларусь з'яўляецца горад Мінск. Статус Мінска вызначаецца законам «Аб статусе сталіцы Рэспублікі Беларусь — горада Мінска» ад 12 ліпеня 2000 № 410-З.

Гістарычна першымі сталіцамі на нашых землях былі цэнтры старажытных княстваў — Полацк, Тураў, Пінск, Смаленск, Клецк, Навагрудак і інш. Этымалагічна тэрмін «сталіца» паходзіць ад абазначэння месца, дзе знаходзіўся «сталец» або «стол» («прастол») князя.

У пазнейшыя часы, сталіцамі на тэрыторыі Беларусі былі цэнтры тых дзяржаў і міждзяржаўных утварэнняў, у якія гэтая тэрыторыя ўваходзіла — Вільня, Варшава, Масква. Асобныя сталічныя функцыі (месца правядзення Соймаў ВКЛ і Рэчы Паспалітай і інш.) выконвалі Брэст, Гродна, Навагрудак, Мінск.

З жніўня 1915 па люты 1918 у Магілёве знаходзілася Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага войскамі Расіі — фактычна — «ваенная сталіца» імперыі.

Пасля рэвалюцыі, з прыходам Савецкай улады на частцы беларускіх зямель утвараецца БССР (1 студзеня 1919) з цэнтрам у Мінску. Незадоўга да гэтага, з сакавіка да снежня 1918 у Мінску базіравалася кіраўніцтва Беларускай Народнай Рэспублікі, частка якога, знаходзячыся пазней у эміграцыі, прызнала на Другой Усебеларускай канферэнцыі 1925 Мінск адзіным цэнтрам адраджэння Беларусі.

У 1938—1939 распрацоўваўся праект пераносу сталіцы Беларусі ў Магілёў на падставе таго, што Мінск знаходзіўся толькі ў 30 км ад дзяржаўнай мяжы, аднак у верасні 1939 з уз'яднаннем заходнебеларускіх зямель з усходнебеларускімі неабходнасць у пераносе сталіцы адпала.

З распадам СССР Мінск становіцца сталіцай незалежнай і суверэннай Рэспублікі Беларусь. З 1993 у Мінску размяшчаецца Выканаўчы сакратарыят СНД, горад становіцца свайго роду «сталіцай» постсавецкай прасторы.

Гл. таксама

  • Спіс сталіц свету
  • Культурныя сталіцы Еўропы
  • Культурныя сталіцы Беларусі

Спасылкі

  • http://www.minsk.gov.by/(руск.)  — Афіцыйны сайт Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.
  • Рэйтынг сталіц Еўропы 2009: хто больш, даражэй і чысцей
  • Параўнанне сталіц
  • Спіс значнейшых сталіц свету — Эл. рэсурс infoplease.com
Сталіцы Еўропы

Сталіцы краін-членаў ААН: Амстэрдам · Андора-ла-Велья · Анкара · Астана · Афіны · Баку · Берлін · Берн · Браціслава · Брусель · Будапешт · Бухарэст · Бялград · Вадуц · Валета · Варшава · Ватыкан · Вена · Вільнюс · Дублін · Ерэван · Заграб · Капенгаген · Кіеў · Кішынёў · Лісабон · Лондан · Любляна · Люксембург · Мадрыд · Манака · Масква · Мінск · Нікасія · Осла · Падгорыца · Парыж · Прага · Рыга · Рым · Рэйк'явік · Сан-Марына · Сараева · Сафія · Скоп'е · Стакгольм · Талін · Тырана · Хельсінкі

Сталіцы іншых тэрыторый: Ватыкан · Гібралтар · Дуглас · Епіскопі · Лонгйір · Мальтыйскі палац · Марыехамн · Сент-Пітэр-Порт · Сент-Хельер · Торсхаўн

Сталіцы непрызнаных і часткова прызнаных дзяржаў: Прышціна · Ціраспаль

  Сталіцы Афрыкі

Абуджа | Адыс-Абеба | Акра | Алжыр | Антананарыву | Асмэра | Бамако | Бангі | Банжул | Бісау | Блумфантэйн | Бразавіль | Бужумбура | Вікторыя | Віндхук | Габаронэ | Дакар | Джыбуці | Джуба | Дадома | Каір | Кампала | Кейптаўн | Кігалі | Кіншаса | Конакры | Лібрэвіль | Лілонгвэ | Ламэ | Луанда | Лусака | Масеру | Малаба | Мапуту | Мбабанэ | Магадыша | Манровія | Мароні | Найробі | Нджамена | Ніямей | Нуакшот | Порт-Луі | Порта-Нова | Прая | Прэторыя | Рабат | Сан-Тамэ | Трыпалі | Туніс | Уагадугу | Фрытаўн | Харарэ | Хартум | Ямусукра | Яўндэ

Іншыя тэрыторыі: Джэймстаўн | Сен-Дэні

Сталіцы непрызнаных дзяржаў: Бір-Лелу | Гаровэ | Харгейса | Эль-Аюн

  Сталіцы Паўночнай Амерыкі

Бастэр · Бельмапан · Брыджтаўн · Вашынгтон · Гавана · Гватэмала · Кастры · Кінгстаўн · Кінгстан · Манагуа · Мехіка · Насау · Атава · Панама · Порт-о-Прэнс · Порт-оф-Спейн · Разо · Сан-Сальвадор · Санта-Дамінга · Сан-Хасэ · Сент-Джонс · Сент-Джорджэс · Тэгусігальпа

Залежныя тэрыторыі: Брэйдс · Ботам · Валі · Гамільтан · Густавія · Джорджтаўн · Коберн-Таўн · Марыго · Нук · Араньестад · Род-Таўн · Сан-Хуан · Сен-П'ер · Філіпсбург · Шарлота-Амалія

Заморскія дэпартаменты і абшчыны: Бас-Тэр · Вілемстад · Араньестад · Фор-дэ-Франс

 

радыё сталіца


Сталіца Інфармацыю Аб

Сталіца


  • user icon

    Сталіца beatiful post thanks!

    29.10.2014


Сталіца
Сталіца
Сталіца Вы праглядаеце суб'ект
Сталіца што, Сталіца хто, Сталіца апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Калемегдан

Калемегдан

Каардынаты: 44° пн. ш. 20° у. д. / 44.8236° пн. ш. 20.4503° у. д. (G)...
Аграгарадок Ісерна

Аграгарадок Ісерна

І́серна[1] (трансліт.: Isierna, руск.: Исерно) — аграгарадок у Слуцкім раёне Мінскай вобласці. ...
Вёска Шалыпы

Вёска Шалыпы

Шалы́пы[1] (трансліт.: Šalypy, руск.: Шалыпы) — вёска ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці...
Праваслаўная архітэктура Беларусі, сайт

Праваслаўная архітэктура Беларусі, сайт

hram.by Камерцыйны: не Тып сайта: пазнавальны Мова(ы): беларуская, руская Цяперашні с...