TR | RU | UK | KK | EN |

Спіральная галактыка


Спара́льная гала́ктыка (пазначаецца S) — адзін з асноўных тыпаў галактык, разнавіднасць галактык у паслядоўнасці Хабла, якія характарызуюцца наступнымі фізічнымі ўласцівасцямі:

  • значны сумарны вярчальны момант;
  • складаюцца з цэнтральнага балджа (амаль сферычнага патаўшчэння), акружанага дыскам:
    • балдж мае падабенства з эліптычнай галактыкай, якая змяшчае мноства старых зорак — так званае «Насельніцтва II» — і нярэдка звышмасіўную чорную дзірку ў цэнтры;
    • дыск з'яўляецца плоскай вярчальным утварэннем, якое складаецца з міжзоркавага рэчыва, маладых зорак «Насельніцтва I» і рассеяных зоркавых скопішчаў.

Спіральныя галактыкі названы так, таму што маюць усярэдзіне дыска яркія рукавы зоркавага паходжання, якія амаль лагарыфмічна распасціраюцца з балджа. Хоць часам іх нялёгка адрозніць (напрыклад, у флакулентных спіралях), гэтыя рукавы служаць асноўнай прыкметай, па якой спіральныя галактыкі адрозніваюцца ад лінзападобных галактык, для якіх характэрна дыскавая будова і адсутнасць ярка выяўленай спіралі. Спіральныя рукавы ўяўляюць сабою вобласці актыўнага зоркаўтварэння і складаюцца па большай частцы з маладых гарачых зорак; менавіта таму рукавы добра вылучаюцца ў бачнай частцы спектру. Абсалютная большасць назіраных спіральных галактык круціцца ў бок закручвання спіральных галін.

Схема спіральнай галактыкі, выгляд у профіль

Дыск спіральнай галактыкі звычайна акружаны вялікім сфераідальным гало, якія складаюцца са старых зорак «Насельніцтва II», большасць якіх засяроджана ў шаравых скопішчах, якія верцяцца вакол галактычнага цэнтра. Такім чынам, спіральная галактыка складаецца з плоскага дыска са спіральнымі рукавамі, эліптычнага балджа і сферычнага гало, дыяметр якога блізкі да дыяметра дыска.

Шматлікія (у сярэднім дзве з трох) спіральныя галактыкі маюць у цэнтры перамычку («бар»), ад канцоў якой адыходзяць спіральныя рукавы. У рукавах утрымліваецца значная частка пылу і газу, таксама мноства зоркавых скопішчаў. Рэчыва ў іх круціцца вакол цэнтра галактыкі пад дзеяннем гравітацыі.

Наша Галактыка, як дэманструюць нядаўнія (2005) назіранні ў ІЧ-дыяпазоне на Касмічным тэлескопе імя Спітцэра і шматгадовыя радыёастранамічныя назіранні, таксама адносіцца да спіральных галактык з перамычкай.

Маса спіральных галактык дасягае 1012 мас Сонца.

Змест

  • 1 Размяшчэнне Сонца
  • 2 Спіральныя галактыкі
  • 3 Гл. таксама
  • 4 Зноскі

Размяшчэнне Сонца

Сонца цікава тым, што размешчана паміж спіральных рукавоў Галактыкі і робіць абарот вакол цэнтра Галактыкі дакладна за той ж час, што і спіральныя рукавы. Як следства, Сонца не перасякае вобласці актыўнага зоркаўтварэння, у якіх часта ўспыхваюць звышновыя — крыніцы пагібельнага для жыцця выпраменьвання.

Спіральныя галактыкі

  • Млечны Шлях (наша Галактыка)
  • Туманнасць Андрамеды
  • Галактыка Трохвугольніка

Гл. таксама

  • Спіс галактык
  • Спіс спіральных галактык

Зноскі

  1. ↑ Астрономия: век XXI / Ред.-сост. В.Г. Сурдин — 2-е изд. — Фрязино: «Век 2», 2008. — С. 349. — ISBN 978-5-85099-181-4.


Спіральная галактыка Інфармацыю Аб

Спіральная галактыка


  • user icon

    Спіральная галактыка beatiful post thanks!

    29.10.2014


Спіральная галактыка
Спіральная галактыка
Спіральная галактыка Вы праглядаеце суб'ект
Спіральная галактыка што, Спіральная галактыка хто, Спіральная галактыка апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Макар’еў

Макар’еў

Макар'еў руск: Мака́рьев — горад з 1778 года у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Макар'еўскага раёна...
Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў

Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў

Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў Дата нараджэння: 10 мая 1931(1931-05-10) Месца нараджэння: в. Нова...
Гародна

Гародна

Назву Гаро́дна маюць: Змест 1 Азёры 1.1 Беларусь 1.2 Віцебская вобласць 1.3 Брэсцкая вобласць ...
307 да н.э.

307 да н.э.

гады 309 да н.э. 308 да н.э. 307 да н.э. 306 да н.э. 305 да н.э. дзесяцігоддзі 320-я да н...

Выпадковыя Артыкула (searchxengine.com)

Боханский раён

Боханский раён

Расія Статус муніцыпальны раён Уваходзіць у Іркуцкую вобласць Адміністрацыйны цэнтр Бохан Дат
Сан-Жазэ-ды-Пираньяс

Сан-Жазэ-ды-Пираньяс

Сан-Жазэ-ды-Пираньяс порт São José de Piranhas - муніцыпалітэт у Бразіліі, уваходзіць у шт
Герб Йошкар-Олы

Герб Йошкар-Олы

Дэталі Зацверджаны 22 чэрвеня 2011 года Карона Залатая вежавага пра пяць зубцах з нацыянальным
шахтавае

шахтавае

Шахтавае (укр. Шахтавых) - пасёлак гарадскога тыпу, размешчаны ў Данецкай вобласці (Украіна) у 2 км