Соф'я Юр'еўна Друкер
Соф'я Юр'еўна Друкер (7 студзеня 1907, Копысь, Горацкі павет, Магілёўская губерня — 1984, Мінск) — беларуская спявачка (драматычнае сапрана). Народная артыстка Беларусі (1955).
Біяграфія
У 1930 скончыла Беларускі музычны тэхнікум. У 1930-32 вучылася ў Беларускай студыі оперы і балета, у 1932-36 — у Беларускай кансерваторыі па класе вакалу ў П. І. Ціханава. Удасканальвалася як артыстка оперы ў Беларускай студыі оперы і балета пад кіраўніцтвам А. П. Баначыч (1930-33). Раней займалася ў В. А. Цвяткова. У 1933-41 і 1944-77 — салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР. У гады 2-й сусветнай вайны спявала ў Саратаўскім тэатра оперы і балета, удзельнічала ў працы франтавых канцэртных брыгад, выступала перад партызанамі Віцебшчыны.
Творчасць
Друкер — адна з першых беларускіх оперных спявачак. Першая выканаўца партый у беларускіх нацыянальных операх — Аўгіння («У пушчах Палесся» А. В. Багатырова), Марыся («Міхась Падгорны» Я. К. Цікоцкага), Рагнеда Янаўна («Калючая ружа» Ю. У. Семянякі). Лепшыя партыі опернай класікі: Яраслаўна («Князь Ігар» А. П. Барадзіна), Наташа («Русалка» А. С. Даргамыжскага), Марыя («Мазепа» П. І. Чайкоўскага), Аіда («Аіда» Джузэпэ Вердзі) і інш.
Соф'я Юр'еўна Друкер інфармацыя аб
Соф'я Юр'еўна Друкер
Соф'я Юр'еўна Друкер
Соф'я Юр'еўна Друкер Вы чытаеце гэтую тэму.
There are excerpts from wikipedia on this article and video