TR | RU | UK | KK | EN |

Сонцастаянне


Сонцастаянне — астранамічная з'ява, якая ўяўляе сабой момант перасячэння цэнтрам Сонца пунктаў экліптыкі, найбольш аддаленых ад экватара нябеснай сферы (пунктаў сонцастаяння). У Старажытнай Русі выкарыстоўвалася форма сонцаварот, якая адпавядала моманту «паварота» Сонца на прырост ці на спад дня.

Змест

  • 1 Астранамічнае апісанне з'явы
  • 2 Гістарычныя падзеі, якія адбыліся ў летняе сонцастаянне
  • 3 Гістарычныя падзеі, якія адбыліся ў зімовае сонцастаянне
    • 3.1 Новы час
    • 3.2 XX стагоддзе
    • 3.3 XXI стагоддзе
  • 4 Гл. таксама
  • 5 Зноскі
  • 6 Літаратура

Астранамічнае апісанне з'явы

Адрозніваюць летняе і зімовае сонцастаянне. Пры гэтым на паверхні планеты назіраецца самы доўгі ці самы кароткі светлавы дзень. У паўночным паўшар'і Зямлі зімовае сонцастаянне паходзіць 21 ці 22 снежня, і тады (паўднёвей паўночнага палярнага круга) назіраецца самы кароткі дзень (і самая доўгая ноч), а летняе — 20, 21 ці 22 чэрвеня па UTC, і тады (паўднёвей паўночнага палярнага круга) назіраецца самы доўгі дзень (і самая кароткая ноч). У паўднёвым паўшар'і на азначаныя даты прыпадаюць, адпаведна, летняе і зімовае сонцастаянні.

У сярэдніх шыротах на працягу астранамічнай зімы і вясны Сонца штодня апоўдні (дакладней, у сапраўдны поўдзень) паднімаецца ўсё вышэй над гарызонтам, а ў дзень летняга сонцастаяння «спыняецца» і змяняе свой рух на зваротны. Затым яно кожны дзень апоўдні апускаецца ўсё ніжэй, і, урэшце, у момант зімовага сонцастаяння, ізноў «спыняецца», змяняе свой рух на зваротны і пачынае падымацца.

З прычыны высакоснага зруху даты сонцастаяння ў розныя гады могуць адрознівацца на 1—2 дні. У астраноміі момант зімовага сонцастаяння прымаецца за пачатак зімы, а момант летняга сонцастаяння — за пачатак лета. Астранамічная даўгата сонца ў гэтыя моманты, адпаведна, 90° і 270°.

На працягу некалькіх дзён да і пасля моманту сонцастаяння Сонца амаль не змяняе схілення, яго паўдзённыя вышыні ў небе амаль нязменныя (вышыня на працягу года змяняецца па графіку, блізкаму да сінусоіды); адсюль і паходзіць сама назва сонцастаяння. З назіранняў вышынь Сонца ў перыяд абодвух сонцастаянняў можа быць вызначаны нахіл плоскасці экліптыкі да плоскасці нябеснага экватара.

Гістарычныя падзеі, якія адбыліся ў летняе сонцастаянне

  • Глядзіце:20 чэрвеня, 21 чэрвеня, 22 чэрвеня.

Гістарычныя падзеі, якія адбыліся ў зімовае сонцастаянне

  • Глядзіце:21 снежня, 22 снежня

Найбольш важныя:

Новы час

XX стагоддзе

  • 1989 — Берлінскія Брандэнбургскія вароты праз 28 гадоў ізноў адкрываюцца, адзначыўшы аб'яднанне ГДР і ФРГ.
  • 1991 — скасаванне СССР і стварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

XXI стагоддзе

Гл. таксама

У ВiкiСховішчы ёсць катэгорыя з тэмай:
 (Solstices)
  • Раўнадзенства
  • Сонцаварот
  • Свята летняга сонцастаяння
  • Каляды
  • Ёль

Зноскі

  1. ↑ Карачун — зимний Солнцеворот (руск.) 
  2. ↑ Солнцеворот (руск.) 

Літаратура

  • СОЛНЦЕ // Даль В. И. Толковый словарь живого великорусского языка:В 4 т. — Спб., 1863—1866.



Сонцастаянне Інфармацыю Аб

Сонцастаянне


  • user icon

    Сонцастаянне beatiful post thanks!

    29.10.2014


Сонцастаянне
Сонцастаянне
Сонцастаянне Вы праглядаеце суб'ект
Сонцастаянне што, Сонцастаянне хто, Сонцастаянне апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Горад Вэнгажына

Горад Вэнгажына

Вэнгaжы́нa (польск.:Węgorzyno) — горад у Заходнепаморскім ваяводстве Польшчы, Лабэзскі павет. ...
1-я вуліца Даватара, Віцебск

1-я вуліца Даватара, Віцебск

Беларусь Горад Віцебск Раён Кастрычніцкі Ранейшыя назвы Мікольская, Ветэрынарная Прац...
Гара Анкаума

Гара Анкаума

Балівія Горная сістэма Анды Вышыня вяршыні 6427 м Першае ўзыходжанне 11 чэрвен...
Спіс аб’ектаў PGC (1300001—1301000)

Спіс аб’ектаў PGC (1300001—1301000)

Гэта спіс аб'ектаў Спіс аб'ектаў PGC 1300001—1301000 Нумар PGC Прамое ўзыходжанне J20000 Схіленне ...