TR | RU | UK | KK | EN |

Смаргонскі раён

смаргонскі раён шоп, смаргонскі раён bmx
Беларусь

Уваходзіць у

Гродзенская вобласць

Адміністрацыйны цэнтр

Смаргонь

Афіцыйныя мовы

Родная мова: беларуская 76,63 %, руская 18,54 %
Размаўляюць дома: беларуская 52,5 %, руская 34,83 %

Насельніцтва (2009)

55 296 чал, (4-е месца)

Шчыльнасць

37,17 чал./км² (4-е месца)

Нацыянальны склад

беларусы — 87,36 %,
рускія — 6,45 %,
палякі — 2,0 %,
украінцы — 1,37 %,
іншыя — 2,82 %

Плошча

1 490.01 км²
(8-е месца)

Часавы пояс

UTC+2

Афіцыйны сайт Смаргонскі раён на ВікісховішчыКаардынаты:54°29′01″ пн. ш. 26°24′00″ у. д. / 54.483611° пн. ш. 26.4° у. д. (G) (O) (Я)54.483611, 26.4

Смаргонскі раён — раён у складзе Гродзенскай вобласці.

Смаргонскі раён утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Вілейскай, з верасня 1944 г. - Маладзечанскай, а з 20 студзеня 1960 г. - увайшоў у склад Гродзенскай вобласці. У 1985 г. горад Смаргонь быў выдзелены ў асобную адміністрацыйную адзінку абласнога падпарадкавання. У лістападзе 1996 г. адміністрацыйныя адзінкі Смаргонскі раён і горад Смаргонь былі аб'яднаны ў адну - Смаргонскі раён.

Раён размешчаны на паўночным усходзе Гродзенскай вобласці. Плошча 1,5 тыс.кв.км, насельніцтва - 58 200 чалавек. У складзе раёна 324 сельскія населеныя пункты, 12 сельскіх Саветаў.

Па тэрыторыі раёна праходзяць чыгуначная лінія і аўтадарога Мінск - Вільнюс.

Змест

  • 1 Прырода
  • 2 Гаспадарка
  • 3 Адукацыя, культура, ахова здароўя
  • 4 СМІ
  • 5 Выдатныя мясціны
  • 6 Вядомыя асобы
  • 7 Гл. таксама
  • 8 Зноскі
  • 9 Спасылкі

Прырода

На большай частцы тэрыторыі раёна Нарачана-Вілейская нізіна, па поўдні - Ашмянскае ўзвышша. Карысныя выкапні:торф, пясчана-жвіровы матэрыял, пяскі, гліны і суглінкі.

Усе рэкі і вадаёмы на тэрыторыі раёна належаць да басейна Нёмана, а ў яго складзе - да басейна Балтыйскага мора, большасць з іх адносіцца да басейна Віліі, правага прытока Нёмана. Самыя буйныя азёры ў раёне - Свір і Вішнеўскае. Балоты займаюць 3,8% тэрыторыі.

Гаспадарка

На тэрыторыі Смаргонскага раёна працуе 18 прамысловых прадпрыемстваў, дзе занята 4,2 тыс. чалавек.

Найбольш буйнымі прадпрыемствамі з'яўляюцца:РУП "Смаргонскі завод аптычнага станкабудавання", РУП "Смаргонскі агрэгатны завод", ААТ "Смаргоньсілікатабетон". Прадпрыемствамі недзяржаўнай формы ўласнасці за 2005 года выраблена 57 % агульнага аб'ёму прамысловай прадукцыі.

На прадпрыемствах раёна выпускаюцца:матэрыялы сценавыя, цэгла будаўнічая, запасныя часткі да сельскагаспадарчых машын і аўтамабіляў, міні-трактары, мотаблокі, помпы шасцерневыя, піламатэрыялы, дзвярныя палотны, ліццё чыгуннае і каляровае, валакно льняное, прадукты харчавання (масла, натуральнамалочная прадукцыя, хлебабулачныя вырабы, збожжавыя шматкі, агароднінныя кансервы) і інш.

Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі - льнаводства, мяса-малочная жывёлагадоўля, вырошчваюць збожжавыя і кармавыя культуры, бульбу.

Будаўнічая галіна Смаргонскага раёна налічвае 4 будаўнічыя арганізацыі. Апошнія гады першачарговая ўвага ўдзяляецца жыллёваму будаўніцтву.

Раён абслугоўваюць 197 гандлёвых прадпрыемстваў усіх форм уласнасці, у тым ліку:дзяржаўныя гандлёвыя прадпрыемствы - 8, дзяржаўныя ведамасныя прадпрыемствы - 36, недзяржаўныя прадпрыемствы - 64, спажыўкааперацыя - 89, дробная розніца - 318. Асноўнымі вытворцамі бытавых паслуг з'яўляюцца ВКУП "Смаргонскі камбінат бытавога абслугоўвання насельніцтва", індывідуальныя прадпрымальнікі, абласныя структурныя аб'яднанні:абласны тэхнагандлёвы цэнтр "Гарант", прадпрыемствы іншых ведамстваў, што аказваюць бытавыя паслугі насельніцтву.

Адукацыя, культура, ахова здароўя

У сістэме адукацыі функцыянуе 57 устаноў. Атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі забяспечваюць 34 установы. Сярод іх спецыялізаваныя ўстановы і ўстановы новага тыпу. Паспяховай рэалізацыі творчых здольнасцей дзяцей і навучэнскай моладзі, адаптацыі да навакольнага соцыуму садзейнічаюць установы адукацыі "Смаргонскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі", "Міжшкольны вучэбна-вытворчы камбінат", "Смаргонская дзіцячая юнацкая спартыўная школа алімпійскага рэзерву". Для аказання своечасовай карэкцыйна-рэабілітацыйнай, псіхолага-педагагічнай дапамогі і адукацыйна-выхаваўчых паслуг дзецям і іх бацькам працуюць установы "Смаргонскі сацыяльна-педагагічны цэнтр", "Смаргонскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі".

Насельніцтва раёна атрымлівае амбулаторна-паліклінічную дапамогу ў раённай паліклініцы, ва ўрачэбных амбулаторыях і амбулаторыях участковых бальніц, 22 ФАПах. У раённай паліклініцы аказваецца дапамога па 20 спецыяльнасцях. У горадзе разгорнута 13 тэрапеўтычных і 13 педыятрычных участкаў. Функцыянуюць 3 здраўпункты на прадпрыемствах.

У сельскай мясцовасці працуюць 2 участковыя бальніцы.

Культурная сетка раёна прадстаўлена 61 установай культуры:гарадскі Дом культуры, 25 устаноў клубнага тыпу, цэнтральная раённая, 2 гарадскія, 2 дзіцячыя і 26 сельскіх бібліятэк, 2 дзіцячыя музычныя школы, дзіцячая школа мастацтваў, гісторыка-краязнаўчы музей. 17 калектываў мастацкай самадзейнасці маюць званні "народны" і "ўзорны".

Для арганізацыі і правядзення фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы ў раёне ёсць:стадыён на 3,5 тыс. месц, два 25-метровыя і 9 міні-басейнаў, 30 спартыўных і 5 трэнажорных залаў, 7 стралковых ціраў, 42 іншыя прыстасаваныя памяшканні, 27 комплексных спартыўных пляцовак, 2 хакейныя каробкі. Асноўнай базай для правядзення фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы ў горадзе з'яўляецца фізкультурна-аздараўленчы комплекс "Юнацтва". На базе фізкультурна-аздараўленчага комплексу займаюцца тры ДзЮСШ, футбольны клуб "Смаргонь".

Дзейнічае Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей.

СМІ

  • «Светлы шлях». Дзяржаўная раённая газета. У савецкія часы — орган партыйных і савецкіх улад, сёння — газета Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта.
  • «Рэгіянальная газета»  — рэгіянальная беларуская газета, якая выдаецца з 28 красавіка 1995 года.

Выдатныя мясціны

Крэва, від на замак

Архітэктурныя помнікі:у вёсцы Крэва руіны Крэўскага замка (14 ст.), Смаргонскі кальвінскі збор (1553), Жодзішкаўскі кальвінскі збор (1612), Залеская сядзіба, дзе жыў кампазітар Міхал Клеафас Агінскі (1802—1822), сядзіба Францішка Багушэвіча (другая палавіна 19 ст.).

Вядомыя асобы

Дом-музей Ф. Багушэвіча ў Кушлянах
  • Міхал Клеафас Агінскі
  • Францішак Багушэвіч
  • Ігар Рачкоўскі
  • Станіслаў Лявонавіч Станкевіч
  • Іван Мікалаевіч Шоц
  • Янка Шутовіч
  • Юліян Бакшанскі

Гл. таксама

  • Ашмянскі павет
  • Рака Кужэц

Зноскі

  1. ↑ 1,0 1,1 1,2 Вынікі перапісу 2009 года
  2. ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)

Спасылкі

  • На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Смаргонскі раён

смаргонскі раён bmx, смаргонскі раён бмх, смаргонскі раён номер, смаргонскі раён шоп


Смаргонскі раён Інфармацыю Аб

Смаргонскі раён


  • user icon

    Смаргонскі раён beatiful post thanks!

    29.10.2014


Смаргонскі раён
Смаргонскі раён
Смаргонскі раён Вы праглядаеце суб'ект
Смаргонскі раён што, Смаргонскі раён хто, Смаргонскі раён апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Калемегдан

Калемегдан

Каардынаты:44° пн. ш. 20° у. д. / 44.8236° пн. ш. 20.4503° у. д. (G)...
Аграгарадок Ісерна

Аграгарадок Ісерна

І́серна[1] (трансліт.:Isierna, руск.:Исерно) — аграгарадок у Слуцкім раёне Мінскай вобласці. ...
Вёска Шалыпы

Вёска Шалыпы

Шалы́пы[1] (трансліт.:Šalypy, руск.:Шалыпы) — вёска ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці...
Праваслаўная архітэктура Беларусі, сайт

Праваслаўная архітэктура Беларусі, сайт

hram.by Камерцыйны:не Тып сайта:пазнавальны Мова(ы):беларуская, руская Цяперашні с...