TR | RU | UK | KK | EN |

Славене


Славе́не, ці ільменскія славяне, паўночныя ўсходне-славянскія плямёны, якія ў другой палове 1 тысячагоддзя н.э. жылі ў бассейне возера Ільмень, у 10 - 13 ст. рассяляліся на Іжорскім плато, па раке Малога дасягалі Яраслаўскага Паволжа і Волга-Окскага міжрэчча. Займаліся земляробствам, паляваннем, рыбалоўствам, будавалі наземныя зрубныя дамы з печамі-каменкамі. Асноўным тыпам іх пасяленняў былі селішчы. Першыя гарадзішчы ўзніклі ў 8 ст. Найбольш старажытныя помнікі славен - пахавальныя сопкі з абрадам трупаспалення. У 9 - 10 ст. побач з сопкамі пашыраны курганы з трупаспаленнем. З пачатку 11 ст. пераважаў пахавальны абрад з трупапалажэннем. Наяўнасць у сопках фінскіх элементаў пахавальнага абраду адлюстроўвае працэс славянізацыі мясцовых фіна-угорскіх плямён. Лічаць, ўто продкі славен рухаліся ў Прыільменне праз землі балтаў, у якіх запазычылі іх звычай рабіць курганныя насыпы над нябожчыкамі. Этнавызначальныя рысы славен - ромба- і авальнашчытковыя скроневыя кольцы 11-14 ст. (на Беларусі падобныя рэчы знойдзены каля Радашковіч і ў Чапліне). У 9 ст. славене і крывічы разам з фінскім племем утварылі палітычны саюз. Цэнтр славен - горад Ноўгарад. Землі славен сталі ядром уладанняў Наўгародскай феадальнай рэспублікі.

У час славянскай каланізацыі першымі, да крывічоў, прайшлі з захаду цераз землі суч. Беларусі, часткова асеўшы на Нёмане, Верхнім Дняпры, Дзвіне, і былі потым адціснуты крывічамі далей на поўнач, да воз. Ільмень, дзе ўтварылі сваё княства. Часам, наадварот, лічацца першымі, дагістарычнымі славянскімі насельнікамі земляў суч. Беларусі (і наогул, земляў б. Мінскай, Магілёўскай, Валынскай губ.), якія ў 6 ст. перасяліліся на Балканы.

Гл. таксама

  • Славяне
  • Вялікае перасяленне народаў
  • Славянская каланізацыя Беларусі

Крыніцы

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.: Рэле - Слаявіна / Рэд кал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мінск: БелЭн, 2002. ISBN 985-11-0238-5
  • Ермаловіч М. Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды. — Мн.: Маст. літ., 1990. ISBN 5-340-00614-X.
  • Седов, В.В. Восточные славяне в VI — XIII вв. / Отв. ред. Б.А. Рыбаков. — М.: Наука, 1982. — 327 с.; ил.

Зноскі

  1. ↑ Наогул, дарэшты гэта не высветлена. С. 25—27.
  2. ↑ Паводле П. Шафарыка. С. 26.


Славене Інфармацыю Аб

Славене


  • user icon

    Славене beatiful post thanks!

    29.10.2014


Славене
Славене
Славене Вы праглядаеце суб'ект
Славене што, Славене хто, Славене апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Летні сад

Летні сад

Летні сад (руск.: Ле́тний сад) — паркавы ансамбль, помнік садова-паркавага мастацтва першай трэ...
Хутар Высокія

Хутар Высокія

Высо́кія[1] (трансліт.: Vysokija, руск.: Высокие) — хутар у Воранаўскім раёне Гродзенскай вобла...
Канстытуцыя Венгрыі

Канстытуцыя Венгрыі

Канстытуцыя Венгрыі (венг.: A Magyar Köztársaság alkotmánya) — асноўны закон Венгрыі, прыняты 1...
Дзень святой Люсіі

Дзень святой Люсіі

Дзень святой Люсіі — свята, якое адзначаецца 13 снежня ў каталіцкіх і пратэстанцкіх краінах Гісторы...