TR | RU | UK | KK | EN |

Славакія


Каардынаты:48°52′00″ пн. ш. 19°41′00″ у. д. / 48.866667° пн. ш. 19.683333° у. д. (G) (O) (Я)48.866667, 19.683333

Гімн:«Nad Tatrou sa blýska»На жаль, у вашым браўзеры адключаны JavaScript, ці не маецца патрабаванага прайгравальніка.
Вы можаце загрузіць ролік ці загрузіць прайгравальнік для прайгравання роліка ў браўзеры.Заснавана16 чэрвеня 1919 (як Славацкая Савецкая Рэспубліка)Дата незалежнасці1 студзеня 1993 (ад Чэхаславакіі)Афіцыйная моваСлавацкаяСталіцаБраціславаНайбуйнейшыя гарадыБраціслава, Кошыцы, Жыліна, Прэшаў, Банска-БістрыцаФорма кіраванняПарламенцкая рэспублікаПрэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Андрай Кіска
Роберт ФіцаПлошча
• Усяго
• % воднай паверхні126-я ў свеце
49 036 км²
1,9 %Насельніцтва
• Ацэнка (2014)
• Перапіс (2011)
• Шчыльнасць
▲5 419 000 чал.
5 397 036 чал.
110,31 чал./км²ВУП (намінал)
  • Разам (2014)
  • На душу насельніцтва
$▲99,79 млрд  (61-ы)
$▲18 415ІРЧП (2013)▲0,830 (вельмі высокі) (37-ы)ВалютаЕўра (EUR)Інтэрнэт-дамены.sk, .euТэлефонны код+421Часавы пояс+1

Слава́кія (славацк.:Slovensko), Слава́цкая Рэспу́бліка (славацк.:Slovenská republika), гутаркова Слава́ччына — дзяржава, якая не мае выхаду да мора, ва Усходняй (Цэнтральнай) Еўропе. Плошча складае 49 036 км², а насельніцтва — прыкладна 5,43 мільёнаў чалавек. Мяжуе з Чэхіяй (працягласць меж складае 251,8 км), Аўстрыяй (працягласць меж — 107,1 км), Польшчай (працягласць меж — 541,1 км), Украінай (працягласць меж — 97,8 км) і Венгрыяй (працягласць меж — 654,8 км). Сталіца і найбуйнейшы горад — Браціслава.

Першым дзяржаўным утварэннем славян на тэрыторыі сучаснай Славакіі была Дзяржава Само (VII ст.), затым Нітранскае княства (пачатак IX ст.), якое злучылася з Мораўскім княствам у 833 г. у складзе Вялікай Маравіі. З другой паловы X ст. да канца XI ст. тэрыторыя Славакіі паступова ўключалася ў склад Каралеўства Венгрыя, якое ў 1526 г. стала часткай Аўстрыйскай (Габсбургскай) манархіі, званай з 1867 г. Аўстра-Венгрыяй. Пасля распаду Аўстра-Венгрыі ў 1918 г. Славакія была часткай Чэхаславакіі ажно да 1993 г. (за выключэннем перыяду незалежнасці падчас Першай Славацкай Рэспублікі). 1 студзеня 1993 г. у выніку падзелу Чэхаславакіі ўзнікла цалкам самастойная Славацкая Рэспубліка.

Славацкая Рэспубліка з'яўляецца парламенцкай дэмакратыяй, афіцыйная мова — славацкая. З 1 мая 2004 г. Славакія — член Еўрапейскага Саюза, а з 21 снежня 2007 г. — Шэнгенскай зоны. 1 студзеня 2009 г. Славакія стала 16-м членам Еўрапейскага валютнага саюза — Еўразоны — а афіцыйнай валютай дзяржавы стаў еўра, які замяніў такім чынам славацкую крону.

Змест

  • 1 Этымалогія
  • 2 Гісторыя
  • 3 Геаграфія
    • 3.1 Населеныя пункты
    • 3.2 Рэльеф
    • 3.3 Клімат
    • 3.4 Водная сістэма
    • 3.5 Геаграфічныя цікавыя звесткі
  • 4 Геалогія
    • 4.1 Геалагічная будова
    • 4.2 Карысныя выкапні
  • 5 Прырода
    • 5.1 Флора
    • 5.2 Фаўна
    • 5.3 Ахова прыроды
  • 6 Адміністрацыйны падзел
    • 6.1 Гістарычны адміністрацыйны падзел Славакіі
  • 7 Насельніцтва
    • 7.1 Нацыянальнасці
    • 7.2 Мовы
      • 7.2.1 Родная мова
      • 7.2.2 Мова, якая найчасцей ужываецца дома
      • 7.2.3 Мова, якая найчасцей ужываецца ў публічных месцах
    • 7.3 Рэлігіі і канфесіі
  • 8 Палітыка
    • 8.1 Палітычная сістэма
      • 8.1.1 Заканадаўчая ўлада
      • 8.1.2 Выканаўчая ўлада
      • 8.1.3 Прэзідэнт
    • 8.2 Знешняя палітыка
      • 8.2.1 Адносіны з Беларуссю
  • 9 Эканоміка
    • 9.1 Прамысловасць
    • 9.2 Сельская гаспадарка
    • 9.3 Турызм
    • 9.4 Сфера паслуг
    • 9.5 Энергетыка
  • 10 Транспарт
    • 10.1 Паветраны транспарт
    • 10.2 Чыгуначны транспарт
    • 10.3 Аўтамабільны транспарт
    • 10.4 Водны транспарт
    • 10.5 Трубаправоды
    • 10.6 Сувязь
  • 11 Ахова здароўя
  • 12 Адукацыя
  • 13 Навука і даследаванні
  • 14 Сілавыя структуры
    • 14.1 Узброеныя сілы
    • 14.2 Паліцыя
  • 15 Сродкі масавай інфармацыі
    • 15.1 Радыё
    • 15.2 Тэлебачанне
    • 15.3 Друк
  • 16 Спорт
  • 17 Кухня
  • 18 Галерэя
  • 19 Гл. таксама
  • 20 Зноскі
  • 21 Літаратура
  • 22 Спасылкі

Этымалогія

Назва Славакіі ў значэнні «краіна, заселеная славакамі» ўпершыню адзінкава згадвалася ў 1029 г. у словазлучэнні «dux Sclavonie», а пазней часта ў розных варыянтах і мовах з XV ст. Аднак дакладна незразумела, ці мелася на ўвазе ў цэлым «славянская» ці канкрэтна «славацкая» тэрыторыя, як гэта часта бывала і са «славенскімі» тапонімамі. Славацкая гістарыяграфія часта сыходзіць з таго, што тэрмін «славен», або «славэн», «славенскі», ці «славэнскі», яшчэ з часоў Вялікамаравіі паказвае на генетычных продкаў славакаў.

Сучасная славацкая форма — «Slovensko» — была ўпершыню зафіксавана ў 1675 г. у дакуменце броўмаўскай шляхты, накіраваным гетману краю ў горад Угерске-Градзіштэ. Часцей гэту назву пачалі ўжываць у пачатку XIX ст. Для пазначэння тэрыторыі ў гістарычных дакументах часта карысталіся варыянтам «Верхневугорскія славацкія ваколіцы» (славацк.:Hornouhorské slovenské okolie), напрыклад у «Мемарандуме славацкай нацыі» або «Венскім мемарандуме(славацк.) бел.», у якіх прадстаўнікі славацкага народа дамагаліся пэўнай аўтаноміі на ўласнай этнічнай тэрыторыі.

Гісторыя

Асноўны артыкул:Гісторыя СлавакііРымскі надпіс на скале ў Трэнчыне, які датуецца 178—179 гг.

Першае сведчанне аб засяленні тэрыторыі Славакіі людзьмі паходзіць з канца палеаліту — прыкладна 250 тыс. гадоў таму. Чэрап неандэртальца быў знойдзены на тэрыторыі вёскі Ганаўцы(славацк.) бел., статуя Венеры — на тэрыторыі вёскі Мораваны-над-Вагам(славацк.) бел.. Прыкладна 5000—4000 гадамі да н. э. датуюцца першыя земляробныя прылады, знойдзеныя на тэрыторыі сучаснай Славакіі ў пячоры Доміца — каменныя сякеры, кліны, скрабкі і інш.

З канца IV ст. да н. э. тэрыторыю сучаснай Славакіі ў некалькі хваль засяляе адна з першых вядомых аформленых этнічных груп таго часу — кельты. Аб прысутнасці ў Славакіі кельтаў існуюць пісьмовыя сведчанні ў рымскіх крыніцах. У I ст. да н. э. на тэрыторыю Славакіі прыходзяць дакі, пад іх ціскам кельты адступаюць далей на поўнач, таму прадстаўнікі гэтых двух этнічных груп змешваюцца між сабой, утвараючы таксама змешаную культуру.

З пачатку н. э. дакаў і кельтаў выштурхоўваюць плямёны германцаў. На тэрыторыі Славакіі было ўтворана каралеўства Ванія(славацк.) бел. — аднаго з правадыроў германцаў — рака Дунай утварала яго мяжу з Рымскай імперыяй.

У канцы IV ст. з пачаткам Вялікага перасялення ў Славакіі былі мноства народаў. Першыя славянскія пасяленцы аселі на тэрыторыі сучаснай Славакіі ў V ст. Славацкія землі ўваходзілі ў склад Дзяржавы Само (VII ст.), Нітранскага княства (канец VIII ст. — 833 г.).

З другой паловы X ст. да канца XI ст. тэрыторыя Славакіі паступова ўключалася ў склад Каралеўства Венгрыя, якое ў 1526 г. стала часткай Аўстрыйскай (Габсбургскай) манархіі, званай з 1867 г. Аўстра-Венгрыяй.

Пасля асманскай экспансіі на землі былога Каралеўства Венгрыя ў XVI і XVII стст. яно зменшылася практычна толькі да тэрыторый Славакіі, сучаснай федэральнай зямлі Бургенланд і заходняй Харватыі, такім чынам Славакія стала ядром Габсбургскай дзяржавы. Браціслава стала сталіцай (1536—1784/1848 гг.), каранацыйным (1563—1830 гг.) горадам і месцам пасяджэнняў улады Каралеўства Венгрыя. Трнава стала рэзідэнцыяй Эстэргамскага архібіскупа, што фактычна зрабіла яе цэнтрам венгерскай Рымска-Каталіцкай Царквы.

У 1787 г. Антан Берналак кадыфікаваў славацкую мову на аснове заходнеславацкай гаворкі (берналакаўчына(славацк.) бел.). У 1843 г. Людавіт Штур кадыфікаваў славацкую мову на аснове цэнтральнаславацкай гаворкі — менавіта гэта варыянт славацкай мовы з невялікімі зменамі выкарыстоўваецца і сёння славакамі ў якасці літаратурнага стандарту.

У рэвалюцыі 1848—1849 гг. славакі выступілі на баку аўстрыйцаў, каб аддзяліцца ад Венгрыі і стаць самастойнай часткай Габсбургскай манархіі, што, аднак, ім не ўдалося.

Пасля Аўстра-венгерскага пагаднення, у перыяд 1867—1918 гг., славакі цярпелі ад найгоршай хвалі мадзьярызацыі(славацк.) бел. ў гісторыі.

У 1918 г. Славакія стала часткай Чэхаславакіі. Падчас хаосу, які адбываўся пасля распаду Аўстра-Венгрыі, на частцы тэрыторыі Славакіі кароткі тэрмін існавала дзяржаўнае ўтварэнне з камуністычнай ідэалогіяй — т. зв. Славацкая Савецкая Рэспубліка (сталіца знаходзілася ў Прэшаве). Славакія ў межах Чэхаславакіі развівалася асобна ў галіне культуры. У канцы 1930-х гадоў Адольф Гітлер пачаў выкарыстоўваць факт этнічнай рознасці славакаў і чэхаў, а таксама наяўнасць на тэрыторыі Чэхаславакіі нямецкай меншасці ва ўласных знешнепалітычных мэтах:спачатку ён заняў частку зямель Чэхаславакіі, а потым цалкам анексаваў гэту краіну, у выніку перамоў дапамогшы славакам стварыць Першую Славацкую Рэспубліку. Такім чынам, падчас Другой сусветнай вайны Славакія выступала як саюзнік Трэцяга рэйха. У адказ на ўступленне нямецкай арміі на тэрыторыю Славакіі ў 1944 г. славацкае супраціўленне ўзняла Славацкае нацыянальнае паўстанне з палітычным і вайсковым цэнтрам у Банска-Бістрыцы. Адкрытае паўстанне было задушана, таму паўстанцы перайшлі да партызанскай тактыкі. Ад нацыстаў Славакія была вызвалена Чырвонай арміяй, якая прыйшла з усходу.

Пасля Другой сусветнай вайны адбылося аднаўленне Чэхаславакіі, якая трапіла пад сферу ўплыву СССР. Пасля 1948 г., калі да ўлады ў выніку Лютаўскага перавароту(славацк.) бел. прыйшлі камуністы, пачалася нацыяналізацыя прыватных прадпрыемстваў і распачалася прымусовая калектывізацыя сельскай гаспадаркі. Эканамічная адсталасць і незадаволенасць дзеяннямі камуністычнай партыі прывялі ў 1968 г. да падзей, якія ўвайшлі ў гісторыю як Пражская вясна, пасля якой у краіне адбыліся пэўныя палітычныя змены. 21 жніўня 1968 г. гэтыя працэсы былі задушаны ўварваннем у Чэхаславакію войскаў Варшаўскага дагавора(славацк.) бел.. У выніку распачалася, т. зв. палітыка нармалізацыі, якую ў хуткім часе змяніла брэжнеўская палітыка. У 1989 г. камуністычны рэжым быў зрынуты ў выніку Аксамітнай рэвалюцыі, і Чэхаславакія стала дэмакратычнай дзяржавай.

1 студзеня 1993 г. у выніку мірнага аксамітнага разводу Чэхаславакія распалася на дзве дзяржавы-пераемніцы — Славацкую Рэспубліку і Чэшскую. Гэта адбылося пасля 75 гадоў супольнага існавання чэхаў і славакаў у адной дзяржаве. Рашэнне цалкам адпавядала Канстытуцыі і было зацверджана Федэральным сходам ЧСФР(славацк.) бел.. З 19 студзеня 1993 г. Славакія — член ААН, з 29 сакавіка 2004 г. — член НАТА, а з 1 мая 2004 г. — член ЕС.

Геаграфія

Асноўны артыкул:Геаграфія Славакіі

Славакія знаходзіцца ў Цэнтральнай Еўропе і характарызуецца горным ландшафтам на поўначы і раўнінамі на поўдні.

КартаОраўскі Град.Нівы Хвойніцкага ўзвышша(славацк.) бел..Спішскі Град на ўзгорку.Старажытны цэнтр Бардзеёва.Крывань(славацк.) бел. — неафіцыйны сімвал Славакіі.

Населеныя пункты

Славакія мае параўнальна густую сетку населеных пунктаў:на яе тэрыторыі знаходзяцца 2891 афіцыйна зарэгістраваныя месцы пражывання людзей, з якіх 138 маюць статус гарадоў (інфармацыя станам на 2009 г.). Найбуйнейшымі гарадамі па колькасці насельніцтва з'яўляюцца Браціслава і Кошыцы, потым Прэшаў, Жыліна, Нітра, Банска-Бістрыца і Трнава. У гарадах пражывае больш за 57 % насельніцтва.

Рэльеф

Славакія знаходзіцца на тэрыторыі Сярэднедунайскай нізіны, Карпатаў, Загарскай нізіны(славацк.) бел., Дунайскай нізіны і Усходнеславацкай нізіны.

Клімат

Клімат Славакіі займае прамежкавае становішча паміж кантынентальным і акіянічным. Паводле Кёпена(руск.) бел. мяжа між імі праходзіць паміж усходняй і цэнтральнай Славакіяй. Клімат Славакіі можа быць падзелены на 3 зоны:

  1. Нізіны
    1. Нізінная падзона з прэваліруючым акіянскім уплывам:прыкладная сярэднегадавая тэмпература складае каля 10 °C; прыкладная сярэднегадавая тэмпература найцяплейшага месяца — каля 20 °C, а найхаладнейшага месяца — каля −3 °C. Гэта Дунайская і Загарская нізіны. Тыповымі гарадамі з такім кліматам з'яўляюцца Браціслава і Гурбанава(славацк.) бел..
    2. Нізінная падзона з прэваліруючым кантынентальным уплывам:прыкладная сярэднегадавая тэмпература складае каля 9 °C; прыкладная сярэднегадавая тэмпература найцяплейшага месяца — каля 20 °C, а найхаладнейшага месяца — каля −3 °C. Гэта Усходнеславацкая нізіна і Кошыцкая катлавіна(славацк.) бел.. Тыповым горадам з такім кліматам з'яўляюцца Кошыцы.
  2. Катлавіны: прыкладная сярэднегадавая тэмпература складае ад 5 °C да 8,5 °C; прыкладная сярэднегадавая тэмпература найцяплейшага месяца — 15—18,5 °C, а найхаладнейшага месяца — −3… −6 °C. Тыповымі гарадамі з такім кліматам з'яўляюцца Попрад, Сліяч(славацк.) бел. і Жыліна.
  3. Горы: прыкладная сярэднегадавая тэмпература складае каля 5 °C; прыкладная сярэднегадавая тэмпература найцяплейшага месяца — 15 °C, а найхаладнейшага месяца — каля −5 °C. Тыповы клімат горнай зоны характэрны для Шчырбскага возера(славацк.) бел., гары Хопак(славацк.) бел. і гары Ломніцкі Шціт(славацк.) бел..

Водная сістэма

Рэкі ў Славакіі пераважна разгалінаваныя і малаводныя. Усе рэкі маюць найбольшую паўнаводнасць вясною, калі растае снег. Адзіным выключэннем з гэтага правіла з'яўляецца Дунай, які найпаўнаводнейшы ўлетку, калі растае лёд у Альпах. Рэкі Славакіі прыналежаць да вадазбораў Балтыйскага і Чорнага мораў. Да вадазбору Балтыйскага мора адносяцця рэкі Попрад(славацк.) бел. і Дунаец(славацк.) бел.. Да вадазбору Чорнага мора адносяцца рэкі Морава, Дунай, Ціса. Азёры ў Славакіі ўтварыліся ў выніку адступлення горных ледавікоў, напрыклад Шчырбскае возера(славацк.) бел., возера Вельке-Гінцава(славацк.) бел., Попрадскае возера(славацк.) бел. або Скалнацкае возера(славацк.) бел..

Найбольшая колькасць вадасховішчаў знаходзіцца на рацэ Ваг, дзе яны ўтвараюць Важскі каскад. Гэта, напрыклад, Ліптаўска-Мара(славацк.) бел., Слнява(славацк.) бел., Кралёва(славацк.) бел., Носіцы(славацк.) бел. і інш. Найбольшым вадасховішчам з'яўляецца Ораўскае вадасховішча} плошчай 35 км². Вадасховішчы ў Славакіі выкарыстоўваюцца ў мэтах гідраэнергетыкі, прадухілення паводак, накаплення пітной вады (у якасці водных рэзервуараў выкарыстоўваюцца 8 вадасховішчаў), сельскай гаспадаркі, рэкрэацыі. Жытны востраў(славацк.) бел. мае найбольшыя запасы грунтовых вод у Славакіі. Грунтовыя воды падзяляюцца на 3 тыпы:

  1. Карставыя воды — знойдзены ў пячорах;
  2. Мінеральныя воды;
  3. Тэрмальныя воды — найцяплейшая вада ў Славакіі знаходзіцца ў Подгайсцы(славацк.) бел. (80 °C).

Геаграфічныя цікавыя звесткі

Кірункі свету
  • Найбольш паўночны пункт:Баб'я гара(славацк.) бел. (вёска Ораўска-Полгара(славацк.) бел.) на дзяржаўнай мяжы (49.616667, 19.46666749°37′ пн. ш. 19°28′ у. д. / 49.616667° пн. ш. 19.466667° у. д. (G) (O) (Я));
  • Найбольш паўднёвы пункт:вёска Пацінцы(славацк.) бел. (47.733333, 18.28333347°44′ пн. ш. 18°17′ у. д. / 47.733333° пн. ш. 18.283333° у. д. (G) (O) (Я));
  • Найбольш заходні пункт:вёска Загарска-Вэс(славацк.) бел. (48.383333, 16.83333348°23′ пн. ш. 16°50′ у. д. / 48.383333° пн. ш. 16.833333° у. д. (G) (O) (Я));
  • Найбольш усходні пункт:вёска Нова-Сэдліца(славацк.) бел. (49.083333, 22.56666749°05′ пн. ш. 22°34′ у. д. / 49.083333° пн. ш. 22.566667° у. д. (G) (O) (Я)).
Вышыні над узроўнем мора
  • Найвышэйшы пункт:гара Герлахаўскі-Шціт (2654,4 метры над узроўнем мора);
  • Найніжэйшы пункт:паверхня ракі Бодраг(славацк.) бел. у вёсцы Стрэда-над-Бодрагам(славацк.) бел. (94 метры над узроўнем мора).
Цэнтры
  • Цэнтр Славакіі:каля гары Вэпар(славацк.) бел. (± 5—10 км) (48.733333, 19.46666748°44′ пн. ш. 19°28′ у. д. / 48.733333° пн. ш. 19.466667° у. д. (G) (O) (Я) — адносныя лічбы);
  • Геаметрычны цэнтр Славакіі:каля гары Гайны Грун(славацк.) бел.;
  • Цэнтр Еўропы (геаграфічны):касцёл Св. Яна ў вёсцы Крэмніцке-Бане(славацк.) бел. (± 5—10 км) (48.75, 18.91666748°45′ пн. ш. 18°55′ у. д. / 48.75° пн. ш. 18.916667° у. д. (G) (O) (Я)).
Межы
  • Агульная працягласць — 1652,6 км.
  • Найкарацейшая з Украінай — 97,8 км.
  • Найдаўжэйшая з Венгрыяй — 654.8 км.
  • З Польшчай — 541,1 км.
  • З Аўстрыяй — 107,1 км.
  • З Чэхіяй — 251,8 км.
  • Індэкс дзяржаўных меж — 2,1.
Адлегласці (паветраныя)
  • Максімальная даўжыня (з захаду на ўсход):428,8 км паміж вёскамі Загарска-Вэс і Нова-Сэдліца;
  • Мінімальная шырыня (з поўначы на поўдзень):77,6 км паміж вёскамі Орлаў(славацк.) бел. і Госцёўцы(славацк.) бел.;
  • Найкарацейшая адлегласць да мора:361 км да Рыекі на беразе Адрыятычнага мора.

Геалогія

Асноўны артыкул:Геалогія Славакіі

Геалагічная будова

Тэктанічная карта Заходніх Карпатаў і прылеглых тэрыторый.

Большую частку тэрыторыі Славакіі займаюць Заходнія Карпаты з характэрным горным тэктанічным покрывам, які з'яўляецца адной з частак Міжземнаморскага складкаватага пояса(славацк.) бел.. Заходнія Карпаты падзяляюцца на некалькі зон. Верхнія Заходнія Карпаты(славацк.) бел. (якія ляжаць на вонкавай — паўночнай частцы Карпацкай дугі) праходзілі тэктагенез(славацк.) бел. у канцы палеагену і ў пачатку неагену. Яны складаюцца пераважна з карпацкага флішу(славацк.) бел.. Геалагічна складаная скальная зона(славацк.) бел. ўтварае вонкавую мяжу Цэнтральных Заходніх Карпатаў(славацк.) бел.. Да Цэнтральных Заходніх Карпатаў адносяцца Фатранска-Татранская вобласць, вэпарская зона(славацк.) бел. і гэмарская зона(славацк.) бел., якія разам утвараюць самую высокую і вялікую частку Славакіі. Менавіта таму горная парода ў Славакіі дужа разнастайная. На поўдзень ад іх знаходзяцца Унутраныя Заходнія Карпаты(славацк.) бел., утвораныя мэліяцкай зонай(славацк.) бел.. Сярод іншых больш паўднёвых зон Заходніх Карпатаў на тэрыторыі Славакіі знаходзіцца толькі зэмплінская зона(славацк.) бел., якая знаходзіцца ў раёне Зэмплінскіх гор(славацк.) бел.. Прыкладна з поўдня на поўнач адбываецца наслаенне зон адна на адну. Найважнейшыя тэктагенныя рухі паўплывалі на Заходнія Карпаты ў перыяд верхняй юры, сярэдняга мелу і міяцэну. Па заканчэнні асноўных гораўтваральных рухаў, у палеагене і неагене пачалі з'яўляцца разломы(славацк.) бел., некаторыя з якіх утварылі, так званыя, палеагенавыя і неагенавыя катлавіны. Пэўны перыяд у выніку вулканічнай актыўнасці ўтвараліся эфузіўныя горныя пароды, асабліва шырока прадстаўленыя ў цэнтральнай і ўсходняй Славакіі. У пачатку антрапагену вулканічная актыўнасць у Славакіі сціхла. Падчас ледавіковай эпохі ў найвышэйшых гарах узніклі ледавікі. З апошняй трэці антрапагену і дагэтуль назіраецца эразіўнае дзеянне ветру і рэк на горныя пароды.

Карысныя выкапні

Магнезіт з вёскі Лубанік(славацк.) бел.. У цяперашні час гэты мінерал з'яўляецца найбольш важнай сыравінай, якая здабываецца ў Славакіі.

Здабыча мінеральных рэсурсаў з'яўляецца адной з асноў металургічнай вытворчасці, хімічнай і будаўнічай прамысловасці, а таксама істотна ўплывае на іншыя галіны эканомікі. У 2009 г. кошт горназдабываючай прамысловасці Славакіі склаў 329,59 млн еўра ў бягучых цэнах, што склала 0,52 % ВУП. Сярод энергетычных рэсурсаў сёння ў Славакіі ўжываюцца нафта, прыродны газ і буры вугаль. Здабыча нафты пакрывае толькі каля 1 % дзяржаўнай патрэбнасці ў энергарэсурсах, здабыча прыроднага газу — 3 %, калі здабыча бурага вугалю пакрывае 80 % унутранага спажывання. Астатнія энергарэсурсы, як і ўвесь чорны вугаль, імпартуюцца ў Славакію з Чэхіі. Іншыя энергарэсурсы, як антрацыт, бітум, гліністы сланец і несмалісты газ, здабываць пры сучасных цэнах нерэнтабельна. Знойдзены эканамічна цікавыя запасы ўрану (напрыклад, унутры гары Ягадна(славацк.) бел.), аднак іх распрацоўка яшчэ не пачалася. Сярод руд Славакія пэўны час здабывала толькі жалезную руду (сідэрыт), здабыча якой пакрывала 11 % унутранага спажывання, аднак летам 2008 г. здабыча была спынена. У Славакіі, у адрозненні ад суседніх краін, ёсць запасы сурмы, але ў сучаснасці яны не распрацоўваюцца. Краіна мае значныя запасы нярудных карысных выкапняў, з якіх галоўным па прыярытэтнасці здабычы з'яўляецца магнезіт, які Славакія экспартуе, пакрываючы такім чынам 6 % сусветнага рынку гэтага мінерала. У глабальным маштабе значнай з'яўляецца і здабыча перліту і цэалітаў. Важную ролю граюць і нядаўна адкрытыя радовішчы тальку ў вёсцы Гэмарска-Полама(славацк.) бел.. Іншыя славацкія нярудныя карысныя выкапні ўключаюць у сябе барыт, бентаніт, каалін (пакрываецца 26 % унутранага спажывання), керамічныя гліны, базальт, будаўнічы і абліцовачны камень, даламіт, вапняк, галіт (пакрываецца 20 % унутранага спажывання), ангідрыт (пакрываецца 45 % унутранага спажывання), кварц, пясок і інш. У мінулым краіна была адным з вядучых вытворцаў самародных золата, срэбра, медзі і іншых руд, запасы якіх былі цалкам вычарпаны да нашага часу.

Прырода

Флора

Асноўны артыкул:Флора Славакіі

44,3 % тэрыторыі рэспублікі (2,17 млн га) пакрытыя лясамі. 60 % раслін ліставыя, 40 % — хвойныя, прычым пераважаюць расліны ва ўзросце ад 60 да 100 гадоў. Сярод парод, якія выкарыстоўваюцца ў дрэваапрацоўцы, пераважае (займае ⅓ долю ад усіх) бук, затым елка і дуб. 60 % плошчы лясоў знаходзяцца ў падпарадкаванні дзяржаўных арганізацый.

Фаўна

Асноўны артыкул:Фаўна Славакіі

У горных лясах Славакіі ёсць алені, рысі, ваўкі і мядзведзі, а таксама дробныя жывёлы — лісы, вавёркі, ласкі.

Ахова прыроды

У Славакіі ахову прыроды забяспечваюць 9 нацыянальных паркаў(славацк.) бел., прычым найвялікшым і найстарэйшым з'яўляецца Татранскі нацыянальны парк(славацк.) бел.. Увогуле на тэрыторыі Славакіі знаходзяцца 1082 невялікія прыродаахоўныя тэрыторыі, 382 тэрыторыі агульнаеўрапейскага значэння і 38 тэрыторыі для аховы птушак.

Адміністрацыйны падзел

Асноўны артыкул:Адміністрацыйны падзел Славакіі
Прэшаўскі крайКошыцкі крайЖылінскі крайБанскабістрыцкі крайТрэнчынскі крайНітранскі крайТрнаўскіБрац.
Кошыцы — другі па велічыні горад Славакіі.

З 1996 г. Славакія дзеліцца на 8 краёў, якія з 2002 г. маюць пашыраныя правы самакіравання і называюцца ў Канстытуцыі рэспублікі найвышэйшымі тэрытарыяльнымі адзінкамі (славацк.:vyššie územné celky). Назвы краёў надаваліся ў адпаведнасці з іх адміністрацыйнымі цэнтрамі.

  1. Банскабістрыцкі край
  2. Браціслаўскі край
  3. Жылінскі край
  4. Кошыцкі край
  5. Нітранскі край
  6. Прэшаўскі край
  7. Трнаўскі край
  8. Трэнчынскі край
  1. Банска-Бістрыца
  2. Браціслава
  3. Жыліна
  4. Кошыцы
  5. Нітра
  6. Прэшаў
  7. Трнава
  8. Трэнчын

Гістарычны адміністрацыйны падзел Славакіі

  • Гістарычныя жупы ў Славакіі(славацк.) бел.
  • Жупы ў Чэхаславакіі (1918—1928 гг.)(славацк.) бел.
  • Краявыя ўтварэнні (1928—1939 гг. і 1945—1948 гг.)(славацк.) бел.
  • Жупы падчас Славацкай Рэспублікі (1939—1945 гг.)(славацк.) бел.
  • Краявыя ўтварэнні (1949—1960 гг.)(славацк.) бел.
  • Краявыя ўтварэнні (1960—1990 гг.)(славацк.) бел.

Насельніцтва

Асноўны артыкул:Насельніцтва Славакіі
  • Найбольшую колькасць жыхароў маюць наступныя краі:Прэшаўскі, Кошыцкі і Нітранскі.
  • Найбольшую колькасць жыхароў маюць наступныя гарады:Браціслава, Кошыцы, Прэшаў.
  • Найбольшую шчыльнасць насельніцтва маюць наступныя краі:Браціслаўскі, Трэнчынскі і Трнаўскі.
  • Найбольшую плошчу маюць наступныя гарады:Браціслава, Высаке-Татры(славацк.) бел. і Кошыцы.
  • Найбольшае зніжэнне колькасці насельніцтва адбываецца ў Браціслаўскім, Міяўскім, Кошыцкім, Медзілабарцкім і Собранцкім раёнах.
  • Найбольшы прырост насельніцтва адбываецца на Спішу, Ораве(славацк.) бел., Абаву(славацк.) бел. і Земпліне(славацк.) бел..

Нацыянальнасці

Этнічная структура вёсак і гарадоў Славацкай Рэспублікі паводле перапісу 2011 г. і Атласа цыганскіх абшчын 2013 г.

Нацыянальны склад насельніцтва Славакіі:

  • Славакі — 80,7 %;
  • Венгры — 7,5 %;
  • Цыганы — 2,0 %;
  • Іншыя — 1,8 %;
  • Не паведамілі нацыянальнасць — 8 %.
Нацыянальнасць2011200119911930
Славакі4 352 7754 614 8544 519 3282 224 983
Венгры458 467520 528567 296571 988
Цыганы105 73889 92075 80230 626
Чэхі30 36744 62052 884120 926
Русіны33 48224 20117 19791 079
Украінцы7 43010 81413 281(глядзі «Русіны»)
Немцы4 6905 4055 414147 501
Палякі3 0842 6022 659933
Харваты1 022890--
Сербы698434--
Рускія1 9971 5901 389(глядзі «Русіны»)
Яўрэі63121813465 385
Маравы3 2862 3486 037(глядзі «Чэхі»)
Балгары1 0511 1791 400-
Іншыя9 8525 3502 732768
Невядомая382 49354 5028 78275 604
Усяго5 538 0365 379 4555 274 3353 329 793

Доля цыганоў паводле апошняга перапісу (або ў адпаведнасці з іх уласнымі дэкларацыямі) складае 1,7 %, але паводле вынікаў інтэрв'ю з прадстаўнікамі мясцовага самакіравання (задавалася пытанне этнічнай прыналежнасці насельніцтва, якое пастаянна пражывае на падкантрольнай тэрыторыі) гэта лічба складае 5,6 %. Трэба, аднак, адзначыць, што ў выпадку прымання на веру вышэй згаданых 5,6 % варта зменшыць агульную колькасць славакаў і венграў у табліцы на 4 %.

Мовы

Мовы этнічных меншасцей могуць выкарыстоўвацца ў кантакце з уладамі ў тых базавых адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінках, дзе доля прадстаўнікоў этнічнай меншасці ў структуры насельніцтва перавышае 20 %. На практыцы гэта тычыцца больш чым сотні венгерскіх вёсак, дзясяці русінскіх/украінскіх вёсак, цыганскіх абшчын і адной нямецкай вёскі.

Родная мова

Моўная структура (родная мова) вёсак і гарадоў Славацкай Рэспублікі паводле перапісу 2011 г.

Моўны склад насельніцтва Славакіі паводле роднай мовы:

  • Славацкая мова — 80,7 %;
  • Венгерская мова — 8,5 %;
  • Цыганская мова — 2,0 %;
  • Іншыя — 1,8 %;
  • Не паведамілі родную мову — 7 %.
Родная моваПерапіс 201120011910
Славацкая4 240 4534 512 2171 688 152
Венгерская508 714572 929885 646
Цыганская122 51899 448-
Русінская55 46954 90797 047
Украінская5 6897 879-
Чэшская35 21648 201-
Нямецкая5 1866 343198 387
Польская3 1192 731-
Харвацкая1 2349883 480
Ідыш46017-
Балгарская1321 004-
Іншыя13 5856 73548 500
Невядомая405 26166 056-

Мова, якая найчасцей ужываецца дома

Моўны склад насельніцтва Славакіі паводле мовы, якая найчасцей ужываецца дома:

  • Славацкая мова — 73,3 %;
  • Венгерская мова — 8,7 %;
  • Цыганская мова — 2,4 %;
  • Іншыя — 2,1 %;
  • Не паведамілі мову — 13,5 %.
МоваПерапіс 2011
Славацкая3 954 149
Венгерская472 212
Цыганская128 242
Русінская49 860
Чэшская17 148
Англійская9 062
Нямецкая6 173
Украінская2 775
Італьянская1 436
Польская1 316
Руская1 250
В'етнамская1 096
Мова жэстаў1 039
Харвацкая932
Ідыш203
Балгарская124
Іншыя21 109
Невядомая728 910

Мова, якая найчасцей ужываецца ў публічных месцах

Моўны склад насельніцтва Славакіі паводле мовы, якая найчасцей ужываецца ў публічных месцах:

  • Славацкая мова — 80,4 %;
  • Венгерская мова — 7,3 %;
  • Іншыя — 2,8 %;
  • Не паведамілі мову — 9,5 %.
МоваПерапіс 2011
Славацкая4 337 690
Венгерская391 577
Цыганская36 660
Англійская28 181
Русінская24 524
Чэшская18 747
Нямецкая11 474
Італьянская2 033
Французская1 499
Іспанская1 202
Украінская1 100
Мова жэстаў964
Польская723
Харвацкая383
Ідыш159
Балгарская68
Іншыя24 735
Невядомая515 312

Рэлігіі і канфесіі

Рэлігійна-канфесійны склад насельніцтва Славакіі:

  • Рымска-Каталіцкая Царква62,0 %;
  • Атэізм — 13,4 %;
  • Евангельская Царква Аўгсбургскага Вызнання — 5,9 %;
  • Грэка-Каталіцкая Царква3,8 %;
  • Кальвінізм — 1,8 %;
  • Іншыя — 2,5 %;
  • Не паведамілі — 10,6 %.
Кафедральны сабор Святога Марціна ў Браціславе.Рэлігійна-канфесійны склад базавых адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Славацкай Рэспублікі паводле перапісу 2001 г.
ВеравызнаннеПерапіс 2011200119911930
Рымска-Каталіцкая Царква3 347 2773 708 1203 187 3832 384 355
Грэка-Каталіцкая Царква206 871219 831178 733214 725
Праваслаўная Царква49 13350 36334 3769 076
Евангельская Царква Аўгсбургскага Вызнання316 250372 858326 397400 258
Кальвінізм98 797109 73582 545145 829
Сведкі Іеговы17 22220 63010 501-
Метадызм10 3287 3474 359152
Хрысціянскія Цэрквы7 7206 519700-
Апостальская Царква(славацк.) бел.5 8313 9051 116-
Братэрскае Адзінства Баптыстаў(славацк.) бел.3 4863 5622 4651 745
Царква Адвентыстаў Сёмага Дня2 9153 4291 721-
Братэрская Царква(славацк.) бел.3 3963 2171 86129
Іўдаізм1 9992 310912136 737
Старакаталіцызм1 6871 733882-
Гусіты1 7821 69662511 495
Новаапостальская Царква(славацк.) бел.16622188
Бахаі1 065
Мармоны9725891
Іншыя23 3406 2146 0941 524
Без вызнання725 362697 308515 55116 890
Не паведамілі571 437160 598917 835-

У Славакіі няма ніводнай мячэці.

Палітыка

Месца пасяджэнняў славацкага парламента — Нацыянальнай Рады Славацкай Рэспублікі — і Браціслаўскі Град.

Глядзі:

Палітычныя падзеі ў Славакіі з 1989(славацк.) бел.Канстытуцыя Славацкай Рэспублікі(славацк.) бел.Прэзідэнт СлавакііСпіс прэм'ер-міністраў СлавакііСпіс спікераў парламентаў Славакіі(славацк.) бел.
  • Прэзідэнт:Андрай Кіска
  • Прэм'ер-міністр:Роберт Фіца (СМЕР)
  • Спікер парламента:Петар Пелегрыні (СМЕР)
  • Віцэ-спікеры:Ян Фігель, Яна Лашакава, Міраслаў Чыж, Эрыка Юрынава
  • Віцэ-прэм'ер:першы — Роберт Каліняк, іншыя — Петар Кажымір, Міраслаў Лайчак
  • Партыя ўлады:СМЕР
  • Арыентацыя ўлады:левая
  • Апазіцыя:СДКУ-ДС, СаС, КДГ, Мост-Гід, ОЛяНА
  • Колькасць палітычных партый у парламенце:6

Палітычная сістэма

Славацкая Рэспубліка з'яўляецца плюралістычнай дэмакратыяй парламенцкага тыпу — парламенцкай рэспублікай.

Заканадаўчая ўлада

Парламент (Нацыянальная Рада Славацкай Рэспублікі) з'яўляецца найвышэйшым заканадаўчым органам дзяржавы. Ён складаецца з 150 членаў — пасланцаў, абраных у дэмакратычных выбарах, якія адбываюцца (за выключэннем выпадкаў датэрміновых выбараў) адзін раз на чатыры гады. Выбарчая сістэма падчас выбараў у Нацыянальную Раду Славакіі з'яўляецца прапарцыянальнай, такім чынам вынікі выбараў у вялікай ступені залежаць ад галасоў выбаршчыкаў. Калі кандыдаты вылучаюцца ў выбарчыя спісы ад партый, яны здымаюцца з выбараў у тых выпадках, калі іх праграма супярэчыць праграме партыі або калі яны выйшлі са складу партыі, г. зн. што дзейнічае імператыўны мандат.

Выканаўчая ўлада

Кабінет міністраў складаецца з міністраў, што паходзяць з палітычных партый, якія сфарміравалі кааліцыю большасці, г. зн. маюць больш за 75 месцаў у Нацыянальнай Радзе Славацкай Рэспублікі. Кіраўніком урада з'яўляецца прэм'ер-міністр, які не мае непасрэднай міністэрскай улады над асобнымі міністэрствамі. У выпадках, калі дэпутаты становяцца міністрамі, яны часова адмаўляюцца ад сваіх дэпутацкіх мандатаў і замяняюцца намеснікамі (для параўнання:у Чэхіі ў міністраў застаюцца дэпутацкія мандаты, што, у сваю чаргу, прыводзіць да частай адсутнасці міністраў на рабочых месцах праз неабходнасць галасаваць у парламенце).

Палац Грасалкавічаў у Браціславе — рэзідэнцыя Прэзідэнта Славацкай Рэспублікі.

У выпадку адстаўкі ці звальнення міністр мае права вярнуцца ў парламент у якасці звычайнага дэпутата.

Прэзідэнт

Прэзідэнт у Славакіі з'яўляецца кіраўніком дзяржавы. Прэзідэнт Славацкай Рэспублікі разам з прэм'ер-міністрам і спікерам парламента — найвышэйшыя канстытуцыйныя чыноўнікі ў краіне (таму дзейнічаюць некаторыя абмежаванні:напрыклад, яны не могуць адначасова лятаць у адным самалёце). Функцыі прэзідэнта ў Славакіі носяць, хутчэй, фармальны характар. Яго паўнамоцтвы, напрыклад, уключаюць зацвярджэнне пасады прэм'ер-міністра, які абіраецца. Акрамя гэтага, прэзідэнт валодае, так званым правам «малога вета» — можа вярнуць закон на паўторны разгляд Нацыянальнай Радай. Для ажыццяўлення права «малога вета» ў Радзе павінна быць абсалютная большасць пасланцаў — г. зн. мінімум 76 чалавек. Для дасягнення парламенцкага кворуму з нагоды «малога вета» павінна прысутнічаць простая большасць галасоў, г. зн. мінімум 38. Акрамя іншых правоў, прэзідэнт выбірае канстытуцыйных суддзяў з ліку колькасці кандыдатаў, якая ў два разы перавышае колькасць суддзяў:кандыдаты ці атрымліваюць гранты Нацыянальнай Рады, ці вылучаюцца з ліку людзей, якія маюць пэўныя ўзнагароды. Станам на 2014 г. прэзідэнтам Славакіі з'яўляецца Андрай Кіска.

Знешняя палітыка

Славацкая Рэспубліка — член Еўрапейскага Саюза з 2004 г. Славакія прымае актыўны ўдзел у вайсковых аперацыях НАТА (член з 2004 г.). Існуе злучэнне славацкіх міратворцаў (разам з чэшскімі) у Косаве. Пасля тэрактаў 11 верасня 2001 г. у ЗША урад Славакіі адкрыў сваю паветраную прастору для самалётаў антытэрарыстычнай кааліцыі. У чэрвені 2002 г. Славакія абвясціла, што накіруе інжынерную брыгаду ў Афганістан.

Славацкая Рэспубліка — член Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (ААН), які ўдзельнічае ў яе спецыялізаваных агенцтвах. Славакія з'яўляецца членам Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ), Сусветнай гандлёвай арганізацыі (СГА), Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР). Славакія — адна з чатырох краін-удзельніц Вышаградскай групы (разам з Польшчай, Чэхіяй і Венгрыяй) — форуму для абмеркавання пытанняў, якія ўяўляюць узаемную цікавасць. Славацкая Рэспубліка падтрымлівае дыпламатычныя адносіны з 134 дзяржавамі (пераважна праз Міністэрства замежных спраў). У Славакіі знаходзяцца 44 пасольствы і 35 ганаровых консульстваў.

Адносіны з Беларуссю

Дыпламатычныя адносіны ўрады ўстанавілі 14 студзеня 1993 года. 1 кастрычніка 2000 года ўрад Славакіі ператварыў сваё генеральнае консульства ў Мінску ў пасольства. 28 жніўня 2002 года генеральнае консульства Беларусі ў Браціславе пераўтворана ў пасольства. Першым беларускім паслом у Славакіі быў Валерый Варанецкі.

Эканоміка

Асноўны артыкул:Эканоміка Славакіі

Прамысловасць

«Kia cee'd» — аўтамабіль, які вырабляецца на жылінскім заводзе «Kia Motors Slovakia».

У мінулым у Славакіі вырабляліся пераважна прадукты цяжкага машынабудавання для краін СЭУ і іншых саюзнікаў СССР, аднак пасля 1989 г. гэты рынак абваліўся.

Нізкія выдаткі на працоўную сілу і падатковая рэформа ў пачатку XXI ст. зрабілі Славакію прывабнай краінай для замежных інвестараў, асабліва ў галіне аўтамабільнай прамысловасці, якая займае ў эканоміцы рэспублікі надзвычай моцныя пазіцыі:менавіта ў Славакіі вырабляецца найбольшая на планеце колькасць аўтамабіляў на аднаго грамадзяніна. Тут знаходзяцца заводы «Volkswagen» у Браціславе, «PSA Peugeot—Citroën» у Трнаве і «Kia» ў Жыліне. Другой найбольш важнай галіной прамысловасці з'яўляецца электратэхнічная прамысловасць:у Нітры знаходзіцца завод «Sony», каля Галанты — «Samsung». Славацкая прамысловасць мае пазітыўныя перспектывы развіцця і дэманструе стабільны штогадовы рост. Напрыклад, у 2011 г. у Славакіі былі выраблены 926 555 аўтамабіляў (менавіта тады краіна заняла першае месца на планеце па колькасці вырабленых аўтамабіляў на душу насельніцтва — 171 машыны на тысячу грамадзян), а ўжо ў 2013 г. вытворчасць павялічылася прыкладна да 980 000 аўтамабіляў.

За надзвычайны выраб аўтамабіляў краіна атрымала мянушку «Дэтройт Еўропы» (славацк.:Detroit Európy), а за развіццё эканомікі — «татранскі тыгр» (славацк.:tatranský tiger).

Сельская гаспадарка

Славакія мае развітую сельскую гаспадарку, якая выкарыстоўвае 19 350 км2 сельскагаспадарчых угоддзяў (39,5 % плошчы краіны). У пачатку XX ст. у гэтай сферы былі заняты 60 % насельніцтва. Сёння ў сельскай гаспадарцы, паляванні і сумежных галінах занятыя каля 4,9 % эканамічна актыўнага насельніцтва (100 050 чалавек). Найлепшыя ўмовы для вырошчвання сельскагаспадарчых культур у нізінах, прычым вырошчваюцца пераважна збожжавыя (60 % ад занятай зямлі), насенне алейных культур, адна- і шматгадовыя кармавыя расліны. Бульба, бабовыя, гародніна (асабліва памідоры, белая капуста, цыбуля, папрыка і морква) займаюць разам каля 3 % раллі. У Славакіі вылучаюць 6 рэгіёнаў вінаградарства. Большасць сартоў вінаграду вырошчваецца пераважна ў заходняй, цэнтральнай і, у меншай ступені, ва ўсходняй Славакіі. Землі на ўзвышшах выкарыстоўваюцца ў якасці паш для буйнога рагатага быдла і авечак, але найбольшая частка пагалоўя канцэнтруецца ў нізінах, бо там лепшая кармавая база.

Жніво вёскі Дубадзел.

31 снежня 2009 г. у Славакіі былі:

ВідКолькасць у тысячах
Буйное рагатае быдла471
Свінні740
Авечкі376
Козы35
Коні7
Птушкі (у тым ліку куры)13 583 (6252)

Колькасць жывёл большасці відаў ужо даўно мае тэндэнцыю да зніжэння, пераважна з прычыны зніжэння попыту на ўнутраным рынку і нізкай пакупніцкай здольнасці мясцовага насельніцтва.

Структура зямельнага фонду Славацкай Рэспублікі ў перыяд 2007—2012 гг. была наступная (уся інфармацыя прыведзеная ў гектарах на 1 студзеня дадзенага года):

ГодРазамСельскагаспадарчыя
глебы
Ворныя глебыХмельнікіВінаграднікіСадыСадавінавыя
сады
ТравыЛясыВодныя
акваторыі
Населеныя
пункты
Іншае
20074 903 3972 430 6831 427 35753427 31476 81317 792880 8732 006 93993 325227 092145 357
20084 903 5732 428 8991 425 89653027 24376 72017 590880 9202 007 14293 656227 931145 945
20094 903 7042 423 4781 421 85252027 25876 63617 360879 8532 008 25794 575229 059148 335
20104 903 7172 417 9331 417 98351927 14076 56317 257878 4702 008 84394 645229 941152 356
20114 903 6442 414 2911 416 63352027 09176 52917 034876 4842 011 25094 761230 589152 753
20124 903 6132 410 8121 415 65351726 99776 56316 858874 2242 012 33694 764231 967153 733

Турызм

Славакія прыцягвае сваёй прыроднай прыгажосцю, асабліва ў гарах, пячорах, але таксама і такімі культурнымі і гістарычнымі славутасцямі, як сярэдневяковыя Грады і гарады, народная архітэктура, крыніцы і гарналыжныя курорты. Па некаторых дадзеных, краіна мае найбольшую канцэнтрацыю замкаў (тут іх традыцыйна прынята называць «Грады») на душу насельніцтва. У 2006 г. Славакію наведалі больш за 1,6 млн чалавек. Найбольшая колькасць наведванняў прыйшлася на сталіцу і Татры. Турысты прыязджаюць пераважна з Чэхіі (каля 26 % ад усіх турыстаў), Польшчы (15 %) і Германіі (11 %). З прычыны адсутнасці гор у Беларусі Славакія карыстаецца попытам у беларускіх аматараў горных лыж праз адносна нізкія кошты і выгоднае геаграфічнае знаходжанне.

Сфера паслуг

Сфера паслуг у Славакіі пасля атрымання ёю незалежнасці развіваецца хутка. У сферы паслуг працуе каля 57 % насельніцтва краіны. 59 % ВУП Славацкай Рэспублікі складаецца за кошт іменна гэтай сферы. Асабліва дынамічна развіваецца турызм:за перыяд з 2001 г. па 2005 г. прыбыткі ў гэтай галіне выраслі ў 2 разы.

Энергетыка


БогуніцыМохаўцыАктыўныя АЭС у Славакіі.

Першаснае энергетычнае ўжыванне Славакіі складала 194 ТВт·г (каля 36 ТВт·г на мільён чалавек) у 2009 г. Славацкая Рэспубліка — тыповы энергетычны імпарцёр:у краіну імпартуецца 63 % ад першасна ўжыванай энергіі.

Славакія мае 4 дзеючыя ядзерныя рэактары на 2 АЭС, уведзеныя ў эксплуатацыю ў перыяд паміж 1984 г. і 1999 г. На долю ядзернай энергіі прыходзіцца прыкладна 52 % электрычнасці Славацкай Рэспублікі.

Па дадзеных на канец 2010 г. аб'ём энергіі ветру, які выкарыстоўваўся ў Славакіі, склаў 3 МВт·г, што з'яўлялася найніжэйшым паказчыкам сярод краін ЕС, акрамя бадай што Мальты і Славеніі.

«Slovnaft» — найбуйнейшая нафтаапрацоўчая кампанія ў рэспубліцы. «Славацкая газавая прамысловасць» (славацк.:Slovenský plynárenský priemysel) — асноўная кампанія, якая забяспечвае прыродным газам краіну.

Транспарт

Паветраны транспарт

Браціслаўскі аэрапорт.

У Славакіі знаходзяцца 36 аэрапортаў (у тым ліку 20 з цвёрдым пакрыццём). Славакія мае 6 міжнародных аэрапортаў:у Браціславе, Кошыцах, П'ешцянах, Попрадзе, Сліячы і Жыліне. Найвялікшы аэрапорт у Славакіі знаходзіцца ў Браціславе. У 2009 г. гэтым аэрапортам былі перавезены 1 710 018 пасажыры.

Колькасць аэрапортаў паводле даўжыні палос:

  • болей за 3047 м — 1;
  • ад 2438 м да 3047 м — 3;
  • ад 1524 м да 2437 м — 3;
  • ад 914 м да 1523 м — 12;
  • меней за 914 м — 17.

Чыгуначны транспарт

Тыповы славацкі пасажырскі цягнік.

Чыгунка Славацкай Рэспублікі ў 2007 г. мела працягласць 3690 км нармальных, шырокіх і вузкіх каляін і 1923 км ліній з блакіровачным абсталяваннем. Акрамя таго, ёсць 1159 перасячэнні чыгуначных пуцей з сігналізацыяй, 8773 пераключальнікі каляін, 76 тунэлі агульнай працягласцю 43,3 км, 2283 масты агульнай даўжынёй 46,7 км і 2344 чыгуначныя пераезды. Кампанія «Славацкая чыгунка» юрыдычна кантралюе ўсю чыгунку Славакіі. Найбуйнейшыя чыгуначныя вузлы:Браціслава, Жыліна, Кошыцы, Зволен і Нове-Замкі. Найдаўжэйшы тунэль у Славакіі, а таксама ў былой Чэхаславакіі — Чрэмашнянскі тунэль(славацк.) бел. даўжынёй 4697 м.

Сярод славутасцей чыгуначнага транспарту можна вылучыць Кісуцка-ораўскую лясную чыгунку(славацк.) бел.. Яна функцыянавала з 1926 г. па 1971 г., а зараз з'яўляецца турыстычным аб'ектам.

Аўтамабільны транспарт

Карта дарог для аўтамабіляў Славакіі.

Агульная працягласць дарог складае 42 993 км:37 533 км з удасканаленым пакрыццём (у тым ліку 415,5 км дарог для аўтамабіляў і 259 км хуткасных дарог) і 5460 км з неўдасканаленым пакрыццём. Вылучаюць наступныя катэгорыі дарог:I класа, II класа, III класа, хуткасныя дарогі, дарогі для аўтамабіляў (D1, D2, D3, D4).

Водны транспарт

У Славакіі няма мораў. Водны транспарт ажыццяўляецца толькі па рэках (у дужках пазначана працягласць прыдатных для транспарту ўчасткаў рэк):

  • Дунай (172 км);
  • Ваг (78,8 км);
  • Бодраг (7,8 км);
  • Топля (20 км).

Рачныя парты знаходзяцца ў гарадах Браціслава і Комарна. Іншыя водныя вузлы выкарыстоўваюцца пераважна ў рэкрэацыйных і тэхналагічных мэтах. Быў рэалізаваны праект міжнароднага значэння па злучэнні Дуная праз Ваг з Одэрам і Віслай.

Трубаправоды

Праз Славакію праходзяць два трубаправоды — «Дружба» (працягласць складае 506,6 км) і «Адрыя» (працягласць — 8,5 км). Скрозь краіну таксама праходзіць «Брацтва» — галоўны трубаправод славацкай размеркавальнай сістэмы, які аб'ядноўвае ў сабе больш за 30 650 км труб.

Сувязь

Асноўнай кампаніяй, якая забяспечвае насельніцтва як стацыянарнай, так і мабільнай сувяззю (уключаючы таксама лічбавае ТБ, інтэрнэт і г. д.) з'яўляецца кампанія «Slovak Telekom», 51 % акцый якой належыць нямецкай кампаніі «Deutsche Telekom», а 49 % — ураду Славацкай Рэспублікі. Па дадзеных на 2010 г. больш за 100 кампаній мелі ліцэнзіі на забеспячэнне насельніцтва тэлекамунікацыйнымі паслугамі. Праз шырокае пранікненне ў славацкае грамадства мабільных тэлефонаў колькасць функцыянуючых стацыянарных ліній пастаянна зніжаецца:з 1 655 380 у 1999 г. да 994 421 у 2010 г. У Славакіі існуе каля 6 млн мабільных абанентаў. Сувязь стандарту GSM (па стане на 2010 г.) пакрывала 95,9 % тэрыторыі краіны і 99,6 % яе насельніцтва.

Ахова здароўя

Будынак Міністэрства аховы здароўя Славацкай Рэспублікі.

Сучасная сістэма аховы здароўя ў Славакіі засноўваецца на дзяржаўным фінансаванні і ажыццяўляецца праз абавязковае для грамадзян Славацкай Рэспублікі медыцынскае страхаванне. Медыцынскае абслугоўванне кантралюецца Міністэрствам аховы здароўя Славацкай Рэспублікі і Бюро па наглядзе аховы здароўя.

У Славакіі існуе 5 страхавых кампаній, якія маюць права займацца медыцынскім страхаваннем, прычым 2 з іх — найбуйнейшыя — з'яўляюцца дзяржаўнымі. Грамадзяне Славацкай Рэспублікі маюць права свабодна выбіраць кампанію:насельніцтва амаль раўнамерна размяркоўваецца паміж імі, таму канкурэнцыя ў гэтай галіне нязначная. Кожны працуючы грамадзянін абавязаны плаціць страхавыя ўзносы, акрамя наступных ільготных катэгорый грамадзян (за іх узносы плаціць дзяржава з бюджэту):

  • беспрацоўныя і асобы, якія знаходзяцца ў стане пошуку працы;
  • пенсіянеры;
  • інваліды;
  • часова непрацаздольныя па стане здароўя;
  • ваенныя запасу;
  • жанчыны, якія знаходзяцца ў водпуску па цяжарнасці і даглядзе дзіцяці.

Работадавец абавязаны рэгістраваць кожнага новага супрацоўніка ў адной са страхавых кампаній. Пры гэтым для работніка страхавы ўзнос складае 4 % ад базавага акладу, а работадавец плаціць астатнія 10 %. Пры гэтым працуючыя інваліды плацяць толькі 2,6 %:рэшта субсідзіруецца дзяржавай; а індывідуальныя прадпрымальнікі — усе 14 %. Мінімальная заработная плата, з якой вылічваюцца грошы на медыцынскую страхоўку, устаноўлена ў памеры 91 еўра. Варта адзначыць, што максімальная сума страхавога ўзносу з'яўляецца лімітаванай, што робіць сістэму аховы здароўя Славацкай Рэспублікі дужа прывабнай для багатых людзей. Страхаванне пакрывае ўсе медыцынскія паслугі (нават рэабілітацыю), акрамя стаматалагічных і неабавязковых (эстэтычная медыцына).

Хранічна хворыя асобы, цяжарныя жанчыны і ветэраны войнаў маюць права на бясплатнае забеспячэнне лекавымі сродкамі. Шмат іншых катэгорый грамадзян маюць права на частковае субсідзіраванне кошту лекаў.

Адукацыя

Гістарычны будынак Універсітэта Коменскага ў Браціславе.

Абавязковая пачатковая 6-гадовая школьная адукацыя была ўведзена ў Славакіі ў 1868 г. З 1922 г. яна была падоўжана да 8-гадовай. У эру сацыялізму, якая надышла ў хуткім часе, тэрмін быў павялічаны да 10 гадоў, прычым атрымоўваць адукацыю можна было ці ў пачатковых і сярэдніх школах, ці ў васьмігадовых гімназіях. Узровень непісьменнасці складае каля 0,6 % ад агульнай колькасці насельніцтва, старэйшага за 15 гадоў. Дзейнічаюць дзяржаўныя, царкоўныя і прыватныя школы. Забяспечваецца таксама навучанне на некалькіх мовах нацыянальных меншасцей. У пачатковых школах навучаюцца дзеці ад 6 (або 7) да 14 (або 15) гадоў.

Усе стандартныя ступені адукацыі, у тым ліку дзяржаўная вышэйшая, прадастаўляюцца бясплатна. У Славакіі дзейнічаюць некалькі дзясяткаў ВНУ і ўніверсітэтаў. У 2006 г. вышэйшую адукацыю ў Славакіі атрымалі 34 535 выпускнікі, аднак аніводны ўніверсітэт Славакіі не ўваходзіць у лік 500 найлепшых універсітэтаў свету.

Сярод найлепшых ВНУ ўсходнееўрапейскага рэгіёна (паводле колькасці навуковых публікацый у інтэрнэце) згадваюцца наступныя славацкія:Універсітэт Коменскага ў Браціславе, Тэхнічны універсітэт у Кошыцах(славацк.) бел., Славацкі тэхнічны ўніверсітэт у Браціславе(славацк.) бел., Славацкі сельскагаспадарчы ўніверсітэт у Нітры(славацк.) бел. і Універсітэт Паўла Ёзафа Шафарыка ў Кошыцах(славацк.) бел..

Навука і даследаванні

Навуковая дзейнасць і даследаванні ў Славакіі, як правіла, заказваюцца дзяржавай і фінансуюцца ўніверсітэтамі, навукова-даследчымі інстытутамі і Акадэміяй навук Славакіі. Прыватны сектар у навукова-даследчай галіне практычна адсутнічае. Сферамі ведаў, у якіх славацкія вучоныя маюць высокую кваліфікацыю, параўнальную з сусветным узроўнем, можна назваць тэхнічныя навукі і фізіку. Выдаткі на навуку і даследаванні, нягледзячы на намаганні павысіць іх да 2010 г. да 3 % ад ВУП, не паднімаюцца на працягу некалькіх гадоў вышэй за 0,5 % ад ВУП, прычым у 2008 г. нават назіраўся спад:выдаткі склалі ўсяго 0,47 % ад ВУП. Варта адзначыць для параўнання, што ў 1989 г. выдаткі на навукова-даследчую дзейнасць складалі 3,9 % ад ВУП, што адпавядала сусветнаму ўзроўню.

Сілавыя структуры

Узброеныя сілы

Салдаты Узброеных сіл Славацкай Рэспублікі ў Афганістане.

Узброеныя сілы Славацкай Рэспублікі (да 2002 г. Армія Славацкай Рэспублікі) служаць найперш для аховы бяспечнасці дзяржавы, яе свабоды і суверэнітэту. Яны таксама выкарыстоўваюцца для дапамогі ў ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў або іншых надзвычайных здарэнняў. Са студзеня 2006 г., калі было вырашана скасаваць усеагульную вайсковую павіннасць, Узброеныя сілы Славацкай Рэспублікі сталі прафесійнай арміяй. Узрост добраахвотнага далучэння да шэрагаў Узброеных сіл абмежаваны інтэрвалам паміж 18 і 30 гадамі. У арміі маюць права служыць як мужчыны, так і жанчыны. Адміністрацыйна Узброеныя сілы Славацкай Рэспублікі падзяляюцца на Сухапутныя, Паветраныя сілы і Сілы навучання і падтрымкі. Выдаткі на Узброеныя сілы Славакіі складаюць каля 2 % ВУП (у 2011 г. — 1,1 % ВУП, гэта былі на той час 655,79 млн еўра). У 2013 г. Узброеныя сілы Славацкай Рэспублікі складаліся з 14 501 ваенных і 6989 грамадзянскіх служачых.

Паліцыя

Тыповы славацкі паліцэйскі джып, які добра падыходзіць для выканання задач ва ўмовах горнага ландшафту.

Абавязкі паліцыі размяркоўваюцца на дзяржаўны і мясцовы ўзроўні:акрамя Паліцыі Славацкай Рэспублікі (славацк.:Policajný zbor Slovenskej republiky), якая з'яўляецца па сутнасці агульнадзяржаўным паліцэйскім органам, існуюць разнастайныя муніцыпальныя паліцэйскія сілы. Пагатоў, кожны грамадзянін Славакіі, калі ён адпавядае пэўным крытэрыям, можа служыць у добраахвотнай паліцыі — своеасаблівай народнай дружыне па ахове парадку, за службу ў якой не надаюцца ніякія прывілеі. Зрэшты, паліцэйскія сілы Славакіі на агульнадзяржаўным узроўні не абмяжоўваюцца Паліцыяй Славацкай Рэспублікі:існуюць незалежныя Ваенная паліцыя, Чыгуначная паліцыя, Фінансавая паліцыя, а таксама спецыялізаваныя сілы, якія падпарадкоўваюцца розным міністэрствам у адпаведнасці з іх прызначэннем. Паводле дадзеных на 2012 г. у Славакіі служылі:21 407 паліцэйскіх у Паліцыі Славацкай Рэспублікі, 2500 муніцыпальных паліцэйскіх і 750 добраахвотных паліцэйскіх — такім чынам, агульная колькасць паліцэйскіх у Славацкай Рэспубліцы ў 3 разы перавысіла колькасць паліцэйскіх у Фінляндыі, насельніцтва якой прыкладна такое жа па колькасці, як і насельніцтва Славакіі.

Сродкі масавай інфармацыі

Цэнтр Славацкага радыё на Мітнай у Браціславе.

На 1 студзеня 2011 г. была створана арганізацыя «Радыё і тэлебачанне Славакіі» (славацк.:Rozhlas a televízia Slovenska) — грамадская нацыянальная незалежная інфармацыйна-культурна-адукацыйная ўстанова. Яна падзяляецца на дзве галіны:Славацкае радыё і Славацкае тэлебачанне, якія да стварэння РТБС функцыянавалі незалежна адна ад адной. Генеральным дырэктарам РТБС з'яўляецца Вацлаў Міка.

Радыё

Найбольш папулярныя радыёстанцыі Славакіі (дадзеныя за 3—4 кварталы 2010 г.):

  • «Rádio Expres» — 19,95 %;
  • «Rádio Slovensko» — 16,86 %;
  • «Fun Rádio» — 13,83 %;
  • «Jemné Melódie» — 7,23 %;
  • «Rádio Europa 2» — 6,30 %;
  • «Rádio Regina» — 6,12 %;
  • «Rádio Viva» — 3,85 %;
  • «Rádio Lumen» — 2,91 %;
  • «Rádio FM» — 1,99 %;
  • «Rádio Hey!» — 1,61 %.
Цэнтр Славацкага тэлебачання ў Млінскай даліне ў Браціславе.

Славацкае радыё мае больш за 85-гадовую гісторыю і 9 умоўных акруг. Аналагавае вяшчанне ажыццяўляюць наступныя станцыі:«Rádio Slovensko», «Rádio Regina», «Rádio Devín», «Rádio FM», «Rádio Patria» і «Radio Slovakia International». Лічбавае вяшчанне праз інтэрнэт ажыццяўляюць наступныя станцыі:«Rádio Klasika», «Rádio Litera» і «Rádio Junior». Цэнтр Славацкага радыё знаходзіцца ў Браціславе.

Тэлебачанне

Пасля знікнення чэхаславацкага тэлебачання ў Славакіі з'явілася непасрэдна Славацкае тэлебачанне, якое мае два каналы — «Першы» і «Другі» («Трэці» канал спыніў вяшчанне ў 2011 г.). У 2011 г. «Першы» канал (да 2004 г. меў назву «STV 1») адзначыў сваё 55-годдзе. «Другі» канал (да 2004 г. меў назву «STV 2») транслюе пераважна славацкія дакументалістыку, спорт, славацкія і некамерцыйныя замежныя фільмы.

У 1996 г. пачала вяшчанне камерцыйная тэлекампанія «TV Markíza», якая доўгі час карысталася найбольшай папулярнасцю ў краіне. Яе дырэктар — Маціяс Сетале. Праз пэўны час быў запушчаны другі канал — «TV Doma» (мэтавая аўдыторыя — жанчыны), а затым і трэці — «TV Dajto» (мэтавая аўдыторыя — мужчыны). Быў таксама створаны і чацвёрты канал з назваю «TV Foor», аднак яго згарнулі ў 2014 г.

Колішні канал «TV Global» у 2002 г. трансфармаваўся ў «TV JOJ», які пашырыўся да яшчэ аднаго канала «JOJ Plus», а ў 2013 г. запусціў яшчэ два каналы:«TV WAU» і «TV SENZI». Дырэктар — Францішак Бораўскі.

Канал «TA3» транслюе навіны са Славакіі і замежжа.

У дадатак да гэтых каналаў у Славакіі вяшчаюць «TVA» (бізнес-адміністраванне), «Nautik TV» (раней спецыялізаваўся на акіянічным і марскім свеце, а цяпер ажыццяўляе перад усім інтэрактыўную трансляцыю), «MusicBox» (музыкальны канал), «Ring TV» (транслюецца ўночы замест «TA3», мае інтэрактыўнае вяшчанне), а таксама іншыя рэгіянальныя і лакальныя каналы.

Найбольш папулярныя тэлевізійныя каналы Славакіі (дадзеныя за 3—4 кварталы 2010 г.):

  • «TV Markíza» — 57,33 %;
  • «TV JOJ» — 36,80 %;
  • «Першы» — 21,17 %;
  • «TA3» — 4,88 %.

У сакавіку 2011 г. Славакія пачала пераход ад аналагавага тэлебачанння да лічбавага.

Друк

Найбольш чытаныя перыядычныя выданні Славакіі (дадзеныя за 3—4 кварталы 2010 г.):

  • Штодзённыя выданні:
    • «Nový Čas» — 22,30 %;
    • «SME» — 7,49 %;
    • «Plus Jeden Deň» — 7,03 %;
    • «Pravda» — 6,77 %;
    • «Šport» — 3,94 %;
    • «Korzár» — 3,61 %;
    • «Hospodárske noviny» — 3,39 %;
    • «Új Szó» — 2,28 %;
    • «Avízo» — 1,24 %;
  • Штотыднёвыя выданні:
    • «Plus 7 dní» — 12,27 %;
    • «Život» — 9,60 %;
    • «Nový Čas pre ženy» — 8,43 %;
    • «Báječná žena» — 7,71 %;
    • «Eurotelevízia» — 6,12 %;
    • «Slovenka» — 4,15 %;
  • Штомесячныя выданні:
    • «Zdravie» — 9,23 %;
    • «Eva» — 9,07 %;
    • «EMMA» — 8,33 %;
    • «Záhradkár» — 7,40 %;
    • «Auto motor a šport» — 5,04 %;
    • «Auto magazín» — 4,17 %;
    • «Pekné bývanie» — 4,16 %.

Спорт

Зборная Славакіі па хакеі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 г.

Улічваючы кліматычнае становішча Славакіі, у краіне папулярныя як летнія, так і зімнія віды спорту. Найбольш папулярныя віды спорту ў Славакіі:футбол, хакей, тэніс, лёгкая атлетыка, гандбол, баскетбол, валейбол, вяслярны слалам, лыжны спорт, веласпорт, хакейбол, флорбол і іншыя.

Цэнтрам біятлону ў Славакіі з'яўляецца маленькая вёска Осрбле(славацк.) бел., дзе ў 1997 г. праходзіў Чэмпіянат свету па біятлоне. Спаборніцтвы ў вяслярным слаламе рэгулярна арганізоўваюцца ў Чунаве. У лыжнай зоне Шцірбскага возера знаходзяцца два трампліны, на каторых адбываліся Чэмпіянаты свету па скоках на лыжах у 1935 г. і ў 1970 г.

Зборная Славакіі па футболе не паказвае паспяховых вынікаў як на еўрапейскім, так і на сусветным узроўнях, нягледзячы на высокую папулярнасць футболу ў краіне. Футбольная асацыяцыя Славакіі арганізоўвае і праводзіць спаборніцтвы між славацкімі камандамі:Вышэйшая ліга, Першая ліга і г. д. У 2010 г. славацкая зборная ўпершыню ў гісторыі незалежнай Славакіі прайшла ў ⅛ фіналу на Чэмпіянаце свету па футболе ў ПАР. Найбольш знакамітыя славацкія футбольныя клубы — «ФК Слован Браціслава», «Жыліна» і «ФК Спартак Трнава».

Зборная Славакіі па хакеі дэманструе значныя поспехі:напрыклад, залаты медаль у 2002 г., сярэбраныя медалі на Чэмпіянатах свету ў 2000 г. і ў 2012 г., бронзавы медаль у 2003 г.). Федэрацыя хакею Славакіі з'яўляеццам асноўным кіруючым органам у Славакіі ў галіне хакею і праводзіць шматлікія спаборніцтвы:Славнафт Экстраліга, Першая ліга, Першая жаночая ліга, Юніёрская ліга і г. д. У 2011 г. у Браціславе і Кошыцах праходзіў Чэмпіянат свету па хакеі, а ўпершыню гэта мерапрыемства ў Славакіі адбылося ў 1925 г. у Высокіх Татрах на натуральных прыродных катках.

Кухня

Брынзавыя галушкі, капусніца і цёмнае піва Zlatý Bažant.Асноўны артыкул:Славацкая кухня

Славацкая кухня з'яўляецца разнастайнай і адрозніваецца ў залежнасці ад рэгіёна, адчувае ўплывы адпаведна чэшскай, польскай, аўстрыйскай і венгерскай кухняў. У паўночнай Славакіі кухня ўключае тыповыя пастухоўскія стравы, як брынзавыя галушкі і дранікі (славацк.:zemiakové placky), калі ў паўднёвай Славакіі разам з традыцыйнымі славацкімі стравамі сустракаюцца венгерскія і аўстрыйскія гуляш, леча, фаршыраваныя перцы, венскі шніцаль.

Таксама ў славацкую кухню ўваходзяць:

  • Сырныя вырабы:параніца, авечыя сыры, корбачыкі, ошцьепак, брынза, каўбасны сыр;
  • Мясныя вырабы:спішскія паркі, шпекачкі, ліптаўская каўбаса, ловецкая каўбаса;
  • Пякарскія вырабы:скаліцкі трдзелнік, браціслаўскі рожак.

Галерэя

Гл. таксама

  • Дзяржаўныя сімвалы Славакіі

Зноскі

  1. ↑ 1,0 1,1 Сусветны банк
  2. ↑ У адпаведнасці з класіфікацыяй статыстычнага аддзела ААН.
  3. ↑ У адпаведнасці з некаторымі іншымі класіфікацыямі.
  4. ↑ 4,0 4,1 Štatistické údaje o štátnych hraniciach (славацкая мова).SVS MV SR (сакавік 2009 г.).
  5. ↑ Углар, В.:Пра паходжанне назваў «славак», «Славакія» ды «славацкая мова» (славацк.) 
  6. ↑ KOVÁČ, D., a kol.:Kronika Slovenska 1. Bratislava:Vydala Fortuna Print pre Adox, 1998, s. 76. (славацк.) 
  7. ↑ 7,0 7,1 Všeobecné charakteristiky za rok 2009 (славацкая мова).Štatistický úrad SR.
  8. ↑ Kováč, M., Plašianka, D., 2003:Geologická stavba oblasti na styku Alpsko-karpatsko-panónskej sústavy a priľahlých svahov Českého masívu. Univerzita Komenského, Bratislava, 88 s.
  9. ↑ Baláž, P., Kúšik, D., 2010:Nerastné suroviny Slovenskej republiky, stav k roku 2009. Štátny geologický ústav Dionýza Štúra, Bratislava, 158 s. Dostupné online
  10. ↑ Prírodné bohatstvo Slovenska (славацкая мова).TASR (2008 г.).
  11. ↑ Štátny zoznam osobitne chránených častí prírody SR (славацкая мова).SAŽP (2007 г.).
  12. ↑ Výnos č. 3/2004-5.1 zo 14. júla 2004 (славацкая мова).Ministerstva životného prostredia SR (14 ліпеня 2004 г.).
  13. ↑ Lokality Natura 2000 (славацкая мова).Štátna ochrana prírody SR.
  14. ↑ 14,0 14,1 14,2 14,3 14,4 У адпаведнасці з перапісам 2011 г.
  15. ↑ 15,00 15,01 15,02 15,03 15,04 15,05 15,06 15,07 15,08 15,09 15,10 Štatistický úrad SR
  16. ↑ 16,0 16,1 Fórum inštitút pre výskum menšín
  17. ↑ http://www.portal.statistics.sk
  18. ↑ Moslimovia na Slovensku by chceli mať mešitu (славацкая мова).TASR (12 ліпеня 2012 г.).
  19. ↑ Матэрыялы брыфінгу намесніка начальніка ўпраўлення інфармацыі МЗС Беларусі Андрэя Савіных, праведзенага для прадстаўнікоў СМI 16 студзеня б.г.// Сайт Міністэрства замежных спраў Беларусі. 16 студзеня 2002
  20. ↑ Vyrobili sme takmer milión áut, na obyvateľa najviac na svete (славацкая мова).sme.sk (16 студзеня 2014 г.).
  21. ↑ Joseph J. Hobbs World Regional Geography —Belmont:Cengage Learning, 2009. — С. 145. — ISBN 0-495-38950-1.
  22. ↑ Kolektív autorov, Ottova praktická encyklopédia Slovensko. Ottovo nakladatelství, Praha, 2008, s. 401—404
  23. ↑ 23,0 23,1 J Némethová. Poľnohospodárstvo Slovenska (славацкая мова).dam.fpv.ukf.sk (20 жніўня 2010 г.).
  24. ↑ Štatistický úrad SR. Súpis hospodárskych zvierat k 31.12.2009 (славацкая мова).portal.statistics.sk (20 жніўня 2010 г.).
  25. ↑ Štruktúra pôdneho fondu (славацкая мова).Pôdny portál (2012 г.).
  26. ↑ Slovakia, Wikitravel (англійская мова).wikitravel.org (9 кастрычніка 2011 г.).
  27. ↑ Turistov na Slovensku pribúda (славацкая мова).aktualne.centrum.sk (9 кастрычніка 2011 г.).
  28. ↑ IEA Key energy statistics 2010 Page:Country specific indicator numbers from page 48 (англ.) 
  29. ↑ IAEA Slovakia(англ.) 
  30. ↑ Wind in power 2010 European statistics EWEA February 2011 pages 4 and 11 (англ.) 
  31. ↑ 31,0 31,1 The World Factbook (англійская мова).Central Intelligence Agency.
  32. ↑ Štatistické údaje (славацкая мова).Letisko M.R.Štefánika Bratislava.
  33. ↑ Zmluva o prevádzkovaní dráh na rok 2007 (славацкая мова).
  34. ↑ Koncepcia rozvoja vodnej dopravy SR (славацкая мова).MDPT.
  35. ↑ D. Széplaky, L. Lukáč. Súčasnosť a budúcnosť tranzitnej prepravy zemného plynu na území Slovenska (славацкая мова).tzbportal.sk (3 лютага 2011 г.).
  36. ↑ Providers of networks and services (Telecommunications Regulatory Authority of the Slovak Republic) (славацк.) 
  37. ↑ Telecomunication Infrastructure (Department of Transport, Construction and Regional Development of the Slovak Republic, 2010) (славацк.) 
  38. ↑ "Slovakia", World Factbook, U.S. Central Intelligence Agency, 10 September 2013. (англ.) 
  39. ↑ Здравоохранение и медицина в Словакии (руск.) 
  40. ↑ Řádek, M. a kolektív, 2007:Vysoké školstvo na Slovensku. Realita, problém, možné riešenia. EPPP, 38 s.
  41. ↑ Academic Ranking of World Universities - 2008 - Top 500 World Universities (славацкая мова).arwu.org (18 кастрычніка 2009 г.).
  42. ↑ Top Eastern Europe Universities (англійская мова).webometrics.info (13 ліпеня 2009 г.).
  43. ↑ Výdavky na výskum a vývoj (славацкая мова).Štatistický úrad Slovenskej republiky (15 кастрычніка 2009 г.).
  44. ↑ Vladimír Baláž. Slovenská ekonomika je malá, otvorená a hlúpa (славацкая мова).sme.sk (16 верасня 2009 г.).
  45. ↑ Slovensko:každý rok menší podiel HDP na vedu a výskum (славацкая мова).euractiv.sk (11 сакавіка 2008 г.).
  46. ↑ História povinnej vojenskej služby. Obrana, 8, 2005 s. 6 – 9 Спасылка ў сетцы
  47. ↑ Štátny rozpočet, Výdavky podľa funkčnej klasifikácie - Obrana (славацкая мова).Ministerstvo financií SR (20 верасня 2013 г.).
  48. ↑ Počtom policajtov sme veľmoc (We are a superpower in terms of the number of policemen) (26 July 2012). Праверана 29 ліпеня 2012.
  49. ↑ Zákon č. 532/2010 Z. z. o Rozhlase a televízii Slovenska a o zmene a doplnení niektorých zákonov (славацкая мова) (3 чэрвеня 2011 г.).
  50. ↑ Počúvanosť rádií na Slovensku 2010 (славацкая мова).strategie.hnonline.sk (3 чэрвеня 2011 г.).
  51. ↑ Sledovanosť televízií 2010 (MML - TGI) (славацкая мова).strategie.hnonline.sk (3 чэрвеня 2011 г.).
  52. ↑ Predpokladaný harmonogram vypínania základných analógových televíznych vysielačov a zapínania vysielačov DVB T v roku 2011 (славацкая мова).MDVRR SR (3 чэрвеня 2011 г.).
  53. ↑ Čítanosť tlače (MML + OMV) (славацкая мова).strategie.hnonline.sk (3 чэрвеня 2011 г.).
  54. ↑ Zoznam výrobkov v Slovenskej republike ako chránené označenie pôvodu a chránené zemepisné označenie

Літаратура

  • Славакія // Беларуская энцыклапедыя:У 18 т. Т.14:Рэле — Слаявіна / Рэдкал.:Г. П. Пашкоў і інш —Мн.:БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 486-493. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).

Спасылкі

  • На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Славакія
  • Афіцыйны сайт урада
  • Афіцыйны сайт прэзідэнта
  • Narodna Rada — Афіцыйны сайт парламента
  • Турызм Славакіі
  • Карты Славакіі
  • Славацкі пошукавы сервер


Еўрапейскі Саюз

Аўстрыя | Бельгія | Балгарыя | Вялікабрытанія | Венгрыя | Германія | Грэцыя | Данія | Ірландыя | Іспанія | Італія | Кіпр | Латвія | Літва | Люксембург | Мальта | Нідэрланды | Польшча | Партугалія | Румынія |Славакія | Славенія | Фінляндыя | Францыя | Харватыя | Чэхія | Швецыя | Эстонія

  Арганізацыя Паўночнаатлантычнага дагавора (НАТА)

Албанія | Балгарыя | Бельгія | Венгрыя | Вялікабрытанія | Германія | Грэцыя | Данія | ЗША | Ісландыя | Іспанія | Італія | Канада | Латвія | Літва | Люксембург | Нарвегія | Нідэрланды | Партугалія | Польшча | Румынія | Славакія | Славенія | Турцыя | Францыя | Харватыя | Чэхія | Эстонія

 Франкафонія

Албанія | Андора | Арменія | Бельгія (Французская супольнасць Бельгіі) | Бенін | Балгарыя | Буркіна-Фасо | Бурундзі | Вануату | В'етнам | Габон | Гаіці | Гана1 | Гвінея | Гвінея-Бісау | Грэцыя | Джыбуці | Дамініка | Егіпет | Каба-Вердэ | Камбоджа | Камерун | Канада (Нью-Брансуік, Квебек) | Кіпр1 | Каморы | Рэспубліка Конга">Дэмакратычная Рэспубліка Конга | Рэспубліка Конга | Кот-д'Івуар | Лаос | Ліван | Люксембург | Маўрыкій | Маўрытанія | Мадагаскар | Македонія | Малі | Марока | Малдова | Манака | Нігер | Руанда | Румынія | Сан-Тамэ і Прынсіпі | Сейшэльскія Астравы | Сенегал | Сент-Люсія | Тога | Туніс | Францыя (Французская Гвіяна, Гвадэлупа, Марцініка, Сен-П'ер і Мікелон) | Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка | Чад | Швейцарыя | Экватарыяльная Гвінея

Дзяржавы-назіральнікі:Аўстрыя | Арменія | Венгрыя | Грузія | Латвія | Літва | Мазамбік | Польшча | Сербія |Славакія | Славенія | Тайланд | Украіна | Харватыя | Чэхія

1Асацыяваны член

  Пячоры Славакіі

Бабіратка(славацк.) бел. • Бістр'янская пячора(славацк.) бел. • Бэлянская пячора(славацк.) бел. • Бэнадзіктавая пячора(славацк.) бел. • Гомбасецкая пячора • Добшынская лядовая пячора • Доміца • Дэманаўская пячора свабоды • Краснагорская пячора • Охцінская араганітавая пячора • Ясаўская пячора

 Міжземнаморскі Саюз

Члены ЕС: Аўстрыя · Балгарыя · Бельгія · Венгрыя · Вялікабрытанія · Германія · Грэцыя · Данія · Ірландыя · Іспанія · Італія · Кіпр · Латвія · Літва · Люксембург · Мальта · Нідэрланды · Партугалія · Польшча · Румынія ·Славакія · Славенія · Фінляндыя · Францыя · Чэхія · Швецыя · Эстонія
Іншыя краіны: Албанія · Алжыр · Боснія і Герцагавіна · Егіпет · Іарданія · Ізраіль · Ліван · Манака · Марока · Маўрытанія · Палесцінская аўтаномія · Сірыя · Туніс · Турцыя · Харватыя · Чарнагорыя
Назіральнік: Лівія

 


Славакія Інфармацыю Аб

Славакія


  • user icon

    Славакія beatiful post thanks!

    29.10.2014


Славакія
Славакія
Славакія Вы праглядаеце суб'ект
Славакія што, Славакія хто, Славакія апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

IC 1203

IC 1203

NF :у працэсе пацверджання Прамое ўзыходжанне 16 гадз 15 мін 16,0 сек Схіленне -22° 20...
Коракс

Коракс

Коракс (стар.-грэч.:Κόραξ) — сіцыліяц, пасля смерці Гіерона I і выгнання Фрасібула з Сіракузаў...
Спіс аб’ектаў PGC (756001—757000)

Спіс аб’ектаў PGC (756001—757000)

Гэта спіс аб'ектаў Спіс аб'ектаў PGC 756001—757000 Нумар PGC Прамое ўзыходжанне J20000 Схіленне J2...
Юзельданж

Юзельданж

Юзельданж (люксемб. Useldeng, фр. Useldange) — камуна ў Люксембургу, размяшчаецца ў акрузе Дзікірх. ...