TR | RU | UK | KK | EN |

Скіргайла


Скірга́йла (у праваслаўі Iван; каля 1354 - 23.12.1394?) — князь полацкі, трокскі і кіеўскі ў ВКЛ.

Другі сын Альгерда ад Юльяны Цвярской, брат Ягайлы. У 1374-75 удзельнічаў у войнах з крыжакамі. Пасля выгнання ў 1377 з Полацка князя Андрэя Полацкага вялікі князь Ягайла пасадзіў там княжыць Скіргайлу. У 1379-80 па ініцыятыве Ягайлы зрабіў падарожжа па некалькіх краінах Еўропы, дзе абмяркоўваў умовы хрышчэння Літвы. Палачане, незадаволеныя язычніцтвам Скіргайлы, у 1381 выгналі яго з княжання. На чале войска Ягайлы і пры дапамозе Інфлянцкага ордэна ён аблажыў на некалькі месяцаў Полацк, але горада не ўзяў. У гэты час прыняў праваслаўе. Калі ў канцы 1381 велікакняжацкі трон у Вільні захапіў Кейстут, падначаленае Скіргайлу войска прызнала ўладу новага вялікага князя, а Скіргайла ўцёк у Інфлянты. Летам 1382 Скіргайла далучыўся да войска Ягайлы, удзельнічаў у аблозе Кейстута ў Троках. У час перагавораў з Кейстутам захапіў яго ў палон і адвёз у Крэўскі замак, дзе той быў забіты. Атрымаў ад Ягайлы Трокскае княства. 3 таго часу Скіргайла стаў другой уплывовай асобай у ВКЛ. У 1385 на чале пасольства ВКЛ прыбыў у Кракаў, каб весці перагаворы пра шлюб Ягайлы з польскай каралевай Ядвігай. У час заключэння Крэўскай уніі (1385) забяспечыў сабе права застацца праваслаўным. У Мсціслаўскай бітве (1386) на чале войска ВКЛ перамог смаленскага князя Святаслава Іванавіча і падпарадкаваў ВКЛ Смаленскае княства. Вясной 1387 узяў Полацк, дзе захапіў у палон Андрэя Полацкага. 28.4.1387 Ягайла пацвердзіў права Скіргайлы на валоданне Трокскім і Полацкім княствамі, даў яму Менск, Свіслач, Бабруйск, Рэчыцу, Любеч, Прапошаск, Любашаны, Ігумен, Лагойск. 3 1388 узброеную барацьбу супраць Скіргайлы вёў Вітаўт, які з дапамогай крыжакоў намагаўся атрымаць уладу ў ВКЛ. У выніку Востраўскага пагаднення (1392) Ягайла фактычна прызнаў Вітаўта сваім намеснікам у ВКЛ і перадаў яму Трокскае княства, узамен Вітаўт абяцаў Скіргайлу дапамагчы захапіць Кіеў. У пачатку 1393 Вітаўт і Скіргайла захапілі Віцебск, дзе ўмацаваўся Свідрыгайла, і ўзялі яго ў палон. Вясной 1393 Вітаўт захапіў у кіеўскага князя Уладзіміра Альгердавіча Жытомір і Оўруч і аддаў іх Скіргайлу, восенню 1393 перадаў Скіргайлу Кіеў. У кастрычніку-лістападзе 1393 Скіргайла ўдзельнічаў у паходзе Вітаўта на Падолле, захапіў Чаркасы і Звянігарад. Паводле некаторых звестак, Скіргайла быў атручаны ў Кіеве.

Пахаваны ў Кіева-Пячэрскай лаўры.


Скіргайла Інфармацыю Аб

Скіргайла


  • user icon

    Скіргайла beatiful post thanks!

    29.10.2014


Скіргайла
Скіргайла
Скіргайла Вы праглядаеце суб'ект
Скіргайла што, Скіргайла хто, Скіргайла апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Горад Вэнгажына

Горад Вэнгажына

Вэнгaжы́нa (польск.:Węgorzyno) — горад у Заходнепаморскім ваяводстве Польшчы, Лабэзскі павет. ...
1-я вуліца Даватара, Віцебск

1-я вуліца Даватара, Віцебск

Беларусь Горад Віцебск Раён Кастрычніцкі Ранейшыя назвы Мікольская, Ветэрынарная Прац...
Гара Анкаума

Гара Анкаума

Балівія Горная сістэма Анды Вышыня вяршыні 6427 м Першае ўзыходжанне 11 чэрвен...
Спіс аб’ектаў PGC (1300001—1301000)

Спіс аб’ектаў PGC (1300001—1301000)

Гэта спіс аб'ектаў Спіс аб'ектаў PGC 1300001—1301000 Нумар PGC Прамое ўзыходжанне J20000 Схіленне ...

Выпадковыя Артыкула (searchxengine.com)

Эканоміка Калінінградскай вобласці

Эканоміка Калінінградскай вобласці

Эканоміка Калінінградскай вобласці ў сілу яе своеасаблівага геаграфічнага становішча адноснай асноўн
Аманіту (головоногого)

Аманіту (головоногого)

Ammonoidea Zittel, 1884Атрады і тэрміны існаванняAgoniatitida (D-T1)Goniatitida (D2-P)Clymen
Старых, Юрый Уладзіміравіч

Старых, Юрый Уладзіміравіч

Юрый Уладзіміравіч Старых 25 кастрычніка 1957, Кіраў - савецкі футбаліст, які выступаў на пазіцыі аб
Сэкуени

Сэкуени

Сэкуени рум Săcueni, венг Székelyhíd - горад у Румыніі ў складзе жудеца БихорГістор