TR | RU | UK | KK | EN |

Сен-Жэрмэн-дэ-Прэ


Каардынаты: 48°51′14″ пн. ш. 2°20′04″ у. д. / 48.853889° пн. ш. 2.334444° у. д. (G) (O) (Я)48.853889, 2.334444

Званіца царквы Сен-Жэрмэн-дэ-Прэ

Сен-Жэрмэн-дэ-Прэ, Абацтва Святога Германа (фр.: l'abbaye de Saint-Germain-des-Près) — бенедыкцінскае абацтва; самае старое абацтва Парыжа, помнік раманскай архітэктуры; знаходзіцца на левым беразе Сены ў 6-й акрузе французскай сталіцы.

Гісторыя

Гісторыя ўзнікнення абацтва звязаная з імем караля з дынастыі франкскіх каралёў-меравінгаў Хільдэберта I. Хільдеберт вывез з Іспаніі дарагую для вестготаў рэліквію, так званую туніку святога Вікенція, дыякана сарагоскай царквы, які прыняў пакутніцкую смерць падчас ганенняў на хрысціян пры рымскім імператары Дыяклетыяне. Хільдэберт загадаў прыбіць яго да брамы Парыжа, але па радзе Парыжскага біскупа Св. Германа Парыжскага (496—576) заснаваў у 541 годзе манастыр для захоўвання рэліквіі святога Вікенція з Сарагосы. Імя пахаванага ў гэтым манастыры біскупа, якое гучыць па-французску як «Жэрмэн», і было прысвоена абацтву ў 576 годзе.

Настаяцелем базілікі Св. Вікенція і Св. Крыжа, якая і дала жыццё манастыру Сен-Жэрмэн-дэ-Прэ, Герман Парыжскі паставіў свайго вучня Драктавея, пазней кананізаванага Каталіцкай царквой.

Сёння ад абацтва захавалася толькі царква Сен-Жэрмэн-дэ-Прэ, якая лічыцца самай старой у Парыжы. Званіца і неф царквы ставяцца да раманскага стылю і датуюцца XI—XII стагоддзямі. Сен-Жэрмэн-дэ-Прэ быў у сягэднявеччы адным з найбагацейшых манастыроў Францыі. У вопісу яго ўладанняў (паліптык абата Ірмінона, пачатак IX стагоддзя) пералічана 25 маёнткаў і больш за 2 тысячы сялянскіх сем'яў.

У абацтве жыў манах-бенедыкцінец Абон Гарбаты. У 861 годзе абацтва было спалена вікінгамі. У адной з цэркваў абацтва доўгі час знаходзіліся моцы П'ера Абеляра.

Базіліка каралёў-меравінгаў

Акрамя Хільдэберта I (у 558 годзе) тут таксама былі пахаваныя наступныя каралі дынастыі меравінгаў — Хільперык I у 584 годзе, Фрэдэгонда ў 598 годзе і Хлотар II у 628 годзе. Такім чынам абацтва Сен-Жэрмэн-дэ-Прэ стала, задоўга да абацтва Сен-Дэні, першым каралеўскім некропалем.

Спасылкі

У ВiкiСховішчы ёсць катэгорыя з тэмай:
 (Сен-Жэрмэн-дэ-Прэ)
  • Абацтва Сен-Жэрмэн-дэ-Прэ (фр.) 


Сен-Жэрмэн-дэ-Прэ Інфармацыю Аб

Сен-Жэрмэн-дэ-Прэ


  • user icon

    Сен-Жэрмэн-дэ-Прэ beatiful post thanks!

    29.10.2014


Сен-Жэрмэн-дэ-Прэ
Сен-Жэрмэн-дэ-Прэ
Сен-Жэрмэн-дэ-Прэ Вы праглядаеце суб'ект
Сен-Жэрмэн-дэ-Прэ што, Сен-Жэрмэн-дэ-Прэ хто, Сен-Жэрмэн-дэ-Прэ апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

IC 1203

IC 1203

NF : у працэсе пацверджання Прамое ўзыходжанне 16 гадз 15 мін 16,0 сек Схіленне -22° 20...
Коракс

Коракс

Коракс (стар.-грэч.: Κόραξ) — сіцыліяц, пасля смерці Гіерона I і выгнання Фрасібула з Сіракузаў...
Спіс аб’ектаў PGC (756001—757000)

Спіс аб’ектаў PGC (756001—757000)

Гэта спіс аб'ектаў Спіс аб'ектаў PGC 756001—757000 Нумар PGC Прамое ўзыходжанне J20000 Схіленне J2...
Юзельданж

Юзельданж

Юзельданж (люксемб. Useldeng, фр. Useldange) — камуна ў Люксембургу, размяшчаецца ў акрузе Дзікірх. ...