Сент-Люсія

сент люсія еванс
Каардынаты: 13°53′57″ пн. ш. 60°58′02″ з. д. / 13.899167° пн. ш. 60.967222° з. д. (G) (O) (Я)13.899167, -60.967222

Дэвіз: «The Land, The People, The Light (Радзіма, народ, асвечанасць)» Гімн: «Sons and Daughters of Saint Lucia» Дата незалежнасці 22 лютага 1979 (ад Вялікабрытаніі) Афіцыйная мова англійская Сталіца Кастры Найбуйнейшы горад Кастры Форма кіравання Парламенцкая манархія Каралева
Генерал-губернатар
Прэм'ер-міністр
Елізавета II
Перлет Луізі
Кені Энтані Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні 177-я ў свеце
617 км²
1,6 Насельніцтва
• Ацэнка (2002)
• Шчыльнасць
160 145 чал. (191-я)
260 чал./км² ВУП
  • Разам (2004)
  • На душу насельніцтва
$866 млн.  (186-ы)
$4 800 Валюта Усходнекарыбскі долар Інтэрнэт-дамен .lc Тэлефонны код +1-758 Часавы пояс -4

СЕНТ-ЛЮСІЯ, дзяржава на аднайменным востраве ў архіпелагу Наветраныя астравы ў Вест-Індыі паміж астравамі Сент-Вінсент і Марцініка. З поўначы амываецца пралівам Сент-Люсія, з поўдня—пралівам Сент-Вінсент.

Уваходзіць у склад Арганізацыі Усходніх Карыбскіх дзяржаў.

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Сент-Люсіі Карта

Старажытнае насельніцтва Сент-Люсіі — індзейцы аравакі і карыбы, большая частка якіх знішчана еўрапейцамі. Адкрыта Х.Калумбам 13 снежня 1502 г. у дзень Св.Люсіі. У 1639 г. было заснавана англійскае пасяленне, пасяленцы якога ў 1640 г. былі забіты. У 1642 г. востраў быў абвешчаны французскім уладаннем, аднак да 1660 г. працягваліся ваенныя сутычкі з карыбамі. У наступным Сент-Люсія неаднаразова пераходзіла з рук у рукі, прыцягваючы Вялікабрытанію і Францыю сваёй зручнай бухтай Кастры. У перыяд з 1650 па 1814 гг. востраў 14 раз (1650 — 1664, 1667 — 1723, 1743 — 1748, 1756 — 1762, 1763 — 1781, 1783 — 1794, 1795 — 1796, 18021803 — уладанне Францыі) змяняў гаспадароў, але вялікую частку часу знаходзіўся ў руках французаў. З сярэдзіны XVII ст. пачаўся масавы ўвоз афрыканскіх рабоў для працы на цукровых плантацыях. З часам у складзе насельніцтва сталі дамінаваць афрыканцы і мулаты. Паводле Парыжскага мірнага дагавора 1814 г. Сент-Люсія канчаткова пераўтварылася ў калонію Вялікабрытаніі. У 1834 г. брытанскія ўлады адмянілі рабства на востраве. З 18381958 гг. Сент-Люсія ўваходзіла ў склад брытанскай калоніі Падветраныя астравы. У 19581962 гг. член Вест-Індскай федэрацыі. У 1951 г. было ўведзена ўсеагульнае выбарчае права. З 1967 г. «асацыіраваная з Вялікабрытаніяй дзяржава» з правам унутранага самакіраваня. На чале ўрада встал кіраўнік Аб’яднанай рабочай партыі Джон Комптан. Яго кабінет праводзіў палітыку ўсялякага прыцягнення замежных капіталаўкладанняў. У 1978 г. на канферэнцыі ў Лондане была распрацавана Канстытуцыя Сент-Люсіі і прынята рашэнне пра прадстаўленне ёй незалежнасці. 22 лютага 1979 г. абвешчана незалежнасць Сент-Люсіі ў складзе Садружнасці на чале з прэм’ер-міністрам Дж.Комптанам. У ліпені 1979 г. на датэрміновых парламенцкіх выбарах болшасць галасоў атрымала — Лейбарысцкая партыя Сент-Люсіі. Прэм’ер-міністрам стаў ян лідэр Алан Луісі. Унутраная барацьба ў ЛПСЛ паміж яе правым і левым крылом прывяла да вострага палітычнага крызісу. Асноўныя палітычныя прафсаюзныя арганізацыі выступілі за адстаўку ўрада А.Луісі і правядзенне датэрміновых выбараў. Аб’яднанне дзяржаўных службоўцаў і прафсаюз настаўнікаш абвясцілі забастоўку. У 1981 г. А.Луісі саступіў пост прэм’ер-міністра лейбарысту Уінстану Сенаку, але яно апынулася няздольным кантраляваць становішча ў краіне. Адбыліся сур’ёзныя сутычкі, прафсаюзы і гандляры, незадаволеныя карупцыяй і барацьбой за ўладу, абвясцілі ўсеагульную забастоўку. Супраць урада выступілі і прадпрымальнікі.

У студзені 1982 г. быў сфармаваны новы пераходны ўрад на чале з Майклам Пілгрымам, якое ў маі правяло датэрміновыя парламенцкія выбары. На іх перамагла АРП, і Дж.Комптан вярнуўся да ўлады (1982 — 1996 гг.). Яго ўрад увёў у дзеянне праграму «цвёрдай эканомікі» і ўразала зарплату дзяржаўных службоўцаў. У знешняй палітыцы Комптан цалкам падтрымліваў палітыку ЗША ў рэгіёне. Актыўна прыцягваліся замежныя капіталаўкладанні. У другой палове 1980-х гадоў штогадовы эканамічны рост складаў звыш 8%. АРП перамагла таксама на парламенцкіх выбарах 1987 і 1992 гг. Праблемы з экспартам бананаў у Еўропу і абвастрэнне канкурэнцыі на міжнародным рынку пагоршылі эканамічнае становішча дзяржавы. У 1998 г. тэмпы эканамічнага росту зменшыліся да 2,9% у год, а прамысловая вытворчасць у 1997 г. скарацілася на 9%. Замена Комптана на пасадзе прэм’ер-міністра Ваганам Люісам у 1996 г. не выратавала АРП. У 1997 г. партыя прайграла выбары, і да ўлады вярнулася ЛПСЛ на чале з Кенетам Энтані. Яго кабінет прыступіў да ажыццяўлення праграмы прыватызацыі, а таксама ўсталяваў дыпламатычныя адносіны з КНР. На парламенцкіх выбарах 2001 г. лейбарысты ўтрымаліся ва ўладзе і працягнулі ранейшы палітычны курс. На парламенцкіх выбарах 2006 г. Аб’яднаная рабочая партыя Сент-Люсіі перамагла, на пасаду прэм’ер-міністра ў трэці раз уступіў Д.Комптан.

Каралеўствы Садружнасці

Антыгуа і Барбуда | Аўстралія | Багамы | Барбадас | Беліз | Вялікабрытанія | Грэнада | Канада | Новая Зеландыя | Папуа — Новая Гвінея | Саламонавы Астравы | Сент-Вінсент і Грэнадзіны | Сент-Кітс і Невіс | Сент-Люсія | Тувалу | Ямайка

  Франкафонія

Албанія | Андора | Арменія | Бельгія (Французская супольнасць Бельгіі) | Бенін | Балгарыя | Буркіна-Фасо | Бурундзі | Вануату | В'етнам | Габон | Гаіці | Гана1 | Гвінея | Гвінея-Бісау | Грэцыя | Джыбуці | Дамініка | Егіпет | Каба-Вердэ | Камбоджа | Камерун | Канада (Нью-Брансуік, Квебек) | Кіпр1 | Каморы | Дэмакратычная Рэспубліка Конга | Рэспубліка Конга | Кот-д'Івуар | Лаос | Ліван | Люксембург | Маўрыкій | Маўрытанія | Мадагаскар | Македонія | Малі | Марока | Малдова | Манака | Нігер | Руанда | Румынія | Сан-Тамэ і Прынсіпі | Сейшэльскія Астравы | Сенегал | Сент-Люсія | Тога | Туніс | Францыя (Французская Гвіяна, Гвадэлупа, Марцініка, Сен-П'ер і Мікелон) | Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка | Чад | Швейцарыя | Экватарыяльная Гвінея

Дзяржавы-назіральнікі: Аўстрыя | Арменія | Венгрыя | Грузія | Латвія | Літва | Мазамбік | Польшча | Сербія | Славакія | Славенія | Тайланд | Украіна | Харватыя | Чэхія

1Асацыяваны член

  Арганізацыя амерыканскіх дзяржаў (ААД, OAS)

Антыгуа і Барбуда | Аргенціна | Багамы | Балівія | Барбадас | Беліз | Бразілія | Венесуэла | Гаіці | Гандурас | Гаяна | Гватэмала | Грэнада | Дамініка | Дамініканская Рэспубліка | ЗША | Калумбія | Канада | Коста-Рыка | Куба | Мексіка | Нікарагуа | Панама | Парагвай | Перу | Сальвадор | Сент-Вінсент і Грэнадзіны | Сент-Кітс і Невіс | Сент-Люсія | Сурынам | Трынідад і Табага | Уругвай | Чылі | Эквадор | Ямайка

  Краіны Паўночнай Амерыкі

Антыгуа і Барбуда · Багамы · Барбадас · Беліз · Гаіці · Гандурас · Гватэмала · Грэнада · Дамініка · Дамініканская Рэспубліка · ЗША · Канада · Коста-Рыка · Куба · Мексіка · Нікарагуа · Панама · Сальвадор · Сент-Вінсент і Грэнадзіны · Сент-Кітс і Невіс · Сент-Люсія · Трынідад і Табага · Ямайка

Залежныя тэрыторыі: Амерыканскія Віргінскія астравы · Ангілья · Аруба · Банайрэ · Бермудскія астравы · Брытанскія Віргінскія астравы · Гвадэлупа · Грэнландыя · Кайманавы астравы · Кліпертон · Кюрасаа · Мантсерат · Марцініка · Наваса · Пуэрта-Рыка · Сен-Бартэльмі · Сен-Мартэн · Сен-П'ер і Мікелон · Сінт-Мартэн · Цёркс і Кайкас  

сент люсія еванс


Сент-Люсія Інфармацыю Аб

Сент-Люсія


  • user icon

    Сент-Люсія beatiful post thanks!

    29.10.2014


Сент-Люсія
Сент-Люсія
Сент-Люсія Вы праглядаеце суб'ект
Сент-Люсія што, Сент-Люсія хто, Сент-Люсія апісанне

There are excerpts from wikipedia on this article and video

Выпадковыя Артыкула

Горад Вэнгажына

Горад Вэнгажына

Вэнгaжы́нa (польск.: Węgorzyno) — горад у Заходнепаморскім ваяводстве Польшчы, Лабэзскі павет. ...
1-я вуліца Даватара, Віцебск

1-я вуліца Даватара, Віцебск

Беларусь Горад Віцебск Раён Кастрычніцкі Ранейшыя назвы Мікольская, Ветэрынарная Прац...
Гара Анкаума

Гара Анкаума

Балівія Горная сістэма Анды Вышыня вяршыні 6427 м Першае ўзыходжанне 11 чэрвен...
Спіс аб’ектаў PGC (1300001—1301000)

Спіс аб’ектаў PGC (1300001—1301000)

Гэта спіс аб'ектаў Спіс аб'ектаў PGC 1300001—1301000 Нумар PGC Прамое ўзыходжанне J20000 Схіленне ...